Беларускі піонэр
2.89K subscribers
7.23K photos
9 videos
25 files
711 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#архітэктурабсср
З нагоды 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Нацыянальны архіў выклаў копіі чарцяжэй і тлумачальную запіску да праекта будынка Дзяржаўнай бібліятэкі БССР датаваныя 2 мая 1929 года (як бачна з запіскі, першапачаткова будынак планавалася паставіць на рагу вуліц Маркса і Энгельса насупраць Купалаўскага тэатра, а не там дзе ён стаіць цяпер на вул.Чырвонаармейскай).
Крыніца: НАРБ. Ф. 31. Воп. 1. Спр. 257.
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Корпуса Минской электростанции на берегу Свислочи, 1930-е.
У пачатку 1940 года выйшаў нумар №2-3 усесаюзнага ілюстраванага часопіса "СССР на стройке" цалкам прысвечаны гадавіне "Вызвольнага пахода Чырвонай Арміі", распачатага 17 верасня 1939 года.
У нумары ёсць некалькі фота з Заходняй Беларусі, у асноўным з Гродна і Беластока, а таксама з мерапрыемстваў, якія прайшлі ў тым жа 1939 годзе, напрыклад з Народнага сходу Заходняй Беларусі, які адбываўся 28-30 кастрычніка ў Беластоку і на якім было заканадаўча закрэплена далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.
#фотабсср
Беласток у верасні 1939-га. На балконах выстаўлены чырвоныя сцягі.
Фота з фондаў БГАКФФД. № 0-18526.
#фотабсср
Мітынг у Смаргоні ў верасні 1939 года.
#фотабсср
Перадвыбарная агітацыя на ідыш у Беластоку (на фоне касцёл Святога Роха, які толькі-толькі завяршылі будаваць) напярэдадні выбараў у Народны сход Заходняй Беларусі ў кастрычніку 1939 года.
#фотабсср
Выбарчы ўчастак ў Баранавічах у дзень выбараў у Народны сход Заходняй Беларусі 22 кастрычніка 1939 года.
Фота з фондаў БГАКФФД. № 0-93722.
#фотабсср
Гарадскі тэатр Беластока (будынак 1938 года пабудовы) у якім 28-30 кастрычніка 1939 года праходзіў Народны сход Заходняй Беларусі, на якім было заканадаўча закрэплена далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by (К)
#філатэлія
Комплект почтовых марок СССР, посвященных воссоединению Западной Беларуси и Западной Украины с БССР и УССР. 1939 г.
https://kalekcyja.by/viewtopic.php?f=21&t=402
#звязда
Перадавіца газеты "Звязда" №215 ад 18 верасня 1939 года.
У працяг тэмы восені 1939.
Заўважыў у архіўных дакументах, адну цікавую ўзаемасувязь у датах:
18 кастрычніка Пічэта піша дакладную запіску ў ЦК УКП(б) аб паўднёвай мяжы БССР, дзе даводзіць, што Брэст і Пінск павінны застацца ў БССР.
19 кастрычніка ЦК КПБ(б) прымае праект межаў БССР сходны з прапановамі Пічэты.
22 кастрычніка на прыёме ў Сталіна кіраўнікі БССР і УССР Панамарэнка і Хрушчоў спрачаюцца аб межах. Сталін абірае беларускі праект.
4 снежня Вярхоўны Савет СССР зацвярджае межы паміж БССР і УССР.
6 снежня Панамарэнку прыходзіць дакладная запіска ад наркама НКУС БССР Цанавы з характэрыстыкай Пічэты, як ворага савецкай улады.
20 снежня дапаўненне да запіскі з антысавецкімі выказваннямі Пічэты.
Выходзіць, што Панамарэнка да снежня супрацоўнічаў з Пічэтам, а пасля таго, як справа паспяхова завяршылася, рашыў такі даведацца, што за чалавек гэты Пічэта.
Зрэшты, нічым дрэнным для Пічэты такая цікавасць не скончылася, наадварот, у 1940 годзе ён быў адноўлены у АН БССР.