ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.63K subscribers
664 photos
81 videos
4 files
504 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️IV Беларускі бізнес-форум у Варшаве адбудзецца ў верасні гэтага году. Пазначайце сабе ў календары і далучайцеся да ўдзелу!

Мы чакаем бізнесоўцаў са ўсёй Еўропы, ЗША і Канады, актыўнага ўдзелу экспертаў і ўсіх беларусаў, якія бачаць сябе ў бізнесе і хочуць быць часткай моцнай бізнес-дыяспары.

▪️На #BusinessForumEurope будуць падымацца важныя пытанні для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі за мяжой, у вас будзе магчымасць пазнаёміцца з прадстаўнікамі бізнес-асацыяцый, паспяховымі бізнесоўцамі, завязаць карысныя кантакты, распавесці пра свой бізнес і ініцыятывы.

⭐️ У межах форуму будуць аб'яўлены пераможцы конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой ІІІ Free Belarus Business Award. Мы ўзнагародзім найлепшыя кампаніі ў намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі.
▫️Арт-бізнес.
▫️Эка-бізнес.

🔴 Заяўкі на ўдзел у конкурсе пачнуць прымацца 1 траўня. Падпісвайцеся на #FreeBelarusBusinessAward у Telegram/ Instagram / Facebook і прымайце ўдзел у конкурсе!

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Галоўны бізнес-івэнт восені: VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе. Не прапусціце падзею міжнароднага маштабу!

Форум — гэта дыялогавая пляцоўка для аб'яднання беларускага і глабальнага бізнес-кам'юніці, распаўсюду каштоўнасцяў этычнага бізнесу, абмену найлепшымі практыкамі і інструментамі вядзення бізнесу.

Ключавы тэмы:

▫️Фінансы і інвестыцыі (у тым ліку ў стартапы).
▫️Маштабаванне бізнесу ў ЕЗ, выхад на глабальны ўзровень.
▫️Лепшыя практыкі кіравання бізнесам.
▫️Праблемы у бізнесе: супольныя рашэнні.
▫️Маркетынг і піяр у бізнесе.
▫️Штучны інтэлект у дапамогу бізнесоўцам.

Для каго:

▫️Бізнесоўцы з беларускімі каранямі з Еўропы, ЗША і Канады (бізнесы любых памераў і сфер).
▫️Інвестары.
▫️Лідары, якія могуць падзяліцца сваёй экспертызай, натхніць на пачатак бізнесу.
▫️Міжнародныя эксперты і прафесіяналы з розных сфер.
▫️Стартаперы і маладыя бізнесоўцы.
▫️Усе, хто бачыць сябе ў бізнесе, але патрабуюць прафесійных парадаў і натхнення.

Спікеры форуму, дасведчаныя інвестары і бізнесоўцы, заснавальнікі паспяховых стартапаў, топ-менеджары, прадставяць канкрэтныя эфектыўныя інструменты кіравання, маштабавання і аптымізацыі бізнесу, шчыра распавядуць пра кейсы поспеху і правалаў у бізнесе, сусветныя трэнды ў маркетынгу, менеджменце і продажах, падзеляцца актуальнымі інстайтамі са свету бізнесу.

⭐️ Вы трапіце ў кола аднадумцаў, знойдзеце новых партнёраў і інвестараў. У вас будзе магчымасць распавесці пра свой бізнес, ініцыятывы і ідэі.

Хочаце вырашыць праблемы ў бізнесе, маштабаваць дзейнасць і зрабіць прарыў у кар'еры — вам на форум!

У праграме:

▫️Выступы вядомых бізнесоўцаў, VIP-госці, адкрыты мікрафон з пытаннямі і прапановамі, выстава тавараў і паслуг ад беларускага бізнесу, вялікі міжнародны нэтворкінг і сюрпрызы ад АВВА.

▫️Фінансавыя магчымасці і практычныя парады, як развіваць свой бізнес у Еўропе: выступы прадстаўнікоў польскіх банкаў, прадстаўнікоў Еўракамісіі, краўндфандынгавых платформаў, прэзентацыя праекту АВВА Invest Club, прэзентацыя Рады экспертаў, інстытуту Амбасадараў АВВА і інш.

▫️Сучасныя падыходы ў прасоўванні бізнесу. Абмяркоўваем: уплыў СМІ/сацсетак на продаж кампаній; штучны інтэлект у маркетынгу (як павялічыць продажы, аптымізаваўшы выдаткі, знайсці кліентаў з дапамогай ШІ).

▫️Бізнес у ЗША: новыя гарызонты для беларускіх прадпрымальнікаў замежжа. Сустракаемся з прадстаўнікамі бізнесу ЗША, федеральных структураў ЗША, абмяркоўваем магчымасці для развіцця бізнесу беларусаў у Штатах.

▫️Урачыстая цырымонія ўзнагароджання III Free Belarus Business Award.

20 верасня (пятніца)
📍 Варшава, Гатэль Sheraton Grand

✔️Плануйце паездку ўжо цяпер, далучайцеся да АВВА, каб мець доступ да эксклюзіўных умоваў удзелу.

Праграма форуму #BusinessForumEurope фармуецца і дапаўняецца. Калі вы хочаце прыняць удзел у агранізацыі, стаць спікерам ці партнёрам форуму, звяртайцеся да нас: @ABBA_telegram, info@abbabusiness.org.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM