БХД. Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі
198 subscribers
65 photos
1 video
19 links
У тэлеграм-канале БХД - галоўныя навіны і афіцыйная інфармацыя, датычныя дзейнасці Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Download Telegram
Павел Севярынец выступіць з сям'ёй на фэсце інтэлектуальнай кнігі ў Варшаве.

Старшыня БХД у суботу 14 лістапада аб 11.00 выступіць са сваёй сям'ёй на фэсце беларускай інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" - у адной праграме з Алесем Бяляцкім, Зянонам Пазьняком, Уладзімірам Арловым і Кацярынай Ваданосавай.

Як захаваць Беларусь у сабе і сваёй сям’і, калі радзіма становіцца недасяжнай, а навакольны свет — чужым?

У суботу ў Варшаве з трыма кнігамі на руках Павел Севярынец паразважае пра беларускую ідэнтычнасць, памяць і адчуванне Бацькаўшчыны ва ўмовах няволі і эміграцыі.

Апроч "Беларусь - гэта святое" і "Солі зямлі" Павел прывязе з сабой некалькі асобнікаў другой кнігі "Беларусаліма" - "Сэрца святла", падчас сустрэчы пакажа арыгіналы малюнкаў, зробленых у зняволенні для сям’і, і падзеліцца лайфхакамі - як выжыць у турме.

Севярынцы выступаюць усёй сям'ёй - таму напрыканцы чакаюцца вершы ў выкананні жонкі Волі і сына Францішка.

Далучайцеся!
❤19👍7🔥2
Кіраўнік Управы БХД Яўген Анішчанка: Першая сусветная і Беларусь.

Пакуль у Еўропе 11 лістапада святкуюць заканчэнне Першай сусветнай вайны і Дзень незалежнасці Польшчы, для беларусаў гэтая дата нагадвае пра глыбокую трагедыю, але адначасова — і пра магутны штуршок да нацыянальнага абуджэння.

Што значыць для беларускага народа бурны і крывавы пачатак XX стагоддзя і як на фоне разбурэнняў нараджалася наша самасвядомасць — у разважаннях Выканаўчага сакратара Управы БХД Яўгена Анішчанкі.

11 лістапада ў Польшчы — Нацыянальнае свята незалежнасці, а ў Францыі адзначаецца Дзень перамір'я — афіцыйнае дзяржаўнае свята, прысвечанае заканчэнню Першай сусветнай вайны. А што гэтая дата азначае для беларусаў?

Першая сусветная вайна стала адной з самых трагічных падзей пачатку XX стагоддзя. Яна пачалася 1 жніўня 1914 года і працягвалася да лістапада 1918 года. У вайну былі ўцягнуты многія краіны свету, у тым ліку Расійская і Германская імперыі. Беларускія землі, якія ў той час былі пад акупацыяй Расійскай імперыі, апынуліся ў зоне баявых дзеянняў. Вайна аказала вялікі ўплыў на жыццё беларускага народа, яго гаспадарку, культуру і нацыянальны рух.

Беларусь у гады вайны

У пачатку вайны тысячы беларускіх мужчын былі мабілізаваны ў расійскую армію і адпраўлены на фронт. Беларусы ўдзельнічалі ў баях на розных участках фронту, праяўлялі мужнасць і вынослівасць. Многія з іх загінулі, атрымалі раненні або трапілі ў палон.

У 1915 годзе германскія войскі пачалі маштабнае наступленне. У выніку баявых дзеянняў значная частка заходніх беларускіх зямель апынулася пад нямецкай акупацыяй. Лінія фронту праходзіла праз тэрыторыю Беларусі, а гарады і вёскі станавіліся месцам жорсткіх баёў. У Мінску размяшчаліся штабы і ваенныя ўстановы Заходняга фронту.

Вайна прынесла беларускаму насельніцтву шмат бедстваў. Разбураліся дамы, знішчаліся гаспадаркі, не хапала прадуктаў харчавання і неабходных рэчаў. Сяляне гублялі зямлю, жывёлу і сродкі існавання.

