🧚🏼‍♂Дзяўчына з балот 🕸
37 subscribers
83 photos
1 video
4 links
Мае вітанні, даражэнькія! 💌
Тут будзе мая творчасць, якая стала ўжо вобразам жыцця 💚

Асноўныя правілы канала:
• ніякіх абраз і перахода на асобы.
• ніякага спаму.

Узнікаюць пытанні — я тут ;)
@x1bw1
Download Telegram
#дзяўчыназбалот
#вершы
#неба



У промнях сонца
дзесьці далёка за небам,
дзесьці за праспяваным
Зямлёю куплетам,
напэўна, на Марсе чырвоным
адзін чалавек
Чакае дзяўчыну з Венеры
амаль цэлы век!
#дзяўчыназбалот
#проза

🫂

На адным сваім шпацыры я назірала, як яны сядзелі на лаўцы ўдвох.
Ён пяшчотна і акуратна трымаў яе руку, быццам тая здавалася яму крышталём, а яна, такая яшчэ слабая, апусціла галаву на яго плячо, заплюшчыла вочы. Сонца свяціла ёй у твар, ён у адказ нахіліў сваю галаву да яе — і раптам валасы пераблыталіся нібы хвалі празрыстага возера.
Навакол — цішыня, вячэрні спакой. Тое завецца каханнем.
#дзяўчыназбалот
#проза

🌅

Звычайнае поле каля лесу ў гэтым годзе ўсё дзіўна ўсыпана валошкамі. Калі я іду па iм, адчуваецца прыемны салодкі пах і ледзьве чутнае гудзенне працавітых пчол.
Трымаю валошкі на сваіх дрыжачых, аслабелых пасля цяжкай працы за дзень далонях, і, здаецца, усё неба ў маіх руках расплываецца хваляй блакітнай усмешкі.
На гарызонце бачу бледнае сонца, якое заходзіць павольна, нікуды нібы не спяшаючыся. Сёння, напэўна, яно аддало ўсё сваё святло жытнёвым палям і заўтра ўзыдзе зноў, каб насыціць сваёй сілай зямлю.
Над валошкавым раем пралятаюць птушкі. Ціхім, на здзіўленне, спевам яны закалыхваюць поле, імкнуцца хутчэй вярнуцца да сваіх гнёздаў.
Пяшчотны ветрык мякка пралятае між кветак, акуратна казыча мае валасы, а пасля раптам знікае, нібы засынае стомлены з раніцы летняй спякотай.
То хутка, то павольна ляціць час, бясконца блытаюцца паміж сабой думкі. Ці паспяваю я за жыццём?
#дзяўчыназбалот
#адаўтаркіасабіста

«Я маю няшмат, але...»
Пад такім слоганам хачу прапанаваць задумацца, якія дробязі для вас маюць вялікія ўспаміны і, непасрэдна, чаму яны значныя.
Мая задумка заключаецца ў рэалізацыі пад гэтым пастом у каментарах такой ідэі, каб кожны, хто захоча, паказаў, што для яго сапраўдныя каштоўнасці ў дробязях.
Было б добра абмеркаваць нешта прыемнае з вамі, шаноўнае спадарства!
Мая цэль і адначасова рэзультат гэтага, скажам так, онлайн-мерапрыемства — пагутарыць з вамі, адкрыць нешта для сябе і, магчыма, натхняцца вашымі фотаздымкамі для напісання новых міні-твораў і вершаў (спадзяюся, так будзе і ў ваш бок).
Умовы:
• зрабіць фотаздымак са значнымі рэчамі (колькасць рэчаў на фотаздымку неабмежаваная);
• адправіць у каментарах пад гэтым пастом з подпісам:
#ямаюняшматале.
А можаце яшчэ неяк абгрунтаваць свой выбар рэчаў!
Усім дзякуй за ўвагу! Поспехаў вам;)
#дзяўчыназбалот
#вершы

⛈️

Ідуць бесперапынныя дажджы.
Ці добра гэта, ты мне адкажы?
Ці добра ноччу пад шум грому
Здзіўляцца простаму такому?
#дзяўчыназбалот
#вершы

🤍

Спяшацца не трэба,
Трэба толькі чакаць.
І тады, верагодна, мэта
Будзе вас надыхаць.
У рытм адно дыханне
Падзеліцца на дваіх.
Паспяшайце кахаць —
Не бурыць.
#дзяўчыназбалот
#вершы

👾

«Паглядзі на мяне...
У апошні раз нібы ў першы.
Я адчую цябе
За кіламетрамі з рэшты...»
Зямля. MMXXIV

Аўтаспынам па галактыцы
Праз сто светлавых гадоў
Пераплецены нашы матрыцы
З пылам каметных хвастоў.
#дзяўчыназбалот
#вершы

💋

Цудоўны бляск у вачах дзяўчыны,
На вуснах крыху смак шыпшыны.
Крыху халодны твар яе ў спёку.
І зразумелы думкі без намёку.
#дзяўчыназбалот
#вершы

🌼

Пачакай,
дзесьці за рамонкавым лугам
знойдзецца сэнс простым пакутам.
#дзяўчыназбалот
#вершы

🛣️

Шукай мяне ў жытнім полі,
Маё апошняе каханне.
Калі ў свеце граюць ролі,
Тады ты грай змаганне.

Паставіць кропкі зноў
Між намі неабходнасць,
Каля забытых берагоў
Ты адчуваеш вольнасць.

Шукай, маё апошняе каханне,
У жніўні, мо, убачымся тады,
Пакліч у апошняе спатканне,
Калі шукаеш сапраўды.
#дзяўчыназбалот
#вершы
#лета

🍞

На стале бохан свежага хлеба,
І на дварэ пануе другі месяц лета.
Нават малочныя зоркі над лугам
Аруць яго нібы трактары з плугам.

Дзесьці спяшаецца дадому жанчына,
Забыўшыся на стому бяжыць і мужчына.
У вішнёвым садзе каля абрыву ракі
Хлопец з дзяўчынай шчаслівы такі!

Апошні цягнік праехаў няспешна,
І на платформе ўжо не так цесна.
Ноч апусцілася на старую зямлю.
І такое жыццё я вельмі люблю.
#дзяўчыназбалот
#вершы

👁

Зазірні ў мае блакітныя вочы —
І я ў адзін канец білеты куплю.
І крыкну што ёсць маёй моцы,
Як я бясконца кахаю, люблю.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#дзяўчыназбалот
#вершы

👀

Вочы.
Яны адлюстроўваюць бяссонныя ночы.
Вочы.
Яны замяняюць часам усе словы.
Вочы.
#дзяўчыназбалот
#вершы

🤍

Тры кветкі белыя ў руках.
Яны мне веюць успаміны.
Дзе марыла ўбачыцца ў снах,
Дзе толькі добрыя навіны.

Яны мне веюць успамін,
Дзе стрыманы начны пейзаж,
Дзе не падлічвала гадзін,
Дзе панаваў слабы мандраж.

Тры кветкі белыя ўсяго.
Яны падобны на гваздзікі.
Я бачу ў цемры твар яго
І адчуваю сорам невялікі.

Яны мне веюць успамін,
Яны ў цемры нібы месяц,
І фільм нагадваюць адзін,
Дзе закаханы іншаземец.

Тры кветкі белыя ў руках.
Тры белыя гваздзічкі.
Яны мне бачыліся ў снах,
Дзе міла лёталі сінічкі.
#дзяўчыназбалот
#проза
#кукурузнік

Вечар паступова пераходзіў у ноч. Неба было чыстае, а зоркі ззялі ярка-ярка, быццам падміргвалі. Я выйшаў на вуліцу, прайшоў некалькі метраў і ўладкаваўся на невялічкім пагорку. Супраць мяне рассцілалася вялікае кукурузнае поле. «І дыхаецца ў вёсцы лягчэй. І паветра тут зусім іншае...» — раптам паток думак абарваўся, бо нечакана нейкая чорная кропка прамільгнула перад маімі вачамі і рэзка павярнула ў бок кукурузы. Здзівіўся, але застаўся сядзець на месцы. Лёгкі страх панаваў навокал, цішыня дадавала трывожнасці, а з-пад густых лісцяў выглядала неспакойная цёмная пляма. Вырашыў з асцярожнасцю накіравацца да начнога «лётчыка». Стала цікава, каму, як і мне, не спіцца ў такі позні час. Падышоўшы бліжэй, але трымаючы пэўную дыстанцыю, уключыў ліхтарык на тэлефоне і пасвяціў на зямлю. Трохі зморшчыўшыся, на мяне глядзеў камячок іголак, якія недзе, здавалася, былі крыху зламаныя. Гэта быў стары вожык. «Вітаю, гаспадар», — амаль шэптам сказаў я і выдыхнуў з палёгкай. Аднак неспадзявана для мяне вожык зноў куляй вылецеў са свайго часовага прытулку. Яго кароткі маршрут скончыўся каля таго невялікага пагорку, дзе пэўны час я расплываўся ў летуценнях. Вырашыў пайсці дадому і не чапаць начнога жыхара вёскі. Як аказалася потым, па расказах бабулі, тое месца, якое я прыкмеціў учора, было месцам начлегу вожыка, які былой ноччу не чакаў пабачыць такога «суседа». У знак прабачэння тым жа вечарам я панёс туды місачку малака. Дзейсна, з іншага боку пагорка быў уваход ва ўнутр вожыкавай хаткі. Паставіўшы міску, сеў на зямлю падалей ад яе. Раптам нешта заварушылася ў кукурузе і з яе паказаўся вожык. Напэўна, пах малака прымусіў яго пакінуць свае справы і пабегчы да нечакана-прыемнага ласунка.
«Прабач мяне, сябра, перашкаджаў табе ўчора», — шчыра сказаў я, гледзячы на шчаслівую і запэцканую малаком пысачку майго новага знаёмага.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM