Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#картыбсср
85 гадоў таму 2 лістапада 1939 года сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні яе з БССР (Вярхоўны Савет БССР зацвердзіць гэты закон 12 лістапада).
Карты БССР станам на першую палову і канец 1939 года.
#фотабсср
Выбарчы ўчастак па выбарах у Народны Сход Заходняй Беларусі, Нясвіж, Наваградская вобласць, кастрычнік 1939 года.
Крыніца: ВК-суполка "Новогрудок - X веков истории города".
#рэчыбсср
Значак "Фабрычна-завадская пажарная дружына 1924-1929" з пазнакай прозвішча Маеўскі П.М..
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".
#звязда
Трапічныя ліўні пасярод лета, якія затоплівалі беларускія гарады, здараліся і 100 гадоў таму. Апісанне залевы ў Барысаве з газеты "Звезда" №128 1927 года.
#савецкаябеларусь
Вынікі выбараў прэзідэнта ЗША 100 гадоў таму. Заметка з газеты "Савецкая Беларусь" №258 ад 7 лістапада 1924 года.
#звязда
Заметка пра папярэднія вынікі выбараў прэзідэнта ЗША ў газеце "Звязда" №255 ад 5 лістапада 1936 года.
#савецкаябеларусь
Перадавіца газеты "Савецкая Беларусь" №258 ад 7 лістапада 1924 года, прысвечаная 7-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі.
#савецкаябеларусь
Перадавіца газеты "Савецкая Беларусь" №257 1928 года, прысвечаная 11-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі.
#савецкаябеларусь
Верш паэтэсы Яўгеніі Пфляўмбаум, прысвечаны 11-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. Апублікаваны ў газеце "Савецкая Беларусь" №257 1928 года.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №10 1927 года, прысвечанага 10-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №20 1937 года, прысвечанага 20-годдзю Касрычніцкай рэвалюцыі.
#звязда
Рэклама "карпаратываў" у кастрычніцкія дні ад Менскага трэста рэстаранаў і кафэ ў газеце "Звязда" №254 1936 года.
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Сучасны стан будынка былога клуба металістаў у Віцебску (фота С.Марціновіча).
Клуб адчынены 7 лістапада 1929 года, пабудаваны паводле тыповага праекта А. Васільева і Л. Панамаровай (аналагічны будынак быў у Менску на вуліцы Універсітэцкай, зараз Кірава, разбураны ў вайну).
Доўгі час былы клуб у Віцебску стаяў закінуты. Некалькі гадоў таму будынак быў выкуплены і зараз там вядуцца работы па рэканструкцыі, ў былым клубе плануецца адчыніць культурна-дзелавы цэнтр.
Крыніца фота.
#звязда
Рэклама піва ад менскага піўзавода "Беларусь" (цяперашняя "Аліварыя") у газеце "Звязда" №258 1936 года.
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Долго ли простояли Павильоны Первой Всебелорусской выставки?

За исключением двух: Главного павильона и Павильона электрификации и механизации, большинство из созданных шедевров были деревянными строениями. Во второй половине 1930-х Борисовский тракт стал активно застраиваться. Но территория выставки, которая простиралась вглубь, по всей вероятности оставалась не тронутой.
В моей коллекции есть небольшая работа Николая Дучица, датированная 1940 годом. На ней изображен павильон Кооперации. Есть только одно его фото, каталожное. Здание их нескольких объемов с центральной башенкой сплошного остекления. Автор - скорее всего Алексей Денисов, хотя и Станислав Гейдукевич мог сделать нечто подобное (пример - павильон ЛесБела). На картине здание занесено снегом, никакого благоустройства вокруг, тем не менее, при должном уходе, павильон сохранился до 1941 года и вызвать интерес у художника. Сейчас на этом месте Музыкальная школа №15 (Толбухина, 7). А возможно, там были мастерские. Надо будет поикать чертежи....