Хм, два дні запар на ўсіх межах Беларусі з краінамі ЕЗ
НУЛЬ
нелегальных спроб перакрочыць гэтыя межы.
P.S. З Польшчай - 3 дні, з Літвой - 19.

🎉9👍5😱3
Праз лічбы паглядзеў на тое, што адбывалася на беларускіх межах у кастрычніку-лістпадзе ў 2024, 2023, 2022 і 2021-х. І выклаў у артыкуле
https://newideas.center/artykuly/jak-zmjanjalisja-migracyjnyja-patoki-na-fone-zakryccja-mezha-z-krainami-es/

🔥3👍1
Ага, штыль на беларускіх межах скончыўся. Не хапіла сіл, каб пратрымацца больш за 2 дні.
Учора нуль захаваўся толькі на беларуска-літоўскай мяжы. Польскія памежнікі прадухілілі больш за 10 нелегальных спроб патрапіць на сваю тэрыторыю, а латвійскія - 16.
P.S. Ну і фуры літоўскія дасюль не выпаускаюць з Беларусі.

🤯6😢3😱1
Ну што... Штыль на мяжы сапраўды доўга не пратрымаўся. Хоць літоўскія фуры ўчора і адпусьцілі дадому, але ж і метэазонды зноў ламануліся на Вільню (сёння ўноч аэрапорт закрывалі двойчы; адзначылі, здаецца, каля 40 зондаў).
АПД: а не, выпускаюць не ўсіх. Кажуць, што Беларусь выпускае толькі тыя фуры, што заехалі недаўна.
Ну і на межы варушняк вярнуўся:
Па Літве: пасля 22 дзён цішыні былі адзначаны спробы нелегальна патрапіць у краіну (12).
Па Польшчы: на пачатку мінулага тыдні тры дні запар тут была цішыня, пался мігранты вярнуліся. Агулам за тыдзень - 56 (у два разы меней, чым на папярэдніх тыднях).
Па Латвіі: на мінулым тыдні было толькі 37 спроб нелегальнага пераходу мяжы (тыднямі раней было ў 5-7 разоў болей).

😢3
Такі таймлайн, што на межах кожны дзень нешта новае.
Дроны туды сюды, фуры ні туды ні сюды...
Ну і сапраўды нелегальныя мігранты такі вярнуліся. Вось як раз як снег пайшоў, так і мігранты пайшлі.
Учора больш за ўсё іх адзначыла Латвія - 33. Менш за іншых - Польша (толькі 13).
Але самае дзіўнае: два дні запар зараз мігранты штурмуюць беларуска-літоўскую мяжу (12 спроб было ў нядзелю і 20 - учора, у панядзелак). Нагадаю, што да таго 22 дні на гэтым напрамку была абсалютная цішыня.
Такія справы.

👍9😢1
Хм... Учора на усіх межах Беларусі з краінамі ЕЗ не было зафіксавана ніводнай спробы недегальна іх перакрочыць.
🔥8👍6
Умоўны штыль на межах у прынцыпе працягваецца. За ўчора на беларуска-польскай мяжы - 0, на беларуска-літоўскай - 0, на мяжы з Латвіяй - толькі 2.
👍10
На фоне кантрабанды цыгарэт і чарговых закрыццяў Віленскага аэрапорту цікавай выглядае сітуацыя на беларускіх межах (у сэнсе, сітуацыя з нелегальным і мігрантамі).
А сітуацыя такая. За мінулы тыдзень на беларуска-польскай мяжы былі адзначаны толькі ТРЫ спробы нелегальна патрапіць у ЕЗ. І ўсе гэтыя тры спробы адбыліся ў адзін дзень, тобок ужо 6 дзён запар на мяжы с Польшчай маем абсалютны штыль. Столькі дзён цішыні на беларуска-польскай мяжы не адзначалася са студзеня 2024 года.
На мяжы з Літвой сітуацыя стабільна спакойная, за тыдзень - 0 спроб перакрочыць мяжу.
А вось на беларуска-латвійскай мяжы адзначана 38 спроб нелегальна патрапіць у краіну.
P.S. Калі параўноўваць сітуацыю з тым, што было на першым тыдні снежня ў мінулыя гады, то варта азначыць наступнае.
2024 год:
- на мяжы з Польшчай адзначана 256 спроб патрапіць у краіну (зараз - 0),
- на літоўскай мяжы - 1 спроба (зараз - 0),
- на лаітвійскай мяжы - 39 (зараз - 38).
2023 год:
- на польскай мяжы - 62,
- на літоўскай мяжы - 18,
- на латвійскай мяжы - 51.
2022 год:
- на польскай мяжы - 541,
- на літоўскай мяжы - 214,
- на латвійскай мяжы - 162.

