De facto. Беларуская навука
1.58K subscribers
1.32K photos
1 video
3 files
720 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Чаму пацярпела крах ідэя аб аўтаноміі Палесся

П. Лазавюк і К. Шаўчэнка пішуць у апошнім нумары часопіса «Русін» пра заходнепалескі рух, абапіраючыся на манаграфію А. Казака і А. Серады. У 1988-м было зарэгістравана грамадска-культурнае аб'яднанне «Полісье», якое стала цэнтрам руху.

Ягоны ідэолаг Мікола Шэляговіч хацеў стварыць «яцвяжскую аўтаномную рэспубліку» ў складзе БССР. Акцэнт рабіўся на балцкім паходжанні палешукоў. Падкрэсліваліся адрозненні паміж палескімі дыялектамі і суседнімі літаратурнымі мовамі, у першую чаргу ўкраінскай. Але «Яцвяжская тэорыя» аказалася празмерна экзатычнай для жыхароў Заходняга Палесся.

Ідэя аб стварэнні асобнай літаратурнай мовы на аснове мясцовых дыялектаў была сустрэта жорсткай крытыкай навукоўцаў і не была рэалізавана. З другой паловы 1990-х гг. заходнепалескі рух (на ілюстрацыі — неафіцыйны Палескі сцяг) страціў актыўнасць, не здолеўшы паўтарыць тыя поспехі, якіх дабіўся русінскі рух у Славакіі ці кашубскі рух у Польшчы.
❤19✍10🤡7😢6🔥4
Якую праграму прапануе «Фестываль навукі» ў Мінску

5 і 6 верасня Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі ператворыцца ў вялікую інтэрактыўную тэрыторыю навукі. Тут можна будзе не толькі слухаць і назіраць, але і эксперыментаваць, збіраць, запускаць, спаборнічаць і адкрываць новае сваімі рукамі.

Наведвальнікаў чакаюць некалькі тэматычных пляцовак. Напрыклад, «Гісторыя і традыцыі» прадставіць лекцыі навукоўцаў пра страчаныя культавыя будынкі Мінска, строі XIV-XV стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі, перспектыўныя кірункі ўнутранага турызму і інш.

Іншыя тэматычныя пляцоўкі: «Смак навукі», «Экалогія», «Космас і авіяцыйныя тэхналогіі», «Медыцына» і інш. Уваход вольны. Падрабязнасці тут.
👍15🔥6🤷2👏1🤡1
Як лавілі шпіёнаў у Віленскай губерні ў 1909–1914 гг.

Lukas Pocius піша ў апошнім нумары Lietuvos istorijos studijos: у Расійскай імперыі контрразведку стварылі даволі позна, у Віленскай губерні, якая мела з-за геаграфічнага становішча стратэгічнае значэнне, яна ўзнікла ў 1909 г. Германія і Аўстра-Венгрыя актыўна выкарыстоўвалі шпіёнскую дзейнасць, узмацніўшы яе напярэдадні Першай сусветнай вайны.

Супрацоўнікі контрразведкі выкарыстоўвалі наступныя інструменты: вонкавае назіранне, праверка пашпартоў і карэспандэнцыі, ператрусы, апытанне працаўнікоў кафэ, жанчын з бардэляў, гандляроў. Сярод тэрыторый павышанай увагі былі населеныя пункты каля чыгуначных вузлоў (такія як Вілейка) і ўздоўж чыгуначных ліній (у тым ліку, Вільня–Баранавічы–Лунінец–Роўна).

Сістэма контрразведкі ў Расійскай імперыі была дэцэнтралізаванай, а таксама з-за недахопу фінансавання і кадраў недастаткова эфектыўнай. Расследаванні ішлі марудна, многія справы вяліся каля года, значная частка заставалася незавершанай.
👍9🤔8❤3👀2
Самыя падрабязныя кадры Сонца ў гісторыі навукі

Здымкі разам з вынікамі даследаванняў апублікаваны ў часопісе Nature. Іх удалося атрымаць дзякуючы тэлескопу Іноўэ. Гэта найбуйнейшы ў свеце сонечны тэлескоп, размешчаны на вяршыні гары на Гаваях. Гэтае месца для пабудовы тэлескопа было абрана з-за чыстага неба і адсутнасці пылу, піша BBC.

Самы магутны сонечны тэлескоп у свеце ўпершыню паказаў паверхню Сонца з найвышэйшай дэталізацыяй. Навукоўцам удалося зафіксаваць гіганцкія плазменныя віхры, якія адыгрываюць ключавую ролю ў фарміраванні сонечных успышак. Даследчыкі спадзяюцца, што гэтыя дадзеныя дапамогуць лепш прадказваць небяспечныя з'явы касмічнага надвор'я.

Пра існаванне віхравых структур было вядома даўно, але раней іх не ўдавалася ўбачыць.
🔥28👍7😘3❤2👏1
Хто жыў у Вільні да хрышчэння Літвы і пры чым тут русіны

Літоўскія навукоўцы апублікавалі ў часопісе Antiquity (Cambridge University Press) даследаванне 700-гадовых парэшткаў з могілак на вуліцы Бакшта ў Вільні. Раней лічылася, што да афіцыйнага прыняцця каталіцызму ў 1387 г. Вільня была пераважна паганскай. Але выяўленыя 532 непашкоджаныя магілы XIII–XIV ст. прадстаўляюць праваслаўную русінскую супольнасць.

У 15 чалавек быў праведзены ізатопны аналіз зубоў і костак. Малады мужчына з магілы №311 верагодна паходзіў з былой тэрыторыі Кіеўскай Русі (заходняй Украіны ці паўднёвай Польшчы). Пры гэтым даследаванне паказвае, што не ўсе праваслаўныя Вільні былі прыезджымі. Большасць даследаваных жанчын паходзіла з Віленскага рэгіёна – дапускаецца, што яны маглі прыняць праваслаўе праз шлюб з прыезджымі мужчынамі.

У даследаванні адзначаецца, што «у перыяд выкарыстання могілак Бакшта ВКЛ кантралявала вялікую тэрыторыю русінскіх праваслаўных зямель, у тым ліку рэгіёны Ваўкавыска, Слоніма і Навагрудка».
💯20👍11🔥3🤷‍♂1🤔1
Выйшла кніга «Скарбы беларускай культуры: пошукi, знаходкi i страты»

Знаходкі, пошукі і страты скарбаў беларускай культуры — гэта цэлая эпапея з захапляльнымі сюжэтамі, часам сапраўдны дэтэктыў. Крыж Еўфрасінні Полацкай і слуцкія рушнікі, рыцарскія даспехі з Нясвіжскага палаца і выбітная карціна Рушчыца, фальклорныя запісы Даленга-Хадакоўскага і бібліятэка Храптовічаў…

Гэтая кніга ад выдавецтва «Беларусь» уяўляе сабой расповед пра такія пошукі, пра загадкі, якія яшчэ трэба разгадаць, пра шчаслівае заканчэнне высілкаў па вяртанні нашых каштоўнасцяў. У выданні 232 старонкі.
❤25👍15👏5🙏2
Тураўскія крыжы маглі быць выраблены ў XVI ст., калі мясцовыя землі належалі Астрожскім

Аляксандр Патраўнаў і Таццяна Хмельнік у апошнім нумары расійскага часопіса «Клио» паведамляюць: зыходны матэрыял для тураўскіх крыжоў («шэры граніт») мог паходзіць з берагоў ракі Случ, правага прытоку Гарыні, і слядоў яго выкарыстання ў X-XIII стст. у Тураве і наваколлі не выяўлена (прынята лічыць, што тураўскія крыжы ўзніклі ў той перыяд).

Навукоўцы лічаць, што насамрэч тураўскія крыжы былі выраблены ў XVI ст. (магчымы дыяпазон – 1518- 1582 гг.), калі Тураў апынуўся пад кантролем сям'і князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага, які валодаў землямі на Валыні (горад Астрог з наваколлем). Там, верагодна, вырабляліся падобныя крыжы.

У суме атрыманыя дадзеныя «даюць падставу казаць аб магчымым кірунку вектару развіцця традыцыі каменных крыжоў з Валыні ў Палессе». Адабраць узоры ў найбольш верагодных месцах здабычы матэрыялу для тураўскіх крыжоў (тэрыторыя Украіны) у сучасных умовах не змаглі па аб'ектыўных прычынах.
👍18👀16❤2🔥2🙏2
Дзве магчымасці для працягу адукацыі

Міжнародная стыпендыяльная праграма ўрада Вялікабрытаніі Chevening запрашае да ўдзелу людзей з вышэйшай адукацыяй, мінімум 2 гадамі прафесійнага досведу і лідарскімі якасцямі. Стыпендыі прадугледжваюць поўнае фінансаванне магістарскай вучобы ў любым універсітэце Вялікабрытаніі ў 2027–2028 навучальным годзе. Дэдлайн падачы заявак – 6 кастрычніка. Падрабязнасці тут.

Савет па даследчых грантах Ганконга (RGC) адкрыў прыём заявак на ўрадавую праграму Hong Kong PhD Fellowship Scheme на 2027- 2028 акадэмічны год. Стыпендыі выдзяляюцца для прыцягнення наймацнейшых даследнікаў з усяго свету ў топ-8 вну Ганконга па кірунках ад дакладных і медыцынскіх навук – да гуманітарных і сацыяльных дысцыплін. Дэдлайн падачы заявак – 1 снежня. Падрабязнасці тут.
👍15👏3🤔1
За што ўручалі Шнобелеўскую прэмію сёлета

Нядаўна ў Цюрыху ў 36-ы раз уручылі Шнобелеўскую прэмію, якая дастаецца навукоўцам, чые дасягненні «спачатку прымушаюць людзей смяяцца, а потым — думаць». Прэмію па эканоміцы атрымалі псіхолагі, якія высветлілі, што заможныя людзі часцей паводзяць сябе неэтычна, піша ВВС. Калі іх пакідалі сам-насам з прысмакамі для дзяцей, то заможныя ўдзельнікі забіралі амаль у два разы больш цукерак, чым іншыя.

Прэмію па фізіцы атрымалі студэнты з Канады. Яны высветлілі, што калі струмень мачы трапляе на пісуар пад вуглом менш за 30 градусаў, пырскаў амаль няма, і распрацавалі адпаведны пісуар. Шнобелеўскую прэмію міру атрымала каманда навукоўцаў, якая ўстанавіла, што людзі аддаюць перавагу сябраваць з тымі, з кім у іх агульны вораг, чым з тымі, хто ні на каго не трымае зла.

Бразільскія навукоўцы ў спецыяльных ботах наступалі на змей, каб высветліць, з-за чаго яны часцей за ўсё кусаюцца. Высветлілася, што найбольш небяспечна наступаць жарарацы на галаву.
😁29👍6🙈4👏2👾2
Як з-за амбіцый Івана Грознага змянілі вобраз Войшалка

Vytas Jankauskas піша ў апошнім нумары Lituanistica: у створаным у 1560-я гады ў Маскоўскай дзяржаве Ліцавым летапісным зводзе ўтрымліваецца адно з самых ранніх распрацаваных апавяданняў пра гісторыю Літвы. Яно сфакусавана на жыцці Войшалка, сына Міндоўга, які ў XIII ст. прыняў праваслаўе і жыў пад Навагрудкам.

Факты з яго ранняй біяграфіі з Ноўгародскага першага летапіса значна дапоўнілі і стварылі альтэрнатыўны вобраз Войшалка. Ён намаляваны як князь, які змагаўся супраць язычнікаў і хрысціў Літву ў праваслаўе. Летапіс трактуе Войшалка як святога — ён намаляваны з німбам унутры манастыра.

Значнае месца надавалася Полацку, які, згодна летапісу, быў незаконна захоплены літоўцамі, хаця як адзін з цэнтраў Русі павінен быць падкантрольным Маскве. Наўмыснае скажэнне было не выпадкова і адлюстроўвала палітычныя амбіцыі Масквы ў дачыненні да ВКЛ. Летапісны збор ствараўся ў асяроддзі Івана Грознага, у тым ліку ў перыяд Лівонскай вайны (1558–1583).
🤔12👍11🤬6🤡4🔥1
У беларускай частцы Чарнобыльскай зоны даследавалі ваўкоў і янотападобных сабак

Міжнародная група навукоўцаў, у тым ліку з Беларусі, апублікавала ў International Journal for Parasitology: Parasites and Wildlife артыкул пра спробу даследаваць уплыў радыяцыі на паразітарныя захворванні дзікіх жывёл у Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку.

У ваўкоў яны выявілі 18 таксонаў паразітаў і патагенаў, у янотападобных сабак — 9. Ваўкі мелі не толькі больш таксонаў, але і значна большую колькасць яек паразітаў у пробах, чым янотападобныя сабакі. Аднак даследаванне не выявіла выразнай залежнасці паміж дозай радыяцыі і паразітарнымі інфекцыямі.

Значна больш верагодна, што структуру паразітарных супольнасцяў вызначае складанае спалучэнне харчавання, выкарыстання тэрыторыі і паводзінаў жывёл. Магчыма, радыяцыя з'яўляецца толькі адным з некалькіх фактараў, якія могуць уплываць на колькасць паразітаў.
🤔19👍6🤷‍♀4👀2
Выйшаў зборнік «Расонскі край: гісторыя, культура, людзі»

У серыі «Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі» пабачыў свет чарговы зборнік – «Расонскі край: гісторыя, культура, людзі». У выданні расказваецца пра археалагічную спадчыну, гісторыю Расонскага раёна на працягу XVI—XX стагоддзяў. Са старонак зборніка чытач даведваецца пра ўладальнікаў Расонаў, жыццё і творчасць жыхароў рэгіёна ў розныя часы, іншыя цікавыя тэмы.

У выданні 321 старонка. Раней у серыі «Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі» пабачылі свет выданні «Чашніцкі край» (2026 г.), «Крэва і акруга», «Чачэрск і Чачэрскі раён», Бешанковіцкі край» (усе – 2025 г.). Сама серыя распачата ў 2014 г.
👍10❤8👏2🤡2🔥1
Як змяніўся Віцебск пры НЭПе

Уладзіслаў Кавярсун піша ў «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта» пра стан Віцебска на 1921 г.: з аднаго боку, падчас Першай сусветнай вайны горад быў прыфрантавым. З іншага, нават пры дэфіцыце харчавання дапамагаў галадаючым Паволжа (да восені 1922 г. Віцебск узяў на ўтрыманне 578 эвакуяваных дзяцей).

Аднак з кастрычніка 1921 г. па красавік 1922 г. прамысловая вытворчасць скарацілася напалову ў параўнанні з 1914 г. Што ж дала Новая эканамічная палітыка з ільготным падаткаабкладаннем? Віцебск узбагаціўся саматужнай вытворчасцю, былі вырашаны праблемы з голадам і дэфіцытам тавараў першай неабходнасці. Змянілася да лепшага сацыяльная сфера: так, у другой палове 1920-х гг. у Віцебску ўжо дзейнічалі дзіцячая бальніца, яслі і жаночая кансультацыя.

У 1927 г. рост узведзеных пабудоў у параўнанні з 1926 г. склаў 250%. Далейшаму развіццю перашкодзіла згортванне НЭПа. Калі на пачатак 1927 г. у Віцебску налічвалася 971 прыватнае прадпрыемства, то на пачатак 1928 г. – 611 (-37%).
👍16😭5🔥4❤2🤡2
Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах – навукоўцы даведаліся пра знаходку праз 30 гадоў

Новы экспанат з Мікашэвічаў – плечавая костка маладога маманта – перададзены ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі мясцовым жыхаром. Уладзімір Міронаў расказаў СМІ, што знаходка належыць яго бацьку, які працаваў экскаватаршчыкам на прадпрыемстве «Граніт». Костка захоўвалася ў сям'і каля 30 гадоў.

