RAZAM e.V. - Belarusische Gemeinschaft
697 subscribers
957 photos
26 videos
3 files
341 links
Пішыце нам на contact@razam.de

https://razam.de

Facebook: https://www.facebook.com/BelarusRazamEV
Instagram auf deutsch: https://instagram.com/razam.de
Instagram па беларуску: https://instagram.com/bel.razam.germany
Download Telegram
Forwarded from BY in MUC
Дарагія сябры! У Мюнхене ў рамках кінафестывалю Mittelpunkt Europa адбудзецца паказ беларускага фільма “RADZIMA | MOTHERLAND” Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка.

“Радзіма” - гэта трывожны і жорсткі погляд на змрочныя і гвалтоўныя бакі службы ў беларускім войску з пункту гледжання маладых людзей краіны. Фільм прапануе магутны і глыбокі аналіз сістэмы пераследу і злоўжыванняў у войску, якая бярэ свой пачатак з савецкіх часоў і мае свае карані ў таталітарызме, з якім ніколі не змагаліся. Сістэма, якая экстрапалюецца на саму краіну.

Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч нічога не замоўчваюць. У цэнтры аповеду жанчына Святлана, чый сын знойдзены мёртвым пасля прызыву ў войска. Узнаўляюцца некалькі лістоў юнака-прызыўніка да маці, з якіх становіцца ясна, што ён стаў ахвярай так званай «дзедаўшчыны» (літаральна «ўлада дзядоў») — нефармальнай практыкі, шырока распаўсюджанай у савецкім войску, калі маладзейшыя прызыўнікі сістэматычна падвяргаюцца гвалту і прыніжэнню з боку старшых афіцэраў.

Гэта надзвычай актуальная гісторыя - асабліва з улікам жорсткай вайны Расіі ва Украіне, у якой беларускі дыктатар Лукашэнка дзейнічае як падданы Пуціна і выкарыстоўвае краіну як плацдарм. Сурэжысёры Бадзяка і Міхалковіч з беларуска-украінскай камандай стварылі кранальны і ўдумлівы дакументальны фільм. З надзвычай інтымнымі кадрамі, гэта няпростая, але важная кінастужка, якая добра тлумачыць кантэкст сучаснай Беларусі.

Калі: 7 сакавіка а 18:00 гадзіне.

Дзе: Filmmuseum, Sankt-Jakobs-Platz 1, 80331 München
Акцыя ў падтрымку беларуса Андрэя Гнёта, які зараз знаходзіцца за кратамі ў Сербіі і чакае рашэння суда па экстрадыцыі.

Калі: чацвер, 7 сакавіка, 16:00-17:00

Дзе: Taubertstraße 18, 14193 Berlin


У сувязі з забастоўкай DB, майце калі ласка на увазе, што карыстаючыся грамадскім транспартам, да амбасады Сербіі вы зможаце дабрацца толькі на аўтобусе!!!

Андрэй Гнёт - адзін з зуснавальнікаў свабоднага аб'яднання спартоўцаў Беларусі, якое пачало сваё існаванне ў 2020 годзе, рэжысёр і відэограф, аўтар відэа-зваротаў спартоўцаў.

30 кастрычніка мінулага года ён быў затрыманы ў Сербіі па запыту Інтэрпола. Зараз адбываюцца суды, на якіх вырашаецца будучыня Андрэя аб экстрадыцыі ў Беларусь.

Мы хочам прыцягнуць увагу да гэтай сітуацыі, а таксама накіраваць зварот да Сербскай амбасады ў Берліне з заклікам скарыстацца 39 правілам Еўрапейскага суда па правах чалавека (Rule 39 of the EHRC), якому Сербія павінна падпарадкоўвацца.

Плакаты і сцягі вельмі вітаюцца
Forwarded from Белсат
Сербскі суд адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта

Справу разгледзяць нанова.

Сваё рашэнне Апеляцыйны суд у Бялградзе патлумачыў тым, што не ўсе акалічнасці, на падставе якіх было вынесенае рашэнне аб экстрадыцыі, былі даследаваны. Акрамя таго, Гнёту не далі слова падчас першага працэсу.

Пры гэтым суд працягнуў тэрмін утрымання Андрэя Гнёта пад вартай яшчэ на 60 дзён. Новае слуханне па справе прызначанае на 26 сакавіка.

💬 Святлана Ціханоўская заклікала падтрымаць Андрэя лістом: Andrey Gnyot, Centralni zatvor, Bačvanska 14, 11050 Beograd (Voždovac).

Дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр выказала падзяку дыпламатычнаму корпусу краін ЕЗ, які знаходзіцца ў Бялградзе. Таксама адзначаецца, што юрыдычная каманда Офіса працягне пільна сачыць за лёсам справы Андрэя і весці пастаянную камунікацыю з адвакатамі і дыпламатычным корпусам.

Падрабязней 👇

Праз VPN Без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Лідэр легендарнага беларускага гурта J:МОРС - Уладзімір Пугач 🤘🏻

Фронтмэн і нязменны голас J:МОРС зайграе сваю спецыяльную акустычную праграму. Самыя вядомыя і любімыя песні. Асаблівая цёплая атмасфера гэтых канцэртаў запамінаюцца надоўга і не проста напаўняюць светлымі эмоцыямі, але і пераносяць вас дадому, у родныя мясціны, да любімых людзей.

♥️Надышоў час сустрэцца, абняцца, падзяліцца цеплынёй і, вядома жа, праспяваць разам.
Да сустрэчы!😘

🗓️15. Сак. 19:00
🚩Koblenzer Str. 54, Saarbrücken

🗓️17. Сак. 17:00
🚩Mindener Str. 20, Düsseldorf

🗓️19. Сак. 19:00
🚩Dorotheenstraße 174, Hamburg
Збіраемся RAZAM 🤍❤️🤍

Дзень Волі - гэта ўзнароджанне нацыянальнай ідэнтычнасці і сымбаль незалежнасці Беларусі. Ён сымбалізуе прагненне да волі, самастойнасці і адлюстраванне бацькаўшчыны ў сваім самым гонарным выглядзе.

Таму мы запрашаем вас да ўдзелу ў святкаванні:

📍Köln Heumarkt
🗓 24 сакавіка
🕝 Збор а 13:30
🕞 Акцыя і марш 14:00 - 16:00

Беларуская дыяспара ПРВ запрашае з нагоды Дня Волі на акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

📍 Berlin
Haus der Statistik, Otto-Braun-Straße 70-72
🗓 24 сакавіка
🕝 17:00

Збіраемся на старым месцы, у дворыку HDS. Ежу прыносьце с сабой: для сябе і для брата з сястрой. Бар будзе, праграма будзе, вогнішча будзе, будуць і танцы. Апранайцеся цёпла, хоць вясна ужо блізка.

📍 Bremen
Bahnhofsplatz 22-28
📅 25 сакавіка
🕓 16:00

Запрашаем вас далучыцца на вечар, арганізаваны Salidarnast e.V. і Razam e.V. У памяшканні DGB будзе адчынена выстава, прысвечаная праваабаронца, Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму і будзе прэзентавана інтэрактыўная мапа БНР.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤘🏻Запрашаем вас на канцэрты Irdorath, каб адчуць энергію жывога выступу!
Падтрымайце гурт, прыняўшы ўдзел у шоу, а так сама купіўшы мерчандайз або падзяліўшыся музыкай і гэтым відэа з вашымі сябрамі і сям'ёй.

🗓️Канцэрты:
11.05 Asendorf, Kulturhaus BO.
18.05 Leipzig, Wave Gotik Treffen
7.06 Kaiserslautern
22.06 Abenberg, Feuertanz Festival Burg
11.07 München, Backstage Werk

▶️YouTube: @IrdorathBY
Забяспечым месца сустрэч для беларускай культуры ў самым сэрцы Берліна!

Дом Статыстыкі ў Берліне стаў непарушным месцам сустрэчы для закаханых у Беларусь і беларускую культуру. Але цяпер мусім дапамагчы забяспечыць яго будучыню.

RAZAM e.V. быў запрошаны стаць часткаю кааператыву і пры гэтым мае шанец падтрымаць гэтае месца, як пляцоўку сустрэч у цэнтры Берліна на даўгія гады. Але нам патрэбна ваша дапамога, каб здабыць неабходныя сродкі.

Дапамажыце нам захаваць гэта важнае месца для нашай супольнасці.

Прасцей за ўсё гэта магчыма зрабіць праз наш данат па спасылцы PayPal ці праз перавод на наступны рахунак:

Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14 4306 0967 1186 2060 00
BIC: GENODEM1GLS
BANK: GLS Gemeinschaftsbank eG
VERWENDUNGSZWECK: HDSGenossenschaft

Дзякуй за вашу падтрымку! 🙏
Беларускае аб'яднанне RAZAM e.V., у рамках "Дзіцячай суполкі ў Берліне", арганізоўвае пленэр-пікнік “Часам я трымаюся за сонца” для дзяцей з бацькамі.

