Apeikin. Спорт.
139 subscribers
408 photos
117 videos
3 files
444 links
Канал суб'ектыўных навін аб спорце, палітыцы і грамадстве з перабіўкамі на рэкламу і музычныя паўзы.
Download Telegram
Нэнсі Пэласі з Джонам Кенэдзі.
Беларусь займае апошняе 55-е месца ў еўракубкавым рэйтынгу УЕФА.

10-ці мільённыя краіна, з не самай благой спартыўнай інфраструктурай, з якімі-ніякімі футбольнымі традыцыямі скацілася на апошняе месца рэйтынгу. Калі б Беларусь развівалася як звычайная краіна з рыначнай эканомікай, наш футбол быў бы на ўзроўні Чэхіі, Славеніі, Нарвегіі ці Аўстрыі. Гэта пры простым стабільным развіцці, без надрыву. Футбол - гэта люстэрка сацыяльна-эканамічнага развіцця ў краіне.

Прычынай такога катастрафічнага заняпаду як краіны, так і футбола з'яўляецца неверагодна некампетэнтнае кіраўніцтва. Адміністрацыйная антыселекцыя, улада горшых.

Пры гэтым, у краіне хапае футбольных адмыслоўцаў, здольных вярнуць "Белыя Крылы" на былыя вышыні, а беларускіх заўзятараў на трыбуны. Яны проста чакаюць свайго часу. Неўзабаве час, калі 40 тысяч ізноў прыйдуць на стадыён Дынама, каб сказаць "Жыве Беларусь" настолькі гучна, каб гэта пачулі ва ўсім свеце.
❗️ Прадстаўнік BSSF Міхаіл Залеўскі пракаментаваў рэкамендацыі Мінспорту Польшчы для допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў на спаборніцтвы:

Міжнародная спартыўная супольнасць выступіла рашуча ў падтрымку Украіны і асудзіла расейскую агрэсію.

Згодна з рашэннем МАК, рэкамендуецца не запрашаць і не дазваляць удзел расійскіх і беларускіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах. Таксама на падставе заявы міністраў спорту еўрапейскіх і нееўрапейскіх краін аб спартыўных санкцыях, уведзеных супраць Расіі і Беларусі пасля агрэсіі супраць Украіны, Міністэрства спорту і турызму Польшчы заклікае польскія спартыўныя асацыяцыі і арганізатараў мерапрыемстваў прымяняць рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў гэтых дакументах.

1️⃣Удзел асоб у якасці "нейтральных удзельнікаў", дазволіць у Польшчы, пры ўмове, што ад такога ўдзельніка атрымана пацвярджэнне, што:

а. Ён не выступае ў якасьці прадстаўніка расейскай ці беларускай дзяржавы;
b. Не атрымлівае фінансавання, звязанага з расейскай або беларускай дзяржавай, уключаючы спансіраванне кампаніямі, якія кіруюцца або кантралююцца асобамі, звязанымі з расейскай і/або беларускай дзяржавай, і/або арганізацыямі, уключанымі ў санкцыйны спіс, уведзены Еўрапейскім Саюзам;
c. Не выказваў і не мае намеру выказваць падтрымку нападу на Украіну, расейскаму рэжыму ці беларускаму рэжыму ці іх лідэраў. Гэтае пацверджанне можа быць зроблена ў розных формах (напрыклад, інтэрв'ю ў СМІ, далучэнне да Антываеннай дэкларацыі).

2️⃣Прыняць меры для забеспячэння нейтралітэту асобных спартсменаў з Расіі і Беларусі, уключаючы, але не абмяжоўваючыся:

a. Адсутнасць расейскага і беларускага сцягоў падчас прэзентацый, трансляцый у СМІ ці часткі экіпіроўкі спартсменаў;
b. Не выконваць гімн Расіі ці Беларусі;
c. Выключыць магчымасць рабіць прарасейскія ці прабеларускія заявы або дэманстраваць сімвалы (напрыклад, знак "Z", знак "V", георгіеўская стужачка).

МСІТ высока ацэньвае дзейнасць Свабодных беларускіх спартсменаў і іх удзел у барацьбе беларускага народа за дэмакратыю ў Беларусі. Міністэрства спорту і турызму рэкамендуе польскім спартыўным асацыяцыям і арганізатарам мерапрыемстваў, уключаючы мерапрыемствы аматарскага характару і мерапрыемствы, арганізаваныя для дзяцей і моладзі, супрацоўнічаць і выкарыстоўваць вопыт BSSF, каб забяспечыць магчымасць удзелу ў спартыўных спаборніцтвах беларускіх спартсменаў, якія адпавядаюць крытэрыям гэтай рэкамендацыі.
❗️Адбыўся працоўны візіт дэлегацыі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці ва Украіну.

У рамках візіту прайшлі сустрэчы і перамовы з кіраўніцтвам Міністэрства моладзі і спорту Украіны, кіраўніцтвам Паралімпійскага камітэта, Усеўкраінскай федэрацыі каратэ, Дэпартамента маладзёжнай палітыкі і спорту Кіеўскай гарадской рады.

Дасягнуты дамоўленасці аб паглыбленні гуманітарнага супрацоўніцтва і каардынацыі дзеянняў на міжнароднай арэне ў галіне санкцыйнай палітыкі ў адносінах да спартсменаў з Беларусі і Расіі. Падчас сустрэч асабліва адзначалася практыка Польшчы, дзе з удзелам спецыялістаў BSSF былі прыняты дакладныя рэкамендацыі па допуску спартсменаў з краін-агрэсараў. BSSF накіраваў свае прапановы па крытэрыях допуску спартыўнаму кіраўніцтву Украіны.

Асобна абмяркоўвалася пытанне інклюзіўнага аказання дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад канфлікту, і выкарыстання магчымасцей спорту па інтэграцыі дзяцей у грамадстве краін вымушанай эміграцыі. Таксама падчас візіту была дасягнута дамоўленасць аб рэалізацыі амбіцыйнага сумеснага праекта ў сферы аказання матэрыяльнай дапамогі ЗСУ.

📲Падрабязнасці візіту з'явяцца найбліжэйшым часам у нашых сацыяльных сетках.
Нажаль, не атрымалася фізічна патрапіць на канферэнцыю ў Вільні. Цалкам падтрымліваю ідэю стварэння алтарнатыўнага ўрада. Стаўлю свой подпіс пад тэзамі Паўла Латушкі, Вадзіма Пракоп'ева, Аляксандра Азарава і Дзмітрыя Шчыгельскага. Актыўна выступаў за гэтую ідэю яшчэ ад верасня 2020 года. Галоўнае, каб было не позна. Калі такі ўрад ці кіруючы кабінет будзе створаны, гатовы ўзяць адказнасць за дасягненне неабходных вынікаў у сваёй прафесійнай галіне, а таксама ўжыць усе свае досвед і кампетэнцыю, каб дапамагчы калегам у справе вызвалення Беларусі.
Вікторыі Азаранка, беларускай тэнісістцы, не выдалі візу ў Канаду.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці правёў і працягвае праводзіць вялікую працу, звязаную са спартыўнымі санкцыямі ў дачыненні да спартсменаў, якія падтрымліваюць беларускі і расейскі рэжымы.

Яшчэ вясной 2022 года пасля пачатку ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі BSSF накіраваў зварот у Міністэрствы замежных спраў шэрагу краін Еўропы, ЗША і Канады.

🗣Мы просім вас падтрымаць нашу ініцыятыву па ўзмацненні ціску на дыктатарскі рэжым Лукашэнкі шляхам адмены дзейных віз, якія даюць права на ўезд у ЗША, Вялікабрытанію, Канаду і краіны Шэнгенскага пагаднення, і адмовы ў выдачы віз па новых запытах спартсменам і менеджэрам, якія адкрыта падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, ці якія не могуць прадставіць доказы і гарантыі таго, што яны выступаюць супраць палітыкі Лукашэнкі, якая дапамагае Пуціну ў ваеннай агрэсіі супраць вольнага ўкраінскага народа і незалежнай Украіны.

❗️BSSF выказвае вялікую падзяку Міністэрству замежных спраў Канады за неабыякавасць да барацьбы беларусаў супраць дыктатарскага рэжыму.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Камандзір палка "ПАГОНЯ" Валерый Сахашчык узначаліць сілавы блок у пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай.

Першая прамова Валерыя Сахашчыка пасля прызначэння прадстаўніком Ціханоўскай.

Падпалкоўнік-дэсантнік заявіў, што на яго на радзіме завялі некалькі крымінальных спраў, але следчыя не даюць азнаёміцца з іх матэрыяламі. Таксама ён кажа, што Зянон Пазняк можа далучыцца да працы кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай.

«Я яму сказаў, што беларусы перастануць спрачацца і абʼяднаюцца ў адну сілу. Ён сказаў: калі гэта так, я з вамі, працую ў агульнай камандзе. Я ўпэўнены, што так і будзе», — сказаў Сахашчык.

Цалкам прамову глядзіце па спасылцы:
https://youtu.be/Pya0ePpXEJM
Калі пачаўся другі дзень канферэнцыі ў Вільні, мне ўжо падалося, што надыйшоў час "ствараць суполкі па тры чалавекі". Але канцоўка надала аптымізму.

Я не хачу аналізаваць сам змест канферэнцыі, але ў мяне ўсё ж такі засталося пытанне: адкуль такі выбар вядоўцаў? Ёсць жа выдатная і дасведчаныя журналісты, якія б з густам падыйшлі да мадэрацыі і адназначна дадалі б якасці дыскусіям: Юры Дракахруст, Ганна Соўсь, Паўлюк Быкоўскі .

Фігура Валерыя Сцяпанавіча Сахашчыка мне добра знаёмыя. Выбітны чалавек. У кааперацыі з іншымі калегамі па пераходнаму кабінету могуць быць дасягнуты сур'ёзныя вынікі. Нарэшце, у беларусаў можа з'явіцца сапраўдная надзея на змены. Але гэта яшчэ не азначае, што не трэба ствараць суполкі па тры чалавекі.
❗️Вікторыя Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў падтрымку Украіны.

8 жніўня Тэнісная асацыяцыя ЗША (The USTA) аб'явіла, што яны арганізуюць выставачны матч як частку іх заяўкі на арганізацыю найбуйнейшай спартыўнай ініцыятывы па зборы сродкаў для падтрымкі Украіны.

Азаранка заявіла:

🗣Гэта выбар тэнісіста, і я хачу згуляць.

Нагадаем, што раней Вікторыі не выдалі візу ў Канаду, з-за чаго спартсменка прапусціць турнір у Таронта.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Forwarded from Навоша
Появление официальных данных позволяет оценить масштаб потерь Беларуси в связи с украденными выборами и развернутым вокруг них террором. 150 тысяч белорусов получили в 2021-м европейские ВНЖ (почти вдвое больше россиян, которые в прошлом году получили 86 тысяч ВНЖ ЕС). Плюс 2020-й и 22-й, плюс отъезд в Украину, Грузию, Турцию и другие популярные у белорусов страны. Итого агония лукашизма обходится 9-миллионной стране в потерю примерно полумиллиона человек – преимущественно активных, продвинутых, неравнодушных. Это огромные потери даже по меркам куда более крупных, успешных стран.
✊🏻Ілья Шкурын, беларускі футбаліст, выступіць на Кубку Івуліна ў камандзе BSSF!

Ілья — 22-гадовы нападаючы, які раней выступаў за “ЦСКА Масква”, “Дынама Кіеў” і польскі “Ракув”. Футбаліст яшчэ ў жніўні 2020 выказаў сваю пазіцію супраць гвалту і адмовіўся гуляць у нацыянальнай зборнай, пакуль Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу, а таксама падпісаў Адкрыты ліст спартсменаў.

Ілья выступе супраць вайны ва Украіне і далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў.

⚽️ Каб падтрымаць палітвязня Аляксандра Івуліна і павіншаваць яго з днём нараджэння, Ілья Шкурын з задавальненнем адгукнуўся на запрашэнне далучыцца да каманды Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, якая выступіць на Кубку Івуліна 14 жніўня ў Варшаве.

🔥Раней удзел у Кубку Івуліна ў складзе нашай каманды ўжо пацвердзілі Дзмітрый Байдук, Дзяніс Парэчын і Сяргей Міхайлаў.

Калі вы жадаеце выказаць салідарнасць с Аляксандрам і падтрымаць гульцоў, чакаем вас 14 жніўня а 10:00 па адрасе:

📍Спартыўны комплекс Orlik
Przy Bażantarni 3, Warszawa
Напісана больш за 120 гадоў таму.

"Русский народ находится в крайне печальном состоянии: он болен, разорён, деморализован. Он одержим ложными идеями, граничащими с манией величия и манией вражды к нему всех и каждого. Равнодушный к своей действительной пользе и действительному вреду, он воображает несуществующие опасности и основывает на них самые нелепые предположения.

Ему кажется, что все соседи его обижают, недостаточно преклоняются перед его величием и всячески против него злоумышляют. Всякого из своих домашних он обвиняет в стремлении ему повредить, отделиться от него и перейти к врагам, а врагами своими он считает всех соседей..

Владимир Сергеевич Соловьев, русский религиозный мыслитель, мистик, поэт
1853-1900"
💥Легенда беларускага футбола і кіеўскага "Дынама" Аляксандр Хацкевіч выступіць за каманду BSSF на Кубку Івуліна!

Аляксандр — лепшы футбаліст Беларусі 1998 і 2000 гадоў, гулец, а пасля трэнер кіеўскага “Дынама”, былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі. Сваю пазіцыю супраць рэжыму Лукашэнкі Аляксандр выказаў яшчэ ў жніўні 2020 года, зараз таксама не маўчыць наконт вайны ва Украіне. Аляксандр Хацкевіч з'яўляецца падпісантам Антывеннай дэкларацыі і выступае за санкцыі супраць беларускіх і расейскіх спартсменаў.

✊🏻BSSF вітае Аляксандра ў сваёй камандзе! Кубак Івуліна пройдзе заўтра, 14 жніўня, а 10:00 ў Варшаве. Наша мэта — падтрымаць сумленнага журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна, які пацярпеў за сваю грамадзянскую пазіцыю і ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі.

Раней у нашу каманду ўжо вайшлі Ілья Шкурын, Дзяніс Парэчын, Дзмітрый Байдук, Сяргей Міхайлаў і Сцяпан Папоў.

Арганізатарам Кубка Івуліна выступае Беларускі дом у Варшаве @belaruskidom.

Паглядзець турнір, выказаць сваю салідарнасць с Аляксандрам Івуліным і падтрымаць гульцоў можна 14 жніўня а 10:00 па адрасе:

📍Спартыўны комплекс Orlik
Przy Bażantarni 3, Warszawa
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️Перамогу камандзе Фонду ў серыі пенальці прынес легендарны беларускі футбаліст і трэнер Аляксандр Хацкевіч

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🔥Свабодныя спартсмены зладзілі спартыўны пікнік у Дзюсельдорфе!

Андрэй Краўчанка, Яна Максімава, Дзмітрый Шэршань, Аляксандр Вахавяк і Галіна Шэршань правялі мерапрыемства для беларускай дыяспары ў Германіі.

Яны арганізавалі сустрэчу з беларусамі ў парку, дзюдаісты Дзмітрый і Аляксандр зрабілі паказальны выступ дзюдо, Галіна, Яна і Андрэй правялі спартыўныя актыўнасці для дарослых і дзяцей, а пасля беларусы разам адпачывалі з грылем на прыродзе.

Паглядзіце, як было цёпла і душэўна на сустрэчы🤍

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд