ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.63K subscribers
664 photos
81 videos
4 files
504 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
⚡️Вітаем 100-х сябраў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой!

Вольга Рытус і Вольга Скрашчук — былыя беларускія палітзняволеныя. У эміграцыі ў Варшаве дзяўчыны адкрылі хостэл пад назвай "О2Н" і кампанія далучылася да АВВА.

Гэты бізнес — прыклад нязломнасці беларускіх жанчын і сведчанне таго, што адкрыць сваю справу за мяжой можа кожны беларус і беларуска. А мы ў АВВА дапаможам і падтрымаем вашыя пачынанні!

⭐️ 26 студзеня мы ўрачыста павіншавалі кампанію "Hostel in Warsaw O2H" з уступленнем у Асацыяцыю, уручылі памятны падарунак і сертыфікат на стварэнне адмысловай рэкламнай відэа-прэзентацыі.

Адметна, што ўсё больш беларусак праяўляюць актыўнасць у бізнесе. У АВВА 46% сяброў Асацыяцыі — жаночыя бізнесы. Мы вельмі ўсцешаныя гэтай тэндэнцыяй і запрашаем актыўных беларусак далучацца да Альянсу беларускіх бізнес-лэдзі: instagram / facebook.

Разам — да дабрабыту!

#AllianceBBLadies #ABBA_members

Фінансуецца ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
⚡️"Рабі, не бойся!"

Такую шчырую параду перадаюць беларускі Вольга Рытус і Вольга Скрашчук, уладальніцы бізнесу ў Варшаве — сеткі хостэлаў пад назвай "О2Н".

🔴 Як былыя палітзняволеныя адкрылі сваю справу ў эміграцыі і якую ролю ў гэтым сыграла дапамога АВВА — глядзіце ў відэа на нашым канале. Кампанія О2Н далучылася да АВВА і стала ганаровым 100-м сябрам Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.

Інтэрв'ю з уладальніцамі бізнесу на @zerkalo_io.

Абмен досведам, нэтворкінг, агульныя каштоўнасці і шчырыя сяброўскія стасункі — гэта тая бізнес-супольнасць, якая ўжо існуе ў коле сяброў АВВА і якую мы развіваем разам.

▫️Для беларусаў, што толькі пачынаюць сваю справу за мяжой, Асацыяцыя з'яўляецца кропкай апоры, куды можна звярнуцца па дапамогу і атрымаць падтрымку і ўпэўненасць у сваіх кроках.

▫️Для тых, хто ўжо добра стаіць на нагах, АВВА — згуртаванне надзейных сяброў, куды можна прыйсці са сваімі ідэямі, абмяняцца партнёрскімі прапановамі і атрымаць лепшыя магчымасці развіцця для вашага бізнесу.

👉 Далучайцеся!

#ABBA_members

Кансультацыі АВВА фінансуюцца Еўразвязам #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Да АВВА далучыўся вядомы беларускі бізнесовец Уладзімір Грыгорык!

Уладзімір — заснавальнік і кіраўнік GVA Lighting (Канада), мецэнат, сябра Згуртавання беларусаў Канады, актыўны грамадскі дзеяч. Яго кампанія займаецца праектаваннем і вытворчасцю спецыялізаваных архітэктурных светлавых сістэм для буйнамаштабных інфраструктурных праектаў, ад хмарачосаў і мастоў да аэрапортаў і стадыёнаў. GVA Lighting наймае каля 150 супрацоўнікаў і мае офісы ў Таронта, Лондане і Дубаі, сёлета плануе адкрыць офіс у Нью-Ёрку. Прыклады майстэрства святлатэхнікі GVA Lighting уключаюць падсвятленне моста Tower Bridge у Лондане, вежаў Address Fountain View у Дубаі, новай штаб-кватэры банку JPMC у Нью-Ёрку і інш.

Усім дзеючым і будучым кіраўнікам бізнесаў раім паглядзець натхняльную прамову Уладзіміра з #ForumWashington.

🔴 Далучайцеся да АВВА! На сёння Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой — гэта 112 афіцыйна прынятых сяброў з 11 краін свету. З намі — выбітныя бізнесоўцы з беларускімі каранямі. Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!

