Беларусы Замежжа
1.71K subscribers
9.45K photos
1.94K videos
6 files
4.16K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
Беларусы Замежжа
Photo
23 ліпеня больш за 50 асобаў у Беластоку прынялі ўдзел у акцыі “Разам супраць пагрозы суверэнітэту Беларусі”, арганізаванай Беларускай дыяспарай Беластока.

Рэжым Лукашэнкі дазваляе выкарыстоўваць нашу краіну як плацдарм і палігон для расейцаў, якія развязалі вайну. Суверэнітэт Беларусі знаходзіцца пад пагрозай.

Мы, Беларусы Беластока, выступаем супраць:
-прысутнасці расейскіх вайсковых базаў на тэрыторыі Беларусі
-вайсковых базаў пвк Вагнэр
-размяшчэння расейскай ядзернай зброі
-прысутнасці на тэрыторыі Беларусі падраздзялення Галоўнай ваеннай пракуратуры і вайсковага следчага аддзелу Следчага камітэта Расіі.
Мы патрабуем вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі!
Мы салідарныя з народам Украіны ў гэтыя цяжкія для яго часы ў імкненні бараніць сваю Незалежнасць і суцэльнасць сваёй краіны!

🔥 Беларусы Беластока прынялі актыўны удзел ў акцыі каля Генеральнага Консульства РБ ў Беластоку. Удзельнікі акцыі трымалі украінскія, польскія, бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты“Разам супраць расейскай агрэсіі”,Не акупацыі Беларусі”, „Russian Army Go Home”, „ Мы патрабуем вываду расейскіх войскаў з Беларусі”, “Беларусь- не Расея!”, “Расея-агрэсар, акупант і вораг!”, “Расея рукі прэч ад Беларусі!” і іншыя.

Да акцыі далучылася Беларуская Грэнадзёрская Харугва Паспалітага Рушэньня з Беластоку. Камандзір з пазыўным Шляхціц заклікаў далучацца да Паспалітага Рушэньня і разам змагацца за вызваленне Беларусі.

З вялікім гонарам, мы узгадалі і тых мужных беларусаў, якія са зброяй у руках змагаюцца побач з украінцамі.

Слава Украіне 💙💛
Жыве Беларусь
🤍❤️🤍

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇧🇪23 ліпеня у Брусэлі прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня Незалежнасці і да ўшанавання памяці Алеся Пушкіна.

Пасля акцыі адбыўся прагляд фільма “Вызваленне”, рыжысёркі Вольгі Мікалайчык і напісання лістоў палітвязням.

Жыве Беларусь!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🟥 Беларусы Масквы працягваюць падпісваць паштоўкі і віншаваць з Днём Народзінаў беларускіх палітвязняў, а таксама падтрымліваць тых, пра каго лічыцца нібыта ім і так дастаткова ўвагі. Няхай нашыя словы ахоўваюць нашых герояў!

Гэтым разам лісты і паштоўкі павінны атрымаць беларускія палітвязні:

Вячэрні Аляксей, Парэцкі Аляксей, Саўчук Арцём, Санкевіч Марына, Жук Дзяніс, Шэлест Сяргей, Паўловіч Сяргей, Дворак Павел, Богуш Наталля, Кірыенка Сяргей, Знак Максім.

Гісторыю кожнага палітзняволенага, а таксама адрас для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:

ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

Жыве Беларусь 🤍❤️🤍

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇫🇮 Беларуска выйшла да амбасады прарасейскага рэжыму Рэспублікі Беларусь у Хельсінкі, каб нагадаць, што набліжаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, і что даўно ужо трэба вывесіць сцяг, пад якім 27-га ліпеня 1991 года была абвешчана незалежная Рэспубліка Беларусь.


Жыве Вольная Беларусь ⚪️❤️⚪️!
Слава Украіне 💙💛!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
❤️ Ёсць пытанні да Аб'яднанага пераходнага кабінета? Задайце іх тут!

За год дзейнасці АПК у беларусаў у яго бок узнікалі надзея і скепсіс, маральны ўздым і разгубленасць, зацікаўленасць і чаканне большага. Мы адчуваем гэта па зваротнай сувязі.

2-3 жніўня прадстаўнікі АПК агучаць свае справаздачы перад Каардынацыйнай радай. Гэтыя слуханні — магчымасць узмацніць галасы тых, у каго набраліся пытанні да дэмакратычных сілаў Беларусі.

Перайдзіце па спасылцы, запоўніце апытанку і задайце пытанні, на якія, на вашую думку, трэба атрымаць адказ ад прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета. І распаўсюдзьце гэты пост па іншых каналах і чатах!

Апытанне ананімнае, ніякія асабістыя дадзеныя не збіраюцца
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM