RAZAM e.V. - Belarusische Gemeinschaft
701 subscribers
965 photos
26 videos
4 files
350 links
Пішыце нам на contact@razam.de

https://razam.de

Facebook: https://www.facebook.com/BelarusRazamEV
Instagram auf deutsch: https://instagram.com/razam.de
Instagram па беларуску: https://instagram.com/bel.razam.germany
Download Telegram
Forwarded from BY in MUC
Cябры!

Мы запрашаем вас узяць удзел у летніку "Мюнхеншчына фэст - 2024”, які адбудзецца з 28 па 30 чэрвеня 2024 на пляцоўцы па адрасе:
Jugendzeltplatz Schwaighölzl, 86633 Neuburg an der Donau.

Калі ласка, ўважліва прачытайце ўмовы ўдзелу і запоўніце гугл формы па спасылках у канцы гэтага ліста.
Перадайце інфармацыю пра летнік сваім сябрам і знаёмым.

Умовы ўдзелу:
Пражыванне і харчаванне на працягу 3 дзен фестывалю ўключаныя ва ўнесак.
На фестывалі вас чакаюць майстар-класы на розныя тэмы, спартыўныя мерапрыемствы, імпрэзы, песні ля вогнішча, новыя знаёмствы і цікавыя сустрэчы!
Калі вы жадаеце прапанаваць воркшоп ці актыўнасць, то звяжыцеся з арганізатарамі ці пазначце ў анкеце. Рэферэнты воркшопаў будуць вызваленыя ад унёску за мерапрыемства.
Праграма і расклад летніка будуць апублікаваныя пасля 20-га чэрвеня 2024.

Унёсак:
• для ўдзельнікаў старэйшых за 14 гадоў: 100€
(аплата да 20 чэрвеня - 100€ , пасля - 110€ , на месцы - 120€ )
• для дзяцей ад 3 да 14 гадоў (уключна) : 30€
(аплата да 20 чэрвеня - 30€ , пасля і на месцы - 35€ )
• для дзяцей да 3 гадоў: бескаштоўна


Вельмі просім вас аплаціць унёскі загадзя. Фестываль у гэтым годзе не мае спонсараў і мы праводзім яго за ўласныя сродкі - нашы з вамі ўнескі. Ранейшая аплата дапаможа арганізатарам падрыхтавацца больш якасна.

Банкаўскія рэквізіты:

!!!! УВАГА укажыце правільную мэту плацяжу VERWENDUNGSZWECK

Kontoinhaber: RAZAM e.V.
IBAN: DE14 4306 0967 1186 2060 00
BIC: GENODEM1GLS
BANK: GLS Gemeinschaftsbank eG
VERWENDUNGSZWECK: Munchenshchyna2024 + ІМЯ І ПРОЗВІШЧА ЎСІХ УДЗЕЛЬНІКАЎ, ЗА ЯКІХ ПРАВОДЗІЦЦА АПЛАТА


Бяспека:
Праінфармуйце, калі ласка, арганізатараў, калі ў вас ёсць алергія на ўкусы насякомых, харчовыя алергія, іншыя асаблівасці, з якімі вы можаце сутыкнуцца на прыродзе.
Для ўдзелу трэба мець з сабой:
• намёт,
• турыстычны кілімок/карэмат/матрац,
• спальны мяшок,
• КЛМН - кубак, лыжку, міску, нож
• дажджавік,
• ручнік,
• цёплую вопратку,
• сродкі аховы ад камароў/сонца/кляшчоў,
і добры настрой!

Кантакты арганізатараў:
Email: m-fest-bayern@razam.de
Тэлефон (Whatsapp): +491781109241 (Таццяна)
+4915756149733 (Дзяніс)

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, фармуляр да 15.06.2024.
Кожны дарослы запаўняе асобную заяўку: Спасылка на рэгістрацыю
Заяўку для дзіцяці запаўняе толькі адзін з бацькоў: Спасылка на рэгістрацыю дзіцяці
Пасля запаўнення заяукі і аплаты вы атрымаеце email з дадатковай інфармацыяй і праграмай мерапрыемства (да 20.06.2024).

Да сустрэчы на фестывалі!
Нагадваем: Мы шукаем аматараў гісторыі, мастацтвазнаўцаў і журналістаў з цікавасцю да тэмы эміграцыі беларусаў.

Мы хочам пісаць тэксты пра хвалі эміграцыі беларусаў у іншыя краіны і пра тое, як беларускія эмігранты ўкладваліся ў культурнае жыццё за мяжой. Наша мэта – стварыць серыю артыкулаў, якія паказваюць развіццё беларускай культуры на розных этапах эміграцыі і як гэтыя гістарычныя этапы ўплывалі на беларускую культуру сёння.

Гэта валантэрская роля, таму неабходны высокі ўзровень матывацыі і адданасці.

Калі вы зацікаўлены ў тым, каб далучыцца да Arkuš і ўнесці свой уклад у нашу місію культурнага даследавання і аналізу, калі ласка, падайце заяўку па электроннай пошце (assistenz@razam.de) або праз форму Google да 20.06.

Больш інфармацыі
У аўторак RAZAM e.V. прымала ўдзел у адкрыцці выставы "Я не баюся, хай яны баяцца!" у Бундэстагу Германіі. Гэта выстава прысвечана заснавальніку і кіраўніку праваабарончага цэнтра "Вясна", лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесю Бяляцкаму. З 14 ліпеня 2021 года ён знаходзіцца ў турме разам з іншымі праваабаронцамі "Вясны".
Выстава дакументуе складаную і працяглую барацьбу праваабаронцы за дэмакратычную Беларусь.

Выстава была створана Malanka-Media пры падтрымцы @bysol і Фонда імя Конрада Адэнаўэра і арганізавана RAZAM e.V. і аддзелам грамадскіх сувязяў Бундэстага Германіі. Таксама дзякуем за пераклад з ангельскай мовы на нямецкую Herzbrücke Nordheide e.V.

Мы дзякуем усім, хто зрабіў гэтую выставу магчымай, і запрашаем усіх яе наведаць. Выстава будзе даступная да 5 ліпеня 2024 года ў Бундэстагу. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Бундэстага.
19 чэрвеня выбітны беларускі пісьменнік Васіль Быкаў адсвяткаваў бы сваё стагоддзе. Хоць пісьменніка з намі ўжо няма, яго ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры неўміручы. Мы запрашаем вас на тэатралізаваную лекцыю ад Алены Баяравай і Васіля Дранько-Майсюка, прызначаныя да народзінаў Быкава. Акрамя таго, у Франкфурце будзе экскурсія да месцу жыхарства пісьменніка.

🗓️ 21 чэрвеня
18:30
🚩 Штутгарт
Siemensstraße 11-13

🗓️ 22 чэрвеня
16:30
🚩 Франкфурт-на-Майне
Im Sachsenlager 7 (экскурсія)
18:30
🚩 Mainzer Landstraße 293 (лекцыя)

🗓️ 23 чэрвеня
14:00
🚩 Дзюсельдорф
Konrad-Adenauer-Platz 1
Forwarded from ІншыЯ
🤝 Нязмушаны нэтворкінг у Вільнюсе.

Чаго нам не хапае для добрай камунікацыі паміж актывіст_камі і журналіст_камі?

❤️ Прывітанне! Запрашаем беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак утульна правесці вечар чацвярга 25 ліпеня на вільнюскай нэтворкінг-сустрэчы!

💡 Вы зможаце ўсталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыя, абмеркаваць міфы і рэчаіснасць пра вашу працу, падзяліцца класнымі практыкамі сумеснай працы або нават прыдумаць новую ідэю для супрацоўніцтва.

🌸 Мы бяром на сябе стварэнне бяспечнага і камфортнага асяроддзя, а таксама напоі і закускі, з вас – добры настрой і гатоўнасць камунікаваць з іншымі гасцямі мерапрыемства.

📅 25 ліпеня, 18:00-20:30

📍 Цэнтр Вільнюса (дакладнае месца мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю)

Абавязкова папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

🔴 Deadline: 24.07.2024 (уключна)

🇩🇪🗞 Мерапрыемства арганізавана арганізацыяй ІншыЯ і аб’яданнем беларусаў Нямеччыны Разам у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

☀️ Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!

Мерапрыемства адбываецца ў рамках праекта «Together 4 values ​​— JA», які сумесна рэалізуюць арганізацыі ІншыЯ і Razam e.V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

@theothersby

Падтрымаць| Падпісацца на рассылку| Стаць валанцёр_кай

#iншыя #razam #германія #нэтворкінг #журналісты #баж
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢 Запусціўся беларускі краўдфандынг: https://gronka.org/#/causes

Адзінае, яны пакуль не публікуюць экстрэмістаў 🤷 таму толькі для не экстрэмісцкіх праектаў
Forwarded from ІншыЯ
🌸 «Together for Values – JA»!

☀️ Мы радыя аб'явіць пра запуск новага праекта «Together for Values – JA» сумесна з Razam e.V., The Others BY і Journalists for Tolerance (J4T)!

📎 Пра што праект «Together for Values – JA»?

Наш праект створаны, каб аб’яднасць незалежныя медыя і НДА. Пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступных рэпрэсій многія журналісты і актывісты пакінулі Беларусь. Камунікацыйныя сувязі паміж медыя і НДА былі разбураныя, што ўскладніла асвятленне важных тэм і прасоўванне правоў чалавека і інклюзіі.

📎 Для чаго наш праект?

🔵 Аднаўленне сувязей паміж незалежнымі медыя і НДА.
🔵 Павышэнне прысутнасці значных тэмаў і ўразлівых груп у грамадскім прасторы.
🔵 Падтрымка плюралізму і інклюзіі ў рэдакцыях.
🔵 Павелічэнне бачнасці працы НДА.

📎 Што будзем рабіць у межах «Together for Values – JA»?

🇩🇪 Вас чакаюць сустрэчы па наладжванні сеткавых сувязей, трэнінгі і воркшопы, а таксама навучальныя паездкі ў Германію!

👀Сачыце за абнаўленнямі і чакайце новых паведамленняў і справаздач аб нашым праекце.

❤️ Ваша падтрымка важная для нас, каб дасягнуць агульных мэтаў!

@theothersby

Падтрымаць| Падпісацца на рассылку| Стаць валанцёр_кай

#іншыя #нда #RazameV #германія #TogetherforValues #J4T
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢 Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD запрашае да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме „Hilde Domin-Programm“ на зімовы семестр 2025/2026 года.

Праграма падтрымлівае студэнт_ак і дактарант_ак, якім у іх краіне паходжання фармальна альбо фактычна адмаўляюць у праве на адукацыю з-за іх этнічнай, сексуальнай, гендэрнай ці рэлігійнай ідэнтычнасці і/або іх палітычнай, грамадзянскай актыўнасці, і дае магчымасць пачаць альбо працягнуць навучанне ў Нямеччыне.

❗️Тэрмін падачы заяўкі – да 1 верасня 2024 года.

Трэба ўлічваць наступныя крытэрыі:
- Вы павінны быць паўналетнімі на момант намінацыі.
- Апошняя ўніверсітэцкая ступень не павінна быць атрыманая больш за два гады таму.
- Вы павінны знаходзіцца па-за межамі ЕС.

Працэс падачы заяўкі:
1. Запоўніце анлайн-форму для першаснай верыфікацыі.
2. Пасля верыфікацыі ваша кандыдатура будзе перададзена ў DAAD.
3. Калі заяўка пройдзе на наступны этап, з вамі звяжацца прадстаўнік DAAD.

Каб прапанаваць сваю кандыдатуру, запоўніце анлайн-форму.
Каманда Фестывалю беларускай культуры ў Мюнхене Minsk x Minga шукае на перыяд са жніўня да снежня 2024 супрацоўніка/-цу ў сферы SMM-Management.

Вашыя задачы:
● Стратэгічнае планаванне камунікацыі ў сацыяльных сетках
фестывалю;
● Рэгулярнае стварэнне кантэнту для сацыяльных сетак фестывалю
(Instagram, Facebook);
● Прыцягненне новых карыстальнікаў і ўзаемадзеянне з аўдыторыяй;
● Данясенне місіі, ідэй і каштоўнасцяў фестывалю.Мы прапануем:
● Афіцыйную аплату працы на ганарарнай аснове;
● Гнуткі графік;
● Цікавую разнастайную працу ў культурнай сферы.


Ваш профіль:
● Досвед у сферы SMM;
● Стратэгічнае мысленне;
● Здольнасць да самастойнай рэгулярнай працы;
● Выдатнае веданне беларускай мовы (веданне нямецкай мовы пажадана).

Калі Вы зацікаўленыя гэтай прапановай, звярніцеся да каардынатаркі фестывалю Хрысціны Дарапей па адрасе k.darapei@razam.de (cc: i.valitskaya@razam.de ) для высвятлення далейшых дэталяў.
Дзень годнасці ў Германіі

🗓️ 09.08.2024 (пятніца)

Берлін, 18:00,
Haus der Statistik, Otto-Braun-Str. 70-72
Выстава “Мама, кажуць, што я тэрарыст” мастачкі Катарыны Бютген.
Дэталі

У рамках адкрыцця выставы запрашаем вас далучыцца да сустрэчы беларускай дыяспары ў Берліне. Напоі ды ежу можна прынесці з сабою.

🗓 10.08.2024 (субота)
Кёльн ,13:30, збор удзельнікаў на Köln Heumarkt.
Дэталі
❗️We are extending the deadlines for submitting applications for participation in the "Republic of Dream"

Remara:
A two days long (+2 travel days) Live Action Role Play game (LARP) aiming to build the Republic of Dream.
This time, it is international and opened for Belarusian, Ukrainian and Polish participants

Requirements for the participation:
— Being from 18 to 25 years old
— Good level of English (Polish will be an advantage)
— You are involved (or interested) in civic activism and interested in social sciences

*The participation is free of charge. The organising team is covering accomodation, food and transport costs.

Dates of the event: 26.08-29.08
Location: Poland


Application form: https://forms.gle/5Q9gHu2V7KD1NDkR8

The programme is supported by the Kosciuszko Foundation, the Polish-American Freedom Foundation and School for Leaders Foundation under the „PAFF Leaders” initiative, carried out in cooperation with Folkowisko Borderline Culture Association and the Borderland Foundation.
⭐️ Нямецкая стыпендыя для перакладчыкаў

Фонд С. Фішэра вылучае стыпендыі перакладчыкам нямецкамоўнай літаратуры з краін Паўднёва-Усходняй Еўропы і Турцыі. Ад нядаўняга часу праграма адкрыта і для беларускай перакладчыкаў.👍👍👍

❗️Дэдлайн падачы дакументаў — 15 верасня.

👉 Дэталі тут

#навіны
Сёння роўна 4 гады таму ў Мінску на вуліцы сілавікі выкралі Марыю Калеснікаву. З таго дня Марыя знаходзіцца ў няволі, і больш за 560 дзён мы не мелі з ёй сувязі. З гэтай нагоды распачалася міжнародная кампанія лістоў Марыі Калеснікавай — з просьбай, каб людзі ва ўсім свеце звязаліся з урадамі сваіх краін, каб яны зрабілі канкрэтныя крокі для вызвалення Марыі. Для кожнай краіны падрыхтаваны праекты лістоў і пакрокавыя інструкцыі:

🇩🇪 bit.ly/SOSMaria-Deutschland
🇦🇹 bit.ly/SOSMaria-Oesterreich
🇨🇭 bit.ly/SOSMaria-Schweiz
🇫🇷 bit.ly/SOSMaria-France
🇺🇸 bit.ly/SOSMaria-USA

Было б выдатна, калі б вы таксама падтрымалі гэтую кампанію, напрыклад, разносячы друкаваныя лісты на падзеі і прасіўшы гасцей падпісаць і адправіць лісты. Канечне, было б яшчэ лепш, калі б лісты адразу на месцы складалі ў канверты, маркіравалі і штампавалі, каб потым адказная асоба магла адправіць усе разам.

І, вядома, дапамажыце, калі ласка, распаўсюдзіць інфармацыю аб гэтай кампаніі! ♥️