5 траўня ў 13:00 збіраемся з бацькамі і дзецьмі каля галерэі Кёрнэрпарк у Нойкёльне.

🖌️Там беларускі мастак і настаўнік Уладзімір Грамовіч правядзе экскурсію па выставе “Часам я трымаюся за паветра. Беларускія мастакі ў выгнанні”, пасля якой адбудзецца пленэр-пікнік на траве ў парку перад галерэяй. Маляваць будзем па ўражаннях ад выставы, у парку галерэі, на паветры, а трымацца будзем за сонца!
Бацькі прымуць удзел у экскурсіі, а падчас пленэру будуць дапамагаць дзецям. Калі ёсць жаданне, бацькі таксама могуць далучыцца да малявання за дадатковую аплату.

Квіткі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, сябры! 🤘🏻

Запрашаем вас на канцэрты легендарнага беларускага гурта "Дай Дорогу"! Гэта будзе незабыўная магчымасць акунуцца ў свет якаснай беларускай музыкі і правесці вечар у кампаніі аднадумцаў.

24 траўня - Франкфурт, Mainzer Landstraße 293. Пачатак 18:00
25 траўня - Дзюсельдорф, Mindener Str. 20. Пачатак 19:00

Да сустрэчы на канцэрце!🤍❤️🤍

P.S. Гэта будуць акустычныя канцэрты у асабістым выкананні ад Юрыя Стыльскага.
Forwarded from SCIENCE AT RISK Belarus
Адкрыты прыём заявак на удзел у праграме SCIENCE AT RISK Emergency Office, накіраванай на падтрымку навукоўцаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі

Для каго:

— для беларускіх навукоўцаў, якія на момант рэпрэсій займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў дзяржаўных ці прыватных ўніверсітэтах ці даследчых цэнтрах; гістарычных архівах і музеях (на пасадзе навуковага супрацоўніка), НДА і аналітычных цэнтрах;

Фарматы падтрымкі:

— фінансавая падтрымка правядзення публічных мерапрыемстваў (круглыя сталы, лекцыі, семінары і прэзентацыі даследаванняў і г.д.). Збор заявак на імпрэзы працягваецца да 9 чэрвеня;
хуткая аднаразовая падтрымка для тых навукоўцаў, што застаюцца ў Беларусі і не маюць магчымасці працаваць па прафесіі, вымушана з'ехалі ў апошнія паўгады ці сутыкнуліся з крызіснай сітуацыяй у эміграцыі;
— падтрымка ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях афлайн (якія патрабуюць паездкі ў іншы горад/краіну) і анлайн. Заяўкі прымаюцца да 15 верасня 2024 года;
— моўныя курсы (інтэнсіўны анлайн-курс англійскай мовы, накіраваны на развіццё навыкаў паўсядзённай камунікацыі і навыкаў, патрэбных для працы ў акадэмічным асяроддзі). Заяўкі на курсы прымаюцца да 10 чэрвеня альбо да набору груп.

Падрабязная інфармацыя і формы заяўкі на сайце.
Forwarded from RAZAM HELP DE
📌 Внимание! Подача на немецкую гуманитарную визу (§22.2 AufenthG)  всё ещё возможна!

На основании нашего опыта, мы подготовили для вас полезную информацию о получении немецкой гуманитарной визы.

🔹 Что такое гуманитарная виза?
🔹 Как подать заявку на гуманитарную визу?
🔹 Сроки рассмотрения заявления
🔹Документы, которые могут понадобиться в Германии

Ответы на эти и другие вопросы, а также возможное содержание письма для посольства, вы можете найти здесь.

Надеемся, что эта информация будет полезна и поможет вам в процессе получения гуманитарной визы. Если у вас есть вопросы, не стесняйтесь обращаться к нам на help@razam.de!

#гуманитарнаявиза  #немецкоеконсульство
Arkuš — гэта ўнікальная і развіваючаяся платформа, прысвечаная прадастаўленню глыбокіх, аналітычных перспектыў на беларускую культуру. Наша місія — даследаваць культурныя тэндэнцыі, разглядаючы іх як з'явы, якія маюць карані ў мінулым, але сёння надзвычай актуальныя і ўплывовыя.