Бежанства і жыццё простых людзей

Адной з самых цяжкіх трагедый для беларусаў стала масавае бежанства. У 1915 годзе, калі расійская армія адступала, сотні тысяч людзей пакідалі свае дамы і накіроўваліся на ўсход, ратуючыся ад баявых дзеянняў. Паводле розных гістарычных падлікаў, з беларускіх зямель выехала каля двух мільёнаў чалавек. Сярод бежанцаў было шмат жанчын, дзяцей і пажылых людзей. Яны пакідалі родныя вёскі, забіраючы з сабой толькі самае неабходнае. Людзі цярпелі ад голаду, холаду, хвароб і цяжкіх умоў жыцця.

Многія сям'і былі разлучаны, а вярнуцца дадому змаглі не ўсе. Бежанства стала вялікай дэмаграфічнай і сацыяльнай праблемай для беларускага народа.

Беларускае нацыянальнае адраджэнне

Нягледзячы на цяжкія ўмовы, падчас вайны працягвала развівацца беларуская нацыянальная культура. У Мінску і іншых гарадах ствараліся арганізацыі, якія дапамагалі пацярпелым ад вайны і бежанцам.

У 1915 годзе ў Мінску пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Яно арганізоўвала харчаванне, прытулкі і падтрымку людзям, якія страцілі свае дамы.

Важную ролю ў захаванні беларускай культуры адыгрывалі пісьменнікі і грамадскія дзеячы. Сярод іх быў Максім Багдановіч, які ў 1916 годзе знаходзіўся ў Мінску і ўдзельнічаў у беларускім культурным жыцці.

Вайна і рэвалюцыйныя падзеі 1917 года ўзмацнілі імкненне беларусаў да нацыянальнага самавызначэння.

Заключэнне

Першая сусветная вайна пакінула глыбокі след у гісторыі Беларусі. Яна прынесла беларускаму народу велізарныя чалавечыя страты, разбурэнні, беднасць і масавае бежанства. Тысячы беларусаў загінулі на франтах, многія страцілі свае дамы і былі вымушаны пакінуць родныя мясціны.

Аднак нават у гэты складаны перыяд беларусы імкнуліся захаваць сваю мову, культуру і нацыянальную самасвядомасць. Падзеі 1914–1918 гадоў сталі важным этапам у гісторыі беларускага нацыянальнага руху і паўплывалі на далейшае развіццё беларускай дзяржаўнасці.

Такім чынам, Першая сусветная вайна была не толькі ваенным канфліктам, але і вялікім выпрабаваннем для ўсяго беларускага народа.
🔥11👍6
Сябра Нацыянальнай Рады БХД Алег Мамонька распавёў Радыё Рацыя пра кампанію беларусізацыі YouTube.

Беларускі хрысціянскі дэмакрат з Беластоку распачаў у сацыяльных сетках кампанію беларусізацыі YouTube - і заклікаў беларусаў па ўсім свеце далучацца.

Цалкам інтэрвію Алега Мамонькі Радыё Рацыя можна прачытаць тут.
👍16🔥4
Актывіст БХД з бел-чырвона-белым сцягам узяў ўдзел у святкаванні Дня незалежнасці Польшчы ў Варшаве

Актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Алег Дабрыднеў разам з сябрамі і вялікім бел-чырвона-белым сцягам узяў удзел у маршы, прысвечаным Дню незалежнасці Польшчы, у Варшаве.

"Вырашылі падтрымаць Польшчу: за нашу і вашу свабоду!" - паведаміў Алег прэс-службе БХД.
❤26🌭6👏3👍2😁2👎1🤣1
На ютуб-канале Паўла Севярынца выйшла новае відэа для натхнення беларусаў - "Брытанскі фрэгат"

Ці ведалі вы, што знакаміты брытанскі фрэгат 17–18 стагоддзяў — той самы «айфон» і тэхналагічны цуд свайго часу, які мы бачым у «Піратах Карыбскага мора» — амаль цалкам будаваўся з беларускіх матэрыялаў?

Ад гонкіх хвояў для мачтаў і льну для ветразяў да смалы, воску і нават артылерыйскіх чарцяжоў Казіміра Семяновіча — Беларусь стварала аснову для брытанскага каралеўскага флоту.

👉Глядзіце відэа па спасылцы.

⚡️Важна падтрымаць выпуск! Пастаўце, калі ласка, лайк, напішыце некалькі словаў у каментарах і падпішыцеся на канал — гэта дапаможа алгарытмам YouTube лепш прасоўваць відэа, каб пра вялікія дасягненні беларусаў даведалася як мага больш людзей.

Нам ёсць чым ганарыцца! Верым, можам, пераможам!💪🏼
👍19🔥5
Намеснік старшыні БХД Сяргей Верамеенка выступіў на мітынгу памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку.

Лідэр Беластоцкай суполкі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, намеснік старшыні БХД Сяргей Верамеенка выступіў на мітынгу памяці героя Беларусі Рамана Бандарэнкі, забітага 12 лістапада 2020 года ў Менску.

Падчас выступу Сяргей Верамеенка трымаў у руках партрэт Алеся Чаркашына, кіраўніка Берасцейскай БХД, які ў 2015 годзе загінуў за Украіну.

Поўны рэпартаж Радыё Рацыя з беластоцкага мітынгу - тут.
👍19🔥6
Радыё "Свабода" апублікавала інтэрвію з актывісткай БХД, мастачкай і паэткай Наталляй Бордак.

Наталля распавядае пра 36 гадоў свайго творчага і грамадска-палітычнага жыцця, свае акцыі ў Нясвіжы, выпрабаванні, турму і эміграцыю.

Чаму Наталля не здалася, не апусціла рукі, чаму дагэтуль удзельнічае ў беларускім руху?

Поўны тэкст інтэрвію глядзіце па спасылцы.
❤18👍9😁1🙏1
Намеснік старшыні БХД Сяржук Верамеенка распавёў Радыё Рацыі пра аднаўленне партыі.

Сяржук Верамеенка, колішні кіраўнік Гарадзенскай БХД і лідэр гарадзенскіх пратэстаў 2020 года, а цяпер кіраўнік Беластоцкай суполкі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, распавёў у інтэрвію Радыё Рацыя пра шлях да аднаўлення партыі ў вольным свеце.

Цалкам інтэрвію Сяргея Верамеенкі можна прачытаць тут: https://racyja.com/by/palityka/sjarhej-verameenka-my-adnauljaem-pracu-bchd-praktycna-z-nulja/
👍18❤8
Павел Севярынец распавёў "Белсату", чаму Беларусь на парозе вырашальнага часу.

Старшыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец у інтэрвію "Белсату" у эфіры праграмы "Карані праблемаў" з Яўгенам Валошыным і Юрыем Меляшкевічам падзяліўся меркаваннямі, чаго чакаць Беларусі і беларусам у найбліжэйшым часе.

Ужо за першыя двое сутак праграму паглядзела больш як 46.000 чалавек.

Цалкам выпуск "Карані праблемаў" з удзелам Паўла Севярынца можна паглядзець тут.
❤17👍9
Сход Беластоцкай гарадской суполкі партыі БХД сабраў 22 удзельнікі.

У нядзелю 15 лістапада ў Беластоку прайшоў сход мясцовай арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, паведаміў намеснік старшыні БХД Сяржук Верамеенка.

Удзел у сходзе прынялі 22 чалавекі, у партыю прынялі 7 новых сябраў.

Удзельнікі абмеркавалі вынікі з'езду БХД, падзяліліся навінамі і планамі, а таксама паразважалі ў фармаце «Чым я магу дапамагчы ў партыйнай працы —і што я чакаю ад БХД», у тым ліку наконт стратэгічных дзеянняў.

Удзельнікаў сходу заклікалі падпісвацца на інфармацыйныя рэсурсы БХД:

Тэлеграм-канал БХД: t.me/bchd_eu

Тэлеграм-канал Паўла Севярынца: t.me/seviarynets

Афіцыйны сайт БХД: https://www.bchd.eu

Канал БХД на YouTube: https://www.youtube.com/@bchd_official

#БХД #Беласток #Беларусь
❤16👍6
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя падтрымала абмежаванне дзейнасці РПЦ у Літве.

У заяве, прынятай Нацыянальнай Радай БХД, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выказала падтрымку прапановам сваіх калег і паплечнікаў з партыі Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты (TS-LKD) — адносна заканадаўчага абмежавання дзейнасці Рускай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі і перадачы праваслаўных святыняў Вільні пад юрысдыкцыю Экзархату Сусветнага (Канстанцінопальскага) патрыярхату ў Літве.

У звароце сцвярджаецца:

"Мы перакананыя, што гэты крок з’яўляецца не проста пытаннем нацыянальнай бяспекі Літвы, але і актам аднаўлення гістарычнай і кананічнай справядлівасці:

РПЦ - інструмент агрэсіі. Сённяшняе кіраўніцтва РПЦ канчаткова страціла маральны і духоўны аўтарытэт і ператварылася ў ідэалагічны прыдатак крамлёўскага рэжыму. Дабраславенне агрэсіўнай вайны супраць Украіны як “свяшчэннай”, “асвячэнне” зброі масавага паражэння, прапаганда “рускага свету” і апраўданне гвалту несумяшчальныя з хрысціянскім вучэннем. Захаванне структур, падпарадкаваных Маскве, у дэмакратычных краінах нясе прамую пагрозу грамадскай згодзе і бяспецы.

Аднаўленне гістарычнай пераемнасці Вялікага Княства Літоўскага. На працягу стагоддзяў праваслаўныя вернікі на землях гістарычнай Літвы і Беларусі — у межах Кіеўскай і Літоўскай мітраполій — знаходзіліся пад амафорам Сусветнага Канстанцінопальскага патрыярхату. Менавіта ў гэтай традыцыі ў Вільні будаваліся і развіваліся найважнейшыя праваслаўныя святыні, якія пазней былі гвалтоўна падпарадкаваныя Маскве ў выніку імперскай экспансіі і падзелаў Рэчы Паспалітай.

Абарона правоў вернікаў, у тым ліку беларусаў Літвы. У Літве сёння жывуць дзясяткі тысяч беларусаў, многія з якіх - праваслаўныя хрысціяне. Людзі, што ўцяклі ад рэпрэсій дыктатуры, не павінны стаяць перад выбарам: адмова ад царкоўнага жыцця альбо наведванне храмаў, дзе ўзносяцца малітвы за кіраўніцтва РПЦ, якое падтрымлівае агрэсію" - лічаць аўтары звароту.

"Перадача віленскіх храмаў Канстанцінопальскаму патрыярхату дасць магчымасць развіваць жывыя, свабодныя прыходы, у тым ліку з беларускай мовай набажэнстваў." - упэўненыя ў БХД.

"Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае парламент і ўрад Літвы падтрымаць ініцыятыву літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў. Абмежаванне дзейнасці РПЦ і вяртанне віленскіх святыняў у падпарадкаванне Канстанцінопальскай царквы стане важным сігналам салідарнасці вольнага свету, абаронай хрысціянскіх каштоўнасцяў ад палітычнага цынізму і годным ушанаваннем нашай супольнай еўрапейскай спадчыны." - заяўляе БХД.
❤16👍8🙈3❤‍🔥1👎1🔥1😈1
Старшыня БХД Павел Севярынец абмеркаваў з літоўскімі хрысціянскімі дэмакратамі кампанію абмежавання дзейнасці РПЦ

Старшыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец узяў удзел у працы Літоўска-нямецкай канферэнцыі па бяспецы ў Сейме Літвы, арганізаванай пры падтрымцы Фонда Конрада Адэнаўэра.

Сярод галоўных тэмаў канферэнцыі - супраціў расейскай гібрыднай агрэсіі, якая вядзецца ў тым ліку праз цэрквы РПЦ.

Падчас канферэнцыі Павел Севярынец сустрэўся з кіраўнікамі літоўскіх кансерватараў і хрысціянскіх дэмакратаў (TS-LKD), каб узгадніць кампанію абмежавання дзейнасці РПЦ у Літве і перадачы некаторых праваслаўных храмаў Вільні Канстанцінопальскаму патрыярхату.

Нагадаем, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя падтрымала законапраект літоўскіх калегаў, накіраваны на абмежаванне дзейнасці РПЦ.

25 лістапада, у наступную сераду, а 19.00 у Беларускім доме ў Вільні запланаваны сход дзеля падтрымкі гэтай ініцыятывы.
❤13👍5👏2😁2
Пуцін гатовы ахвяраваць Лукашэнкам, а Захад робіць стаўку на Ціханоўскую

Пакуль Пуцін шамкае на саміце ў Кітаі, ягоныя НПЗ гараць, а Крымскі мост робіць буль-буль, Захад рыхтуе новую карціну свету - без Лукашэнкі.

Пагаворым пра тое, як вырашалі лёс Беларусі на саміце ў Дубліне, што насамрэч значаць злівы пра перамовы ў Абу-Дабі і вывад ядзернай зброі, і як беларусы ўнутры краіны захоўваюць нацыянальнае насенне насуперак усяму.

Беларусь у фокусе - беларусы ў плюсе!

Далучайцеся да прагляду свежай "Тройцы добрых навінаў" ад Паўла Севярынца па спасылцы.
👍20😁1🤯1
Старшыня БХД Павел Севярынец сустрэўся ў парламенце Швецыі з прадстаўнікамі кіруючай партыі Мадэратаў.

Лідэр Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец сустрэўся ў шведскім парламенце (Рыксдагу) з прадстаўнікамі партыі Мадэратаў (памяркоўныя кансерватары, кіруючая партыя Швецыі).

Севярынец размаўляў па-беларуску, перакладаў Зміцер Васэрман з Народнай Амбасады Беларусі ў Швецыі.

Павел Севярынец падзякаваў шведскім палітыкам і ўраду Швецыі за салідарнасць і падтрымку Беларусі, звярнуў увагу на патрэбы беларускіх незалежных медыяў і праграмы дзеля ўмацавання беларускай ідэнтычнасці.

У праграме візіту кіраўніка БХД у Швецыю - сустрэчы з шведскімі хрысціянскімі дэмакратамі, прадстаўнікамі фундацыяў, якія падтрымліваюць Беларусь, а таксама з беларусамі, якія жывуць у Стакгольме і Гётэборгу.
❤13👍8🔥3🤝1
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя падтрымала акцыю да Дня беларускіх герояў.

Управа БХД прыняла рашэнне падтрымаць акцыю, прысвечаную угодкам Слуцкага збройнага чыну у нядзелю 29 лістапада у Варшаве.

Сябры і прыхільнікі БХД Варшавы запрашаюцца ў нядзелю 29 лістапада а 12.30 на плошчу Трох Крыжоў. Прадстаўнік БХД мае выступіць на мітынгу ля помніка Каперніку.

У лістападзе 1920 года тысячы беларусаў Случчыны паднялі збройнае паўстанне супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі і некалькі тыдняў змагаліся з нашмат большымі сіламі Чырвонай арміі.
❤15👍9🔥2🙏1
Павел Севярынец правёў сустрэчу з беларусамі і прэзентацыю сваіх кнігаў у Стакгольме.

Старшыня БХД сустрэўся ў сталіцы Швецыі з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і прэзентаваў свае кнігі "Беларусь - гэта святое" і "Соль зямлі".

Удзельнікаў сустрэчы цікавіла пазіцыя Паўла і БХД у яднанні дэмакратычных сілаў, становішча ва Украіне, вызваленне палітвязняў.

Сёння старшыня БХД выступіць на сустрэчы з беларусамі Гётэборга.
❤14👍4🔥4
Сябры БХД і "Сябрыны" у Коўна ушанавалі памяць беларускіх ваяроў, якія змагаліся з бальшавікамі за незалежнасць Літвы.

У дзень Літоўскага войска сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і чальцы асацыяцыі "Сябрына Коўна" ўшанавалі крыжы, пастаўленыя ваярам Беларускага асобнага батальёна (1919-1923) у Каўнасе.

Гэтыя выбітныя беларусы былі ўзнагароджаны ордэнам Крыжу Пагоні (Vyčio kryžiaus ordinu) за адвагу ў абароне літоўскай незалежнасці ад бальшавіцкай навалы.
👍16🫡1