Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Пашпарт новай Беларусі: практычныя аспекты
Пашпартная кніжка ўяўляе сабой папяровы буклет з полікарбанатнай старонкай даных і пашпартным чыпам у вокладцы. Узор будзе прадстаўлены ў Еўракамісіі — і адтуль перададзены краінам-сябрам ЕС з прапановай разглядзець пытанне аб прызнанні дакумента.
Пасля прызнання канкрэтнай дзяржавай пашпарт будзе прымацца пры перасячэнні яе мяжы, для атрымання ўязной візы і іншых дзеянняў, уласцівых для звычайнага пашпарта.
Зараз з меркаванняў бяспекі праект арыентаваны пераважна на беларусаў замежжа. Мы не рэкамендуем беларусам унутры краіны звяртацца па атрыманне пашпарта. Варта чакаць, што ён будзе прызнаны рэжымам «экстрэмісцкім». Да дэмакратычных змен пашпарт будзе непрыдатны для паездак у Беларусь.
Прыём заяў на пашпарт будзе ажыццяўляцца сеткай офісаў, размешчаных у краінах замежжа з найбольшай колькасцю беларусаў. Вывучаецца магчымасць арганізацыі мабільных цэнтраў па дакументацыі, якія змогуць наведваць іншыя краіны па вызначаным графіку.
Пашпарты ўзору 1996 года і 2021 года адбірацца не будуць, каб захаваць магчымасць уезду ў Беларусь па іх.
Бяспека пашпартных даных будзе забяспечвацца ў адпаведнасці з заканадаўствам ЕС «General Data Protection Regulation (2016/679)» і ўнутранымі дадатковымі пратаколамі бяспекі.
Пашпарт будзе выдавацца на платнай аснове. Кошт сфарміруецца пасля завяршэння практычнага этапа працы па стварэнні сістэмы дакументавання.
Асноўная перавага для ўладальніка пашпарта – аўтаномнасць ад рэжыму. Асаблівае значэнне гэта будзе мець для беларусаў ва Украіне, якіх рэжым пакінуў без консульскай дапамогі.
Падрабязней пра пашпарт — па спасылцы.
@CabinetBelarus

🇵🇱 Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы
"Мы кожны тыдзень выходзім на акцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, каб падтрымаць палітвязняў i зноў сказаць, што мы не забыліся пра жахі рэпрэсіўнай машыны дыктатара.
Усіх, каму неабыякавы лёс Радзімы, мы заклікаем аб'яднацца і паказаць сілу салідарнасці ў барацьбе за дэмакратычную Беларусь."
Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

🇱🇻 Чым больш бачу павагу латышоў да нацыянальнага, тым больш хочацца, каб і беларусы навучыліся шанаваць сваё
У адным з найбуйнейшых выданняў Латвіі выходзяць артыкулы на беларускай мове нашай журналісткі Юліі Каляды.
"Сёння, слухаючы гісторыі сваіх суайчыннікаў — беларускіх бежанцаў, для якіх Латвія стала другім домам, я зразумела, што ганаруся знаёмствам з імі. Усе яны — неверагодна моцныя, смелыя і разумныя людзі. Цвет маёй нацыі. Беларусы расказваюць пра тое, як яны апынуліся тут, пра свой досвед жыцця ў новай краіне. А таксама пра грамадскую арганізацыю «Суполка», якую яны стварылі ў Латвіі, каб падтрымліваць адно аднаго і родную Беларусь, захоўваць сваю нацыянальную культуру".
Чытаць па спасылцы.

Forwarded from Белсат
🇪🇺 Еўразвяз паабяцаў «падтрымліваць беларусаў столькі, колькі неабходна» і назваў Лукашэнку пагрозай міжнароднай бяспецы
Такая заява даступная на беларускай мове і афіцыйных мовах Еўразвязу.
«Рэжым Лукашэнкі таксама стаў пагрозай рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы з-за такіх дзеянняў, як прымусовая пасадка грамадзянскага самалёта ў маі 2021 года і выкарыстанне нерэгулярнай міграцыі на ўсходніх межах Еўразвязу ў якасці інструменту. З 24 лютага 2022 года рэжым стаў саўдзельнікам агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны, паставіўшы пад пагрозу ўласны суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, каб падтрымліваць злачынствы Расеі ва Украіне».
Белсат Без VPN

‼️ Жудасныя лічбы дня...
Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 11 чалавек:
Роберт Тампала
Аляксандр Баравік
Міхаіл Анціпаў
Дзмітрый Белямук
Вячаслаў Салодкі
Аляксандр Маляўка
Яўген Білаброўка
Сяргей Гутарэнка
Вячаслаў Родзін
Эдуард Верамчук
Дзмітрый Папкоў
Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.
Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com
#палітвязні

🇱🇻 Беларуская дыяспара Латвіі ўпершыню возьме ўдзел у штогадовым Дні Рыгі
Асацыяцыя беларусаў Латвіі «Суполка» размясціць свой стэнд на Ратушнай плошчы ў суботу, 19 жніўня 2023 г., з 14.00 да 23.00.
Для азнаямлення і папулярызацыі традыцыйнага беларускага народнага мастацтва пройдуць майстар-класы па вырабе выцінанкі i лялек-абярэгаў “Жаданніца”. Сучасную Беларусь прэзентуюць працы Вольгі Якубоўскай, а таксама мастачка правядзе майстар-клас па жывапісе акрылам на шоперах.
Для самых маленькіх удзельнікаў будуць настольныя гульні на падабенства беларускіх і латышскіх слоў, а таксама ўзораў нацыянальных арнаментаў.
У забаўляльнай зоне можна будзе зрабіць аквароспіс з беларускай сімволікай, плануецца таксама фотазона з работай Вольгі Якубоўскай «Коцiкі Свабоды ў Рызе».
З галоўнай сцэны ў 16:15 ад беларускай дыяспары горад павiншуе запрошаны да нас Лявон Вольскi. Зачынiць беларускае аддзяленне хор «Frachori», выканаўшы варыянт латышскага гімна «Saule, Pērkons, Daugava» на беларускай мове як сімвал падтрымкі Латвіяй Вольнай Беларусі.
На набыццё інструментаў і неабходных матэрыялаў для правядзення майстар-класаў, друку прэзентацыйных матэрыялаў, вырабу фотазоны неабходна 400€. Дапамагчы ўдзелу беларускага стэнда на Дні Рыгі вы можаце, зрабіўшы ўнёсак на платформе OpenCollective opencollective.com/supolka_lv, а таксама грашовым пераводам праз Wise /Paysera / Swedbank.
#БЗ_афіша

Opencollective
Belaruskaja Supolka ū Latvii - Open Collective
Association Supolka was organized in August-October 2020 by the efforts of Belarusians living in Latvia.
⬜️🟥⬜️ 9 жніўня для беларусаў з усяго свету стаў Днём Годнасці – адначасова балючым і святочным
🎂 Для нямецкіх беларусаў гэта таксама і дзень народзінаў RAZAM, калі мясцовыя беларусы ўпершыню “пабачылі” адзін аднаго і аб’ядналіся.
"Сёлета мы зноў збіраемся у садзе Haus der Statistik на нефармальную дваровую сустрэчу – для знаёмства, для падтрымкі, для ціхага адзначэння гэтай светлай і сумнай гадавіны. Дакладна будуць дранікі - і прэм'ера у Нямеччыне кароткаметражнага фільму «ЧинЧины пролетели кукушкой» ад каманды ЧынЧынЧэнэл, рэжысёра Андрэя Кашперскага".
Падрабязней 👉 па спасылцы.

Forwarded from Народныя амбасады Беларусі
🇪🇪 Сення прадстаўнікі Народнай амбасады Беларусі ў Эстоніі, беларусы Эстоніі, упаўнаваджаны Офіса Святланы Ціханоўскай у Эстоніі і Латвіі, прынялі ўдзел у мітынге з нагоды 15 годдзя ўварвання Расіі ў Грузію
Народныя Амбасады | Ананімны зварот
Народныя Амбасады | Ананімны зварот
🤍❤️🤍 ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУССЮ
Сёння акцыі адбудуцца ў наступных гарадах:
🇱🇹 Вільня, 18:00
🇵🇱 Варшава, 18:00
🇦🇹 Maria Saal, 19:00
🇵🇱 Кракаў, 18.00
🇫🇮 Хельсінкі, 18.00
🇵🇱 Гданьск, 18:00
🇩🇪 Брэмен, 19:00
🇵🇱 Шчэцін, 19:30
🇩🇪 Мюнхен, 19:00
🇵🇱 Уроцлаў, 19:00
🇳🇴 Осла, 16:30
🇮🇹 Фларэнцыя, 17:30
🇵🇱 Торунь, 19:00
🇱🇻 Рыга, 19:00
🇬🇪 Тбілісі, 17:00
🇩🇪 Франкфурт-на-Майне, 18:00
🇨🇿 Прага, 18:00
🇵🇱 Познань, 18:00
🇨🇦 Таронта, 18:30
🇨🇭Берн, 17.30
🇵🇱 Лодзь, 18:00
🇩🇰 Капенгаген, 17:00
🇩🇪 Берлін, 18:00
🇵🇹 Лісабон, 19:00
🇪🇸 Валенсія, 19:00
🇸🇪 Стакгольм, 18:00
🇲🇪 Падгорыца, 20:00
🇬🇪 Батумі, 19:00
🇮🇱 Тэль-Авіў, 19:00
🇨🇾 Лімасол, 19:00
🇱🇹 Клайпеда, 19:00
Больш падрабязна 👉 па спасылцы.
Публікуйце фота і відэа з акцый, маршаў і мерапрыемстваў у сваіх сацсетках з хэштэгамі #standwithbelarus #freebelarus і дасылайце нам у чат-бот.
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

Forwarded from Светлана Тихановская
Працягнуць ісці наперад з любоўю да тых, хто ідзе побач і з верай у тых, хто будзе пасля нас
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак:
«Мінула тры гады. За гэты час нас спрабавалі пазбавіць мары. Пазбавіць блізкіх. Волі. Радзімы. Пазбавіць незалежнасці. Мы прапусцілі праз сябе шмат болю, але не страцілі спагадлівасць. Мы зазналі нянавісць, але захавалі міласэрнасць. Мы прайшлі праз выпрабаванні, але загартаваныя вынеслі з іх новы досвед. І працягваем рухацца.
Я разумею: гэта цяжка. І з кожным новым выклікам усё складаней захоўваць цвёрдасць крокаў. Але гэта толькі наш выбар: абясцэніць зробленае за тры гады, расчаравацца ў сабе і ў сваёй нацыі. Ці захаваць у памяці ўсе важныя моманты, зберагчы ў сэрцы тых, каго мы страцілі на гэтым шляху. І працягнуць ісці наперад з любоўю да тых, хто ідзе побач і з верай у тых, хто будзе пасля нас».

YouTube
Працягнуць ісці наперад з любоўю да тых, хто ідзе побач і з верай у тых, хто будзе пасля нас
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак:
«Мінула тры гады. За гэты час нас спрабавалі пазбавіць мары. Пазбавіць блізкіх. Волі. Радзімы. Пазбавіць незалежнасці. Мы прапусцілі праз сябе шмат болю, але не страцілі спагадлівасць. Мы зазналі…

📆 У гэты дзень,113 гадоў таму, нарадзілася Ларыса Геніюш
(09.08.1910 - 07.04.1983)
Выбітная паэтка і нязломная дзеячка беларускага адраджэння. З 1943 года была Генеральным сакратаром урада, захоўвала і ўпарадкоўвала архіў БНР. Пазней, у турме Народнага камiсарыята ўнутраных спраў БССР (НКУС), яе будуць дапытваць, каб атрымаць звесткі пра гэты архіў.
Яна дагэтуль не рэабілітаваная і лічыцца ворагам дзяржавы. У лютым 2023 года ў Зэльве быў дэмантаваны помнік Ларысе Геніюш.

Ларыса Геніюш верш "У дзеда Мікіты"
У гэты дзень,113 гадоў таму, нарадзілася выбітная паэтка і нязломная дзеячка беларускага адраджэння Ларыса Геніюш (09.08.1910 - 07.04.1983)
Няхай жыве Вольная Беларусь ⚪️❤️⚪️!
Слава Украіне 💙💛!
Героям слава ❤️!
Няхай жыве Вольная Беларусь ⚪️❤️⚪️!
Слава Украіне 💙💛!
Героям слава ❤️!
Forwarded from Народныя амбасады Беларусі
🏴 Выстава «Знакі Прыгнёту», прысвечаная беларускім палітвязням, адкрылася ў Эдынбургу, Шатландыя
Выстава арганізавана Народным консульствам Беларусі ў Шатландыі разам з Libereco.
"Мы пакажам творы мастацтва і паэзію палітычных зняволеных у Беларусі і падзелімся інсталяцыяй, у якой названы імёны 1500 палітвязняў у гэтай краіне.
Затым вы можаце далучыцца да нас у падтрымцы зняволеных і іх сем'яў, зачытаўшы імёны 1500 палітвязняў - нягледзячы на тое, што яны шмат гадоў знаходзяцца ў турме, іх імёны не будуць забытыя!"
📆 Інсталяцыя дзейнічае да 31.08.
👉 Падрабязнасці па спасылцы.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
✊ У дзень Салідарнасці з Беларуссю, 9 жніўня, музыка-кампазітар VIC TORR і беларусы Масквы, а таксама беларусы з розных краін сьвету, ўзгадалі гэты дзень 2020 года ў параўнанні з сённяшнім жыццём!
Відавочна тое, што:
❤ Беларусы шануюць адзін аднаго!
🤍Галоўны скарб - гэта людзі!
❤Беларусь - краіна для жыцця!
Верым! Можам! Пераможам!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Відавочна тое, што:
❤ Беларусы шануюць адзін аднаго!
🤍Галоўны скарб - гэта людзі!
❤Беларусь - краіна для жыцця!
Верым! Можам! Пераможам!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну