Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚖️ Павел Латушка перадаў у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе доказы перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з акупіраваных Расіяй тэрыторый у Беларусь
Гэтыя матэрыялы, падрыхтаваныя НАУ, сведчаць, што Лукашэнкам, Мезенцавым, Галаватым, Талаем, Волкавай учынены ваенныя злачынствы ў форме незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з акупіраваных Расіяй тэрыторый у Беларусь.
Доказы сведчаць аб тым, што Лукашэнка асабіста падпісаў дакументы арганізацыйна-распарадчага характару пад шырмай так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Найбольшая колькасць дзяцей была вывезена ў лагер Дубрава, які належыць кампаніі «Беларуськалій».
Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ адзначыў, што прававая ацэнка перададзеных доказаў знаходзіцца ў выключнай кампетэнцыі Міжнароднага крымінальнага суда і перадача гэтых доказаў суду з’яўляецца важным крокам па прыцягненні да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму і самога Лукашэнкі за ўчыненыя ваенныя злачынствы.
Падрабязней 👉 тут.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

🇱🇹Беларус выиграл у литовской миграции суд первой инстанции
"Наш Дом" сообщает, что "Виталий Дварашин работал дальнобойщиком в Литве с 2012 года. С марта 2022 года он окончательно уехал в Литву, потому что опасался мобилизации в армию и не хотел быть отправленным на войну с Украиной, которую он не поддерживал. Сам Виталий является отказчиком по соображениям совести и поддерживает право беларуских мужчин на отказ брать оружие в руки.
Литовская миграция аннулировала его вид на жительство 26 апреля 2023 года только на основании факта его службы в беларуской армии 20 лет назад, а сам Виталий на основании своей службы в армии был признан лицом, нежелательным на территории Литвы с запретом на въезд в Евросоюз на 5 лет.
27 июня 2023 года литовский суд принял решение вернуть Виталию временный вид на жительство и отменить запрет на въезд в Евросоюз. Аргументы миграции о том, что Виталий якобы представляет «угрозу национальной безопасности Литвы», суд посчитал неубедительными."
Беларусы Зарубежья | Прислать новость

Forwarded from Светлана Тихановская
Ціханоўская, Латушка і Кавалеўскі сустрэліся з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем
Зараз Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета знаходзіцца ў Бруселі.
На сустрэчы з прэзідэнтам ЕР бакі абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю ўнутры краіны, прыезд Прыгожына і групы «Вагнер» у Беларусь, размяшчэнне ядзернай зброі і наступствы для рэгіянальнай бяспекі.
Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што беларусы супраць знаходжання расійскіх наймітаў і ядзернай зброі ў Беларусі. У сваю чаргу Валер Кавалеўскі заклікаў падтрымліваць беларусаў у барацьбе за вызваленне Беларусі ад дыктатуры і расійскай прысутнасці. Павел Латушка звярнуў увагу на неабходнасць санкцый супраць Лукашэнкі і яго атачэння.
Беларуская лідарка папрасіла Шарля Мішэля ўзняць пытанне Беларусі падчас пасяджэнняў Еўрапейскай рады.

🇺🇦 У Жытоміры вуліца Беларуская стала вуліцай Палка імя Кастуся Каліноўскага
Мэр уручыў беларускім добраахвотнікам сцяг горада.
"Калі беларусы вызваляць сваю краіну ад акупацыі, гэты сцяг будзе ля беларускага горада, які стане пабрацімам Жытоміра. Дзякую ўсім хлопцам Палка Каліноўскага, якія з 2014 года абараняюць незалежнасць Украіны", - адзначыў Сяргей Сухамлін.
"У нас з Украінай агульны вораг. Беларусь акупаваная Расеяй і рэжымам Лукашэнкі", – сказаў на ўручэнні сцяга прадстаўнік палка.