Цяперашні фокус: "Беларуская культура падчас эміграцыі"
На бліжэйшыя тры месяцы наш погляд накіраваны на з'яву эміграцыі і яе глыбокі ўплыў на эвалюцыю беларускай культуры. Ад гістарычных міграцый да сучасных дыяспар мы імкнемся разабрацца ў складаным узаемадзеянні паміж міграцыяй і культурнай ідэнтычнасцю.

Мы шукаем аматараў гісторыі, мастацтвазнаўцаў і журналістаў з цікавасцю да гэтай тэмы і жаданнем зрабіць унёсак. Гэта валантэрская роля, таму неабходны высокі ўзровень матывацыі і адданасці.

Запоўніце заяўку альбо напішыце нам па пошце assistenz@razam.de.

Падавайце свае рэзюмэ, матывацыйны ліст і ідэі па тэматыцы/канцэпцыі артыкулаў да 15 чэрвеня.
📅 22.06.2024
16:00 - 19:00
📍Bremen, Achterdieksee (28355 Oberneuland)

Беларусы Брэмена зноў запрашаюць дзяцей і дарослых на традыцыйнае беларускае свята “Купалле”!
Вас чакае музыкальна-забаўляльная праграма на прыродзе, майстар класы і сумесны пікнік!

Госця і вядучая праграмы - Вераніка Круглова - прафесійная спявачка, харавы дырыжор і кіраўніца знакамітага беларускага гурта Kriwi.

Форма адзення свабодная, зручны абутак. Па беларускай традыцыі перавага аддаецца беламу ў спалучэнні з чырвоным, а таксама любому светламу колеру. Вітаюцца вышыванкі і народныя строі!

Што браць з сабой:
- Пітво
- Ежу
- Посцілкі і пледы
- Посуд (пажадана шматразовы, каб не засмечваць асяроддзе)
- Кветкі, з якіх саўяце вянкі
- Дзяцей, бацькоў, сваякоў і сяброў
- Гульні (бадмінтон, мячык і іншыя забаўкі).
Як дабрацца?
Дабрацца можна на машыне (маецца паркоўка), на ровары або гарадскім транспартам - трамвай 1 і 4 ці аўтобусамі 24 і 25.

У выпадку моцна даждлівага надвор’я лакацыя праграмы можа змяніцца.
Forwarded from BY in MUC
Cябры!

Мы запрашаем вас узяць удзел у летніку "Мюнхеншчына фэст - 2024”, які адбудзецца з 28 па 30 чэрвеня 2024 на пляцоўцы па адрасе:
Jugendzeltplatz Schwaighölzl, 86633 Neuburg an der Donau.

Калі ласка, ўважліва прачытайце ўмовы ўдзелу і запоўніце гугл формы па спасылках у канцы гэтага ліста.
Перадайце інфармацыю пра летнік сваім сябрам і знаёмым.

Умовы ўдзелу:
Пражыванне і харчаванне на працягу 3 дзен фестывалю ўключаныя ва ўнесак.
На фестывалі вас чакаюць майстар-класы на розныя тэмы, спартыўныя мерапрыемствы, імпрэзы, песні ля вогнішча, новыя знаёмствы і цікавыя сустрэчы!
Калі вы жадаеце прапанаваць воркшоп ці актыўнасць, то звяжыцеся з арганізатарамі ці пазначце ў анкеце. Рэферэнты воркшопаў будуць вызваленыя ад унёску за мерапрыемства.
Праграма і расклад летніка будуць апублікаваныя пасля 20-га чэрвеня 2024.

Унёсак:
• для ўдзельнікаў старэйшых за 14 гадоў: 100€
(аплата да 20 чэрвеня - 100€ , пасля - 110€ , на месцы - 120€ )
• для дзяцей ад 3 да 14 гадоў (уключна) : 30€
(аплата да 20 чэрвеня - 30€ , пасля і на месцы - 35€ )
• для дзяцей да 3 гадоў: бескаштоўна


Вельмі просім вас аплаціць унёскі загадзя. Фестываль у гэтым годзе не мае спонсараў і мы праводзім яго за ўласныя сродкі - нашы з вамі ўнескі. Ранейшая аплата дапаможа арганізатарам падрыхтавацца больш якасна.

