Беларусы Замежжа
1.71K subscribers
9.46K photos
1.94K videos
6 files
4.17K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
Forwarded from Белсат
💥 Беларус стварыў гульню «Агентура»

Кажуць, што натхненнем паслужыў жарт пра агентуру Зянона Пазняка. Там і беларуская мова, нават лацінка, і шмат вядомых беларускіх месцаў.

📌 Пра што гульня?

Ёсць мясцовыя, шпіёны і ёсць лакацыя. Мясцовыя жыхары ведаюць пра месцазнаходжанне, а шпіёны – не. Мясцовыя жыхары павінны знайсці шпіёна, распытваючы адно аднаго, шпіёны павінны знайсці месцазнаходжанне. Хто першы, той і перамог!

Гульня разлічана на 3-20 чалавек. Ёсць 40 асноўных месцаў, але вы можаце іх рэдагаваць і дадаваць свае.

📌 Дзе шукаць?

Для Android тут
Для ios тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
‼️ Жудасныя лічбы дня...

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 14 чалавек:

Сяргей Якубёнак
Ігар Новік
Сяргей Соц
Павел Ліпневіч
Яўген Хамянкоў
Павел Казінцаў
Сяргей Ільін
Сяргей Зелянкоў
Аляксандр Бародзіч
Ілля Шамілаў
Арцём Коласаў
Ігар Іваноў
Ігар Жук
Наталля Рамашова


Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.

Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇩🇪 Каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) у Бэрліне адбылася чарговая акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзін:

Леанід Маракоў (15.04.1965 - 2018), беларускі пісьменнік, журналіст, гісторык, энцыклапедыст, легендарны даследчык рэпрэсій савецкіх улад супраць беларускага, польскага і яўрэйскага народаў, аўтар шматтомных выданняў, прысвечаных камуністычнаму тэрору ў нашай краіне, усё жыццё памятаў, што чэкісты расстралялі дзядзьку, паэта Валерыя Маракова, дзеда і бацьку адправілі ў ГУЛАГ. Шчырага патрыёта Беларусі натхняла думка: «Памяць пра нашых продкаў — падмурак, на якім мы зможам пабудаваць будучыню Беларусі». Літаратуразнаўца Л. Савік пісала пра працавітасць даследчыка рэпрэсій: «Маракоў проста згарэў на гэтай працы, не шкадаваў сябе». М. Кляшторная, дачка рэпрэсіраванага ў 1937 годзе выбітнага паэта Тодара Кляшторнага, падкрэсліла: «Калі б такіх неабыякавых людзей было больш, мы б жылі ў іншым грамадстве». Леанід Маракоў заўчасна пайшоў з жыцця на 53-м годзе жыцця.

Хопіць ахвяраў і катаванняў!

Бярэм прыклад з лепшых беларусаў, гераічных Каліноўцаў:
«Мы вызваляем Беларусь праз вызваленне Украіны!»

Жыве вольная Беларусь!
Слава Ўкраіне!
Ізраіль пераможа!
⚪️❤️⚪️💙💛🇮🇱

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🤍❤️🤍 Беларусы Масквы працягваюць штотыднёвае ліставанне і  падпісваюць паштоўкі беларускім палітвязням!

Палітвязні - нашы героі!

Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні:

Мандзік Аляксей, Жарнак Арцём, Кандраценка Ганна, Шчыракова Ларыса, Шандыба Аляксандр, Гарчанюк Ігар, Ганцарэвіч Юрый, Цыбульская Вольга, Панкевіч Дзмітрый, Буцькавец Уладзімір, Каханоўскі Дзмітрый, Пачобут Андрэй.

Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:

ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇵🇱 Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы

"Чарговае забойства чалавека за кратамі... Загінуў яшчэ адзін годны беларус Аляксандр Кулініч.

Колькі іх яшчэ будзе?! Колькі трэба яшчэ смерцяў, здзекаў з вязняў? Здзекаў з Беларусі. Колькі яшчэ будуць працягвацца катаванні? Што яшчэ павінна адбыцца? Захапіўшы ўладу, лукашысты не збіраюцца спыняцца. І таму мы выходзім, каб сказаць:

НЕ КАТАВАННЯМ!
НЕ ЗДЗЕКАМ З ЗНЯВОЛЕНЫХ!
НЕ ДЫКТАТАРСКАМУ РЭЖЫМУ!

Гэтую "ўладу" трэба спыніць!
Свабоду палітвязням!"

Жыве Беларусь!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🚀 Трэнінг: Эфектыўны праектны менеджмент

Хочаш запусціць свой уласны праект або эфектыўна кіраваць камандай? На трэнінгу ты навучышся вызначаць мэты праекту, выбудоўваць стратэгіі і выкарыстоўваць розныя метадалогіі кіравання праектамі: ад Aglie да класічнага Waterfall.

Вядучы трэнінгу: Віталь Кухарчык – Head of Product Operations у Flo, сертыфікаваны спецыяліст па Scrum з 13-гадовым досведам працы ў IT у галіне кіравання камандамі.

Што чакае цябе на трэнінгу?
Асноўныя прынцыпы праектнага кіравання
Розныя метадалогіі, у тым ліку Agile і Waterfall
Практычныя навыкі вызначэння каштоўнасцяў праекта
Каманда: значэнне і ўплыў на вынікі
Кіраванне чаканнямі, рызыкамі і ацэнкамі ва ўмовах нявызначанасці

📊 Фармат: Лекцыя + Q&A сесія.
10 слотаў на індывідуальныя сесіі па 30 хвілін. Запісацца можна будзе падчас трэнінгу.

📅 16 красавіка, 18:00
📍 Vilnius, Кампус ЕГУ (Savičiaus g. 17, аўдыторыя 303) + ONLINE
📝 Удзел бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай

З гэтай сустрэчы кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета распачала працоўны візіт у Канаду.

Гэта была цёплая сяброўская размова, гаварылі пра сітуацыю ўнутры краіны і дзейнасць беларускай дыяспары, пра неабходнасць умацавання беларускай ідэнтычнасці, мовы і культуры, а таксама пра міжнароднае адвакатаванне інтарэсаў беларусаў.

Абмеркавалі таксама супрацоўніцтва паміж Радай БНР і Аб'яднаным Пераходным Кабінетам, дамовіліся аб рэгулярных сустрэчах.

Кіраўніца Кабінета ўручыла Івонцы Сурвіле ўзнагароду Крыж Адраджэння Беларусі. Узнагарода распрацаваная Геральдычнай Радай.

@CabinetBelarus
Год таму Вадзіму паставілі дыягназ, лячэнне якога патрабуе трансплантацыю печані.

Аперацыю правядуць у Польшчы па страхоўцы ў жніўні-верасні. Але праблема ў тым, што Вадзім страціў працаздольнасць і мае патрэбу ў штодзённым медыцынскім абслугоўванні, каб захаваць працу іншых жыццёва важных органаў.

Сума збору: €6000 (сабрана €3709).
Грошы патрэбныя на лячэнне і медыкаменты, каб забяспечыць Вадзіму годны дагляд да аперацыі.

Падтрымаць можна 👉 па спасылцы.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Forwarded from BalaganOff (Balaganoff)
Друзья! Мы с вами начинаем мегасбор "Беларусам от Беларусов" на 100 дронов для Полка Калиновского! Кто-то не верит,что у нас всё получится, кто-то даже мечтает чтоб не получилось! Но мы с вами знаем, что Хороших Людей Больше!
Сумма очень большая 45000 дол и помочь можно 2 способами 1) отказаться от кофе с утра и сделать донат любой 2) И просто поделиться информацией про этот сбор с Хорошими людьми
ГЛАВНОЕ!!! Беларусам из Беларуси Запрещено донатить!!! Безопасность главное!
Как можно помочь?
1)Картой
Мега сбор для Полка Калиновского на 100 дронов
🎯Ціль: 1 800 000.00 ₴
🔗Посилання на банку
https://send.monobank.ua/jar/22XT38DAka
💳Номер картки банки Rykov Oleksandr
5375 4112 1743 7685
2) Paypal balaganoffff@gmail.com
3) Patreon (Одноразовая подписка) patreon.com/balaganoff
4) криповалюты USDT ERC20 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7
USDT TRC20 TYdkgxNCG6t73B5jiV47RCewEmMFpRf2gc
ETH 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7 Слава Украине! Жыве Беларусь!
(На сейчас уже собрано 123 948 гр и 4692 дол )
🇱🇹 У нядзелю, 14 красавіка на плошчы В.Кудзіркі ў Вільні адбыўся традыцыйны мітынг салідарнасці

Ён быў прысвечаны  памяці ахвярам Менскага тэракта на "Кастрычніцыкай", што адбыу‌ся 11 красавіка 2011г.

Гэта быў адзін з самых страшных тэрактау‌ у гісторыі сучаснай Беларусі, на станцыі метро "Кастрычніцкая" у цэнтры Менска прагрымеў выбух, загінулі 15 чалавек, каля 200 пацярпелі.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
«Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі»

Фонд «Краіна для Жыцця» далучыўся ў якасці партнёра да праекту «Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі».

Проста цяпер да гэтага праекту патрэбная таленавітая каманда валанцёраў, якія могуць дапамагчы з запускам сайта і сацсетак.

Каго шукаюць:
- брэнд-дызайнера (-ку) і дызайнера (-ку), якія дапамогуць з брэндбукам, распрацоўкай лагатыпу і канструктарам сайта.

Мэта праекту – яднанне ў анлайн-эстафеце салідарнасці, каб расказаць свету пра нашу сапраўдную Беларусь, яе мужных і творчых людзей.

Давайце разам зробім так, каб голас беларусаў і беларусак гучаў на ўсіх кантынентах. Калі вы гатовыя дапамагчы ў гэтай творчай працы – калі ласка, запоўніце форму і далучайцеся:

👉🏻 https://forms.gle/RWLUGt8ZtaeBf1ca6
💥Беларускі музычны прадусар, арт-мэнэджэр і дыджэй Аляксандр Багданаў (Papa Bo Selektah) завітаў у студыю шоў «Ноч з Чалым» №10

🎙Пагутарылі пра рэйв як інструмент пратэстнага руху, часы мінскай «адлігі», надзеі на Корпус 2.0, сэнсы - як мяккую зброю, дапамогу беларускай музычнай супольнасці ды расейскую агентуру.

🔊А напрыканцы няўрымслівы дыджэй-экстрэміст сабраў кароткі, але трусты ды ёмісты сэт з трэкаў са складанкі Belarus Outside Sound System ды яшчэ некалькіх бэнгераў!

🔗Глядзець поўнае шоў!
🔗Глядзець мікра-сэт «Пазліць дзеда!»
🔗Чытаць тэкстам!

Крыніца: @belarusoutsidesoundsystem

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🌿У Берліне адкрылася экспазіцыя пра палітзняволеных беларусак

На экспазіцыі ёсць асабісты дзённік і фатаграфіі, якія жанчыны атрымлівалі ў турмах, ёсць паштоўкі ад маленькага сына палітзняволенай, ёсць абутак са шнуркамі з пакетаў. Рукавіцы з калоніі, якія сагравалі рукі палітзняволенай, пакуль яна чысціла снег. Майка з вышытымі на ёй абдымашкамі і далонькамі сяброў, якую даслалі ў СІЗА да Дня народзінаў жанчыны.

Адна з палітзняволеных перадала сваю белую сукенку, у ёй яна брала шлюб у касцёле, а потым у ёй пайшла на суд. Ёй вынеслі абвінаваўчы прысуд.

📍Убачыць яе можна па адрасе: Friedrichstraße 43-45, 10969 Berlin, Германія