Apeikin. Спорт.
140 subscribers
388 photos
116 videos
3 files
421 links
Канал суб'ектыўных навін аб спорце, палітыцы і грамадстве з перабіўкамі на рэкламу і музычныя паўзы.
Download Telegram
Forwarded from Навоша
Появление официальных данных позволяет оценить масштаб потерь Беларуси в связи с украденными выборами и развернутым вокруг них террором. 150 тысяч белорусов получили в 2021-м европейские ВНЖ (почти вдвое больше россиян, которые в прошлом году получили 86 тысяч ВНЖ ЕС). Плюс 2020-й и 22-й, плюс отъезд в Украину, Грузию, Турцию и другие популярные у белорусов страны. Итого агония лукашизма обходится 9-миллионной стране в потерю примерно полумиллиона человек – преимущественно активных, продвинутых, неравнодушных. Это огромные потери даже по меркам куда более крупных, успешных стран.
✊🏻Ілья Шкурын, беларускі футбаліст, выступіць на Кубку Івуліна ў камандзе BSSF!

Ілья — 22-гадовы нападаючы, які раней выступаў за “ЦСКА Масква”, “Дынама Кіеў” і польскі “Ракув”. Футбаліст яшчэ ў жніўні 2020 выказаў сваю пазіцію супраць гвалту і адмовіўся гуляць у нацыянальнай зборнай, пакуль Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу, а таксама падпісаў Адкрыты ліст спартсменаў.

Ілья выступе супраць вайны ва Украіне і далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў.

⚽️ Каб падтрымаць палітвязня Аляксандра Івуліна і павіншаваць яго з днём нараджэння, Ілья Шкурын з задавальненнем адгукнуўся на запрашэнне далучыцца да каманды Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, якая выступіць на Кубку Івуліна 14 жніўня ў Варшаве.

🔥Раней удзел у Кубку Івуліна ў складзе нашай каманды ўжо пацвердзілі Дзмітрый Байдук, Дзяніс Парэчын і Сяргей Міхайлаў.

Калі вы жадаеце выказаць салідарнасць с Аляксандрам і падтрымаць гульцоў, чакаем вас 14 жніўня а 10:00 па адрасе:

📍Спартыўны комплекс Orlik
Przy Bażantarni 3, Warszawa
Напісана больш за 120 гадоў таму.

"Русский народ находится в крайне печальном состоянии: он болен, разорён, деморализован. Он одержим ложными идеями, граничащими с манией величия и манией вражды к нему всех и каждого. Равнодушный к своей действительной пользе и действительному вреду, он воображает несуществующие опасности и основывает на них самые нелепые предположения.

Ему кажется, что все соседи его обижают, недостаточно преклоняются перед его величием и всячески против него злоумышляют. Всякого из своих домашних он обвиняет в стремлении ему повредить, отделиться от него и перейти к врагам, а врагами своими он считает всех соседей..

Владимир Сергеевич Соловьев, русский религиозный мыслитель, мистик, поэт
1853-1900"
💥Легенда беларускага футбола і кіеўскага "Дынама" Аляксандр Хацкевіч выступіць за каманду BSSF на Кубку Івуліна!

Аляксандр — лепшы футбаліст Беларусі 1998 і 2000 гадоў, гулец, а пасля трэнер кіеўскага “Дынама”, былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі. Сваю пазіцыю супраць рэжыму Лукашэнкі Аляксандр выказаў яшчэ ў жніўні 2020 года, зараз таксама не маўчыць наконт вайны ва Украіне. Аляксандр Хацкевіч з'яўляецца падпісантам Антывеннай дэкларацыі і выступае за санкцыі супраць беларускіх і расейскіх спартсменаў.

✊🏻BSSF вітае Аляксандра ў сваёй камандзе! Кубак Івуліна пройдзе заўтра, 14 жніўня, а 10:00 ў Варшаве. Наша мэта — падтрымаць сумленнага журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна, які пацярпеў за сваю грамадзянскую пазіцыю і ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі.

Раней у нашу каманду ўжо вайшлі Ілья Шкурын, Дзяніс Парэчын, Дзмітрый Байдук, Сяргей Міхайлаў і Сцяпан Папоў.

Арганізатарам Кубка Івуліна выступае Беларускі дом у Варшаве @belaruskidom.

Паглядзець турнір, выказаць сваю салідарнасць с Аляксандрам Івуліным і падтрымаць гульцоў можна 14 жніўня а 10:00 па адрасе:

📍Спартыўны комплекс Orlik
Przy Bażantarni 3, Warszawa
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️Перамогу камандзе Фонду ў серыі пенальці прынес легендарны беларускі футбаліст і трэнер Аляксандр Хацкевіч

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🔥Свабодныя спартсмены зладзілі спартыўны пікнік у Дзюсельдорфе!

Андрэй Краўчанка, Яна Максімава, Дзмітрый Шэршань, Аляксандр Вахавяк і Галіна Шэршань правялі мерапрыемства для беларускай дыяспары ў Германіі.

Яны арганізавалі сустрэчу з беларусамі ў парку, дзюдаісты Дзмітрый і Аляксандр зрабілі паказальны выступ дзюдо, Галіна, Яна і Андрэй правялі спартыўныя актыўнасці для дарослых і дзяцей, а пасля беларусы разам адпачывалі з грылем на прыродзе.

Паглядзіце, як было цёпла і душэўна на сустрэчы🤍

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥Паглядзіце, як эмацыйна прайшоў Кубак Івуліна 14 жніўня ў Варшаве!

Каманда Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці стала пераможцам турніру🏆

Выказваем вялікую падзяку кожнай камандзе і кожнаму гульцу за неверагодны турнір у падтрымку нашага сумленнага журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна🤍
Я вам тут трошкі здрады падвез.

Высветлілася, што Базанаў даволі часта ездзіць у Польшчу, а праз Польшчу далей. Апошні раз выязджаў з Польшчы 11 жніўня, калі яго і пабачылі. Так, ён менавіта выязджаў з Польшчы, дзе прабыў 3 дні.
Беларускаму руху вольных спартсменаў спаўняецца 2 гады. 16 жніўня 2020 года ў свет выйшаў знакаміты "Адкрыты ліст спартсменаў" з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі, спынення гвалту і правядзення новых сумленных выбараў. Больш за 2000 подпісаў пад лістом ад спартсменаў нікуды не падзеліся. Ніхто свайго меркавання не змяніў.

Барацьба беларускіх спартсменаў з дыктатурай - гэта унікальная грамадска-палітычная з'ява, прыкладаў якой не было і няма у ніводнай краіне свету. Найкаштоўнейшы здабытак гісторыі сучаснай Беларусі, які назаўжды застанецца ў падручніках і памяці сучаснікаў. Журналісты, пісьменнікі і гісторыкі вольнай Беларусі будуць доўга вывучаць гэта феномен. Гонар, упэўненасць, вера ў перамогу - гэта тое, што давалі спартсмены беларускаму грамадству гэтыя два гады. Мы працягваем наш вялікі Марафон Свабоды, сіл яшчэ багата. Нас большасць, і з кожным днём нас становіцца яшчэ больш. Усе мы загартаваліся, прайшлі выпрабаванне часам, сталі мацней як супольнасць і як асобы. Усе цвёрда ідуць па шляху да перамогі, ніхто не саступіў ні на крок. Мы ганарымся адзін адным. За намі праўда, годнасць і вера беларускіх людзей, таму мы не маем права спыняцца.

Жыве Беларусь!
🔥Неверагодныя эмоцыі ад Кубка Івуліна і перамогі каманды BSSF!

Паглядзіце, як прайшоў турнір у падтрымку палітвязня Аляксандра Івуліна, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі за сваю пазіцыю.

Нашай мэтай было выразіць салідарнасць спартыўнай супольнасці з сумленным журналістам і футбалістам "Крумкачоў". Гэты турнір — напамін кожнаму беларусу пра яго барацьбу.

Кубак Івуліна прайшоў 14 жніўня ў Варшаве, у ім прынялі ўдзел 16 аматарскіх футбольных каманд, сярод якіх каманда Фонду спартыўнай салідарнасці заняла першае месца🏆

Арганізатарам турніру выступіў Беларускі Дом у Варшаве.

🤍Мы выказваем вялікую падзяку кожнаму, хто прыйшоў падтрымаць гульцоў і Аляксандра і сачыў за турнірам у нашых сацыяльных сетках.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прэзідэнт World Athletics Себасцьян Коу перадае прывітанне Івану Ціхану, Мірончык-Івановай і Недасекаву.