👍8
Літва ўводзіць у сябе надзвычайнае становішча, а ў нас на межах працягваецца штыль. Прынамсі, на межах з Польшчай і Літвой. Учора толькі на беларуска-латвійскім напрамку быў невялічкі варушняк (6 спроб перакрочыць мяжу).
Увогуле, нехарактэрная для снежня цішыня канешне.

👍6
Я гляджу, разляцелася сёння інфармацыя аб тым, што Беларусь на 4 месцы па колькасці зняволеных журналістаў. Калі глядзець на абсалютныя лічбы, то яно так.
Але тое не зусім рэлевантны падыход. Для таго, быў бачны памер рэпрэсіўнага ціску аўтарытарных рэжымаў, трэба разлічваць колькасць затрыманых на агульную колькасць насельніцтва, напрыклад, на 100 тысяч чалавек.
Тады яно атрымліваецца значна больш наглядна:
- Беларусь - 0,3666667
- М'янма - 0,0889225
- РФ - 0,0328767
- Кітай - 0,00857548
Менавіта ў такім фармаце я б трансляваў гэтыя лічбы сусветнай супольнасці.

😢27👍13🤯3
У аўторак, 9.12, на ўсіх межах Беларусі з краінамі ЕС была абсалютная цішыня (як і цягам некалькіх дзён на мінулым тыдні).
Але ўжо ў сераду нулі з нелегальнымі спробамі перакрочыць беларускія межы скончыліся.
Пасля 13 дзён "цішыні" літоўскія памежнікі не пусьціілі аднаго мігранта; пасля 8 дзён штылю таксама адну спробу нелегальна патрапіць да сябе адзначылі і палякі; а на мяжы з Латвіяй адбылося 4 такія спробы.
Паглядзім, ці то які выбрык і заўтра-паслязаўтра цішыня вернецца на нашыя межы, ці то на межы вернуцца мігранты

Вельмі рады за тых, хто выйшаў!
Разам з тым вельмі шкада, што ня вышлі ніхто з экспертанй супольнасці: ні Лебядок, ні Паротнікаў, ні Касьцюгова, ні іншыя...

❤29😢16
Як цікава - на выходных на ўсіх межах Беларусі з ЕС быў абсалютны штыль.
ЮПД: Латвійскія памежнікі ўдакладнілі: усё ж у выходных былі спробы пераходу - па аднаму кожны дзень.

👍9😁1
Калі глядзець на тыднёвыя дадзеныя (і вывесьці за дужкі той кейс са 180 мігрантамі ў падкопе пад плотам на мяжы з Польшчай), то маем наступнае:
- Польшчай зафіксаваны толькі адна спроба нелегальна патрапіць на яе тэрыторыю,
- Літва - 3 спробы,
- Латвія - 18.

👍13
Па адной з гіпотэз, для сталага прафесійнага росту трэба раз на 5 гадоў трэба мяняць месца працы. Не скажу, што я наўпрост кіруюся гэтай думкай, але неяк у сярэднім дзесьці так і выпадае.
Вось і зараз найдыйшоў час чарговых кар'ерных змен. Час майго супрацоўніцтва з Цэнтрам новых ідэй – час доўгі і вельмі плённы – пакуль скончыўся. Шчыра дзякую маім калегам за супрацу! Здаецца, разам мы зрабілі шмат цікавых і карысных праектаў: пра калектыўную траўму, пра барометр рэпрэсій, пра беларускую дыяспару, пра індэкс рэзіліентнасці і шмат іншых.
Зараз я знаходжуся ў пошуку новай працы і адкрыты да прапаноў у сферы даследаванняў, аналітыкі, акадэмічных і экспертных праектаў. Калі ў вас ёсць ідэі, кантакты або вы ведаеце пра адпаведныя магчымасці — буду ўдзячны за любыя водгукі і рэкамендацыі.

❤21😢7👍4🥰2
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Вялікі дзякуй усім вам за тыя гады, што мы былі разам. Гэта быў выдатны час і важны досвед.
Маё супрацоўніцтва з Цэнтрам новых ідэй завяршаецца, і разам з ім прыпыняецца праца гэтага канала.
Я працягваю займацца даследаваннямі і экспертызай. Зараз мы з калегамі развіваем новую даследчую ініцыятыву — «Беларуская сацыялагічная група». Менавіта там я буду публікаваць свае назіранні, аналітыку і вынікі новых даследаванняў.
Запрашаю вас далучацца і падпісвацца на наш канал:
👉 t.me/BelSacGroup
Сустрэнемся!

Telegram
БСГ - Беларуская сацыялагічная група
Belarusian Sociological Group — адкрытая даследчая ініцыятыва беларускіх сацыёлагаў, што працягваюць сваю працу ў выгнанні. Мы не дзелім беларусаў на «тых, хто з’ехаў» і «тых, хто застаўся» — мы вывучаем усе падсістэмы беларускага грамадства.
❤15👍4🔥1
Вітаю шаноўнае спадарства!
Як вы ведаеце, мы з калегамі зараз развіваем ініцыятыву "Беларуская сацыялагічная група".
Сейчас мы запускаем серию исследований, посвященных запросам и проблемам белорусов за рубежом, чтобы дать нам всем возможность безопасно и анонимно высказаться.
Приглашаем вас принять участие в нашем первом исследовании — о медиапотреблении. Будем очень благодарны за распространение ссылки на исследование.
Вот ссылка: https://belsocgroup.limesurvey.net/989572?lang=ru

belsocgroup.limesurvey.net
Powered by LimeSurvey – The Freshest Online Survey Tool
Create surveys in seconds with LimeSurvey. Easy to use, secure, and trusted by professionals worldwide. Get started free and unlock fresh insights today!
👍8🔥5
У Беларусі ніколі не было такога, каб сацыялагічных даследаванняў было зашмат. А зараз дык увогуле.
Пры ўсіх складанасцях і абмежаваннях даследаванні ўсё ж праводзяцца. І іх вынікі звычайна з цікавасцю чытаюцца, вывучаюцца – яны выкарыстоўваюцца.
Важна, што вынікі даследаванняў маюць не толькі актуальны, але і доўгатэрміновы характар. Мы друкуем даследаванні ў аўтарытэтных міжнародных часопісах – іх чытаюць не толькі ўмоўныя акадэмікі, але і эксперты-дарадцы тых, хто прымае рашэнні. Вось спасылка на адно з апошніх.
Так, сёння сацыялагічныя даследаванні маюць істотныя абмежаванні.
Але яны – важныя!
Таму, мейце ласку, прымайце ўдзел у даследваннях, адказвайце на пытанні сацыёлагаў. Асабліва калі гэта робіцца на такой бяспечнай платформе як Limesurvey.net, якая не збірае ніякай асабістай інфармацыі.
Праз усё гэта, шаноўнае спадарства, маю просьбу.
Тыя, хто яшчэ не адказваў на пытанні даследавання аб інфармацыйных патрэбах беларусаў замежжа, адкажыце, калі ласка, на пытанні нашага даследавання - https://belsocgroup.limesurvey.net/989572?lang=ru.
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто прымае ўдзел у сацыялагічных даследаваннях!

Brill
The Belarusian Diaspora as a Space of Rupture and Solidarity
Abstract The Belarusian diaspora has undergone a profound transformation since the political crisis of 2020, which featured contested elections, mass protests and severe repressions. This study examines the evolving dynamics between the ‘old’ (pre-2020) and…
❤6👍4