ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.58K subscribers
725 photos
93 videos
4 files
564 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
⚡️Aсацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой у другі раз правяла цырымонію ўзнагароджання беларускіх бізнесаў Free Belarus Business Award.

Урачыстая цырымонія абвяшчэння пераможцаў конкурсу адбылася 24 лістапада ў Варшаве. Прадстаўнікі беларускай бізнес-дыяспары, Еўрапейскага Звязу, міжнародныя госці і журналісты сабраліся, каб адзначыць выдатныя дасягненні ў бізнесе і прадпрымальніцтве, а таксама падтрымаць тых беларусаў, хто імкнецца да свабоды і развіцця беларускай бізнес-супольнасці. Гэты конкурс — пацверджанне таго, што нават у складаных абставінах беларускія прадпрымальнікі знаходзяць шляхі развіцця, рухаюцца да поспеху і пераўтвараюць свае ідэі ў рэальнасць.

Агульны прызавы фонд прэміі II Free Belarus Business Award склаў 25 тысяч еўра. У 5 намінацыях перамаглі наступныя кампаніі:

▪️У намінацыі Некамерцыйная арганізацыя года перамагла Fundacja Klub Sportowy Pogoń Warszawa — фонд, які займаецца фізічным выхаваннем і сацыяльнай дапамогай у Польшчы для дзяцей, моладзі і дарослых працаздольнага ўзросту і з абмежаванымі магчымасцямі.
▪️Узнагароду ў намінацыі Сацыяльнае прадпрыемства года атрымала кампанія PROMARTIALARTS — бізнес, накіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця з дапамогай спартыўных і аздараўленчых трэніровак.
▪️Брэнд годаComfort Zone — бізнес у сферы тэкстыльнага афармлення інтэр'ераў.
▪️Інавацыйны бізнес годаBanalytics — кампанія, якая займаецца распрацўкай сістэм відэаназірання.
▪️Найлепшы бізнес годаLASERA PLUS — бізнес прапануе сучаснае і высокатэхналагічнае абсталяванне для працэдур лазернай эпіляцыі, выдалення татуіровак і перманентнага макіяжу.

🎉 Віншуем пераможцаў! Дзякуем прадстаўнікам СМІ, высокім гасцям цырымоніі і ўсім прысутным за цудоўны вечар у атмасферы ўзаемнай падтрымкі і яднання!

Як праходзіла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання, глядзіце на нашым ют’юб-канале. Хутка мы пачнем распавядаць асобна пра пераможцаў конкурсу, сачыце за абнаўленнямі на старонках прэміі: Telegram/ Instagram / Facebook.

Фотасправаздача з цырымоніі. Шукайце сябе на здымках, дзяліцеся ў сваіх сацсетках і абавязкова адзначайце старонкі АВВА.

Ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза.
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Дзякуючы працы АВВА голас сумленнай беларускай бізнес-дыяспары цяпер добра чуваць і на амерыканскім кантыненце.

Прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Яўген Буры адказаў на пытанні пра вынікі працоўнай паездкі АВВА ў ЗША, дамоўленасці з прадстаўнікамі ўплывовых структур і тыя магчымасці, якія гэта нясе для беларускага бізнесу за мяжой.

АВВА вядзе ў ЗША адкрыты дыялог аб працягненні ціску на рэжым. Адной з ключавых кропак ціску на сённяшнюю беларускую ўладу мы бачым рэлакацыю бізнесу з Беларусі на празрыстых і зразумелых умовах.

🔻Глядзіце ў відэа на нашым ют’юб-канале:

▪️Бачанне развіцця беларускага бізнесу за мяжой у размовах з прадстаўнікамі ўплывовых структур ЗША.
▪️Перспектывы супрацы і выбудоўванне стратэгічнага дыялогу з ЗША.
▪️Як ідзе падрыхтоўка да I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, які пройдзе ў пачатку 2024 года.
▪️Адкрыццё прадстаўніцтва АВВА ў Крэмніевай даліне: стратэгічны этап дзейнасці АВВА і новыя магчымасці для беларускіх бізнесоўцаў.

Засталіся пытанні — пішыце іх у каментарах пад відэа і мы абавязкова на іх адкажам!
🎥Live Stream размова пра I Беларускi бізнес-форума ў Вашынгтоне!

Запрашаем на размову пра Першы Беларускi бізнес-форума ў Вашынгтоне памiж Мікалаем Мурзянковым, вядомым беларускім бізнесoўцам, сябрам і дарадцам Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, прадстаўніком АВВА ў Каліфорніі і Надзеяй Нортан, актывісткай беларускай дыяспары ў ЗША, сяброўкай барда АБА.
Вы зможаце задаць свае пытанні наконт форума ў прамым эфіры.
Далучайцеся да стрыма, будзе цікава і карысна!
https://youtube.com/live/EkJyyZnn9io?feature=share

Рэгіструйцеся на ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне да 26 лютага https://abbabusinessforum.com/

#беларусыЗША #беларускiбiзнэсфорум #abba #aba
#ForumWashington #ABBA #abbabusiness #proudtobebelarusianbusiness #belarusianbusiness #беларускібізнес #ганарымся_быць_беларускім_бізнесам

Association of Belarusians in America
Association of Belarusian Business Abroad