Беларусы Латвii
124 subscribers
460 photos
22 videos
1 file
176 links
Календарь интересных событий в Риге http://riga.events

Полезные подсказки для тех, кто недавно приехал https://riga.tips

#belaruslv

Бот для связи – @BLR_LV_Bot
Download Telegram
У чацвёртую гадавіну выбараў у Беларусі, з якіх пачаліся масавыя пратэсты, у Рызе зноў лунае бчб сцяг, а беларусы сабраліся на пікет каля мемарыяла ахвярам камуністычнага генацыду
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Празднование дня рождения Риги: практическая информация

✴️ Уже сейчас и до воскресенья, 18 августа, 24:00 для транспорта закрыта набережная 11.novembra с каменного моста (Аkmens tilts) до улици Muitas и в части Старой Риги.
✴️ Городской общественный транспорт в субботу и воскресенье доступен бесплатно.
✴️ В ночь с субботы на воскресенье до 2 часов ночи во многих маршрутах организуются дополнительные рейсы, расписание мы прикрепили в pdf
✴️ В выходные можно бесплатно пользоваться муниципальными стоянками (но мы советуем насладиться праздником без авто).

✴️ Программа бесплатных мероприятий, как всегда, на Riga Events.

Daudz laimes dzimšanas dienā, Rīga!
Сёння, 18 жніўня, у Рызе пройдзе сустрэча з беларускім добраахвотнікам і чальцом КР Андрэям Кушняровым. Вайсковец марыць стварыць першы рабатызаваны батальён і ладзіць еўрапейскі тур у падтрымку свайго цяперашняга батальёну "Ваўкі да Вінчы". Прыходзьце размаўляць пра тое, што адбываецца на фронце, пра службу беларускіх добраахвотнікаў, дроны, інавацыйныя тэхналогіі на вайне і баявых робатаў!

Сустрэча пройдзе а 18:00 па адрасе Elijas 1-1. Уваход вольны
Яшчэ ёсць шанец запісацца на курсы латышскай на ўзровень А2! Заняткі будуць праходзіць у панядзелак і сераду а 12:00 у цэнтры Рыгі.
Запоўніць анкету можна тут не пазней за 23 жніўня.
​​У гэты дзень 33 гады таму была de facto адноўлена незалежнасць  🇱🇻 і было пазначана, што краіна вяртаецца ў дэмакратычную супольнасць.

21 жніўня 1991 года Вярхоўная Рада Латвійскай Рэспублікі прыняла Канстытуцыйны закон "пра дзяржаўны статус Латвійскай Рэспублікі".
"За" прагаласавалі 111 дэпутатаў, "супраць - 13. Гэты дакумент адмяніў пераходны перыяд, абвешчаны Дэкларацыяй незалежнасці ад 4 траўня 1990 года. Законы СССР страцілі моц у Латвіі і была адноўлена дзяржава, заснаваная 18 лістапада 1918 года.

Канстытуцыйны закон быў прыняты падчас спробы дзяржаўнага перавароту ў Савецкім Саюзе - жнівеньскага путча. Байцы савецкага АМАПу ўжо занялі латвійскі тэлецэнтр, Дом латвійскага радыё, тэлефонную і тэлеграфную станцыі, Міністэрства ўнутраных спраў, разграмілі штаб-кватэру Народнага фронту. 19 жніўня АМАПаўцы каля Рыжскага аддзела унутраных спраў застрэлілі шафёра Яніса Салміньша. На ўсёй тэрыторыі СССР было ўведзена надзвычайнае становішча.

З гэтым законам немагчымымі сталі альтэрнатывы развіцця дзяржаўнасці Латвійскай Рэспублікі - стварэнне новай дзяржавы, перамовы пра магчымасці супрацоўніцтва з СССР ці заключэння новай саюзнай дамовы.

Ужо 22 жніўня Ісландыя стала першай краінай, якая прызнала незалежнасць Латвіі. Савецкі саюз "адпусціў" Латвію 6 верасня.

Таксама глядзіце:
Серыял Atslēgas | Жнівеньскі путч

Што адбылося 21 жніўня 1991 года
​​Сёння Латвія, Літва і Эстонія адзначаюць 35 гадавіну Балтыйскага шляху. Гэтая акцыя стала істотным крокам для аднаўлення дзяржаўнасці трох краін.

Акцыя адбылася 23 жніўня 1989 года, праз 50 гадоў пасля падпісання злачыннага пакта Молатава-Рыбентропа, які падзяліў Еўропу на сферы ўплыву Нямеччыны і СССР. Каля 2 мільёнаў чалавек з краін Балтыі сталі ў жывы ланцуг даўжынёй 660-670 км, на 15 хвілін аб'яднаўшы тры краіны. Балтыйскі шлях паслужыў нефармальным рэферэндумам, наглядна прадэманстраваўшы акупацыйным уладам адзінства балтыйскіх народаў у іх памкненні вярнуць сабе свабоду.

Гэтая ўнікальная акцыя прыцягнула вялікую ўвагу міжнароднай супольнасці і дала моцны імпульс наступным працэсам дэмакратызацыі, пачынаючы з руйнавання таталітарнага рэжыму і аднаўлення незалежнасці краін Балтыі.

У 2009 годзе ЮНЭСКА прызнала дакументальныя сведчанні Балтыйскага шляху часткай міжнароднай праграмы "Памяць свету", пацвердзіўшы тым самым глабальнае значэнне Балтыйскага шляху".

У памяць пра гэты дзень сёння ва ўсёй Латвіі адбудуцца грамадскія, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы. У Рызе яны пройдуць ля помніку Свабоды - адкрыецца міжнародная выстава, ад 11:30 да 14:00 можна будзе бясплатна даслаць прысвечаную 35-годдзю Балтыйскага шляху паштоўку ў любую кропку Латвіі.

Рыжан і турыстаў запрашаюць на два канцэрты.
А 15:00 выступіць аркестр Zemessardze (латвійскага апалчэння), а а 18:00 пройдзе прэм'ера канцэртнай праграмы, у якой сустрэнецца гурт барабанаў і дуд "Auļi" і аркестр "Rīga".

Уся праграма мерапрыемстваў

Відэа | Балтыйскага шляху - 35 (на латышскай і англійскай мовах)
Напярэдадні новага навучальнага года Амбудсмэн Латвіі падрыхтаваў спісы таго, што трэба і што не трэба набываць, калі вашае дзіця ідзе ў школу ці садок. Спойлер: здаваць на шторы не трэба :)

Мы пераклалі для вас гэты гайд, карыстайцеся на здароўе!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На этой неделе в кинопрокат в Латвии выходит сенсация латышского кино - анимационный фильм Гинтса Зилбалодиса Straume/Flow. Один из лучших фильмов 2024 года был показан на Каннском кинофестивале как единственный анимационный фильм в конкурсе «Особый взгляд», а на фестивале анимационных фильмов в Анси он получил четыре награды, включая приз жюри и приз зрительских симпатий.

Анимационная 3D-история полностью лишена диалогов и следует за главным героем - очень независимым черным Котом, который вынужден покинуть свой дом из-за сильного наводнения. На борту маленькой лодки ему предстоит найти общий язык с вожаком Птицей, пацифисткой Капибарой, доверчивым Псом и собирателем Лемуром. Чтобы выжить в затопленном мире, который с каждым мгновением кажется все более угрожающим, Коту нужно решить, быть ли ему независимым или сотрудничать.

Сеансы в Риге и встречи с командой фильма - ТУТ

Отзывы о фильме:

INDIEWIRE | THE HOLLYWOOD REPORTER | SCREEN DAILY | VARIETY | ROTTEN TOMATOES | IMDB