Беларусы Замежжа
1.71K subscribers
9.46K photos
1.94K videos
6 files
4.17K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
Forwarded from Честные люди
🧑‍🏫 Академические групповые гранты SALT

Европейский союз в рамках программы EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) открыл конкурс проектов на академические групповые гранты в европейских университетах и научно-исследовательских учреждениях.

Требования:
В конкурсе могут принять участие коллективные научные проекты во всех областях исследований.
Исследовательская группа должна включать хотя бы одного/одну беларуск_ую исследователь_ницу, аспирант_ку или преподаватель_ницу, котор_ая пострадал_а из-за своей активной гражданской позиции после августа 2020 года.
Заявителем может быть академическое учреждение, университет и(или) научно-исследовательская организация, учрежденная в одной из стран ЕС.

Размер грантов: от €50 000 до €100 000, продолжительность проектов — от 6 до 12 месяцев.

📍 Для участия в конкурсе нужно подать заявку до 22 января 2024: заполнить анкету и предоставить необходимые документы online.

Прием заявок проходит с соблюдением строгих принципов конфиденциальности.

☝️ Подробнее о программе, критериях отбора и процессе подачи заявок можно прочитать на официальном сайте.

👉 Поделитесь этой информацией с теми, кто может быть заинтересован участвовать в грантовом конкурсе.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #честныйуниверситет
Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла! Пра лёс малюнкаў піша @spadczyna, якая ўчора заўважыла іх на нямецкім інтэрнэт-аўкцыёне.

Працы мастака Юзафа Тэафіла Смалінскага ацанілі ў 1200-1700 еўра за кожную.

На адным з малюнкаў прадстаўлены праект алтарнага абраза з памерлымі дзецьмі фундатара касцёла Эдварда Вайніловіча.
🇩🇪 У амбасады Вольнай і дэмакратычнай Беларусі ў Бэрліне (Арт-праект) з нагоды дзён народзін выбітных беларускіх творцаў, якія прысвяцілі сваё жыццё Адраджэнню Бацькаўшчыны, адбылася чарговая акцыя ўшанавання іх памяці і чытанне іх твораў:

Ян Скрыган (16.11.1905 – 1992), беларускі пісьменнік, паэт, навеліст, нарысіст, публіцыст і крытык, аўтар шэрагу зборнікаў апавяданняў, аповесцей «Затока ў бурах» (1929), «Каця Лапянкова» (1932), «Сустрэчы» (1935) і інш., быў сябрам літаб’яднання «Маладняк», у 1936 годзе патрапіў пад зачыстку беларускай інтэлігенцыі, быў арыштаваны і высланы на дзесяць годоў у Сібір, а па вяртанні яго зноў саслалі…
Рэабілітаваны ў 1954. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, часопісе «Полымя» і ў рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Ён лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і Заслужаны дзеяч культуры БССР;
.
Міхась Машара (18.11.1902-1976), адзін з яркіх паэтаў Заходняй Беларусі, які быў арыштаваны польскімі ўладамі яшчэ падлеткм, у 1920м пайшоў у Чырвоную Армію, трапіў ў лагер Зальцведаль у Саксоніі, ў 1921 годзе быў перададзены Польшчы, 8 месяцаў правёў у лагеры «Шчыпёрна», у 1923—25 служыў у польскім войску, пасля дэмабілізацыі арганізаваў гурткі Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), адбыў доўгі тэрмін ў віленскай турме Лукішкі, дзе пісаў вершы, якія таемна вынесла і ў 1928 выдала асобным зборнікам Зоська Верас.
Пасля 1939 года жыў у савецкай Беларусі, працаваў у газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Партызанскае слова», на радыё;

Язэп Лёсік (18.11.1883-1940), беларускі нацыянальны і палітычны дзеяч, пісьменнік, публіцыст, мовазнаўца і педагог, быў сасланы ў Сібір уладай царскай імперыі, потым з’яўляўся сябрам Вялікай Беларускай Рады, удзельнікам Першага Ўсебеларускага з'езда, аднім з ініцыятараў Акту незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
У 1922, 1930 і 1938 г.г. ён быў арыштаваны саветамі і сасланы ў лагер за «антысавецкую агітацыю». Па сённяшні дзень невядома, ці ён памёр у турме, ці быў расстраляны ў 1940 годзе;

Міхась Зарэцкі (20.11.1901-1937), геніяльны пісьменнік, драматург, перакладчык, крытык, «...пачынальнік рамантычнага кірунку ў беларускай савецкай прозе» (М. Мушынскі), паслядоўна змагаўся за народна-самабытную аснову нацыянальнай культуры. Пра яго адзін з камуністычных крытыкаў напісаў: «...выказвае ў адкрытую сімпатыі нацыяналістам, якія ставяць найвышэй за ўсё сваю «бацькаўшчыну», здзекваецца над беларусізацыяй, як сродкам падману». Зарэцкі - пісьменнік-грамадзянін, якому ў складаных грамадска-палітычных умовах давялося бараніць свой гонар чалавека і мастака. Яго расстралялі ва ўзросце 35 гадоў 29-га лістапада 1937 года ў крывавую «Ноч паэтаў»;

Яўгенія Янішчыц (20.11.1948-1988), адна з самых таленавітых і неадназначных беларускіх паэтак XX ст., якую яшчэ студэнткай прымаюць у Саюз пісьменнікаў БССР, у якой адна за другой выходзяць кнігі паэзіі і чыя паэзія -«...надлом, адчай, сум і разам з тым спадзяваньне вырвацца з палону смутнаглядзтва» (В. Дранько-Майсюк), у жыцці якой нараўне з дзяржаўнымі ўзнагародамі і службовымі камандзіроўкамі за мяжу, былі ператрусы, інструкцыі і пагрозы з боку савецкага рэжыму, а ў выніку дэпрэсія, страх выходзіць на вуліцу, адказваць на званкі і загадкавая сьмерць ва ўзросце 40-ка гадоў.

1937=2023

Жыве вольная Беларусь!
Слава Украіне!
Ізраіль пераможа!
💙💛⚪️❤️⚪️🇸🇻

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
💫У суботу 2 снежня ў Музеі Вольнай Беларусі у 13:00, адбудзецца сустрэча з аўтарам выставы DOM." Аляксандрам Кот-Зайцавым.

Алесь падзеліцца гісторыямі стварэння праекта, распавядзе пра творчы працэс і адкажа на пытанні.

У нядзелю 3 снежня ў 18:00 адбудзецца фінісаж выставы ў фармаце нефармальнай сустрэчы з аўтарам.

Наведвальнікі змогуць задаць пытанні і падзяліцца сваімі ўражаннямі ад выставы. У рамах фінісажу таксама адбудзецца перформанс "Shift" з удзелам харэографа Дашы Івановай.

Мовы: польская і беларуская.

Выстава «DOM.» — суб’ектыўны фотадакумент, спробы зразумець і паказаць, як тая ці іншая прастора ўплывае на асобу з дасвядчэннем эміграцыі.

🗓 2.12  13:00 | 3.12 18:00
📍 Muzeum Wolnej Białorusi, Foksal 11, Warszawa
📝 Уваход вольны

Больш інфармацыі 👉 па спасылцы.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Forwarded from Белсат
😔«Мы тут захраслі. Некаторыя думаюць набываць дакументы»

Што рабіць беларусам, якія жывуць на Балканах, пасля «пашпартнага ўказу» Лукашэнкі? Уцякацтва там атрымаць амаль не магчыма, а ўлады, хоць і ахвотна ідуць на кантакт, зусім не разумеюць сітуацыі ў Беларусі.

Прадстаўнікі беларускіх дыяспараў Сербіі і Чарнагорыі распавялі, як спрабуюць развязаць гэтую праблему. Пачытайце!

Праз VPN Без VPN
🎁 «РОЖДЕСТВЕНСКАЯ ПОЧТА» ДЛЯ ДЕТЕЙ ПОЛИТЗАКЛЮЧЕННЫХ

Друзья, ровно месяц назад Благотворительный фонд «Страна для жизни», Правозащитная инициатива «Dissidentby», Благотворительная организация «Littowin LIONS CLUB»Народные Посольства Беларуси, Association of Belarusians in America (ABA), Платформа поддержки политзаключенных Politzek.me, Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V., Суполка беларусов Вроцлава запустили акцию «Рождественская почта». Нам очень хотелось подарить частичку волшебства для детей, чьи родители сейчас находятся в местах несвободы либо отбыли свои сроки по политически мотивированным статьям.

На сегодняшний момент, наша почта уже получила 180 писем с пожеланиями для более чем 200 детей, которые надеются найти подарок под Рождественской елкой. Прием писем будет продолжаться до 10 декабря. Чтобы получить подарок от волшебников, необходимо заполнить форму

К нашей акции присоединились беларусы из Польши, Литвы, Германии, Канады, США, Хорватии, Португалии, Финляндии, Турции, Италии, Великобритании, Шотландии, Кипра, России и Беларуси. Также мы были рады снова сотрудничать с нашими постоянными волшебниками из инициативы «ByProsvet». Спасибо огромное всем, кто уже прислал нам заявку стать частью команды по исполнению желаний и мы напоминаем, что присоединиться можно заполнив заявку

Мы убеждены, что волшебства никогда не бывает слишком много, и напоминаем, что у наших давних партнеров из фонда солидарности «Bysol» стартовала акция «Подарим детям чудо». Семьи политзаключенных с детьми могут заполнить форму и получить выплату на каждого ребенка в размере 100 евро.

