Apeikin. Спорт, палітыка ды рок-н-рол.
146 subscribers
380 photos
114 videos
3 files
415 links
Канал суб'ектыўных навін аб спорце, палітыцы і грамадстве з перабіўкамі на рэкламу і музычныя паўзы.
Download Telegram
✊🏻Лёгкаатлетка Надзея Астапчук падзялілася думкамі пра ЧС-2022, які прайшоў у ЗША па лёгкай атлетыцы:

🗣Першы чэмпіянат па лёгкай атлетыцы без нас. Ужо наўскідку можна назваць гэты чэмпіянат адным з лепшых, калі не самым лепшым у гісторыі. Лакдаўн (першы ЧС на вуліцы з 2019), месца правядзення, час. Усё разам узятае так паўплывала на тое, што адбываецца, але, факт: узровень вынікаў і колькасць розных рэкордаў проста зашкальвае!

🗣Вельмі цікава назіраць, як працягвае разбураецца старажытны саўковы міф пра «старых за 30». А людзі проста выходзяць і ў 35 перамагаюць на 100 метраў з рэкордам ЧС! Або выйграюць 5-й запар ЧС у молаце і 3-й у вышыні. А амерыканская кідальніца дзіды ў свае 36 наогул заваявала свой першы медаль на ЧС!

🗣Гэтак жа хочацца адзначыць Андрэя Працэнку, які цудам вырваўся з акупаванага Херсона. Трэніраваўся з тым, што трапілася пад руку ў выглядзе палак, колаў ад аўто і прутоў ад шклярніцы. І змог заваяваць на ЧС бронзавы медаль. Гэта пацвярджае, што галоўнае ў спорце - гэта сіла волі і характар.

🗣І напрыканцы, загадзя жадаецца адказаць будучым каментарам тыпу: «Без нас ЧС быў непаўнавартасным...», «Свята ЛА без нас не сапраўднае...» і да т.п. На гэтым свяце ЛА нашу адсутнасць нават і не заўважылі... А калі і далей ісці цяперашнім курсам, то пра нашае існаванне хутка там забудуць наогул.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Елена Левченко и Екатерина Снытина провели встречу с беларусской диаспорой в Варшаве — получилось огненно 🔥

⛹️‍♀️ На 7 команд пришлось разделиться беларусам, чтобы сыграть в баскетбол.

🙌 На встрече также присутствовали и другие свободные спортсмены: Андрей Кравченко, Дмитрий Шершань, Виталий Гурков, Степан Попов, Иван Ганин и Яна Максимова.

📸: @pkritchko

@tribuna_by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Да сяго часу не магу зразумець, як прафесійныя брамнікі могуць прывозіць такое. Людзі, якія атрымліваюць тысячы даляраў і трэніруюцца кожны дзень, ну не могуць так памыляецца. Гэта памылка ўзроўню ДЮСШ.
Нажаль, ужо не першы раз Арцём Шрайбман прасоўвае цалкам памылковае меркаванне, асабліва па частцы стварэння нацыянальна-вызваленчага руху. Адвечнае адрозненне практыкаў і тэарэтыкаў.

Калі мы адмянялі Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску, нам усе казалі, што гэта немагчыма. Прычым казалі людзі, меркаванне якіх лічылася вельмі экспертным. Аргументы былі два: 1. Гэта немагчыма, бо гэтага раней ніхто не рабіў, няма ніякіх механізмаў. 2. Папярэдняя спроба правалілася (у 2014 годзе праходзіў ЧС па хакеі у Мінску, які дэмакратычныя актывісты таксама спрабавалі адмяніць, але няўдала), таму лепш не спрабаваць, бо будзе чарговае фіяска.

Шрайбман разважае з пункту гледжання "правільнага беларуса", які выбірае не рабіць рашучых адказных крокаў, каб пазбегнуць адказнасці, і пад гэты выбар падганяе нейкае абгрунтаванне. Уся сённяшняя праблема беларускага палітычнага лідэрства - гэта падсвядомая негатоўнасць браць адказнасць. Гэта нашае калектыўнае ментальнае, калі хаціце. І гэтая негатоўнасць заўжды тлумачыцца нейкімі "неспрыяльнымі абставінамі" ці "існуючымі правіламі, паняццямі і законамі", якіх насамрэч няма. Ёсць толькі палітычная воля, альбо яе адсутнасць.

Па законах аэрадынамікі чмель не павінен лятаць. Але ж ён гэтага не ведае.

https://youtu.be/4yOdfRYIfdA
Вангую, што прэзідэнт Вучыч звернецца да Расіі с просьбай дапамагчы абараніць інтарэсы Сербіі. Сцэнарый відавочна загадзя падрыхтаваны. Трэцяя сусветная вайна амаль ушчыльную падыйшла да чалавечай цывілізацыі.
Відавочна, што Сербія была загадзя падрыхтаванай "кансервай" на выпадак правалу мордара ва Украіне. Мэты штучнага канфлікту на Балканах можна не тлумачыць, яны банальныя. Аналаг "міграцыйнага крызісу" у Беларусі роўна год таму.

Але ж гэта не адзіная "кансерва". Варта хутка чакаць прыколаў ад Венгрыі.
🥀Сёння герою Беларусі Раману Бандарэнка магло споўніцца 33 гады.

Увечары 11 лістапада 2020 года Раман Бандарэнка напісаў у чаце жыхароў Плошчы пераменаў «Я выхожу», але больш ніколі не вярнуўся дадому. 12 лістапада Раман памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

Рамана жорстка збілі да смерці прыхільнікі Лукашэнкі. Імёны гэтых здраднікаў знаёмыя ўсім: экс-старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў; шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Дзмітрый Шакута; баец-цяжкавагавік змешанага стылю Яўген Ціманоўскі.

Мы верым у тое, што справядлівы суд абавязкова адбудзецца ў Новай Беларусі. Але сёння мы з горыччу ўспамінаем імя нашага героя, які загінуў за нашу з вамі свабоду.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А вось так будзе выглядаць наступ беларускіх ССА на Украіну. Гэта страшэнная сіла, хаймерсы тут не дапамогуць.
Па Тайваню і Кітаю прашу не хвалявацца. Тэхнічны зліў спадара Сі. Дагаварняк з унутры кітайскімі элітамі бачу за тысячы кіламетраў сваім вопытным спартыўным вокам.
У сваю чаргу беларускія палітычныя эксперты не раілі бы Нэнсі Пэласі ляцяць на Тайвань, ці ўвогуле лічылі бы такі палёт немагчымым. На ютубе выйшла бы відэа с падрабязным тлумачэннем, як і чаму гэта немагчыма, і нават не трэба гэта ўяўляць.

Як і кажу, рэальнасць працуе па-іншаму.
Кажуць, Лука ў паніцы ад абнулення Сі. Па Луке вырак ужо вынесены, таму халадок па целе.
Нэнсі Пэласі з Джонам Кенэдзі.
Беларусь займае апошняе 55-е месца ў еўракубкавым рэйтынгу УЕФА.

10-ці мільённыя краіна, з не самай благой спартыўнай інфраструктурай, з якімі-ніякімі футбольнымі традыцыямі скацілася на апошняе месца рэйтынгу. Калі б Беларусь развівалася як звычайная краіна з рыначнай эканомікай, наш футбол быў бы на ўзроўні Чэхіі, Славеніі, Нарвегіі ці Аўстрыі. Гэта пры простым стабільным развіцці, без надрыву. Футбол - гэта люстэрка сацыяльна-эканамічнага развіцця ў краіне.

Прычынай такога катастрафічнага заняпаду як краіны, так і футбола з'яўляецца неверагодна некампетэнтнае кіраўніцтва. Адміністрацыйная антыселекцыя, улада горшых.

Пры гэтым, у краіне хапае футбольных адмыслоўцаў, здольных вярнуць "Белыя Крылы" на былыя вышыні, а беларускіх заўзятараў на трыбуны. Яны проста чакаюць свайго часу. Неўзабаве час, калі 40 тысяч ізноў прыйдуць на стадыён Дынама, каб сказаць "Жыве Беларусь" настолькі гучна, каб гэта пачулі ва ўсім свеце.
❗️ Прадстаўнік BSSF Міхаіл Залеўскі пракаментаваў рэкамендацыі Мінспорту Польшчы для допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў на спаборніцтвы:

Міжнародная спартыўная супольнасць выступіла рашуча ў падтрымку Украіны і асудзіла расейскую агрэсію.

Згодна з рашэннем МАК, рэкамендуецца не запрашаць і не дазваляць удзел расійскіх і беларускіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах. Таксама на падставе заявы міністраў спорту еўрапейскіх і нееўрапейскіх краін аб спартыўных санкцыях, уведзеных супраць Расіі і Беларусі пасля агрэсіі супраць Украіны, Міністэрства спорту і турызму Польшчы заклікае польскія спартыўныя асацыяцыі і арганізатараў мерапрыемстваў прымяняць рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў гэтых дакументах.

1️⃣Удзел асоб у якасці "нейтральных удзельнікаў", дазволіць у Польшчы, пры ўмове, што ад такога ўдзельніка атрымана пацвярджэнне, што:

а. Ён не выступае ў якасьці прадстаўніка расейскай ці беларускай дзяржавы;
b. Не атрымлівае фінансавання, звязанага з расейскай або беларускай дзяржавай, уключаючы спансіраванне кампаніямі, якія кіруюцца або кантралююцца асобамі, звязанымі з расейскай і/або беларускай дзяржавай, і/або арганізацыямі, уключанымі ў санкцыйны спіс, уведзены Еўрапейскім Саюзам;
c. Не выказваў і не мае намеру выказваць падтрымку нападу на Украіну, расейскаму рэжыму ці беларускаму рэжыму ці іх лідэраў. Гэтае пацверджанне можа быць зроблена ў розных формах (напрыклад, інтэрв'ю ў СМІ, далучэнне да Антываеннай дэкларацыі).

2️⃣Прыняць меры для забеспячэння нейтралітэту асобных спартсменаў з Расіі і Беларусі, уключаючы, але не абмяжоўваючыся:

a. Адсутнасць расейскага і беларускага сцягоў падчас прэзентацый, трансляцый у СМІ ці часткі экіпіроўкі спартсменаў;
b. Не выконваць гімн Расіі ці Беларусі;
c. Выключыць магчымасць рабіць прарасейскія ці прабеларускія заявы або дэманстраваць сімвалы (напрыклад, знак "Z", знак "V", георгіеўская стужачка).

МСІТ высока ацэньвае дзейнасць Свабодных беларускіх спартсменаў і іх удзел у барацьбе беларускага народа за дэмакратыю ў Беларусі. Міністэрства спорту і турызму рэкамендуе польскім спартыўным асацыяцыям і арганізатарам мерапрыемстваў, уключаючы мерапрыемствы аматарскага характару і мерапрыемствы, арганізаваныя для дзяцей і моладзі, супрацоўнічаць і выкарыстоўваць вопыт BSSF, каб забяспечыць магчымасць удзелу ў спартыўных спаборніцтвах беларускіх спартсменаў, якія адпавядаюць крытэрыям гэтай рэкамендацыі.