Apeikin. Спорт.
142 subscribers
404 photos
116 videos
3 files
443 links
Канал суб'ектыўных навін аб спорце, палітыцы і грамадстве з перабіўкамі на рэкламу і музычныя паўзы.
Download Telegram
Напісана больш за 120 гадоў таму.

"Русский народ находится в крайне печальном состоянии: он болен, разорён, деморализован. Он одержим ложными идеями, граничащими с манией величия и манией вражды к нему всех и каждого. Равнодушный к своей действительной пользе и действительному вреду, он воображает несуществующие опасности и основывает на них самые нелепые предположения.

Ему кажется, что все соседи его обижают, недостаточно преклоняются перед его величием и всячески против него злоумышляют. Всякого из своих домашних он обвиняет в стремлении ему повредить, отделиться от него и перейти к врагам, а врагами своими он считает всех соседей..

Владимир Сергеевич Соловьев, русский религиозный мыслитель, мистик, поэт
1853-1900"
💥Легенда беларускага футбола і кіеўскага "Дынама" Аляксандр Хацкевіч выступіць за каманду BSSF на Кубку Івуліна!

Аляксандр — лепшы футбаліст Беларусі 1998 і 2000 гадоў, гулец, а пасля трэнер кіеўскага “Дынама”, былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі. Сваю пазіцыю супраць рэжыму Лукашэнкі Аляксандр выказаў яшчэ ў жніўні 2020 года, зараз таксама не маўчыць наконт вайны ва Украіне. Аляксандр Хацкевіч з'яўляецца падпісантам Антывеннай дэкларацыі і выступае за санкцыі супраць беларускіх і расейскіх спартсменаў.

✊🏻BSSF вітае Аляксандра ў сваёй камандзе! Кубак Івуліна пройдзе заўтра, 14 жніўня, а 10:00 ў Варшаве. Наша мэта — падтрымаць сумленнага журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна, які пацярпеў за сваю грамадзянскую пазіцыю і ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі.

Раней у нашу каманду ўжо вайшлі Ілья Шкурын, Дзяніс Парэчын, Дзмітрый Байдук, Сяргей Міхайлаў і Сцяпан Папоў.

Арганізатарам Кубка Івуліна выступае Беларускі дом у Варшаве @belaruskidom.

Паглядзець турнір, выказаць сваю салідарнасць с Аляксандрам Івуліным і падтрымаць гульцоў можна 14 жніўня а 10:00 па адрасе:

📍Спартыўны комплекс Orlik
Przy Bażantarni 3, Warszawa
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️Перамогу камандзе Фонду ў серыі пенальці прынес легендарны беларускі футбаліст і трэнер Аляксандр Хацкевіч

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🔥Свабодныя спартсмены зладзілі спартыўны пікнік у Дзюсельдорфе!

Андрэй Краўчанка, Яна Максімава, Дзмітрый Шэршань, Аляксандр Вахавяк і Галіна Шэршань правялі мерапрыемства для беларускай дыяспары ў Германіі.

Яны арганізавалі сустрэчу з беларусамі ў парку, дзюдаісты Дзмітрый і Аляксандр зрабілі паказальны выступ дзюдо, Галіна, Яна і Андрэй правялі спартыўныя актыўнасці для дарослых і дзяцей, а пасля беларусы разам адпачывалі з грылем на прыродзе.

Паглядзіце, як было цёпла і душэўна на сустрэчы🤍

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥Паглядзіце, як эмацыйна прайшоў Кубак Івуліна 14 жніўня ў Варшаве!

Каманда Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці стала пераможцам турніру🏆

Выказваем вялікую падзяку кожнай камандзе і кожнаму гульцу за неверагодны турнір у падтрымку нашага сумленнага журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна🤍
Я вам тут трошкі здрады падвез.

Высветлілася, што Базанаў даволі часта ездзіць у Польшчу, а праз Польшчу далей. Апошні раз выязджаў з Польшчы 11 жніўня, калі яго і пабачылі. Так, ён менавіта выязджаў з Польшчы, дзе прабыў 3 дні.
Беларускаму руху вольных спартсменаў спаўняецца 2 гады. 16 жніўня 2020 года ў свет выйшаў знакаміты "Адкрыты ліст спартсменаў" з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі, спынення гвалту і правядзення новых сумленных выбараў. Больш за 2000 подпісаў пад лістом ад спартсменаў нікуды не падзеліся. Ніхто свайго меркавання не змяніў.

Барацьба беларускіх спартсменаў з дыктатурай - гэта унікальная грамадска-палітычная з'ява, прыкладаў якой не было і няма у ніводнай краіне свету. Найкаштоўнейшы здабытак гісторыі сучаснай Беларусі, які назаўжды застанецца ў падручніках і памяці сучаснікаў. Журналісты, пісьменнікі і гісторыкі вольнай Беларусі будуць доўга вывучаць гэта феномен. Гонар, упэўненасць, вера ў перамогу - гэта тое, што давалі спартсмены беларускаму грамадству гэтыя два гады. Мы працягваем наш вялікі Марафон Свабоды, сіл яшчэ багата. Нас большасць, і з кожным днём нас становіцца яшчэ больш. Усе мы загартаваліся, прайшлі выпрабаванне часам, сталі мацней як супольнасць і як асобы. Усе цвёрда ідуць па шляху да перамогі, ніхто не саступіў ні на крок. Мы ганарымся адзін адным. За намі праўда, годнасць і вера беларускіх людзей, таму мы не маем права спыняцца.

Жыве Беларусь!
🔥Неверагодныя эмоцыі ад Кубка Івуліна і перамогі каманды BSSF!

Паглядзіце, як прайшоў турнір у падтрымку палітвязня Аляксандра Івуліна, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі за сваю пазіцыю.

Нашай мэтай было выразіць салідарнасць спартыўнай супольнасці з сумленным журналістам і футбалістам "Крумкачоў". Гэты турнір — напамін кожнаму беларусу пра яго барацьбу.

Кубак Івуліна прайшоў 14 жніўня ў Варшаве, у ім прынялі ўдзел 16 аматарскіх футбольных каманд, сярод якіх каманда Фонду спартыўнай салідарнасці заняла першае месца🏆

Арганізатарам турніру выступіў Беларускі Дом у Варшаве.

🤍Мы выказваем вялікую падзяку кожнаму, хто прыйшоў падтрымаць гульцоў і Аляксандра і сачыў за турнірам у нашых сацыяльных сетках.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прэзідэнт World Athletics Себасцьян Коу перадае прывітанне Івану Ціхану, Мірончык-Івановай і Недасекаву.
Ужо неаднойчы ў вузкіх колах выказваў думку, што наступны вялікі этап вайны перанясецца на тэрыторыю Беларусі ў бліжэйшыя паўтары-два гады. Сёння прызнанні Шольца падцвердзілі мае развагі. Чаму так можа адбыцца на маю думку:

1. З-за паразы ва Украіне мордар захоча прадэманстраваць хоць якую-небудзь перамогу імперыі і будзе імкнуцца інкарпараваць Беларусь праз уваход у склад РФ. Не праз "паглыбленне інтэграцыі" неіснуючай Саюзнай дзяржавы, падпісанне яшчэ сотні дарожных мап, а менавіта праз поўны ўваход Беларусі у склад усходняга суседа. Гэта можна прадаць як нейкую перамогу.

2. У той жа самы момант відавочна, што ў Беларусі амаль няма электаральнага сегменту, які б падтрымліваў страту незалежнасці і ўваход у склад РФ. Натуральна, Лукашэнка і ягонае атачэнне таксама не збіраюцца ў РФ, бо бачаць відавочную паразу РФ у вайне ва Украіне, хуткае аслабленне суседа ў бліжэйшыя часы і магчымасць для геапалітычнага манеўра для захавання сваёй улады. Пры гэтым, у страце незалежнасці не зацікаўлены ўсё палітычныя сілы ў Беларусі.

3. Калі стане зразумела, што працэс "шчаслівага аб'яднання" наўмысна стапарыцца беларускім бокам, крэмль можа абвінаваціць Лукашэнку і атачэнне ў чым заўгодна. На гэтай падставе Масква можа ўвесці войскі ў Беларусь для абароны чаго заўгодна, альбо для правядзення "чэснага" рэферэндуму па ўваходзе Беларусі ў склад РФ. Расійская прапаганда будзе анансаваць "парад у Мінску" і "сустрэчу з кветкамі". Оркам вельмі важна нават фальшывае пацверджанне, што іх нехта любіць і чакае.

4. Для абароны незалежнасці Беларусі ад Масквы могуць паўстаць ўсе колы грамадства, нават тыя, якія былі палітычнымі ворагамі пасля 2020-га года. Частка беларускай арміі і сілавікоў пры падтрымцы грамадства, дабраахвотнікаў, дыяспары пачне ўзброены супраціў. Ім на дапамогу могуць прыйсці спалучэнні ўкраінскай арміі і заходняя зброя. Пачнуцца маштабныя баявыя дзеянні, а разам з імі - гістарычныя турбулентнасць і чарга непрадказальных падзей.

Вайна, быццам пажар, можа з лёгкасцю перакінуцца на Беларусь. І толькі не кажыце, што "это невозможно, потому что политологи на Ютубе нам объяснили, что на войну нет социального запроса". Гісторыя працуе па іншых законах. Вайна на тэрыторыі Беларусі адбывалася ўжо некалькі дзесяткаў разоў за апошнюю тысячу гадоў. У сярэднім па 2-3 буйных узброеных канфлікты на стагоддзе. Прычым асноўная частка з іх была менавіта з Масквой, некаторыя войны ішлі дзесяцігоддзямі. Беларусь - гэта ніякі не мірны край, гэта край перманентнай вайны на ўсёй тэрыторыі. Як раз такі адсутнасць вайны для Беларусі з'яўляецца чымсьці нетыповым.

З улікам аслаблення Масквы і пры намаганні беларускага грамадства ды саюзнікаў мяжа еўрапейскай цывілізацыі можа перасунецца да Смаленска і Бранска.