Банкаўскія рэквізіты:

!!!! УВАГА укажыце правільную мэту плацяжу VERWENDUNGSZWECK

Kontoinhaber: RAZAM e.V.
IBAN: DE14 4306 0967 1186 2060 00
BIC: GENODEM1GLS
BANK: GLS Gemeinschaftsbank eG
VERWENDUNGSZWECK: Munchenshchyna2024 + ІМЯ І ПРОЗВІШЧА ЎСІХ УДЗЕЛЬНІКАЎ, ЗА ЯКІХ ПРАВОДЗІЦЦА АПЛАТА


Бяспека:
Праінфармуйце, калі ласка, арганізатараў, калі ў вас ёсць алергія на ўкусы насякомых, харчовыя алергія, іншыя асаблівасці, з якімі вы можаце сутыкнуцца на прыродзе.
Для ўдзелу трэба мець з сабой:
• намёт,
• турыстычны кілімок/карэмат/матрац,
• спальны мяшок,
• КЛМН - кубак, лыжку, міску, нож
• дажджавік,
• ручнік,
• цёплую вопратку,
• сродкі аховы ад камароў/сонца/кляшчоў,
і добры настрой!

Кантакты арганізатараў:
Email: m-fest-bayern@razam.de
Тэлефон (Whatsapp): +491781109241 (Таццяна)
+4915756149733 (Дзяніс)

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, фармуляр да 15.06.2024.
Кожны дарослы запаўняе асобную заяўку: Спасылка на рэгістрацыю
Заяўку для дзіцяці запаўняе толькі адзін з бацькоў: Спасылка на рэгістрацыю дзіцяці
Пасля запаўнення заяукі і аплаты вы атрымаеце email з дадатковай інфармацыяй і праграмай мерапрыемства (да 20.06.2024).

Да сустрэчы на фестывалі!
Нагадваем: Мы шукаем аматараў гісторыі, мастацтвазнаўцаў і журналістаў з цікавасцю да тэмы эміграцыі беларусаў.

Мы хочам пісаць тэксты пра хвалі эміграцыі беларусаў у іншыя краіны і пра тое, як беларускія эмігранты ўкладваліся ў культурнае жыццё за мяжой. Наша мэта – стварыць серыю артыкулаў, якія паказваюць развіццё беларускай культуры на розных этапах эміграцыі і як гэтыя гістарычныя этапы ўплывалі на беларускую культуру сёння.

Гэта валантэрская роля, таму неабходны высокі ўзровень матывацыі і адданасці.

Калі вы зацікаўлены ў тым, каб далучыцца да Arkuš і ўнесці свой уклад у нашу місію культурнага даследавання і аналізу, калі ласка, падайце заяўку па электроннай пошце (assistenz@razam.de) або праз форму Google да 20.06.

Больш інфармацыі
У аўторак RAZAM e.V. прымала ўдзел у адкрыцці выставы "Я не баюся, хай яны баяцца!" у Бундэстагу Германіі. Гэта выстава прысвечана заснавальніку і кіраўніку праваабарончага цэнтра "Вясна", лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесю Бяляцкаму. З 14 ліпеня 2021 года ён знаходзіцца ў турме разам з іншымі праваабаронцамі "Вясны".
Выстава дакументуе складаную і працяглую барацьбу праваабаронцы за дэмакратычную Беларусь.

Выстава была створана Malanka-Media пры падтрымцы @bysol і Фонда імя Конрада Адэнаўэра і арганізавана RAZAM e.V. і аддзелам грамадскіх сувязяў Бундэстага Германіі. Таксама дзякуем за пераклад з ангельскай мовы на нямецкую Herzbrücke Nordheide e.V.

Мы дзякуем усім, хто зрабіў гэтую выставу магчымай, і запрашаем усіх яе наведаць. Выстава будзе даступная да 5 ліпеня 2024 года ў Бундэстагу. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Бундэстага.
19 чэрвеня выбітны беларускі пісьменнік Васіль Быкаў адсвяткаваў бы сваё стагоддзе. Хоць пісьменніка з намі ўжо няма, яго ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры неўміручы. Мы запрашаем вас на тэатралізаваную лекцыю ад Алены Баяравай і Васіля Дранько-Майсюка, прызначаныя да народзінаў Быкава. Акрамя таго, у Франкфурце будзе экскурсія да месцу жыхарства пісьменніка.

🗓️ 21 чэрвеня
18:30
🚩 Штутгарт
Siemensstraße 11-13

🗓️ 22 чэрвеня
16:30
🚩 Франкфурт-на-Майне
Im Sachsenlager 7 (экскурсія)
18:30
🚩 Mainzer Landstraße 293 (лекцыя)

🗓️ 23 чэрвеня
14:00
🚩 Дзюсельдорф
Konrad-Adenauer-Platz 1