У Інстытуце гісторыі паведамілі, што костка ў добрым стане. Цяпер трэба вызначыць яе дакладны ўзрост. Нагадаем, што год таму пад Віцебскам выпадкова знайшлі бівень маманта.
🔥14👍12❤4👏1😨1
Чым адрозніваюцца мадэлі памяці пра вайну ў Беларусі і Кітаі

Пра гэта Кан Нань (БДУ) піша ў расійскім часопісе «Весці Комі навуковага цэнтра УрА РАН». Аўтар даследаваў, як у матэрыяльнай культуры — музеях, мемарыялах — прадстаўлена памяць пра Другую сусветную вайну. І ў Беларусі, і ў Кітаі акцэнтуюць ахвяры і пакуты, супраціўленне і гераізм, а таксама неабходнасць захавання міру. Разам з тым мадэлі памяці істотна адрозніваюцца.

У Беларусі памяць пра Вялікую Айчынную шмат у чым звязваецца з савецкай гісторыяй, салідарнасцю савецкіх рэспублік. У Кітаі памяць пра вайну супраць Японіі звязваецца з нацыянальным супрацівам, незалежнасцю і адраджэннем краіны, а таксама з роляй Камуністычнай партыі Кітая.

Даследаванне характарызуе беларускую мадэль як больш лінейную, з акцэнтам на калектыўныя ахвяры і перамогу. Кітайская мадэль апісана як больш шматмерная: яна падкрэслівае гістарычнае значэнне перамогі для нацыянальнай незалежнасці і адраджэння. На здымку – уваход у мемарыял памяці ахвяр Нанкінскай разні.
🤔11👍10🤡6🤪1
Касмічны тэлескоп «Раман» дапаможа даследаваць цёмную энергію і экзапланеты

Некалькі тыдняў таму NASA запусціла тэлескоп «Раман», названы ў гонар вядомага амерыканскага астранома Нэнсі Грэйс Раман. Касмічная абсерваторыя будзе выкарыстоўвацца для даследавання некаторых з найвялікшых загадак Сусвету, уключаючы цёмную энергію і цёмную матэрыю, а таксама для пошуку планет за межамі Сонечнай сістэмы.

Тэлескоп накіруецца да кропкі Лагранжа 2, размешчанай у 1,6 млн км ад Зямлі, што прыкладна ў чатыры разы перавышае адлегласць да Месяца, паведамляе BBC. «Раман» — пераемнік касмічнага тэлескопа «Хабл», запушчанага ў 1990 годзе, і касмічнага тэлескопа «Джэймс Уэб», запушчанага ў 2021 годзе. Як чакаецца, яго асноўная місія працягнецца пяць гадоў і абыдзецца ў 4,3 млрд долараў.

У аб'ектыў новага тэлескопа трапяць больш за два мільярды галактык, што дазволіць навукоўцам вывучыць, як фарміраваліся і развіваліся структуры Сусвету.
👍20🌚6👾3👏2
Гаршчок бронзавага веку знайшлі ў Слаўгарадскім раёне

Унікальную археалагічную знаходку выявіў жыхар Жлобіна Мікалай Молаткаў. Падчас адпачынку на сваёй малой радзіме ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці ён выцягнуў з ракі Проні ляпны гаршчок, піша газета «Новы дзень».

Са спасылкай на спецыялістаў з Інстытута гісторыі НАН паведамляецца, што гаршчку не менш за пяць тысяч гадоў. У канцы жніўня на месца знаходкі прыбыла экспедыцыя Інстытута. Навукоўцы ўстанавілі, што посуд знаходзіўся ў яме глыбінёй да трох метраў, заваленай бярвеннем.

