ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.57K subscribers
745 photos
93 videos
4 files
583 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
"Мы павінны размаўляць і чуць адзін аднаго. Мы мелі шмат супольнага ў мінулым, а цяпер з’яўляемся часткай адной еўрапейскай сям’і".

Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, адкрыла III Беларускі бізнес-форум у Вільні. На форуме прысутнічаюць літоўскія парламентарыі і прадстаўнікі міністэрстваў, бізнесоўцы з беларускімі каранямі, юрысты, эксперты, медыя і актывісты дыяспары.

▫️"Пераважная колькасць бізнесаў, заснаваных беларусамі ў Літве, працуюць сумленна і этычна, яны ўваходзяць у топ падаткаплатнікаў Літвы, ствараюць працоўныя месцы і прыносяць вялізную карысць эканоміцы Літвы. Але трэба ўмець аддзяляць сумленны бізнес ад несумленнага. Мы таксама не хочам, каб у Літве працавалі і зараблялі прыслужнікі рэжымаў ды іх калабаранты. Гэта ў нашых агульных інтарэсах, і мы заўсёды будзем адкрыта называць рэчы сваімі іменамі. [...]

Спадзяюся, што сённяшні форум стане працягам адкрытага дыялогу, тут мы будзем гаварыць і будзем слухаць, і абавязкова знойдзем вырашэнне складаных пытанняў".


Прамова цалкам.

За ходам #BusinessForumVilnius сачыце на нашых старонках: Instagram, Facebook, LinkedIn.
Беларускія бізнэсоўцы перавезьлі ў Эўразьвяз амаль 9 тысяч кампаній, 75% зь іх — у Польшчу

Зь іх на пачатак 2024 году каля 75% усіх кампаній, якія пераехалі зь Беларусі ў ЭЗ, перанесьлі сваю дзейнасьць у Польшчу, 10% — у Літву, 7% — у Эстонію, 4% — у Латвію, паводле зьвестак Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой:

https://smarturl.click/M1jBR
⚡️Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой паспяхова правяла III Беларускі бізнес-форум у Вільні!

На форуме выступілі літоўскія парламентарыі і прадстаўнікі міністэрстваў, юрысты, эксперты па фінансаванні і праву, прадстаўнікі беларускага бізнесу. Агулам мерапрыемства сабрала больш за 100 удзельнікаў.

▪️Абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з міграцыйнай палітыкай, развіццём бізнесу ў Літве, пошукам фінансавання, месцам Беларусі ў рэгіянальных гандлёвых блоках і дзелавых колах. Форум - гэта працяг дыялогу з літоўскімі ўладамі і арганізацыямі пра асаблівасці ўмоваў вядзення бізнесу. Мы падкрэсліваем, што АВВА гатовая да супрацы з літоўскімі ўладамі па акрэдытацыі бізнесу.

⭐️ Было падпісанае пагадненне аб супрацы паміж АВВА і Літоўскай канфедэрацыяй працадаўцаў.

Тэзісна вынікі дыскусій:

▫️Міграцыйная палітыка не прымаецца супраць беларусаў, але з'яўляецца важным элементам бяспекі беларусаў у Літве, з яе ўлікам плануецца вядзенне бізнесу ў краіне.
▫️Па думцы прадстаўнікоў Літвы, беларусы павінны самастойна клапаціцца заранёў пра тое, каб адаптавацца да патрабаванняў міграцыйнага заканадаўства, а таксама аб тым, каб выяўляць у сваіх колах несумленныя бізнесы.
▫️Атрымаць фінансаванне ў банках Літвы на развіццё бізнесу не проста нават літоўскім грамадзянам, не кажучы пра грамадзян Беларусі з ВНЖ. Альтэрнатыва: фінасаванне ў фінтэхах Літвы, як напрыклад, smeGo, дырэктар якога выступіў на форуме. Ён запэўніў, што беларускі пашпарт не з'яўляецца перашкодай, патрэбны толькі бізнес-праект і захаванне базавых умоваў фінансавай стабільнасці фірмы.
▫️У Беларусі ёсць месца ў рэгіянальных гандлёвых ініцыятывах і Літва будзе радая працаваць з Беларуссю па пытаннях развіцця рэгіянальнай інфраструктуры. Асноўнай перашкодай з'яўляецца палітычны фактар, супраца будзе магчымая толькі пасля правядзення дэмакратычных выбараў.

Далучайцеся да АВВА! Разам прадстаўляем патэнцыял беларускага бізнесу для эканомікі прымаючых краін і будуем моцную дыяспару беларусаў свету.

Больш фота з #BusinessForumVilnius. Адзначайце АВВА ў сацсетках. Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Бізнес-івэнт АВВА ў Мінесоце ўжо заўтра, далучайцеся!

У праграме сустрэчы:

▪️Вядзенне бізнесу ў Мінесоце — вітальнае слова і выступ Максіма Валадзько, уладальніка iDeal Auto Imports і актывіста Мінесоты.
▪️Прэзентацыя дзейнасці Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, вынікі I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне #ForumWashington, планы АВВА ў ЗША — Яўген Буры, прэзідэнт АВВА.
▪️Магчымыя шляхі легалізацыі ў ЗША, асаблівасці і магчымасці атрымання палітычнага прытулку — Раман Стэфановіч, адвакат Martin Druyan & Associates Attorneys, дырэктар дабрачыннай арганізацыі US Helps Case.
▪️Пачатак бізнесу ў ЗША, досвед вядзення бізнесу ў ЗША, магчымасці для развіцця праз сяброўства ў АВВА — Віктар Шаўчук, уладальнiк MGM Wine & Spirits, сябра АВВА.
▪️Фінансаванне стартапаў у ЗША і ЕЗ, венчурныя інвестыцыі — Алекс Голад, інвестар Startup/Early Stage.
▪️Важнасць і неабходнасць фармавання моцнай беларускай дыяспары, пытанні адкрыцця першага беларускага культурніцкана цэнтру ў Мінесоце — Павал Сакурэц, заснавальнік non profit BelarusianAmericans.Org.
▪️Пытанні і адказы.
▪️Нэтворкінг.


12 красавіка, 6:30 pm.
📍Ideal Auto Imports, Eden Prairie MN.

Рэгіструйцеся па спасылцы

✔️Падзяліцеся навіной #ABBA_USA са сваімі сябрамі і знаёмымі ў штатах.

Пры падтрымцы Association of Belarusians in America (АВА).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Конкурс для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі за мяжой!

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і каманда @freebelarusbusinessaward радыя паведаміць, што ўжо ў хуткім часе пачнецца прыём заявак на трэці конкурс бізнесаў.

У ІІІ Free Belarus Business Award бізнесоўцы будуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі.
▫️Арт-бізнес.
▫️Эка-бізнес.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў верасні ў межах IV Беларускага бізнес-форуму ў Варшаве.

▪️А напрыканцы 2024 году мы правядзем ІV Free Belarus Business Award з намінацыямі:

▫️Бізнес году.
▫️Брэнд году.
▫️Інавацыйны бізнес году.
▫️Сацыяльны бізнес году.
▫️Некамерцыйная арганізацыя году.

Узнагароджанне адбудзецца ў снежні.

Такім чынам, у гэтым годзе мы адбяром 8 найлепшых кампаній з беларускімі каранямі за мяжой і разыграем 40 000 еўра прызавога фонду.

⭐️ Free Belarus Business Award — адзін з накірункаў дапамогі кампаніям з беларускімі каранямі ад @abbabusiness. Удзел у прэміі — гэта шанец выйграць грашовы прыз, атрымаць інфармацыйную падтрымку і падвысіць пазнавальнасць вашага бізнесу.

Падпісвайцеся на #FreeBelarusBusinessAward у Telegram/ Instagram / Facebook, сачыце за навінамі і прымайце ўдзел у конкурсе!

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Сёння сустракаемся ў Чыкага: будуем сувязі і бізнэс-кантакты паміж супольнасцямі розных штатаў і краінаў. Далучайцеся!

Сустрэча ладзіцца ў супрацоўніцтве з арганізацыяй Беларусы Чыкага. Мы плануем цікавыя і пазнавальныя дыскуссіі па наступных пытаннях:
▫️палітычны прытулак і легалізацыя ў ЗША;
▫️прадпрымальніцтва, адкрыццё і развіццё новых прадпрыемстваў у ЗША;
▫️стварэнне квітнеючых беларускіх дзелавых суполак у Чыкага і Сярэднім Захадзе.

У праграме сустрэчы:

▪️Прывітальнае слова і мадэрацыя — Жанна Чарняўская, прэзідэнтка дабрачыннай арганізацыі "Беларусы Чыкага".
▪️Прэзентацыя дзейнасці АВВА, вынікі I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне #ForumWashington, планы АВВА ў ЗША — Яўген Буры, прэзідэнт АВВА.
▪️Магчымыя шляхі легалізацыі ў ЗША, асаблівасці і магчымасці атрымання палітычнага прытулку — Раман Стэфановіч, адвакат Martin Druyan & Associates Attorneys, дырэктар дабрачыннай арганізацыі US Helps Case.
▪️Пачатак бізнесу ў ЗША, досвед вядзення бізнесу ў ЗША, магчымасці для развіцця праз сяброўства ў АВВА — Віктар Шаўчук, уладальнiк MGM Wine & Spirits, сябра АВВА.
Фінансаванне стартапаў у ЗША і ЕЗ, венчурныя інвестыцыі — Алекс Голад, інвестар Startup/Early Stage.
▪️Пытанні і адказы.
▪️Нэтворкінг.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.

13 красавіка, 5:00-8:00 pm

📍 5005 Newport Dr, Suite 401, Rolling Meadows, IL 60008
⚡️АВВА мае першага амбасадара ў штаце Мінесота, ЗША!

Гэтая навіна стала адным з вынікаў першай бізнес-сустрэчы ў Мінеапалісе. Амбасадарам АВВА ў Мінесоце стаў Віктар Шаўчук, уладальнiк бізнесу MGM Wine & Spirits, сябра АВВА.

⭐️ На сустрэчы прысутнічалі ўсе асноўныя гульцы беларускага бізнесу ў штаце, каля 30 удзельнікаў, у якіх была магчымасць абмеркаваць пытанні вядзення бізнесу беларусамі ў ЗША, распавесці пра свае ідэі і патрэбы падчас вольнага мікрафону і завязаць карысныя кантакты.

З прамовамі на тэмы бізнесу ў ЗША, легалізацыі і фінансавання выступілі:
▫️Максім Валадзько, уладальнік iDeal Auto Imports і актывіст Мінесоты.
▫️Раман Стэфановіч, адвакат Martin Druyan & Associates Attorneys, дырэктар дабрачыннай арганізацыі US Helps Case.
▫️Алекс Голад, інвестар Startup/Early Stage.
▫️Віктар Шаўчук, уладальнiк MGM Wine & Spirits, сябра АВВА.
▫️Павал Сакурэц, заснавальнік non profit BelarusianAmericans.Org.
▫️Яўген Буры, прэзідэнт АВВА, які цяпер знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША, падзяліўся перавагамі сяброўства ў АВВА і распавёў пра планы Асацыяцыі ў ЗША.

🙌 Прадстаўніцтва АВВА ў свеце пашыраецца, а гэта значыць, пашыраюцца магчымасці для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі! Далучайцеся да нашых івэнтаў, далучайцеся да АВВА. Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!

Фота: падпісанне мемарандуму аб супрацы з Віктарам Шаўчуком у якасці амбасадара АВВА ў Мінесоце.

#ABBA_USA #ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔻Бізнес-івэнт АВВА ў Чыкага: ствараем моцную сетку кантактаў і развіваем беларускую бізнес-супольнасць свету.

Сустрэча прайшла ў супрацы з арганізацыяй Беларусы Чыкага. З прывітальным словам выступіла Жанна Чарняўская, прэзідэнтка арганізацыі. Беларускія бізнесоўцы, Віктар Шаўчук, Алекс Голад, Раман Стэфановіч, падзяліліся сваім досведам вядзення бізнесу ў ЗША.

Івэнт наведала каля 25 чалавек, супольна мы абмеркавалі пытанні:
▫️Палітычны прытулак і легалізацыя ў ЗША.
▫️Прадпрымальніцтва, адкрыццё і развіццё новых прадпрыемстваў у ЗША.
▫️Стварэнне квітнеючых беларускіх дзелавых суполак у Чыкага і Сярэднім Захадзе.

⭐️Па выніках сустрэчы наладжаны новыя сувязі паміж беларускімі бізнесоўцамі штатаў Мінесота і Ілінойс.


✔️Нагадваем, што бізнес-падарожжа прадстаўнікоў АВВА працягваецца. Мы запрашаем бізнесоўцаў з беларускімі каранямі і актыўных беларусаў у ЗША скарыстацца магчымасцю #ABBA_USA і звярнуцца са сваімі пытаннямі і прапановамі наўпрост да прадстаўнікоў Асацыяцыі:

▫️Яўген Буры, прэзідэнт АВВА: yauheni.bury@abbabusiness.org, linkedin.
▫️Мікалай Мурзянкоў, дарадца і прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі: mikalaj.murziankou@abbabusiness.org, linkedin.
▫️Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт і прадстаўнік АВВА ў ЗША:
Ales.Alachnovic@abbabusiness.org, linkedin.