Forwarded from Handball Club „Viciaz”
МЫ ВЯРТАЕМСЯ!!!
Гандбольны клуб «Віцязь» з гонарам аб'яўляе аб вяртанні на гандбольную пляцоўку пасля часовага перапынку. Заснаваны ў 2012 годзе ў Мінску, клуб дасягнуў значных поспехаў, перш чым непрадбачаныя падзеі 2020 года вымусілі яго часова спыніць дзейнасць. Аднак, выконваючы абяцанне - «Мы яшчэ згуляем», - ГК «Віцязь» вяртаецца.
Падчас паўзы мы нястомна працавалі над тым, каб ГК «Віцязь» вярнуўся на пляцоўку больш моцным і канкурэнтаздольным. На дадзены момант мы вядзем перамовы з афіцыйнымі прадстаўнікамі федэрацыі гандбола Літвы і літоўскай гандбольнай лігай аб тым, каб наш клуб дапусцілі да ўдзелу ў чэмпіянаце Літвы па гандболе.
ГК «Віцязь» выказвае шчырую падзяку верным заўзятарам, якія падтрымлівалі клуб падчас яго часовай адсутнасці. У жніўні 2020-га мы падтрымалі народ, а вы засталіся з намі. Ваша нязменная падтрымка была крыніцай натхнення і матывацыі, і мы рады, што вы зноў з намі, калі мы разам адпраўляемся ў гэтае захапляльнае падарожжа.
Мы таксама дзякуем усім спонсарам і партнёрам, з якімі супрацоўнічалі ў мінулым. А ў дадзены момант мы вядзем шчыльную працу па прыцягненню новых партнёраў да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Натуральна, мы запрашаем усе зацікаўленыя бакі далучыцца да нас. Разам му будзем здольныя пабудаваць моцны клуб, які стане аб’яднаючай адзінкай беларусаў.
Запрашаем усіх аматараў гандбола, аматараў спорту і прадстаўнікоў СМІ стаць сведкамі нашага захапляльнага вяртання. Сачыце за абнаўленнямі нашага раскладу, аб'явамі каманд і іншымі цікавымі навінамі - падпішыцеся на нас у сацыяльных сетках.
Па пытаннях СМІ звяртайцеся:
Сяргей Свіркоў
Прэзідэнт клуба
handballviciaz@gmail.com
TГ: @handballclubviciaz
Сацыяльные сеткі:
TG: t.me/viciaz
Instagram: instagram.com/hcviciaz
Facebook: facebook.com/hcviciaz

Telegram
Handball Club „Viciaz”
📍Vilnius, Lithuania
✌️From Minsk, Belarus
Па пытаннях @handballclubviciaz
✌️From Minsk, Belarus
Па пытаннях @handballclubviciaz
Летні лагер 2023 для беларускіх падлеткаў
Беларусы замежжа, мы шукаем падтрымку для арганізацыі летняга лагеру ў Нойтрэбіне 🇩🇪 для беларускай моладзі.
Просім вас прыняць удзел у зборах сродкаў і падзяліцца гэтай спасылкай з вашымі сябрамі і знаёмымі. Толькі разам мы зможам сабраць неабходную суму, каб дазволіць дзецям уцекачоў атрымаць магчымасць адпачынку.
💪 Спасылка для ахвяравання: https://www.betterplace.org/de/projects/124228
Падрабязная інфармацыя, а таксама спасылкі на ранейшыя лагеры, якія ўжо былі арганізаваныя, знаходзяцца на сайце аб'яднання MARA e.V. 👉 https://maraverein.de/artikel/letni-laher-2023-dlia-belaruskih-padletkau.html
Групы для лагеру ўжо набраны, але далей неабходны дадатковыя сродкі на квіткі, харчаванне і падтрымку трэнераў падчас варкшопаў.
Ваш непасрэдны ўдзел і дапамога ў распаўсюджванні гэтай інфармацыі будзе вельмі каштоўнай. Разам мы зможам зрабіць больш для гэтай цудоўнай ініцыятывы і падарыць дзецям незабыўны летні адпачынак.

🎨 Шагал паўсюль маляваў Радзіму, а мы паўсюль шукаем Шагала
Сойка @flysojkafly сабрала некалькі музеяў, дзе можна ўбачыць арыгіналы славутага мастака.
Не забывайце нагадваць замежнікам, што Шагал - наш!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Сойка @flysojkafly сабрала некалькі музеяў, дзе можна ўбачыць арыгіналы славутага мастака.
Не забывайце нагадваць замежнікам, што Шагал - наш!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
📩 Беларусы Масквы сустрэліся, каб павіншаваць з Днём Народзінаў беларускіх палітвязняў і падпісаць ім паштоўкі!
Гэта самае малое, што мы можам зрабіць, каб узгадаць пра нашых герояў.
Гэтым разам лісты і паштоўкі павінны атрымаць беларускія вязні:
Лялін Сяргей, Война Уладзіслаў, Аляксеева Аксана, Іванісаў Аляксей, Пінчук Яна, Рэзановіч Павел, Біруля Аляксандр, Рымша Сяргей, Болтуць Дзяніс, Жэбуртовіч Дзмітрый, Іл'юшэнка Сяргей, Церах Вольга, Воразаў Дзяніс!
Гісторыю кожнага палітзняволенага, а таксама адрас для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com
Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
#палітвязні