Як адзначыў навуковы супрацоўнік Алег Вараненка, гэта ляпны гаршчок амаль ідэальнай захаванасці канца неаліту — пачатку бронзавага веку. Такіх артэфактаў у краіне налічваецца адзінкі. Звычайна пры раскопках археолагі знаходзяць толькі фрагменты, з якіх рэдка ўдаецца сабраць цэлую форму посуду.
❤23🔥19👍8👏3❤‍🔥1
Як ацэньвалі стаўленне беларускіх сялян да грошай 150 гадоў таму

Валер Шышанаў піша ў свежым нумары «Банкаўскага весніка»: у 1870 г. пры планіроўцы чыгуначнай станцыі каля в. Жодзіна Барысаўскага павета рабочыя знайшлі і разабралі скарб залатых і сярэбраных манет (частка была датавана 1626 г.).

Праз тры тыдні ў «Віленскім весніку» выйшаў артыкул публіцыста Міхаіла Радзевіча. Ён адзначыў, што пасля адмены прыгоннага права сяляне сталі багацець і ў правінцыі ўзнікла меркаванне, што «сёння грошы толькі і ёсць, што ў мужыкоў». Але распарадзіцца сродкамі было для іх праблемай.

«Дзе беларус захоўвае грошы? Звычайна ў бутэльцы, заткнутай дзе-небудзь у куце хаты, у збожжавым хлебе, у свірне, у кавалках палатна, у саламяным даху. Дзе ж яму іх захоўваць? Ці не ў сельскім банку, ці ашчаднай якой-небудзь мясцовай касе, пра якія ў нас яшчэ і паміну няма?» У выніку грошы без дакументаў аддаваліся ў пазыку габрэям ці «у зямлю». Пры раптоўнай смерці гаспадара сям'я заставалася ні з чым, а ў зямлі з'яўляўся новы скарб.
😢24👍5😁2❤1🤡1
У Белавежскай пушчы знайшлі ўнікальны мох, якога не бачылі 100 гадоў

Супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Аляксей Астрэлін знайшоў антытрыхію павіслую (Antitrichia curtipendula) – гэты від лічыўся зніклым, паведамляе Нацыянальны парк «Белавежская пушча».

У навуковых архівах захаваліся толькі дзве згадкі пра гэты від моху: даследаванне Блонскага, Эйсманда і Дрымера 1888 года, а таксама праца Флейшэра 1919 года. Пасля антытрыхію павіслую ў рэгіёне больш не фіксавалі. Для тэрыторыі сучаснай Беларусі гэта фактычна першая пацверджаная рэгістрацыя віду ў гісторыі.

Асаблівую навуковую цікавасць мае тое, што мох пасяліўся на паваленым ствале дуба, які ўпаў не менш за 20 гадоў таму. Глыбокая стадыя раскладання стварыла спецыфічныя фізіка-хімічныя ўмовы для існавання вельмі патрабавальнага віду. Знаходка дэманструе важную ролю мёртвай драўніны ў захаванні біяразнастайнасці.
❤30👍14🔥7👏2🙏1
Што піша брытанскі гісторык пра Беларусь у новай гісторыі Літвы

Летась выйшла кніга брытанскага гісторыка Рычарда Батэрвіка, якая расказвае пра гісторыю Літвы англамоўнай аўдыторыі. У анатацыі да выдання адзначаецца: «У XIV ст. апошняя ў Еўропе язычніцкая дынастыя кіравала велізарнай імперыяй, якая распасціралася ад лясоў на ўзбярэжжы Балтыйскага мора да стэпаў на поўнач ад Чорнага мора», «ВКЛ на працягу 400 гадоў стрымлівала прэтэнзіі Масквы на панаванне над усёй Руссю, у прыватнасці над Беларуссю і Украінай». Адзначаецца, што краіна «некалі была значна большай, чым сёння» і ў ёй жылі розныя народы — у тым ліку беларусы.

З рэцэнзій на кнігу вынікае, што Батэрвік імкнецца паказаць, як змяняліся паняцці «Літва» і «літоўцы».

Выданне ў жанры папулярнай гісторыі завяршаецца асабістым аповедам аўтара пра паездку ў 2024 г. у Дзевянішкаўскі выступ, кавалак Літвы, амаль цалкам акружаны Беларуссю. Гісторык заклікае задумацца, як так атрымалася, што на тэрыторыі некалі адзінай дзяржавы паўстала ўмацаваная мяжа.
🔥11🤔7⚡1💯1