Удзельнічаю ў агучцы "Сяброў". Вось першая серыя выйшла)) https://znichka.space/series/siabry
Слухачу падабаюцца вершы пра мову,
І дэпрэсіўныя, такія падобныя эмігрантскія альбомы.
Таму я, не ў сілах кінуць, застрэліць гэтую дойную карову,
Спалучаю неспалучальнае, нерухомы і маласвядомы.
Не ведаю як вы, але я стаміўся ад неактуальнасці.
Гэтыя песні былі напісаныя не для і не пра мяне.
А тым часам межы маёй і, ўпэўнены, вашай адчувальнасці
На забітым сінімі трупамі ілістым Іарданскім дне.
І жыццё болей мяне гэтым не пужае, а смяшыць.
Што срачы замежнай апазіцыі, апантанай і такой белай,
Што рэлігійны ўльтрагвалт, забівае, не здольны перашыць...
Даруйце, але я счарсцвеў, як тая апошняя скібачка хлебу,
Купіце новы пакет, смачнага, замежнага, хімічнага,
Не займайцеся рэанімацыяй, ні вам ні мне яно не трэба.
Як не патрэбны чацьвёрты радок, і другі...
Я—проста голас. Хваля атамаў зямлі.

Я сплю не для дня, што чакае назаўтра.
Я сплю не для вусцішнай плыні жыцця.
Мой сон—самагубства, так вырашыў аўтар.
Я ў ім паміраю, штораз і штодня.
Я ў ім пахаваю бяз літасці крыўды.
Журботы і роспач, адчай і тугу.
Самотным радзілі, саматным і выйду.
У фортку трэцьдзенага мілага сну.
Я сплю не для вусцішнай плыні жыцця.
Мой сон—самагубства, так вырашыў аўтар.
Я ў ім паміраю, штораз і штодня.
Я ў ім пахаваю бяз літасці крыўды.
Журботы і роспач, адчай і тугу.
Самотным радзілі, саматным і выйду.
У фортку трэцьдзенага мілага сну.
Два фільмы за раз хацелі?)
Маю для вас Злодзеяў/Snatch (на знічцы ці на кінакіпе) у лічы што два галасы і Рок-н-рольшчыка/RockNRolla (на знічцы ці на кінакіпе) у субцітрах. У будычыні напэўна дапілю што там што там нармалёвую агучку ну і застаецца толькі The Gentlemen для поўнай квадрылогіі Гая Рычы. Усім датычным і не дужа дзякую за падтрымку і дапамогу, вы—класныя))
P.S. кінакіпа пакуль нешта тармазіць, але і на яе закінуць. Я потым спасылкі дадам
P.P.S. кінакіпа не тармазіць, Злодзеяў дадалі, а з Рок-н-рольшчыкам невялічкія траблы, я не даглядзеў, хутка ўсё выправіцца

znichka.space
Злодзеі (2000) - Глядзець анлайн на Знічцы
Два баксёрскія менеджары трапляюць гісторыю з крадзёжам, калі гангстар з дыяментам у 84 караты і залежнасцю ад азартных гульняў прыбывае ў Лондан.
Алесь Гулевіч
Вось і другая серыя сяброў чакае на ваш прыгляд https://znichka.space/series/siabry/s1e2
Трэцяя на шчасце)
znichka.space
Сябры (1994) - Глядзець анлайн на Знічцы
Культавы сітком апавядае пра ўласнае і прафесійнае жыццё шасці 20-30-гадовых сяброў, якія жывуць у самым цэнтры Нью-Ёрка, на Манхэтэне.
Эмоцыі—хімія, адлегласць адносна,
Самота—канструкт, аб'ектыўнасць—хлусня,
А хочацца крыкнуць, заенчыць галосна,
У руках супакой, у галаве мітусня.
Мне крові налілі ад сілы шэсць літраў,
Вазьміце хоць пінту якую назад,
Змяшаю кактэйль, надрукую субцітраў,
І буду нуарна паліць далягляд.
Не маю плашчу з тым высокім каўнерам,
Не тое каб быў скураны капялюш,
Нероне, ну годзе спрачацца з Вальтэрам,
Ці кіньце вядро, ці ратуйце валюш.
Я сам сапсую ўсё жыццё самастойна,
Хоць рэўнасцю старай, загонам не горш,
Рупліва здымаючы скуру паслойна,
Сярод надзвычайных сяброў-апівош.
Самота—канструкт, аб'ектыўнасць—хлусня,
А хочацца крыкнуць, заенчыць галосна,
У руках супакой, у галаве мітусня.
Мне крові налілі ад сілы шэсць літраў,
Вазьміце хоць пінту якую назад,
Змяшаю кактэйль, надрукую субцітраў,
І буду нуарна паліць далягляд.
Не маю плашчу з тым высокім каўнерам,
Не тое каб быў скураны капялюш,
Нероне, ну годзе спрачацца з Вальтэрам,
Ці кіньце вядро, ці ратуйце валюш.
Я сам сапсую ўсё жыццё самастойна,
Хоць рэўнасцю старай, загонам не горш,
Рупліва здымаючы скуру паслойна,
Сярод надзвычайных сяброў-апівош.
Я белы шрыфт, на чорнай, як імгла, старонцы.
І зло цяпер абапал і наўсцяж вакол мяне.
Цудоўна, плюшчу вочы, позірк мой бясконцы,
Бо злу, цяпер, ніяк не ўратавацца ў імгле.
І зло цяпер абапал і наўсцяж вакол мяне.
Цудоўна, плюшчу вочы, позірк мой бясконцы,
Бо злу, цяпер, ніяк не ўратавацца ў імгле.
Як бы Оруэл пабачыў, ён бы рады быў сухотам.
Як бы Бёрджэс зведаў лютасць, не пісаў бы свой раман.
Брэдбары спаліў бы кніжку, каб бязлітасным брыдотам
Не даваць яшчэ ідэяў, з Олдам Хакслі напалам.
Бо цяпер, як Падняпроўе, адышоўшы ад кароны,
Кроў крыві, мой дом бацькоўскі, марна просіцца назад.
Свет вялізны, свет вандроўны, свет маркотна памяркоўны,
Паглынаецца ў пекла глыбінёю з Арарат.
Усё тваё, зямля і неба, плынь Дняпра і далягляд,
Колькі б ціску, колькі б бедаў, колькі б страшных пераследаў,
Не аднімуць Бог ці д’ябал, не аднімуць цар ці дэман,
Толькі смерць ссячэ самотнай грушы сад.

А, ну і яшчэ Элементаль дзе я агучыў пару крынжовых роляў зацаніце
Кінакіпа - фільмы і серыялы па-беларуску
Элементаль. Дух стыхіі | Elemental | 2023
У горадзе, дзе істоты агню, вады, зямлі і паветра жывуць разам, моцная і гарачлівая дзяўчына заводзіць выпадковае знаёмства з млявым, павольным, як плынь, хлопцам.
Новае сяброўства кіне выклік уяўленням дзяўчыны пра сябе і пра свет вакол.
Новае сяброўства кіне выклік уяўленням дзяўчыны пра сябе і пра свет вакол.
Маю для вас Каханне смерць і робаты другі сезон у маёй (і з адной паненкай) двухгалосай агучцы. Кінакіпа/Знічка
Кінакіпа - фільмы і серыялы па-беларуску
Каханне, смерць і робаты | Love Death and Robots | 2019
Жах, уяўленне і прыгажосць аб'ядноўваюцца ў новых серыях, сюжэт якіх будзе ахопліваць усё, ад старажытнага зла да камедыйнага апакаліпсісу, распавядаючы дзіўныя кароткія гісторыі, у якіх фэнтэзі, жахі і навуковая фантастыка дапаўняюцца дасціпным сюжэтам і…
Маё каханне абвясціла рэканкісту,
Бо там была адна старая ЦЭС.
Душа пісала ліст галоўнаму міністру
"Бракуе простага вугля на паэтэс!"
Разгледзеўшы ўважліва пытанне,
І справаздачу напісаўшы наўздагон,
Прапанаваў магчымасці "выгнання"—
Панізіць пірамуду ад Маслоў.
Не да спадобы так? Ну вось табе халера!
А можа ГЭС пасуе, ці зялён?
Эрозія "падмурку" не праблема,
Заллем ашфальтам, закатаем у бетон.
Не рамантычна так? Ну каб вас пранцы ўзялі!
А мо АЭС? Бо хто ж для нас закон?
А што таксічна, то ж мы і не зналі.
Юноне не ўратуе біць паклон.
І толькі абшукаўшы паў планеты,
Мы ціха адбудуем ГеаТЭС.
Цяпло біліжэй за зорныя каметы,
Яно між намі і мы маем свой прагрэс.

Новае слова ў нашай палітыцы,
Пляжы Галіпалі, ліпкі пясок.
Колькі б людзей не згубілі забітымі,
Кошт нашай волі не ўлезе ў мяшок.
Рэйскамісары заменьваюць літары,
"Ost" ператворыцца зранку на "Вэст".
"Будзе штось жыць коль-калі на Юпітары?"
Вёска Юпітар даслала пратэст.
У Феадосіі чутныя выбухі.
Грэкі і скіфы няўжылісь няўжо?
Рэйскамісары вяшчаюць "на выбары".
Выбар: ці смерць ці тваё забыццё.
Галіпалі—безпасппяховая аперацыя па высадцы брытанскіх, аўстралійскіх і новазеландскіх войскаў у Турэччыне ў час першай сусветнай вайны.
Рэйскамісарыяты—адзінкі адмістратыўнага дзяленне акупаваных Трэцім Рэйхам тэрыторый. Тэрыторыя Беларусі і Літвы ўваходзіла ў рэйскамісарыят ост.

З Днём Волі вас, мае шаноўныя чытачы! Няхай яна жыве прынамсі ў вашых сэрцах, бо лепшага прытулку ў гэтыя цёмныя часы ёй не знайсці
Шукаючы выхады простыя,
Плывучы па плыні імклівай,
Лягчэй быць ніколі не шостымі,
Прынамсі з пяці та магчымых.
Прасцей быць габрэем удачлівым,
Хоць ворагаў процьма навокал,
На кожнага ёсць па патрону,
На кожну ракету па воку.
Прасцей быць палякам з гонарам
І з памяццю historyczną.
З абортамі толькі праблема,
Zapytaj паменьш dramatycznie.
Літоўцам таксама не блага,
І Vytis амаль як трэба,
У іх і насельніцтва мала,
Ты едзь, як такая патрэба.
расейцам і то прыкідаюцца.
так можна напіцца, як бэля,
і легчы ў халодную раніцу,
павіснуць, як тая арэля.
Якщо ж до поваги до прізвиська,
То з їм теж у чімось простіше,
Без жодних питань до позиції,
Ти тільки тихіше, тихіше.
Шукаючы выхады простыя,
Плывучы па плыні імклівай,
Тутэйшым тут быць няпроста.
Я пакуль ёсць—магчыма.
Vytis—герб Літоўскай Рэспублікі.
Плывучы па плыні імклівай,
Лягчэй быць ніколі не шостымі,
Прынамсі з пяці та магчымых.
Прасцей быць габрэем удачлівым,
Хоць ворагаў процьма навокал,
На кожнага ёсць па патрону,
На кожну ракету па воку.
Прасцей быць палякам з гонарам
І з памяццю historyczną.
З абортамі толькі праблема,
Zapytaj паменьш dramatycznie.
Літоўцам таксама не блага,
І Vytis амаль як трэба,
У іх і насельніцтва мала,
Ты едзь, як такая патрэба.
расейцам і то прыкідаюцца.
так можна напіцца, як бэля,
і легчы ў халодную раніцу,
павіснуць, як тая арэля.
Якщо ж до поваги до прізвиська,
То з їм теж у чімось простіше,
Без жодних питань до позиції,
Ти тільки тихіше, тихіше.
Шукаючы выхады простыя,
Плывучы па плыні імклівай,
Тутэйшым тут быць няпроста.
Я пакуль ёсць—магчыма.
Vytis—герб Літоўскай Рэспублікі.