Мы искренне благодарим каждого и каждую за вашу поддержку. Именно вы, те кто творит волшебство каждый день, помогаете семьям политзаключенных справиться с нелегкими испытаниями. Спасибо за вашу доброту и доверие!🤍❤️🤍
🇩🇪 У Бэрліне, на месцы былога будынку, у якім знаходзілася Надзвычайная дыпламатычная Місія БНР, якая грала адну з ключавых роляў у зьнешнепалітычнай дзейнасьці БНР і існавала у Бэрліне на працягу амаль сямі гадоў (1919-1925), адбылася акцыя ўшанавання памяці Уладзіміра Караткевіча з нагоды яго дня народзін:

Уладзімір Караткевіч (26.11.1930-1984), адзін з найбольш значных пісьменнікаў у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя, паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, якога гісторык А. Унучак назваў „пясняром беларускага духу”, які пісаў пра гісторыю свайго народа, пра яго мастацтва, культуру, духоўнае жыццё, выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры, які сваёй творчасцю „даў магутны штуршок розным іншым творцам, як кампазітарам, стваральнікам кіно, іншым відам мастацтва" (М. Купава),
які „верыў у Беларусь, які свае гістарычныя раманы, аповесці, сваю паэзія асэнсоўваў у беларускім кантэксце, на творчасці якога сёння вучацца маладыя пакаленні годнасці, дастойным адносінам да сваёй радзімы, да свайго народа” (А. Ліс), пра якога паэт У. Някляеў напісаў:
      Ён ведае так мала, каб памерці,
      І гэтак многа ведае, каб жыць
не падабаецца антыбеларускаму  рэжыму,
які  „не заўжды годна ставіцца да памяці слыннага сына Беларусі” (А. Мальдзіс) і  марыць прыбраць  яго творы са школьнай праграмы, з паліц кнігарань і бібліятэк.

1937=2023

Разам да перамогі!

Жыве вольная Беларусь!
Слава Ўкраіне!
Ізраіль пераможа!
💙💛⚪️❤️⚪️🇸🇻

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Шаноўныя магілёўцы. Мы пачалі выпуск ва Украіне невялічкага выдання для ўкраінцаў, дзе распавядаем пра нас, беларусаў, бо, нажаль, ва Украіне мала ведаюць пра рэальныя справы ў Беларусі. Першы нумар ужо выйшаў. Вось-вось будзе другі (на вычытцы ў карэктара, бо выданне ўкраінскаю моваю). Калі з вас хтось ва Украіне, магу скінуць пдф файлы, а вы раздрукуеце і можаце раздаваць украінцам на якіх акцыях, мерапрыемствах.

за файламі звяртайцеся:
@RazamNavek
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❄️ Запрашаем на Арт Маркет!

Art Market - гэта месца, дзе Вы знойдзеце непаўторныя, ручныя падарункі, напоўненыя гісторыяй і пасланнем майстроў. Падаруйце радасць блізкім незвычайнымі падарункамі.

Вас чакаюць унікальныя ручныя вырабы!

Біжутэрыя: Amira Perun, Naturreams, Bioevgenika, Belaruskicry, KarLen, inahandmade2022, MuhomoriKa, Mashali Jewelry, Poynac, Warmth_and_soul, Broshki Valoshki 

Касметыка: LYN cosmetics

Араматычныя свечкі: Soap Bubble, GORI YASNO, Shim.candles, ADEL CANDLE

Стыльныя капелюшы і торбы: Magic Hats, @utulna.bags

Кераміка: @rudzenika

Адзенне: Pirattesa.art

Упрыгожванні для дому: Evgenia Ring, Payada_art, Christmas_felt, Makarma

Лялькі: Strange Toys, Ivanovadolls

Ежа і прысмакі: Zefirro, WM Store (Mięso Warszawskie), Nalesniki_razem

📆 3 снежня
📌Nowy Świat 27a, Warszawa, Scena Chmielna
11:00 - 19:00

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🤍❤️🤍 Беларусы Масквы сустрэліся на штотыднёвым ліставанні і падпісалі паштоўкі палітвязням!

Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні:

Захарчанка Руслан, Васілевіч Мікалай, Міхайлаў Станіслаў, Рабчанка Уладзімір, Дубцоў Дзмітрый, Амосава Сняжана, Міхайлаў Ягор, Карніенка Ганна, Дзенісенка Андрэй, Аляксееў Уладзімір.

Гісторыю кожнага палітзняволенага, а таксама адрас для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:

ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

Жыве Беларусь 🤍❤️🤍

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну