Беларусы Замежжа
1.71K subscribers
9.46K photos
1.94K videos
6 files
4.17K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
Forwarded from Белсат
🔥 Беларусы стварылі петыцыю, каб «Гары Потэра» можна было выдаваць па-беларуску

Аўтары петыцыі тлумачаць, што выдавецтва «Янушкевіч» было створана ў Польшчы пасля палітычнага пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі.

☝️Да таго ж падкрэсліваюць, што ЮНЕСКА прызнала беларускую мову «патэнцыйна ўразлівай», а выданне такіх кніг, як «Гары Потэр»спрыяла б пашырэнню яе выкарыстання.

Нагадаем, раней праваўладальнікі адмовіліся ад супрацы з выдавецтвам «Янушкевіч», бо «не хочуць звязвацца ні з чым беларускім», пакуль краіна пад санкцыямі.

👉 Падпісаць петыцыю можна тут
📌 6 ліпеня а 12:00, у Дзень дзяржаўнасці Літвы/Дзень каранацыі караля Міндоўга, на сталічнай плошчы Сымона Даўкантаса адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзняцця дзяржаўнага сцяга і выступленне Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Гітанаса Наўседы.

❤️‍🔥 Запрашаем беларусаў Літвы прадэманстраваць салідарнасць з народам краіны, якая аказвае дапамогу ў барацьбе за дэмакратычную Беларусь, і выйсці ў гэты дзень на плошчу перад прэзідэнтурай пад бчб-сцягамі!

AČIŪ, LIETUVA!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

📆 6 ліпеня а 12:00
📍 плошча Сымона Даўкантаса, Вільня

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🌿Купальскі маркет ад ART CRAFT HOUSE

Плануеце цікава правесці гэтыя суботу i нядзелю? Тады вам абавязкова трэба зазірнуць на ART CRAFT HOUSE KUPALE

Самыя таленавітыя майстры, рамеснікі, кандытары, вытворцы харчовых прадуктаў і дызайнеры унікальных тавараў чакаюць вас!

😎6 ліпеня маркет працуе з 11.00 да 17.00
😎7 ліпеня маркет працуе з 11.00 да 19.00

🎶Яшчэ вас чакаюць выступленні ад Школы беларускай традыцыйнай культуры і Хору Вольных Беларусаў.
🎁Першыя 20 дзяцей, якія наведаюць наш маркет, атрымаюць невялікія падарункі.

Што вы можаце набыць на маркеце?
- біжутэрыю і ўнікальныя ўпрыгожванні
- дэкор для дома і свечкі
- кандытарскія вырабы, пасцілу і алею
- касметыку і аксэсуары

❤️Нашы ўдзельнікі рыхтуюць для вас неспадзеўкі і чакаюць з нецярпеннем сваіх пакупнікоў. Бо толькі ў нас вы можаце ў рэальнасці ўбачыць, ацаніць і купіць тое, што ствараецца з асаблівым каханнем.

📌Nowy Świat 27a, Warszawa, Scena Chmielna
11:00 - 17:00 і 11:00 - 19:00

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🕊Голуб міру за вызваленне Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

Роўна ў 12.00 кожную пятніцу ў летнія месяцы каля Нобелеўскага цэнтра міру ў Осла выпускаюць голуба ў палёт з пасланнем надзеі. Калі ён пралятае над плошчай Rådhusplassen, званы гарадской ратушы граюць песню Джона Ленана Give Peace a Chance.

5 ліпеня голуб міру быў выпушчаны ў падтрымку беларускага праваабронцы, кіраўніка «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, які тры гады ўтрымліваецца ў зняволенні.

«Сёння мы выпускаем голуба з надеяй на вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх іншых палітычных зняволеных у Беларусі», — сказала вядучая.
Што чакае ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»? Праграма мерапрыемства

3-4 жніўня ў Вільні адбудзецца трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь», дзе збяруцца беларускія дэмакратычныя сілы, актывісты і актывісткі, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, прадстаўнікі і прадстаўніцы дыяспар.

Каманда Офіса падрыхтавала праграму мерапрыемства. Азнаёміцца з ёю можна ў картках.

📌 Калі вы жадаеце ўзяць удзел у канферэнцыі, то зарэгістравацца можна тут.
📌 Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

Поўная праграма мерапрыемства тут.
Заўтра, 7 ліпеня, у Вільні, на плошчы Кудзіркі ў 12:00, "Народная Грамада" сумесна з Dapamoga, былымі палітвязнямі і неабыякавымі людзьмі, удзельнічае ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.

У лукашысцкіх турмах сёння знаходзіцца больш за 1536 чалавекі, прызнаныя палітвязнямі. Сярод іх – лідэр "Народнай Грамады" Мікалай Статкевіч, асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму, а таксама не менш як 8 партыйцаў.

Мікалай Статкевіч ужо 1497 дні пад вартай, больш за 1,5 гады ў рэжыме інкамунікада. Яго пераслед – яркае сведчанне жорсткасці і нечалавечнасці, лукашызму.

Мы павінны паказаць рэжыму лукашэнкі, што мы не змірымся з несправядлівасцю! Далучайцеся да акцыі ў Вільні і дайце знак усім палітвязням, што яны не пакінуты ў бядзе!

Свабоду ўсім палітвязням!!

Жыве Беларусь! 🔴
🤍❤️🤍 Беларусы Масквы штотыдзень падпісваюць паштоўкі беларускім вязням

Палітвязні - нашы героі!

Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні:

Залатар Вольга, Залатых Канстанцін, Харытонаў Павел, Джыг Кацярына, Бакуновіч Аніта, Піпія Тамаз, Рубашка Яўген, Бурак Андрэй, Канеўская Таццяна, Макарэвіч Кацярына.

Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:

ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇩🇪 Учора у Бэрліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект), адбылася акцыя ўшанаваньня Магдалены Радзівіл з нагоды яе дня народзінаў:

Магдалена Радзівіл (08.07.1861-1945), шчырая патрыётка і асьветніца, была адной з першых магнатаў, якія назвалі сябе беларусамі. М. Радзівіл адкрыла ў сваіх уладаньнях першыя 7 беларускіх школ і сама размаўляла па-беларуску. Яна была мецэнатка. Без яе цяжка сабе ўявіць поспех Беларускага адраджэння першай паловы 20 ст. Яна фінансавала беларускія выдавецтвы, у тым ліку: «Загляне сонца і ў наша аконца», «Наша Ніва», беларускія газеты, аказывала матэрыяльную падтрымку ў выданні кніг М. Багдановіча, К. Буйло і інш. Маёнтак М. Радзівіл у Кухцічах наведвалі многія дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху.

Прывабная і эмансіпаваная жанчына была даволі абыякавая да свецкіх умоўнасцяў: праігнаравала запрашенне наведаць Варшаву падчас візіту Мікалая I і запрашэнне на баль ад генерал-губернатара Варшавы. А ў 1935 годзе Магдалена Радзівіл выклікала выбух незадавальнення і крытычных заўваг сярод польскай арыстакратыі: на свае грошы пабудавала ў Варшаве дзве школы для яўрэйскіх дзяцей.

Незалежная і вольная магнатка выклікала абуренне свету і тым, што ў 43 гадовым узросце закахалася і выклікала неверагоднае пачуццё ў 24- гадовага Мікалая Радзівіла, які стаў яе другім мужам і падзяляў яе погляды на беларускую справу.

Як палітычная уцякачка М. Радзівіл была вымушана з 1918г. пакінуць радзіму і жыць ў Польшчы, Літве, Германіі і Швейцарыі. Але і адтуль працягвала дапамагаць нацыянальнаму руху Беларусі.

Памерла Магдалена Радзівіл ў 1945 годзе ў Швейцарыі, але толькі ў 2018 прах славутай патрыёткі быў вернуты на радзіму.

Мы ганарымся слаўнымі беларускімі творцамі і шчырымі патрыётамі!
Памятаем тых, хто ўнёс і ўносіць сёння важкі ўклад у нашу духоўную спадчыну!

Разам да вызвалення Бацькаўшчыны!

Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️!
Слава Ўкраіне💙💛!
Ізраіль пераможа🇮🇱!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну