Усё пра ўсё
1.75K subscribers
1.16K photos
386 videos
1 file
153 links
Навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Новыя допісы кожны дзень!! Падпісвайцеся!!!

Сувязь з уладальнікам каналу: @Stanislaubelarus


NO POLITICS
Download Telegram
У Саудаўскай Аравіі ў 2025 годзе пройдуць першыя ў гісторыі кіберспартыўныя Алімпійскія гульні.

Дзе менавіта яны адбудуцца і якія дысцыпліны будуць, пакуль яшчэ не сказалі, але дамову з краінай заключылі на 12 гадоў, абяцаючы праводзіць спаборніцтвы рэгулярна.
У Малайзіі ёсць «горад-прывід», які сёння можна палічыць за гіганцкую дэкарацыю з фільмаў пра постапакаліпсіс.

Forest City недалёка ад Сінгапура — праект кітайскага забудоўшчыка Country Garden коштам $100 млрд. Планавалася, што ў горадзе будуць жыць 700000 чалавек, але з-за фінансавых праблем здалі толькі 15% аб'ектаў, а жыхароў ледзь набралася пару тысяч.

Як кажуць тыя, хто тамака бываў, атмасфера ў гэтым месцы крыху жудасная, але затое зараз ёсць нядрэннае месца для здымак рэаліці-шоў, у тым ліку для Netflix.
Xiaomi выпусціла новую версію кішэннай фотадрукаркі – Mijia Pocket Photo Printer 1S.

Яна зноў падтрымлівае "жывыя" здымкі, дазваляючы звязваць з фатаграфіямі запісаныя тады ж відэа ці аўдыё, а таксама навучылася мяняць стыль рамкі, дадаваць вадзяныя знакі і прымяняць да фота фільтры. Зарада хапае на 25-30 картак.

Сама друкарка каштуе ¥399 (180 BYN), а фірмовая фотапапера – ¥99 (44 BYN) за 50 лістоў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лайфхак: як хутка выявіць увагнутасці на машыне.

Аматары машынаў, запамінаем
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як будуць выгульваць сабак пры кіберпанку.

Дзякуй, што не на самакаце
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Кітаі ў продажы з'явіліся канапы ў форме гіганцкіх гарыл. Дызайн мэблі згенеравалі нейрасеткі.

Канапа Конг
Вітаем ўсіх! Сёння раім вам аўтарскі канал беларускага кампутарнага спецыяліста Lepus81, дзе можна пачытаць пра кампутарныя тэхналогіі, кампутарнае жалеза і гульні, можна пабачыць анонсы стрымоў, і стаць крыху бліжэй да мовы. Бо ўсё па-беларуску. Далучайцеся!

Спасылка: https://t.me/belkantent
Нічога незвычайнага: проста «бананавы цягнік» у Коста-Рыцы 🍌

З плантацый на фабрыкі садавіну перавозяць па канатцы, а ў месцах скрыжаванняў з дарогамі стаяць шлагбаўмы і светлафоры — як перад чыгункай.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Адзін блогер стаміўся ад доўгага кончыка свайго рамяня і прыдумаў рамень для рамяня. Затым рамень для рамяня для рамяня, рамень для рамяня для рамяня для рамяня і г.д...
Сузаснавальнік OpenAI запускае новую кампанію ў сферы ШІ.

Ілля Суцкевер запускае новы стартап са сферы штучнага інтэлекту SSI – Safe Superintelligence Inc. («Бяспечны суперінтэлект»). Асноўнымі прыярытэтамі кампаніі будзе бяспека карыстальніка і адсутнасць камерцыйнага ціску ад такіх гігантаў як Google і Microsoft.

Суцкевер пакінуў OpenAI у траўні гэтага года з-за рознагалоссяў з кіраўніком кампаніі Сэмам Альтманам. Акрамя яго, сузаснавальнікамі SSI сталі Дэніэл Грос, былы кіраўнік аддзела штучнага інтэлекту ў Apple, і Дэніэл Леві, які раней працаваў тэхнічным супрацоўнікам у OpenAI.
Некалькі ўражваючых заездаў па «Браме пекла» — небяспечнай цясніне ў пустыні Махавэ.

Гэта ўлюбёнае месца экстрэмалаў і вытворцаў пазадарожнікаў для дэманстрацыі праходнасці сваіх аўта.

Адзін няправільны рух можа прывесці да таго, што машына заваліцца на бок ці зусім паляціць уніз.