Алесь Гулевіч
112 subscribers
4 photos
2 videos
21 links
Аўтарскія вершы, пераклады, субцітры і агучкі. Для сувязі @AlesHulevich
Download Telegram
Эмоцыі—хімія, адлегласць адносна,
Самота—канструкт, аб'ектыўнасць—хлусня,
А хочацца крыкнуць, заенчыць галосна,
У руках супакой, у галаве мітусня.

Мне крові налілі ад сілы шэсць літраў,
Вазьміце хоць пінту якую назад,
Змяшаю кактэйль, надрукую субцітраў,
І буду нуарна паліць далягляд.

Не маю плашчу з тым высокім каўнерам,
Не тое каб быў скураны капялюш,
Нероне, ну годзе спрачацца з Вальтэрам,
Ці кіньце вядро, ці ратуйце валюш.

Я сам сапсую ўсё жыццё самастойна,
Хоць рэўнасцю старай, загонам не горш,
Рупліва здымаючы скуру паслойна,
Сярод надзвычайных сяброў-апівош.
Я белы шрыфт, на чорнай, як імгла, старонцы.
І зло цяпер абапал і наўсцяж вакол мяне.
Цудоўна, плюшчу вочы, позірк мой бясконцы,
Бо злу, цяпер, ніяк не ўратавацца ў імгле.
Як бы Оруэл пабачыў, ён бы рады быў сухотам.
Як бы Бёрджэс зведаў лютасць, не пісаў бы свой раман.
Брэдбары спаліў бы кніжку, каб бязлітасным брыдотам
Не даваць яшчэ ідэяў, з Олдам Хакслі напалам.

Бо цяпер, як Падняпроўе, адышоўшы ад кароны,
Кроў крыві, мой дом бацькоўскі, марна просіцца назад.
Свет вялізны, свет вандроўны, свет маркотна памяркоўны,
Паглынаецца ў пекла глыбінёю з Арарат.

Усё тваё, зямля і неба, плынь Дняпра і далягляд,
Колькі б ціску, колькі б бедаў, колькі б страшных пераследаў,
Не аднімуць Бог ці д’ябал, не аднімуць цар ці дэман,
Толькі смерць ссячэ самотнай грушы сад.
Маё каханне абвясціла рэканкісту,
Бо там была адна старая ЦЭС.
Душа пісала ліст галоўнаму міністру
"Бракуе простага вугля на паэтэс!"

Разгледзеўшы ўважліва пытанне,
І справаздачу напісаўшы наўздагон,
Прапанаваў магчымасці "выгнання"—
Панізіць пірамуду ад Маслоў.

Не да спадобы так? Ну вось табе халера!
А можа ГЭС пасуе, ці зялён?
Эрозія "падмурку" не праблема,
Заллем ашфальтам, закатаем у бетон.

Не рамантычна так? Ну каб вас пранцы ўзялі!
А мо АЭС? Бо хто ж для нас закон?
А што таксічна, то ж мы і не зналі.
Юноне не ўратуе біць паклон.

І толькі абшукаўшы паў планеты,
Мы ціха адбудуем ГеаТЭС.
Цяпло біліжэй за зорныя каметы,
Яно між намі і мы маем свой прагрэс.
Новае слова ў нашай палітыцы,
Пляжы Галіпалі, ліпкі пясок.
Колькі б людзей не згубілі забітымі,
Кошт нашай волі не ўлезе ў мяшок.

Рэйскамісары заменьваюць літары,
"Ost" ператворыцца зранку на "Вэст".
"Будзе штось жыць коль-калі на Юпітары?"
Вёска Юпітар даслала пратэст.

У Феадосіі чутныя выбухі.
Грэкі і скіфы няўжылісь няўжо?
Рэйскамісары вяшчаюць "на выбары".
Выбар: ці смерць ці тваё забыццё.

Галіпалі—безпасппяховая аперацыя па высадцы брытанскіх, аўстралійскіх і новазеландскіх войскаў у Турэччыне ў час першай сусветнай вайны.
Рэйскамісарыяты—адзінкі адмістратыўнага дзяленне акупаваных Трэцім Рэйхам тэрыторый. Тэрыторыя Беларусі і Літвы ўваходзіла ў рэйскамісарыят ост.
З Днём Волі вас, мае шаноўныя чытачы! Няхай яна жыве прынамсі ў вашых сэрцах, бо лепшага прытулку ў гэтыя цёмныя часы ёй не знайсці
Шукаючы выхады простыя,
Плывучы па плыні імклівай,
Лягчэй быць ніколі не шостымі,
Прынамсі з пяці та магчымых.

Прасцей быць габрэем удачлівым,
Хоць ворагаў процьма навокал,
На кожнага ёсць па патрону,
На кожну ракету па воку.

Прасцей быць палякам з гонарам
І з памяццю historyczną.
З абортамі толькі праблема,
Zapytaj паменьш dramatycznie.

Літоўцам таксама не блага,
І Vytis амаль як трэба,
У іх і насельніцтва мала,
Ты едзь, як такая патрэба.

расейцам і то прыкідаюцца.
так можна напіцца, як бэля,
і легчы ў халодную раніцу,
павіснуць, як тая арэля.

Якщо ж до поваги до прізвиська,
То з їм теж у чімось простіше,
Без жодних питань до позиції,
Ти тільки тихіше, тихіше.

Шукаючы выхады простыя,
Плывучы па плыні імклівай,
Тутэйшым тут быць няпроста.
Я пакуль ёсць—магчыма.

Vytis—герб Літоўскай Рэспублікі.
Мы мусілі скончыць гэта да калядаў... але ведаеце, тут як з войнамі якія збіраліся скончыць да калядаў... Карацей, Гары Потэр і темная зала (2я частка) і я ў ролі міленькага піражочка Рона
кінакіпа
знічка

Дарэчы там проста неймаверны каст актораў агучкі. Каго толькі няма, дужа раю
Качкі

На захадзе сонца сядае павольней,
На поўні мы змерзнем гадзінай пазней.
Тут можна быць смелай, і нават свавольнай.
Тут качак чакаюць, як добрых гасцей.

Ляцім не папросту, не так захацелі.
Чакалі да болю ў спадзеве на цуд.
Што холад адступіць, што водбліск віднее,
Што ждаць засталося пятнаццаць мінут.

Павольна, самотна з журбою міная
фарпосты, калючку і плот на мяжы.
Клянем і жадаем, вымальваем раю—
жывымі вярнуцца ў тыя палі.

Нястрамна завые, страшэнна заплача
і вернецца хто на пусцеючы лёд.
З палёгкай уздыхнуўшы, ісус, не іначай,
Залезе на крыж, прыпыняючы род.

Адліга настане, вядома ж настане,
Мне дзед так казаў на прыхіле гадоў.
Ці хто прыляціць? спадзяюся выгнанне
Не шкодзіць знайсці шлях да дому ізноў.
Калі б Хрыстос і праўда жыў у той Гародні,
То пэўна б не дажыў да трыццаці,
Бо адраджэнцаў не трываюць людзі ўсходні,
І на нябёсы не адпусцяць на крыжы.

Стаіць хлапчук гадоў васьмі напросту плошчы
І крэсціцца на помнік раз, два, тры,
А помнік той забойцу, глянь мне ў вочы.
Ці ё ў цябе сумленне ці мазгі?!

калініну храсціцца ты ўдумаў?
Народзе, што ж такое, адкажы!?
Як можна каб і хлопец верыў у Бога,
І камунізм на плошчах сцерагчы?

Ня супраць я каб помнікі стаялі,
Чырвонаму паўстанцу на вякі.
Але не тое прозвішча абралі,
Каліны ж корань можна зберагчы.

Ці можу я сказаць вам "на нормальном"?
Ці можаце мяне расцалаваць у зад?
Я ведаю, пытанне амаральна.
Напэўна можаце. Але ці хочаце? Наўрад.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каханне, смерць і робаты. Гэтым разам 10, 12-18 серыі першага сезону. Роўна тыя, якіх так не хапала.
Бачу вы ДУЖА слаба рэагуйце на рэлізы агучак. Запіліў самастойна міні трэйлер, каб не ляніліся зірнуць.
Кінакіпа
Знічка
P.S. шчыры дзякуй Nuish, за яе чароўны голас на столькіх ролях)
Усе мае словы не маюць значэння,
Складаныя, простыя, усе як адно.
Яна прабяжыць іх без тлумачэння,
Нясцерпна, пахмура, падняўшы брыво,

І выдасць звычайнае "я прачытала
Але без паў літра цябе не паняць.
Другі ж раз ірвацца ня буду, дастала.
Я з сябрам іду на шпацыр пагуляць".

Іх хтосці чытае слязой захаплення,
Камусці цікава задумка мая.
Я ж бачу сябе дзіваком з залысеннем,
Бо ёй абыякава кожна страфа.

Пра Рым і пра мову, пра смерць і пра зоры,
Як стрэлы сармата каштуюць жыцця...
Калі той намёк быў не досыць празоры:
КАХАЦЬ НЕ ЎМЕЮ! Такая куцця.

Але НЕ КАХАЦЬ НЕ ЎМЕЮ таксама,
Як жыць, як пісаць, як завыць ззабыцця.
Мне вечнасці б была бы з ёю замала
А маю тры дні, роспач, вусны цяпла.
Кіла Сэ'лай

Клянуся радзімай, якую спадзяюся калісь пабачыць,
І адзінымі халямі бязмежных гліняных палёў,
Што я вярнуся, ці дзеці мае, калі Бог нам прабачыць,
І не прымусіць бадзяцца ў космесе яшчэ трыста год ізноў.

Клянуся сваім спрадвечна памеянскім сэрцам,
Выгнаць, перамагчы ці хоць перажыць трэўмверат.
Каб суланскія праскрыпцыі гэтага праклятага месца
Скасаваць, і павярнуць мой народ назад.

І няхай мне прабачаць мутныя багны глыбіні,
Што я хоць і стаюю тут, паветрам дыхаю гэтым.
Паветра атручанае, думкамі я ня з імі.
Выжыванне ад жатвы народаў стала адзінай трывалай мэтай.