Apeikin. Спорт.
139 subscribers
407 photos
117 videos
3 files
443 links
Канал суб'ектыўных навін аб спорце, палітыцы і грамадстве з перабіўкамі на рэкламу і музычныя паўзы.
Download Telegram
ціскам Масквы?

Аднак найбольш цікавым момантам у разрэзе падзеяў расейска-украінскай вайны ды магчымага “алімпійскага замірэння” стаў прыезд прэм'ера Венгрыі Віктара Орбана ў Кіеў. На другі дзень пасля пераходу старшынства ў Еўрапейскім саюзе да Венгрыі Орбан прыляцеў да Зяленскага (!).

Украінскія ды заходнія эксперты выказвалі разнастайныя версіі. Як вядома Орбан вядзе досыць самастойную палітыку ў Еўрасаюзе, выклікаючы жорсткую крытыку заходніх урадаў. Венгрыя безумоўна мае дысконт на расейскіх вуглевадародах, да таго ж Орбан ў фаворы ў Кітая ды сябра Трампа. Усё значна больш складана, чым распавядаюць многія публічныя эксперты. Таму лепш звяртацца да першакрыінцы ды агучаных заяў.

Прынамсі Орбан сказаў, “…Я папрасіў спадара прэзідэнта падумаць аб тым, ці нельга пайсці іншым шляхам, спыніць агонь і потым працягнуць перамовы.” Украінскі эксперт Віталь Портнікаў зазначыў, што гэта фактычна “кітайская прапанова”, замарозіць баявыя дзеянні на існуючым парадку і потым весці перамовы пра тыя ці іншыя тэрытарыяльныя змены. Аднак жа можна сказаць, што гэта кітайска-французская прапанова, дзе адпраўной датай раней называлася 26 ліпеня, пачатак Алімпійскіх гульняў. Аніякай гаворкі пра перадачу кантралюемых Украінай тэрыторыяў Расеі нават не ўзнікала. Зяленскі не адказаў на прапанову Орбана, проста падзякаваў за ягоную падтрымку раней азначанага камюнюке на “Саміце міру”.

Такім чынам сітуацыя выглядае па-ранейшаму вельмі складанай, і спрагназаваць, ці адбудзецца ўсё ж “алімпійскае перамір’е” ці не, наўрадці хто возьмецца, а кіраўніцтва Украіны, якое вяло агітацыю на безумоўную перамогу над агрэсарам, цяпер патрапляе ў вельмі складаную сітуацыю. З іншага боку агрэсіўная і непрадказальная пуцінская Расея не жадае саступаць нават па тактычных пытаннях.
Вельмі цікава пагутарылі з Борис Ковальский на ARU TV пра ролю спорта ў сучаснай палітыцы. Асобна абмеркавалі і беларускую мадэль з яе плюсамі і мінусамі.

Увесь запіс размовы можна паглядзець па спасылцы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пра беларускую мадэль спорту.
Раю да прачытання.

У свет выйшла цудоўная кніга ўкраінскіх аўтараў Максим Андрущенко і Gennadii Nikolaichuk "Спорт поза політикою". Кніга будзе вельмі карысная ўсім, хто даследуе ўзаемны ўплыў спартыўнай індустрыі і палітычных працэсаў у сучасным свеце. Раю да прачытання ўсім: ад спартыўных журналістаў да аматараў паліталогіі, каб лепей арыентавацца ў спартыўна-палітычным дыскурсе.

Кошт кнігі вельмі даступны - усяго 750 грыўняў за экзэмпляр. Замовіць кнігу можна непасрэдна ў аўтара Максима Андрущенко, напісаўшы ў мэсэнджар. Наклад лімітаваны, таму спяшайцеся.
“Спартыўны сувірэнітэт Беларусі. Да чаго могуць прывесці доўгатэрміновыя санкцыі ў спорце?”

Як вядома, я не належу да прыхільнікаў санкцыйнага падыходу ў дачыненні да Беларусі і беларускага народу. Натуральна, што меры абмежавальнага характару могуць быць уведзены да шэрагу асобаў ці інстытутаў, датычных да парушэння правоў чалавека (гэта могуць быць візавыя санкцыі, часовае прыпыненне статусу, прыпыненне інстытуціянальнага супрацоўніцтва і гд). Але маштабныя эканамічныя санкцыі, якія былі накладзены на Беларусь з боку ЗША і Еўрапейскага саюзу, не маюць нічога агульнага з працэсам дэмакратызацыі і еўрапеізацыі Беларусі. Падтрымка і заклік да такіх санкцый з боку шэрагу прадстаўнікоў дэмакратычнага руху з’яляецца па-сутнасці антынацыянальным крокам.

Трэба сказаць, што эканамічныя санкцыі самі па сабе з’яўляюцца вельмі спрэчным міжнародным інструмантам. Няма аніякага кампрамісу між экспертамі датычна правомоцнасці і мэтазгоднасці гэтага інструманту. Напрыклад, многія палітолагі вызнаюць гэты палітычны сродак непрымальным, і даводзяць, што няма дагэтуль аніводнага станоўчага прыкладу, калі б санкцыі паспрыялі палітычным зменам таго ці іншага рэжыму. Падобных прыкладаў проста няма.

Ні санкцыі да СССР свайго часу, ні да ПАР, ні да Паўночнай Карэі не далі аніякага станоўчага эфекту. Названыя рэжымы (акрамя Карэі) разваліліся толькі пад уплывам унутраных працэсаў, змене эліт ды фактычнага змягчэння палітыкі Захаду да аўтарытарных краінаў. І толькі пасьля гэтага на хвалі адкрытасці там адбываліся зрухі.

Датычна санкцыяў у спартовай сферы, выключэнне ПАР з Алімпійскага камітэту ў 1970г. ды шэрагу спартыўных федэрацыяў закансервавала становішча на доўгія гады.
А названая краіна была папросту ізаляваная ад міжнародных спаборніцтваў. Толькі пасля падзення рэжыму апартэіду адбылося вяртаньне ПАР у міжнародны спорт, аднак больш 20-ці гадоў жыхары гэтай краіны былі па-за вялікім спортам.

Датычна Беларусі мы маем палітычныя санкцыі, перакінутыя ў спорт. Цікавы факт, але АБСЕ І ПАСЕ не вызналі Беларусь агрэсарам у вайне супраць Украіны. І тым не менш да беларусаў, якія ў гэтай гісторыі таксама ахвяры, ўжытыя такія і нават горшыя меры, чым да саміх злачынцаў. Нават калі выходзіць з катэгорыяў фармальнага права - у прынцыпе не могуць да беларусаў ужывацца такія ж меры як да дзяржавы-агрэсара.

І нават калі сыходзіць з фармальных катэгорыяў, падвязаны саюзнік Расеі - Беларусь уваходзіць толькі ў шасцёрку буйнейшых эканамічных партнёраў РФ.
Але няма аніякіх санкцыяў і нават мэсыджу на гэтую тэму - датычна Кітая, Індыі, Казахстана, Турэччыны, Кыргызстана, Ірана, Бразіліі, ААЭ, Саўдоўскай Аравіі.
Нешта грабавая цішыня датычна гэтых краінаў.

Датычна нашай дзяржавы ў спорце, як і ў іншых сферах, адбылося проста запіхвання беларусаў у расейскія чэмпіянаты ды спартакіяды, на арэны Азіяцкіх дзяржаў, у фэйквыя гульні БРІКС.

Ці адбыўся з-за гэтага рэгрэс у шэрагу відаў спорту? Без сумневу зараз беларускім спартоўцаў стала значна цяжэй патрапіць на міжнародныя спаборніцтвы ці ў еўрапейскія клубы, асабліва ў камандных відах спорту. Зменшылася канкурэнтнасць, а значыць і прафесійны рост атлетаў. Вымушаныя гульні на нейтральных пляцоўках, без гульцоў, прывялі да страты інтэрасу гледачоў. Бязумоўна гэта сказалася на выніках для тых жа футбалістаў. Заведама парушаецца спартыўны прынцып, беларускія каманды адразу пастаўленыя ў дыскрымінацыйныя ўмовы.
2⃣Такім чынам, Беларусь стала губляць так званы “спартыўны сувірэнітэт”. Пад гэтым паняццем маецца на ўвазе паўнавартаснае выкарыстанне магчымасцяў уласнай спартыўнай дыпламатыі, дэманстрацыя праз спартыўныя поспехі на міжнароднай арэне атрыбутаў самастойнай нацыі і незалежнай беларускай дзяржавы, праслаўленне беларусаў як роўнага сярод народаў свету.

Трэба канстатаваць, што павагі і сімпатыяў да заходніх дзяржаў, да еўрапейскіх суседзяў з боку беларусаў санкцыі дакладна не дадалі. І хоць на незалежных рэсурсах сарамліва замоўчваюць соцапытанні, але заходнія службы ўсё ж праводзяць такую працу. Дык вось, такога нізкага рэйтынгу Захаду і Еўрапейскіх інстытутаў у Беларусі ніколі не было. Дамінуе пазіцыя нейтралітэту, на другім месцы нейкі ўзровень партнёрства з Расеяй. Калі задача была ў гэтым - то яна ўжо значнай мерай дасягнутая. Ні пра які рост апазіцыйных настрояў ці патрабаванняў дэмакратызацыі з боку насельніцтва санкцыі не далі. Наадварот, назіраецца рост даверу да дзеючых уладаў. Беларусы проста зразумелі, што разлічваць варта толькі на ўласныя сілы.

Цяжка казаць, як менавіта спартыўныя санкцыі адаб’юцца ў доўгатэрміновай перспектыве, бо падобныя санкцыі ў спорце яшчэ ні да каго не ўводзіліся за выключэннем ПАР. Аднак там гэта ні да чаго не прывяло, акрамя ізаляцыі.
Рэжым змяніўся пад уплывам зусім іншых працэсаў.
Былы беларускі дыпламат Павел Мацукевіч стаў на чале новай ініцыятывы па развіцці беларускай культурніцкай дыпламатыі. Праект MALDZIS створаны ў гонар навукоўца і літаратурнага даследчыка, нашага славутага земляка Адама Мальдзіса. Ініцыятыва мае намер даследваць сляды выбітных беларусаў у сусветнай гісторыі, культу і навуцы.

https://news.zerkalo.io/cellar/72958.html?c&fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTEAAR03sX9pzCNjigjLtXuAsLuKiBWOBVB4kKiG8m8CiXraoG8_nrE3volo7MQ_aem_zpm_4FxbGr4ujh9tCyt9tQ
Бязвіз для 35 краін Еўропы - гэта выдатны доказ, што Беларусь мае дзяржаўны суверэнітэт.
Нарэшце, усе зразумелі, што нас заціскаюць толькі за тое, што мы беларусы, маем беларускае грамадзянства. Між іншым, нічога новага. Чытайце гісторыю і класікаў вайсковага мастацтва

У Фондзе спартыўнай салідарнасці мы гэтага зразумелі раней за іншых. Напрыклад, усе гэтыя закідоны кіраўніка World Athletics Себасціяна Коэ пра недапушчэнне беларускіх лёгкаатлетаў - гэта выключна шавіністычная нянавісць да беларусаў як да нацыі. Прыкрываючыся вайной ва Украіне, таварыш Коэ рэалізуе даўно запланаваную палітыку.
З 1 ліпеня гэтага года ўваходжу ў раду дырэктароў Athletes for Freedom Foundation (USA).

Адразу пачалі з добрай справы - перадалі ўкраінскаму дзіцячаму шпіталю "Охматдит" вельмі патрэбную рэч - аўтамабіль Toyota RAV4, 2021. Дзякую ўсім, хто прычыніўся да гэтага кроку!

https://athletesforfreedom.org/aff-delivers-urgent-support-to-okhmatdyt-childrens-hospital-with-toyota-rav4-donation/
На днях атрымаў пытанне назваць прычыны такой імклівай стагнацыі беларускага футболу. Вядома, я не самы вялікі спецыяліст у футболе, там дзе размова ідзе пра сістэмы падрыхтоўкі, мадэлі гульні і гд. Але ў сістэмным плане я выдатна разумею асноўныя прычыны дэградацыі спорту нумар адзін, якія і выклаў у невялікім відэа.

https://www.facebook.com/share/r/9atcsuahLnJwZKdk/
БРАЗІЛЬСКІ ПАВАРОТ БЕЛАРУСКАГА ФУТБОЛУ

Мала хто заўважыў, што Беларусь і Бразілія пашыраюць сваё супрацоўніцтва ў галіне футболу. На днях у Менск прыязджалі зоркі сусветнага футболу, а таксама адбыўся матч беларускай каманды “Юні Ікс Лабс” з юнацкай зборнай бразільскіх футбольных акадэміяў.

На жаль апошнія матчы беларускай зборнай па футболу ды выступ клубаў на еўракубках прынеслі шмат разчараванняў, хоць нядаўнія матчы “Дынама” ды “Нёмана” крыху збалансавалі сітуацыю. І тым не менш ясна, што беларускі футбол за апошнія гады моцна прасеў.

На супольнай прэс – канферэнцыі з беларускага боку браў удзел Аляксандр Бараўля, намеснік Міністра спорту, а таксама Дзмітрый Баскаў…Паказальна, што ў праведзенай у Менску футбольнай акцыі фактычна не была задзейнічаная Беларуская федэрацыя футболу.

З бразільскага боку былі прадстаўленыя футбольныя суперзоркі – Рамарыо, Эдмілтан, Кураньі. Дарэчы спадар Рамарыо ня толькі былая футбольная зорка, але і палітык (ён сенатар і былы Мінстр спорту). Таксама на прэс-канферэнцыі прысутнічаў Амбасадар Бразіліі ў Беларусі Паўла Фернанда Дыас Ферэс. Былі агучаныя тэзісы магчымага супрацоўніцтва між дзвума краінамі ў футболе.

Рамарыо заявіў:
-Вельмі прыемна сёньня быць у Беларусі. Вялікі дзякуй нашаму амбасадару, які запрасіў нас у гэтую краіну. Я хачу сказаць, наколькі важна для мяне быць часткай гэтага мерапрыемтсва.

Пасьля яго выступіў генеральны дырэктар праекту Blockchain Sporte Ecosystem Зьміцер Саксонаў:
-Адназначна будзе матч беларускіх і бразільскіх легенд. Я мяркую, гэта будзе ўвосень, бо гэта час выхаду нашага праекту ў свет. У верасні будзе шэраг яскравых падзеяў у Бразіліі. Канешне, у планах мерапрыемства з легендамі сусветнага футболу ў Менску. І гэта будзе адзін з самых яскравых івентаў у Беларусь увогуле.

Браў слова і бразільскі немец Кевін Кураньі:
-…У курсе таго, што ўзровень гульні ў вашай краіне крыху прасеў, але гэта толькі пацвярджае той факт, што нам трэба працаваць разам, каб ізноў яго (гэты ўзровень) узняць.

Футбольны фестываль фармальна быў увязаны пад матч каманды другой лігі “Юні Ікс Лабс”. Клуб зьяўляецца пілотным праектам акадэміі Blockchain Sports Foooball у Беларусі. Сама акадэмія вядомая сваімі інавацыйнымі тэхналогіямі з выкарыстаньнем перадавых тэхналогіяў, якія разпрацоўвае беларуская ІТ-кампанія X-Labs Inc.

Футбольны карнавал у сталіцы Беларусі адбыўся вельмі цікавы.Толькі каб атрымаць аўтографы ўзнікла чэрга ў некалькі тысячаў чалавек.

Еўрасаюз ды еўрапейскія футбольныя клубы апасаюцца з-за санкцыяў супрацоўнічаць з беларускім футболам. Але краіны БРІКС, куды ўваходзіць вядучая футбольная краіна Бразілія, з легкасцю ідуць на кантакт. Трэнд на супрацу з Бразіліяй ужо прывёў да падпісання кантрактаў з маладымі бразільскімі зоркамі, ідзе гаворка пра выкарыстаньне досьведу трэнерскай школы бразільцаў.

На базу “Дынама” Менск прыехалі адразу тры маладыя бразільскія гульцы, 19-ці гадовы форвард Марсэла Барбоса Жуніар ды яго 18-ці гадовы калега Рабісон Катальі Фільо. Праглядаецца таксама абаронца Марсіо Алесандро Серыяно з футбольнага клуба “Ітумбіара”, які выступае ў вышэйшай лізе штату Гойя ды серыі “С” чэмпіянату Бразілі. Разам з хлопцамі прыязжае былы гулец “Дынама” Эду, які курыруе футбольную школу ў Бразіліі. Стала вядома, што праз пасярэдніцтва камапаніі Blockchain Sports Foooball яшчэ шэраг бразільцаў папаўняюць беларускія футбольныя клубы.