#ABBA_members

Маеце пытанні? Звяртайцеся да нас: +48797002890|@ABBA_telegram|info@abbabusiness.org
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️АВВА мае першага амбасадара ў штаце Мінесота, ЗША!

Гэтая навіна стала адным з вынікаў першай бізнес-сустрэчы ў Мінеапалісе. Амбасадарам АВВА ў Мінесоце стаў Віктар Шаўчук, уладальнiк бізнесу MGM Wine & Spirits, сябра АВВА.

⭐️ На сустрэчы прысутнічалі ўсе асноўныя гульцы беларускага бізнесу ў штаце, каля 30 удзельнікаў, у якіх была магчымасць абмеркаваць пытанні вядзення бізнесу беларусамі ў ЗША, распавесці пра свае ідэі і патрэбы падчас вольнага мікрафону і завязаць карысныя кантакты.

З прамовамі на тэмы бізнесу ў ЗША, легалізацыі і фінансавання выступілі:
▫️Максім Валадзько, уладальнік iDeal Auto Imports і актывіст Мінесоты.
▫️Раман Стэфановіч, адвакат Martin Druyan & Associates Attorneys, дырэктар дабрачыннай арганізацыі US Helps Case.
▫️Алекс Голад, інвестар Startup/Early Stage.
▫️Віктар Шаўчук, уладальнiк MGM Wine & Spirits, сябра АВВА.
▫️Павал Сакурэц, заснавальнік non profit BelarusianAmericans.Org.
▫️Яўген Буры, прэзідэнт АВВА, які цяпер знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША, падзяліўся перавагамі сяброўства ў АВВА і распавёў пра планы Асацыяцыі ў ЗША.

🙌 Прадстаўніцтва АВВА ў свеце пашыраецца, а гэта значыць, пашыраюцца магчымасці для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі! Далучайцеся да нашых івэнтаў, далучайцеся да АВВА. Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!

Фота: падпісанне мемарандуму аб супрацы з Віктарам Шаўчуком у якасці амбасадара АВВА ў Мінесоце.

#ABBA_USA #ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢 Запрашаем сяброў АВВА на нэтворкінг-сустрэчу ў Варшаве!

У праграме:

🔴 Speed Networking: вы пашырыце сваё прафесійнае кола з дапамогай інструменту хуткіх знаёмстваў, распавядзеце пра вашыя запыты і прапановы па супрацы.
🔴 Праца па дамовам: асноўныя моманты.
🔴 Прэзентацыя сяброў ABBA (па папярэдняму запісу): распавядзіце пра сваю кампанію, прапануйце далучыцца да супрацы з вамі, падзяліцеся карысным досведам.
🔴 Брейнсторм бізнес-кейсу: супольна знойдзем рашэнне на бізнес-прыкладзе, на падставе разнастайнага досведу ўдзельнікаў сустрэчы.

27 красавіка.
Пачатак у 11:00, працягласць сустрэчы да 2 гадзін
.

✔️Калі ласка, зарэгіструйцеся на ўдзел па спасылцы на вашых мэйлах да 19 красавіка. Каб забяспечыць прыватнасць і камфорт для ўсіх удзельнікаў, сустрэча будзе непублічнай.

Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, падтрымка нацыянальнай бізнес-дыяспары, кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і выключны давер па ўсім свеце. Падрабязна пра тарыфы для сяброў Асацыяцыі глядзіце тут.

Маеце пытанні па #ABBA_members? Звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎆 Поспех беларускіх бізнесоўцаў за мяжой заўсёды натхняе, а поспех сяброў АВВА — тым больш!

Sweet Lemon Cafe ў Вашынгтоне — гэта прыклад таго, чаму варта ісці за сваёй марай, не баяцца канкурэнцыі на замежных рынках і несці з гонарам сваю адметнасць. Сярод кліентаў кафэ з усходнееўрапейскай ежай — вядомыя палітыкі, журналісты, супрацоўнікі Вашынгтонскага Капітолію, які месціцца зусім побач.

▪️Уладальніца бізнесу, беларуска Аксана Трэн, больш за 20 гадоў працавала эканамісткай у Беларусі. Яна адкрыла свой бізнес у ЗША з вельмі абмежаванай колькасцю сродкаў, а сёння мы віншуем Аксану з пашырэннем памяшкання Sweet Lemon Cafe і жадаем далейшых поспехаў!

📍Будзеце ў Вашынгтоне — завітвайце!
Sweet Lemon Cafe, 201 Massachusetts Avenue, Washington DC, NE.

Далучайцеся да АВВА, каб мець сталую падтрымку для вашага бізнесу, дадатковыя гарантыі сумленнасці і давер па ўсім свеце!

#ABBA_members #AllianceBBLadies
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Запрашаем беларускіх бізнесоўцаў і экспертаў да кантакту і супрацы.

Зараз прэзідэнт АВВА Яўген Буры знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі і дасягненнямі за некалькі тыдняў паездкі:

"Столькі нэтворкінгу, столькі новых знаёмстваў з супер-прафесійнымі, дасведчанымі і паспяховымі бізнесоўцамі я не атрымліваў ніколі. Гэта велізарны і вельмі карысны досвед, які спатрэбіцца не толькі мне, але і сябрам, камандзе АВВА, а калісьці — і Вольнай Беларусі. Я атрымаў магчымасць доўгі час знаходзіцца побач з моцнымі бізнесменамі, натхняцца імі, атрымліваць інсайты, пазнаваць і лепш разумець праблемы і перавагі бізнесу ў ЗША. Цяпер у мяне (а значыць і ў АВВА) велізарная колькасць новых кантактаў, аднадумцаў і людзей, гатовых укладаць свой час, досвед і рэсурсы ў нашу агульную справу, суправаджаць працэсы, быць ментарамі і інвестарамі".

Будзем ўдзячныя за вашыя ідэі і прапановы па наступных, ужо рэалізуемых АВВА напрамках:

▪️VII беларускі бізнес форум АВВА ў Еўразвязе (Варшава, 20 верасня).
▪️АВВА форум у Крэмніевай даліне (сакавік 2025).
▪️Экспертная Рада АВВА.
▪️Развіццё сеткі Амбасадараў АВВА.
▪️Адукацыйныя магчымасці для беларускага бізнесу, у тым ліку ў ЗША.
▪️Крэдытны саюз для беларускага бізнесу ў ЗША.
▪️Палітычны прытулак для сяброў АВВА ў ЗША.
▪️Аўтаматызацыя, ШІ ў бізнес-працэсах.

Яўген Буры будзе знаходзіцца ў Каліфорніі яшчэ некалькі тыдняў. Таксама ў сэрцы Крэмніевай даліны, у горадзе Санта-Клара, месціцца прадстаўніцтва АВВА (Santa Clara Square Offices, 2445 Augustine Dr Santa Clara, CA 95054). Запрашаем да кантакту:

▫️Яўген Буры, прэзідэнт ABBA yauheni.bury@abbabusiness.org |+1 408 5934638.
▫️Мікалай Мурзянкоў, дарадца і прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі, mikalaj.murziankou@abbabusiness.org.
▫️Афіцыйныя кантакты Асацыяцыі: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.

Далучайцеся да АВВА! Мы працуем, каб ваш бізнес развіваўся і станавіўся яшчэ больш паспяховым.

#ABBA_USA #ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Запрашаем сяброў АВВА на бізнес-вячэру ў Варшаве.

4 чэрвеня з працоўным візітам у Варшаве будзе знаходзіцца Віктар Шаўчук, амбасадар АВВА па штаце Мінесота, уладальнік бізнесу MGM Wine & Spirits.

⭐️ У вас будзе магчымасць прыняць удзел у брэйнсторме і распрацоўцы новых праектаў АВВА:

▫️Адукацыйныя праекты для сяброў АВВА.
▫️Праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой.

Таксама абмяркуем тэму: Адукацыйныя магчымасці з падтрымкай АВВА: як беларусам удзельнічаць у грантавых праграмах (Most+, INSEAD). Раман Цімафееў, уладальнік бізнесу Lasera Plus, падзеліцца сваім досведам удзелу ў адукацыйных праграмах і распавядзе, як Асацыяцыя дапамагае трапіць на навучанне.

🙌 Вас чакае карысны нэтворкінг у добрай сяброўскай атмасферы, магчымасць абмеркаваць важныя для вас бізнес-пытанні, выказаць свае запыты і патрэбы.

4 чэрвеня, 17:00, Варшава.
📍Спасылку на рэгістрацыю і дэталі івэнту вы атрымаеце на электронную скрыню.

#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Амерыканскае прадстаўніцтва АВВА пашыраецца! Вітаем амбасадара Асацыяцыі па Сакрамента (Каліфорнія, ЗША).

Сяргей Вакульчык — кiраўнік кампаніі Moulding Base, якая займаецца імпартам і продажамі будаўнічых матэрыялаў з дрэва, такіх як ліштва, карнізы, молдынгі, дзверы і іншыя матэрыялы для ўнутранага і знешняга аздаблення дамоў.

Цяпер АВВА будуе інстытут амбасадарства, у планах — стварэнне Рады экспертаў з беларускімі каранямі, куды змогуць далучыцца прафесіяналы з розных сфер, а таксама ў распрацоўцы знаходзіцца праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой.

▪️Звяртайцеся да прадстаўнікоў і амбасадараў АВВА па Злучаных Штатах, калі маеце прапановы па супрацы, запыты на падтрымку беларускага бізнесу ў ЗША, ідэі па развіцці беларускай бізнес-супольнасці:

▫️Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў ЗША Ales.Alachnovic@abbabusiness.org.
▫️Віктар Шаўчук, амбасадар АВВА ў штаце Мінесота, victor.shevchuk@abbabusiness.org.
▫️Мікалай Мурзянкоў, амбасадар АВВА ў Каліфорніі, mikalaj.murziankou@abbabusiness.org. Прадстаўніцтва АВВА ў Каліфорніі знаходзіцца па адрасе Santa Clara Square Offices, 2445 Augustine Dr Santa Clara, CA 95054.
▫️Сяргей Вакульчык, амбасадар АВВА па Сакрамента, sergey.vakulchik@abbabusiness.org.

🙌 Далучайцеся да АВВА, будзьце ў шэрагу найлепшых, актыўных і смелых бізнесоўцаў! Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!

#ABBA_USA #ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Тры галоўныя парады для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў.

Прадстаўляем новы фармат на ют'юб-канале Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой: размовы з паспяховымі беларускімі бізнесоўцамі. Лайфхакі, гісторыі поспеху і пераадольвання цяжкасцяў, матывацыя і годныя парады.

Шчыра пра бізнес — гэта ў нас!

Больш глядзіце на YouTube.
✔️Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа.

На відэа: Раман Цімафееў — уладальнік кампаніі ва Уроцлаве ў галіне медычнага і касметалагічнага абсталявання Lasera Plus, сябра АВВА.

#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Як беларускім бізнесоўцам за мяжой пашыраць свае магчымасці і быць канкурэнтназдольнымі? Гэтае і іншыя пытанні абмеркавалі на сустрэчы сяброў АВВА ў Варшаве.

У нэтворкінгу прынялі ўдзел сябры Асацыяцыі з Вроцлава і Варшавы, віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын і амбасадар АВВА ў штаце Мінесота Віктар Шаўчук.

Мы абмеркавалі новыя праекты АВВА, над якімі ўжо ідзе праца:
▫️Адукацыйныя праекты для сяброў АВВА.
▫️Праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой.

Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве, падзяліўся сваім досведам удзелу ў адукацыйных грантавых праграмах Most+ і INSEAD. Трапіць на навучанне ў прэстыжныя ўніверсітэты дапамагла Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой.

⭐️Такія нэтворкінг-сустрэчы мы праводзім кожны месяц. Гэта выдатная магчымасць адпачыць у добрай сяброўскай атмасферы, абмеркаваць важныя для вас бізнес-пытанні, выказаць свае запыты і патрэбы. Сачыце за абвесткамі ў нашых сацсетках і далучайцеся да сустрэчаў!

✔️Далучайцеся да #ABBA_members! З намі — выбітныя бізнесоўцы з беларускімі каранямі. Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!

Фота: Alexey Pilipenko
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Запісвайцеся на бясплатныя онлайн-кансультацыі па падрыхтоўцы бізнес-планаў.

Гэтая паслуга распрацаваная адмыслова для сяброў АВВА. Кансультацыі правядуць дасведчаныя эксперты міжнароднага ўзроўню.

Што ўключае кансультацыя:

▫️Зваротнаю сувязь ад эксперта па кожнаму з элементаў бізнес-плана.
▫️Парады па паляпшэнні структуры бізнес-плана.
▫️Дапамогу ў паляпшэнні фінансавых паказчыкаў і разлікаў для банкаў ці іншых фінансавых структураў.

⚡️Звярніце ўвагу: кансультацыі НЕ прадугледжваюць падрыхтоўку, змену ці дапаўненне экспертам бізнес-плана, падрыхтоўку пісьмовых высноваў, прадстаўленне інтарэсаў у банках, удзел у перамовах па крэдытах.

👉 Запоўніце заяўку на кансультацыю і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў.

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі

#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Як беларускім бізнесоўцам атрымліваць фінансаванне на адукацыю ў Еўропе? З падтрымкай АВВА!

Пра адукацыйную паездку па праграме МОСТ+ у бізнес-школу INSEAD у Францыі распавёў Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве, уладальнік кампаніі Lasera Plus.

▫️Як арганізаваны працэс навучання, што дае бізнесу ўдзел у праграме і як атрыманыя веды паўплывалі на развіццё кампаніі — адказы на гэтыя пытанні вы знойдзеце ў працягу размовы на нашым ют'юб-канале.

✔️Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа.

Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, экспертных кансультацый і партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч і эксклюзіўных кантактаў у розных краінах свету, падтрымка нацыянальнай бізнес-дыяспары і гарантыі сумленнасці вашага бізнесу.

Па пытаннях сяброўства ў Асацыяцыі звяртайцеся: +48797002890|@ABBA_telegram|info@abbabusiness.org

#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Запрашаем сяброў АВВА на нэтворкінг-сустрэчу ў Варшаве: не прапусціце магчымасць уплываць на рашэнні для беларускага бізнесу за мяжой!

Прыходзьце, каб прыняць удзел у абмеркаванні стратэгічна важных пытанняў для беларускага бізнесу, даведацца пра новыя магчымасці фінансавання і адукацыі, выказацца і паўплываць на далейшую дзейнасць АВВА. Асацыяцыя — гэта вы і ў развіцці сусветнай беларускай бізнес-супольнасці важны актыўны ўдзел кожнага!

✔️У праграме:

▫️Абмяркоўваем развіццё інстытуту амбасадарства АВВА ў ЗША і Еўразвязе: якія магчымасці адкрываюцца для сяброў АВВА.
▫️Стварэнне Рады экспертаў АВВА: збіраем прапановы па сферах і кандыдатах.
▫️Аўтыматызацыя працэсаў працы АВВА: якія карысці гэта нясе для сяброў, новыя магчымасці для бізнесоўцаў пры пераходзе на сучасныя тэхналогіі працы.
▫️Працуем над адкрыццём адукацыйных магчымасцяў у ЗША: збіраем вашыя запыты на адукацыю, якія кірункі карысныя і цікавыя вам.
▫️Абмяркоўваем сустрэчу беларускай дыяспары ў Канадзе 31 жніўня-2 верасня: як атрымаць візу, якія бізнес-пытанні будуць узнятыя на івэнце, чаму ўдзел важны для беларускіх бізнесоўцаў ЗША, Канада і Еўразвязу.
▫️Бізнес-форум у Каліфорніі ў 2025: супольна абмяркуем канцэпт падзеі, магчымасці і профіт для бізнесаў сяброў АВВА.
▫️Пераход бізнесу сяброў АВВА на міжнародны ўзровень: выслухаем вашыя запыты, патрэбы і прапановы; вызначым кірункі маштабавання дзейнасці.

⭐️Традыцыйна, як знак якасці падзеяў АВВА — вас чакае карысны і плённы нэтворкінг у добрай сяброўскай атмасферы. Чакаем вас!

29 чэрвеня, 12:00, Варшава.
📍Спасылку на рэгістрацыю вы атрымаеце на электронную скрыню.

Далучайцеся да АВВА, далучайцеся да нацыянальнай бізнес-супольнасці!

#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Не прапусціце магчымасць паўплываць на рашэнні для беларускага бізнесу за мяжой: далучайцеся да нэтворкінг-сустрэчы сяброў АВВА!

Прыходзьце, каб прыняць удзел у абмеркаванні стратэгічна важных пытанняў для беларускага бізнесу, даведацца пра новыя магчымасці фінансавання і адукацыі, выказацца і паўплываць на далейшую дзейнасць АВВА. Асацыяцыя — гэта вы і ў развіцці сусветнай беларускай бізнес-супольнасці важны актыўны ўдзел кожнага!

✔️У праграме:

▫️Абмяркоўваем развіццё інстытуту амбасадарства АВВА ў ЗША і Еўразвязе: якія магчымасці адкрываюцца для сяброў АВВА.
▫️Стварэнне Рады экспертаў АВВА: збіраем прапановы па сферах і кандыдатах.
▫️Аўтыматызацыя працэсаў працы АВВА: якія карысці гэта нясе для сяброў, новыя магчымасці для бізнесоўцаў пры пераходзе на сучасныя тэхналогіі працы.
▫️Працуем над адкрыццём адукацыйных магчымасцяў у ЗША: збіраем вашыя запыты на адукацыю, якія кірункі карысныя і цікавыя вам.
▫️Абмяркоўваем сустрэчу беларускай дыяспары ў Канадзе 31 жніўня-2 верасня: як атрымаць візу, якія бізнес-пытанні будуць узнятыя на івэнце, чаму ўдзел важны для беларускіх бізнесоўцаў ЗША, Канада і Еўразвязу.
▫️Бізнес-форум у Каліфорніі ў 2025: супольна абмяркуем канцэпт падзеі, магчымасці і профіт для бізнесаў сяброў АВВА.
▫️Пераход бізнесу сяброў АВВА на міжнародны ўзровень: выслухаем вашыя запыты, патрэбы і прапановы; вызначым кірункі маштабавання дзейнасці.

⭐️Традыцыйна, як знак якасці падзеяў АВВА — вас чакае карысны і плённы нэтворкінг у добрай сяброўскай атмасферы. Чакаем вас!

29 чэрвеня, 12:00, Варшава.
📍Спасылка на рэгістрацыю ўжо на вашых электронных скрынях.

Далучайцеся да АВВА, далучайцеся да нацыянальнай бізнес-супольнасці!

#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Бізнес для бізнесу: інстытут Амбасадарства АВВА як новы эфектыўны кірунак дапамогі беларускаму бізнесу за мяжой.

Нядаўна мы ўвялі ў практыку прызначэнне амбасадараў Асацыяцыі. Амбасадар — гэта фізічная асоба, якая прайшла ўнутраную акрэдытацыю ABBA і мае адпаведныя прафесійныя, асабістыя і дзелавыя якасці для таго, каб ажыццяўляць падтрымку і прасоўванне ABBA на пэўнай тэрыторыі і (або) пэўным кірунку вядзення бізнесу.

Разам з амбасадарамі АВВА мы вызначаем канкрэтныя нaпрамкі, праекты і мерапрыемствы для супрацы, дапамагаем адзін аднаму ў развіцці і прыцягненні новых сяброў, партнёраў і экспертаў.

⭐️Запрашаем да супрацы тых бізнесоўцаў, хто адчувае ў сабе патэнцыял, стаць Амбасадарам АВВА!

Нагадваем, што вы заўсёды можаце звярнуцца да нашых амбасадараў па пытаннях вядзення бізнесу ў вашым рэгіёне:

▫️Амбасадар АВВА па СакраментаСяргей Вакульчык, sergey.vakulchik@abbabusiness.org.
▫️Амбасадар АВВА ў КаліфорнііМікалай Мурзянкоў, mikalaj.murziankou@abbabusiness.org. Прадстаўніцтва АВВА ў Каліфорніі знаходзіцца па адрасе Santa Clara Square Offices, 2445 Augustine Dr Santa Clara, CA 95054.
▫️Амбасадар АВВА ва УроцлавеРаман Цімафееў, raman.tsimafeyeu@abbabusiness.org.
▫️Амбасадар АВВА ў штаце МінесотаВіктар Шаўчук, victor.shevchuk@abbabusiness.org.

#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Паглядзіце, якія крутыя праекты робяць беларускія бізнесоўцы, сябры АВВА!

Нядаўна канадская кампанія GVA Lighting, якая належыць беларусу Уладзіміру Грыгорыку, завяршыла праект па асвятленні стадыёну Allianz Field, St. Paul (Мінесота, ЗША). На рахунку GVA Lighting такія праекты, як падсвятленне маста Tower Bridge у Лондане, вежаў Address Fountain View у Дубаі і шмат іншых.

Ганарымся беларускімі бізнесоўцамі!

✔️Нагадваем, што 31 жніўня-2 верасня, у Таронта (Канада) пройдзе 35-ты З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі. Першы дзень з'езду пройдзе на тэрыторыі GVA Lighting. У вас ёсць выдатная магчымасць асабіста пазнаёміцца з Уладзімірам Грыгорыкам і прыняць удзел у туры па GVA Lighting — далучайцеся да канферэнцыі!

🔣 Праграма з'езду.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.

Сябрам і партнёрам АВВА мы аказваем візавую падтрымку. Калі вы зацікаўленыя ў паездцы, калі ласка, звяртайцеся на мэйл marina.girin@abbabusiness.org.

⚡️Тым часам, да АВВА далучыліся бізнесы з Вялікабрытаніі і Швецыі, цяпер сяброўства АВВА налічвае ўжо з 13 краін свету! Запрашаем да нашага кам'юніці!

Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, экспертных кансультацый і партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч і эксклюзіўных кантактаў у розных краінах свету.

#Canada2024 #ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☀️ Летні нэтворкінг сяброў АВВА на моры: знаёмімся, разбіраем вашыя праблемы, рыхтуемся да сустрэчы з мясцовымі ўладамі. Далучайцеся, будзе цікава!

27 ліпеня, у суботу, мы збіраемся ў Гданьску, каб у добрай сяброўскай атмасферы абмеркаваць разам з бізнесоўцамі пытанні беларускага бізнесу ў Польшчы.

У праграме:

👏 Знаёмства сяброў АВВА з розных гарадоў: пазнаёмцеся з іншымі ўдзельнікамі, падзяліцеся сваёй гісторыяй і прэзентуйце свой бізнес.
💬 Разбіраем вашыя праблемы і запыты: распавядзіце, з якімі цяжкасцямі вы сутыкаецеся пры вядзенні бізнесу ў Польшчы і даведайцеся, як АВВА дапаможа ў вырашэнні гэтых пытанняў.
⚡️ Рыхтуемся да сустрэчы з лакальнымі ўладамі і бізнес-суполкамі ў межах супрацы з Польскай гандлёвай палатай (Krajowa Izba Gospodarcza): АВВА — гэта ваш голас, мы дапамагаем сумленнаму беларускаму бізнесу пераадольваць адміністрацыйныя і юрыдычныя бар'еры. Падрыхтуйце тыя пытанні, якія неабходна абмеркаваць на ўзроўні ўладаў.
🫴 Новая праграма бонусаў для сяброў АВВА: абмяркуем магчымасці запуску платформы, якая дазволіць прыцягваць новых кліентаў, прапаноўваць і выкарыстоўваць сістэму лаяльнасці не толькі сярод беларускай супольнасці, але і на глабальным узроўні.
⭐️ Дынамічны нэтворкінг, добры настрой і атмасферная лакацыя.

Далучайцеся! Гэта ваш шанец набыць новыя сувязі, абмяняцца досведам і зарадзіцца стваральнай энергіяй.

✔️Спасылка на рэгістрацыю ўжо на вашых электронных скрынях. Дакладнае месца сустрэчы вы даведаецеся пасля рэгістрацыі.

#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM