Ave Team Беларусь/Ave Team Biełaruś 🤍❤️🤍
29 subscribers
94 photos
1 video
26 links
Your choice. Your way.
Download Telegram
Našy staronki ŭ inšych sacyjalnych sietkach:

📱 Facebook

📷 Instagram

🎬 YouTube

☁️ Bluesky

𝕏 (Twitter)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1
Віншуем!

На гэты Дзень Волі маем для вас сьпецыяльны падарунак! Сёньня мы публікуем беларускую лацінскую клявіятуру для вашага ПК!

Яна даступна для Windows, macOS ды Linux із X Window System. Для macOS ёсьць як клясычны, так і ПК варыянт.

Раскладка дае магчымасьць друкаваць літары лацінкі 1937-1941 гг. ды 2000-х гадоў.

U Dzień Voli pišam pa-biełarusku, pišam pra nadziei, pra mary, pra budučyniu j minułaje. Pišam kirylicaj i łacinkaj. Pišam, kab nie zabyvacca na hałoŭnaje — što my biełarusy. Byli, jość dy buziem.

اِ هَطَ طوُلْقِ پَچَاطَقْ!‌ 😉

Sajt z klavijaturaj tut: keyboard.aveteam.org
Tam vy znojdziecie fajły ŭstanoŭki, kiraŭnictva karystalnika j inšyja karysnyja ŭtylity.

Trenažor dla druku tut: speedtest-keyboard.aveteam.org

A tut naš git: https://gitlab.com/aveteam/belarusian-latin-keyboard-layout-sources

Śviatkujem razam Dzień našaj Niezaležnaści!
7👌1
⌨️ Абнаўленьне нашых клявіятур да вэрсіі v12.07.2024!

👀 Што зьмянілася:
- Дадалі сымбалі ', ' і `.

ℹ️ Мы рэкамендуем выкарыстоўваць ' (U+2019 апостраф) у якасьці сымбаля апострафа, калі гэта неабходна, а таксама для знакаў прыпынку на сайтах, якія выкарыстоўваюць яго для фарматаваньня тэксту. Сымбаль ' (U+0027 Апостраф) будзе карысны рэдактарам Вікіпедыі, перакладчыкам праграм і праграмістам; ён можа фарматаваць тэкставыя й радковыя зьменныя. Абодва гэтыя сымбалі знаходзяцца на літары İ на крымскататарскай мове і Ŭ пры спалучэньні клявішаў Alt (альбо Option у macOS) і Alt+Shift (альбо Option+Shift). Сымбаль ` (U+0060 Grave Accent) выкарыстоўваецца для фарматаваньня тэксту ў Telegram і працы з радковымі зьменнымі ў некаторых мовах праграмаваньня. У крымскататарскай раскладцы ён знаходзіцца на 9+Alt+Shift (9+Option+Shift), а ў беларускай — ◌́+Alt+Shift (◌́+Option+Shift, дзе ◌́ ‌ — камбінаваны сымбаль акута).

🔄 Каб абнавіць ужо ўсталяваную клявіятуру ў Windows, запусьціце UpdateCRH.exe, у Linux запусьціце updateCRH.sh, а ў macOS проста паўтарыце ўстаноўку з выкарыстаньнем новых файлаў.

⚠️ Пры выкарыстаньні Windows 10 і Windows 11 вы можаце атрымаць папярэджаньне ад Windows Defender пры запуску InstallCRH.exe, UpdateCRH.exe альбо UninstallCRH.exe! Калі яно зьявіцца, абярыце «Яшчэ» -> «Запусьціць». Далей дайце праграме правы адміністратара й выконвайце інструкцыі ў праграме альбо мануале.

💻 Зьвярніце ўвагу, што інтэрфейс і графічная інфармацыя на вэб-сайце праекта будуць абноўлены празь некалькі дзён, але цяпер новая вэрсія даступная для спампоўкі.

⬇️ Як заўсёды, спампаваць можна па спасылцы: https://keyboard.aveteam.org
2❤‍🔥1
Абнаўленьне беларускае раскладкі клявіятуры да вэрсіі v20.02.2025!

👀Што новага:
- Абнаўлены спосаб ўвядзеньня мяккіх літараў з дапамогай акута;
- Зьменена працэдура абнаўленьня – цяпер яна ўключае дадатковую перазагрузку, пасьля чаго аўтаматычна запускаецца працяг інсталяцыі;
- З Git-рэпазыторыю прыбраныя файлы Ave Keyboard Installer. Іх мы апублікуем асобна ў бліжэйшыя дні.

ℹ️У папярэдніх вэрсіях была памылка, празь якую адну й тую ж мяккую літару можна было набраць двума рознымі спосабамі. Напрыклад, літара Ń магла ўводзіцца як Alt+Shift+N альбо як камбінацыя N + ◌́. Праблема была ў тым, што першы спосаб вяртаў сымбаль Ń (U+0143), а другі — аб'яднаньне двух сымбаляў N (U+004E) + ◌́ (U+0301).

⚠️ Цяпер абодва спосабы правільна вяртаюць адзін сымбаль (Ćć, Ĺĺ, Ńń, Śś, Źź). Пры гэтым, спачатку друкуецца акут, а потым адпаведная літара.

Таксама нагадваем, што літары Ćć, Ńń, Śś, Źź можна надрукаваць камбінацыяй Cc, Nn, Ss, Zz з Alt Gr альбо Ctrl+Alt, тады як адпаведныя камбінацыі з Ll вернуць Łł.

⬇️ Спампаваць, як і заўсёды, можна па спасылцы: https://keyboard.aveteam.org
❤‍🔥2🤩2
Сябры і сяброўкі, Інстытут беларускае мовы ад усяе душы віншуе вас з Днём роднае мовы! І мы будзем усцешаныя, калі сёння вы зробіце нейкі новы крок да яе!

Мы сабралі нейкалькі ідэй, што мы можам зрабіць сёння па-беларуску, а вы дадавайце ў каментарах канкрэтныя прапановы: размоўныя і кніжныя клубы, цікавыя фільмы і мультфільмы, адметныя кнігі, песні і падкасты, курсы і праграмкі для вывучэння беларускай мовы, блогі і брэнды, якія вядуць сваю камунікацыю з намі па-беларуску.

Няхай беларускай мовы вакол вас становіцца ўсё больш!
🌐 Мы запускаем цалкам новы вэбсайт праекту Ave Keyboard!

👀 Што новага на сайце:
— Новы дызайн: больш зручны інтэрфэйс і лепшая адаптыўнасьць для розных прыладаў і памераў экранаў;
— Поўны сьпіс камбінацыяў клявішаў для кожнае раскладкі на ўсіх падтрымоўваных плятформах;
— Падтрымка чатырох моваў інтэрфэйсу асобна: украінскае, крымскататарскае, беларускае й ангельскае;
— Адпаведнасьць стандартам WCAG і эўрапейскім патрабаваньням да прыватнасьці;
— Наяўнасьць кантактаў арганізацыі;
— Выпраўлены шэраг памылак і праблемаў, якія існавалі раней.

ℹ️ Папярэдняя вэрсія сайту мела шэраг тэхнічных і дызайнерскіх абмежаваньняў, што ўскладняла карыстаньне рэсурсам і яго далейшае маштабаваньне. Новы сайт напісаны цалкам з нуля — гэта дазволіла ня проста ліквідаваць наяўныя праблемы, але й пераасэнсаваць падыход да падачы інфармацыі, забясьпечыць належную шматмоўнасьць і зрабіць рэсурс даступнейшым для ўсіх катэгорыяў карыстальнікаў незалежна ад мовы, прылады ці асаблівых патрабаваньняў.

Мы ганарымся вынікам і спадзяваемся, што новы сайт стане зручнаю й надзейнаю крыніцаю інфармацыі для ўсіх, хто карыстаецца нашымі раскладкамі ці толькі пачынае зь імі знаёміцца.

⬇️ Наведаць сайт можна па спасылцы: https://keyboard.aveteam.org
🤗1