RAZAM e.V. - Belarusische Gemeinschaft
700 subscribers
962 photos
26 videos
4 files
347 links
Пішыце нам на contact@razam.de

https://razam.de

Facebook: https://www.facebook.com/BelarusRazamEV
Instagram auf deutsch: https://instagram.com/razam.de
Instagram па беларуску: https://instagram.com/bel.razam.germany
Download Telegram
Беларускае аб'яднанне RAZAM e.V., у рамках "Дзіцячай суполкі ў Берліне", арганізоўвае пленэр-пікнік “Часам я трымаюся за сонца” для дзяцей з бацькамі.

5 траўня ў 13:00 збіраемся з бацькамі і дзецьмі каля галерэі Кёрнэрпарк у Нойкёльне.

🖌️Там беларускі мастак і настаўнік Уладзімір Грамовіч правядзе экскурсію па выставе “Часам я трымаюся за паветра. Беларускія мастакі ў выгнанні”, пасля якой адбудзецца пленэр-пікнік на траве ў парку перад галерэяй. Маляваць будзем па ўражаннях ад выставы, у парку галерэі, на паветры, а трымацца будзем за сонца!
Бацькі прымуць удзел у экскурсіі, а падчас пленэру будуць дапамагаць дзецям. Калі ёсць жаданне, бацькі таксама могуць далучыцца да малявання за дадатковую аплату.

Квіткі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, сябры! 🤘🏻

Запрашаем вас на канцэрты легендарнага беларускага гурта "Дай Дорогу"! Гэта будзе незабыўная магчымасць акунуцца ў свет якаснай беларускай музыкі і правесці вечар у кампаніі аднадумцаў.

24 траўня - Франкфурт, Mainzer Landstraße 293. Пачатак 18:00
25 траўня - Дзюсельдорф, Mindener Str. 20. Пачатак 19:00

Да сустрэчы на канцэрце!🤍❤️🤍

P.S. Гэта будуць акустычныя канцэрты у асабістым выкананні ад Юрыя Стыльскага.
Forwarded from SCIENCE AT RISK Belarus
Адкрыты прыём заявак на удзел у праграме SCIENCE AT RISK Emergency Office, накіраванай на падтрымку навукоўцаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі

Для каго:

— для беларускіх навукоўцаў, якія на момант рэпрэсій займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў дзяржаўных ці прыватных ўніверсітэтах ці даследчых цэнтрах; гістарычных архівах і музеях (на пасадзе навуковага супрацоўніка), НДА і аналітычных цэнтрах;

Фарматы падтрымкі:

— фінансавая падтрымка правядзення публічных мерапрыемстваў (круглыя сталы, лекцыі, семінары і прэзентацыі даследаванняў і г.д.). Збор заявак на імпрэзы працягваецца да 9 чэрвеня;
хуткая аднаразовая падтрымка для тых навукоўцаў, што застаюцца ў Беларусі і не маюць магчымасці працаваць па прафесіі, вымушана з'ехалі ў апошнія паўгады ці сутыкнуліся з крызіснай сітуацыяй у эміграцыі;
— падтрымка ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях афлайн (якія патрабуюць паездкі ў іншы горад/краіну) і анлайн. Заяўкі прымаюцца да 15 верасня 2024 года;
— моўныя курсы (інтэнсіўны анлайн-курс англійскай мовы, накіраваны на развіццё навыкаў паўсядзённай камунікацыі і навыкаў, патрэбных для працы ў акадэмічным асяроддзі). Заяўкі на курсы прымаюцца да 10 чэрвеня альбо да набору груп.

Падрабязная інфармацыя і формы заяўкі на сайце.
Forwarded from LEGAL HELP DE
📌 Внимание! Подача на немецкую гуманитарную визу (§22.2 AufenthG)  всё ещё возможна!

На основании нашего опыта, мы подготовили для вас полезную информацию о получении немецкой гуманитарной визы.

🔹 Что такое гуманитарная виза?
🔹 Как подать заявку на гуманитарную визу?
🔹 Сроки рассмотрения заявления
🔹Документы, которые могут понадобиться в Германии

Ответы на эти и другие вопросы, а также возможное содержание письма для посольства, вы можете найти здесь.

Надеемся, что эта информация будет полезна и поможет вам в процессе получения гуманитарной визы. Если у вас есть вопросы, не стесняйтесь обращаться к нам на help@razam.de!

#гуманитарнаявиза  #немецкоеконсульство
Arkuš — гэта ўнікальная і развіваючаяся платформа, прысвечаная прадастаўленню глыбокіх, аналітычных перспектыў на беларускую культуру. Наша місія — даследаваць культурныя тэндэнцыі, разглядаючы іх як з'явы, якія маюць карані ў мінулым, але сёння надзвычай актуальныя і ўплывовыя.

Цяперашні фокус: "Беларуская культура падчас эміграцыі"
На бліжэйшыя тры месяцы наш погляд накіраваны на з'яву эміграцыі і яе глыбокі ўплыў на эвалюцыю беларускай культуры. Ад гістарычных міграцый да сучасных дыяспар мы імкнемся разабрацца ў складаным узаемадзеянні паміж міграцыяй і культурнай ідэнтычнасцю.

Мы шукаем аматараў гісторыі, мастацтвазнаўцаў і журналістаў з цікавасцю да гэтай тэмы і жаданнем зрабіць унёсак. Гэта валантэрская роля, таму неабходны высокі ўзровень матывацыі і адданасці.

Запоўніце заяўку альбо напішыце нам па пошце assistenz@razam.de.

Падавайце свае рэзюмэ, матывацыйны ліст і ідэі па тэматыцы/канцэпцыі артыкулаў да 15 чэрвеня.
📅 22.06.2024
16:00 - 19:00
📍Bremen, Achterdieksee (28355 Oberneuland)

Беларусы Брэмена зноў запрашаюць дзяцей і дарослых на традыцыйнае беларускае свята “Купалле”!
Вас чакае музыкальна-забаўляльная праграма на прыродзе, майстар класы і сумесны пікнік!

Госця і вядучая праграмы - Вераніка Круглова - прафесійная спявачка, харавы дырыжор і кіраўніца знакамітага беларускага гурта Kriwi.

Форма адзення свабодная, зручны абутак. Па беларускай традыцыі перавага аддаецца беламу ў спалучэнні з чырвоным, а таксама любому светламу колеру. Вітаюцца вышыванкі і народныя строі!

Што браць з сабой:
- Пітво
- Ежу
- Посцілкі і пледы
- Посуд (пажадана шматразовы, каб не засмечваць асяроддзе)
- Кветкі, з якіх саўяце вянкі
- Дзяцей, бацькоў, сваякоў і сяброў
- Гульні (бадмінтон, мячык і іншыя забаўкі).
Як дабрацца?
Дабрацца можна на машыне (маецца паркоўка), на ровары або гарадскім транспартам - трамвай 1 і 4 ці аўтобусамі 24 і 25.

У выпадку моцна даждлівага надвор’я лакацыя праграмы можа змяніцца.
Forwarded from BY in MUC
Cябры!

Мы запрашаем вас узяць удзел у летніку "Мюнхеншчына фэст - 2024”, які адбудзецца з 28 па 30 чэрвеня 2024 на пляцоўцы па адрасе:
Jugendzeltplatz Schwaighölzl, 86633 Neuburg an der Donau.

Калі ласка, ўважліва прачытайце ўмовы ўдзелу і запоўніце гугл формы па спасылках у канцы гэтага ліста.
Перадайце інфармацыю пра летнік сваім сябрам і знаёмым.

Умовы ўдзелу:
Пражыванне і харчаванне на працягу 3 дзен фестывалю ўключаныя ва ўнесак.
На фестывалі вас чакаюць майстар-класы на розныя тэмы, спартыўныя мерапрыемствы, імпрэзы, песні ля вогнішча, новыя знаёмствы і цікавыя сустрэчы!
Калі вы жадаеце прапанаваць воркшоп ці актыўнасць, то звяжыцеся з арганізатарамі ці пазначце ў анкеце. Рэферэнты воркшопаў будуць вызваленыя ад унёску за мерапрыемства.
Праграма і расклад летніка будуць апублікаваныя пасля 20-га чэрвеня 2024.

Унёсак:
• для ўдзельнікаў старэйшых за 14 гадоў: 100€
(аплата да 20 чэрвеня - 100€ , пасля - 110€ , на месцы - 120€ )
• для дзяцей ад 3 да 14 гадоў (уключна) : 30€
(аплата да 20 чэрвеня - 30€ , пасля і на месцы - 35€ )
• для дзяцей да 3 гадоў: бескаштоўна


Вельмі просім вас аплаціць унёскі загадзя. Фестываль у гэтым годзе не мае спонсараў і мы праводзім яго за ўласныя сродкі - нашы з вамі ўнескі. Ранейшая аплата дапаможа арганізатарам падрыхтавацца больш якасна.

Банкаўскія рэквізіты:

!!!! УВАГА укажыце правільную мэту плацяжу VERWENDUNGSZWECK

Kontoinhaber: RAZAM e.V.
IBAN: DE14 4306 0967 1186 2060 00
BIC: GENODEM1GLS
BANK: GLS Gemeinschaftsbank eG
VERWENDUNGSZWECK: Munchenshchyna2024 + ІМЯ І ПРОЗВІШЧА ЎСІХ УДЗЕЛЬНІКАЎ, ЗА ЯКІХ ПРАВОДЗІЦЦА АПЛАТА


Бяспека:
Праінфармуйце, калі ласка, арганізатараў, калі ў вас ёсць алергія на ўкусы насякомых, харчовыя алергія, іншыя асаблівасці, з якімі вы можаце сутыкнуцца на прыродзе.
Для ўдзелу трэба мець з сабой:
• намёт,
• турыстычны кілімок/карэмат/матрац,
• спальны мяшок,
• КЛМН - кубак, лыжку, міску, нож
• дажджавік,
• ручнік,
• цёплую вопратку,
• сродкі аховы ад камароў/сонца/кляшчоў,
і добры настрой!

Кантакты арганізатараў:
Email: m-fest-bayern@razam.de
Тэлефон (Whatsapp): +491781109241 (Таццяна)
+4915756149733 (Дзяніс)

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, фармуляр да 15.06.2024.
Кожны дарослы запаўняе асобную заяўку: Спасылка на рэгістрацыю
Заяўку для дзіцяці запаўняе толькі адзін з бацькоў: Спасылка на рэгістрацыю дзіцяці
Пасля запаўнення заяукі і аплаты вы атрымаеце email з дадатковай інфармацыяй і праграмай мерапрыемства (да 20.06.2024).

Да сустрэчы на фестывалі!
Нагадваем: Мы шукаем аматараў гісторыі, мастацтвазнаўцаў і журналістаў з цікавасцю да тэмы эміграцыі беларусаў.

Мы хочам пісаць тэксты пра хвалі эміграцыі беларусаў у іншыя краіны і пра тое, як беларускія эмігранты ўкладваліся ў культурнае жыццё за мяжой. Наша мэта – стварыць серыю артыкулаў, якія паказваюць развіццё беларускай культуры на розных этапах эміграцыі і як гэтыя гістарычныя этапы ўплывалі на беларускую культуру сёння.

Гэта валантэрская роля, таму неабходны высокі ўзровень матывацыі і адданасці.

Калі вы зацікаўлены ў тым, каб далучыцца да Arkuš і ўнесці свой уклад у нашу місію культурнага даследавання і аналізу, калі ласка, падайце заяўку па электроннай пошце (assistenz@razam.de) або праз форму Google да 20.06.

Больш інфармацыі
У аўторак RAZAM e.V. прымала ўдзел у адкрыцці выставы "Я не баюся, хай яны баяцца!" у Бундэстагу Германіі. Гэта выстава прысвечана заснавальніку і кіраўніку праваабарончага цэнтра "Вясна", лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесю Бяляцкаму. З 14 ліпеня 2021 года ён знаходзіцца ў турме разам з іншымі праваабаронцамі "Вясны".
Выстава дакументуе складаную і працяглую барацьбу праваабаронцы за дэмакратычную Беларусь.

Выстава была створана Malanka-Media пры падтрымцы @bysol і Фонда імя Конрада Адэнаўэра і арганізавана RAZAM e.V. і аддзелам грамадскіх сувязяў Бундэстага Германіі. Таксама дзякуем за пераклад з ангельскай мовы на нямецкую Herzbrücke Nordheide e.V.

Мы дзякуем усім, хто зрабіў гэтую выставу магчымай, і запрашаем усіх яе наведаць. Выстава будзе даступная да 5 ліпеня 2024 года ў Бундэстагу. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Бундэстага.
19 чэрвеня выбітны беларускі пісьменнік Васіль Быкаў адсвяткаваў бы сваё стагоддзе. Хоць пісьменніка з намі ўжо няма, яго ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры неўміручы. Мы запрашаем вас на тэатралізаваную лекцыю ад Алены Баяравай і Васіля Дранько-Майсюка, прызначаныя да народзінаў Быкава. Акрамя таго, у Франкфурце будзе экскурсія да месцу жыхарства пісьменніка.

🗓️ 21 чэрвеня
18:30
🚩 Штутгарт
Siemensstraße 11-13

🗓️ 22 чэрвеня
16:30
🚩 Франкфурт-на-Майне
Im Sachsenlager 7 (экскурсія)
18:30
🚩 Mainzer Landstraße 293 (лекцыя)

🗓️ 23 чэрвеня
14:00
🚩 Дзюсельдорф
Konrad-Adenauer-Platz 1
Forwarded from ІншыЯ
🤝 Нязмушаны нэтворкінг у Вільнюсе.

Чаго нам не хапае для добрай камунікацыі паміж актывіст_камі і журналіст_камі?

❤️ Прывітанне! Запрашаем беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак утульна правесці вечар чацвярга 25 ліпеня на вільнюскай нэтворкінг-сустрэчы!

💡 Вы зможаце ўсталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыя, абмеркаваць міфы і рэчаіснасць пра вашу працу, падзяліцца класнымі практыкамі сумеснай працы або нават прыдумаць новую ідэю для супрацоўніцтва.

🌸 Мы бяром на сябе стварэнне бяспечнага і камфортнага асяроддзя, а таксама напоі і закускі, з вас – добры настрой і гатоўнасць камунікаваць з іншымі гасцямі мерапрыемства.

📅 25 ліпеня, 18:00-20:30

📍 Цэнтр Вільнюса (дакладнае месца мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю)

Абавязкова папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

🔴 Deadline: 24.07.2024 (уключна)

🇩🇪🗞 Мерапрыемства арганізавана арганізацыяй ІншыЯ і аб’яданнем беларусаў Нямеччыны Разам у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

☀️ Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!

Мерапрыемства адбываецца ў рамках праекта «Together 4 values ​​— JA», які сумесна рэалізуюць арганізацыі ІншыЯ і Razam e.V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

@theothersby

Падтрымаць| Падпісацца на рассылку| Стаць валанцёр_кай

#iншыя #razam #германія #нэтворкінг #журналісты #баж
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢 Запусціўся беларускі краўдфандынг: https://gronka.org/#/causes

Адзінае, яны пакуль не публікуюць экстрэмістаў 🤷 таму толькі для не экстрэмісцкіх праектаў
Forwarded from ІншыЯ
🌸 «Together for Values – JA»!

☀️ Мы радыя аб'явіць пра запуск новага праекта «Together for Values – JA» сумесна з Razam e.V., The Others BY і Journalists for Tolerance (J4T)!

📎 Пра што праект «Together for Values – JA»?

Наш праект створаны, каб аб’яднасць незалежныя медыя і НДА. Пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступных рэпрэсій многія журналісты і актывісты пакінулі Беларусь. Камунікацыйныя сувязі паміж медыя і НДА былі разбураныя, што ўскладніла асвятленне важных тэм і прасоўванне правоў чалавека і інклюзіі.

📎 Для чаго наш праект?

🔵 Аднаўленне сувязей паміж незалежнымі медыя і НДА.
🔵 Павышэнне прысутнасці значных тэмаў і ўразлівых груп у грамадскім прасторы.
🔵 Падтрымка плюралізму і інклюзіі ў рэдакцыях.
🔵 Павелічэнне бачнасці працы НДА.

📎 Што будзем рабіць у межах «Together for Values – JA»?

🇩🇪 Вас чакаюць сустрэчы па наладжванні сеткавых сувязей, трэнінгі і воркшопы, а таксама навучальныя паездкі ў Германію!

👀Сачыце за абнаўленнямі і чакайце новых паведамленняў і справаздач аб нашым праекце.

❤️ Ваша падтрымка важная для нас, каб дасягнуць агульных мэтаў!

@theothersby

Падтрымаць| Падпісацца на рассылку| Стаць валанцёр_кай

#іншыя #нда #RazameV #германія #TogetherforValues #J4T
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢 Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD запрашае да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме „Hilde Domin-Programm“ на зімовы семестр 2025/2026 года.

Праграма падтрымлівае студэнт_ак і дактарант_ак, якім у іх краіне паходжання фармальна альбо фактычна адмаўляюць у праве на адукацыю з-за іх этнічнай, сексуальнай, гендэрнай ці рэлігійнай ідэнтычнасці і/або іх палітычнай, грамадзянскай актыўнасці, і дае магчымасць пачаць альбо працягнуць навучанне ў Нямеччыне.

❗️Тэрмін падачы заяўкі – да 1 верасня 2024 года.

Трэба ўлічваць наступныя крытэрыі:
- Вы павінны быць паўналетнімі на момант намінацыі.
- Апошняя ўніверсітэцкая ступень не павінна быць атрыманая больш за два гады таму.
- Вы павінны знаходзіцца па-за межамі ЕС.

Працэс падачы заяўкі:
1. Запоўніце анлайн-форму для першаснай верыфікацыі.
2. Пасля верыфікацыі ваша кандыдатура будзе перададзена ў DAAD.
3. Калі заяўка пройдзе на наступны этап, з вамі звяжацца прадстаўнік DAAD.

Каб прапанаваць сваю кандыдатуру, запоўніце анлайн-форму.
Каманда Фестывалю беларускай культуры ў Мюнхене Minsk x Minga шукае на перыяд са жніўня да снежня 2024 супрацоўніка/-цу ў сферы SMM-Management.

Вашыя задачы:
● Стратэгічнае планаванне камунікацыі ў сацыяльных сетках
фестывалю;
● Рэгулярнае стварэнне кантэнту для сацыяльных сетак фестывалю
(Instagram, Facebook);
● Прыцягненне новых карыстальнікаў і ўзаемадзеянне з аўдыторыяй;
● Данясенне місіі, ідэй і каштоўнасцяў фестывалю.Мы прапануем:
● Афіцыйную аплату працы на ганарарнай аснове;
● Гнуткі графік;
● Цікавую разнастайную працу ў культурнай сферы.


Ваш профіль:
● Досвед у сферы SMM;
● Стратэгічнае мысленне;
● Здольнасць да самастойнай рэгулярнай працы;
● Выдатнае веданне беларускай мовы (веданне нямецкай мовы пажадана).

Калі Вы зацікаўленыя гэтай прапановай, звярніцеся да каардынатаркі фестывалю Хрысціны Дарапей па адрасе k.darapei@razam.de (cc: i.valitskaya@razam.de ) для высвятлення далейшых дэталяў.
Дзень годнасці ў Германіі

🗓️ 09.08.2024 (пятніца)

Берлін, 18:00,
Haus der Statistik, Otto-Braun-Str. 70-72
Выстава “Мама, кажуць, што я тэрарыст” мастачкі Катарыны Бютген.
Дэталі

У рамках адкрыцця выставы запрашаем вас далучыцца да сустрэчы беларускай дыяспары ў Берліне. Напоі ды ежу можна прынесці з сабою.

🗓 10.08.2024 (субота)
Кёльн ,13:30, збор удзельнікаў на Köln Heumarkt.
Дэталі