ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.58K subscribers
750 photos
93 videos
4 files
587 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
🔺З якімі праблемамі сутыкаюцца беларускія бізнесоўцы за мяжой?

У трэцім квартале 2023-га года бізнес беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц у Еўразвязе меў тры найбольш распаўсюджаныя праблемы:

▪️Недахоп фінансавых рэсурсаў.
▪️Складанасці ў прыцягненні кліентаў/пошуку нішы.
▪️Адсутнасць ведаў і навыкаў, неабходных на новым рынку.

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой імкнецца вырашаць кожную з гэтых праблемаў:

✔️Мы вядзем перамовы з Еурапейскай камісіяй пра запуск праграмы крэдытавання адмыслова для бізнесаў з беларускім капіталам у Еўразвязе.
✔️Вы зможаце атрымаць лепшы доступ на мясцовыя рынкі праз нашых партнёраў — буйныя бізнес-асацыяцыі ў Польшчы, Літве і іншых краінах ЕС. Штомесяц мы ладзім адукацыйныя семінары і сустрэчы.
✔️Далучайцеся да АВВА, каб мець магчымасць удзелу ў фінансавых і адукацыйных праграмах, якія мы развіваем на карысць беларускага бізнесу за мяжой!

АВВА праводзіць рэгулярны маніторынг беларускага бізнесу ў Еўразвязе разам з цэнтрам CASE i Цэнтрам Новых Ідэй.

🔴 Далучайцеся да маніторынгу — распавядзіце, з якімі праблемамі сутыкаецца ваш бізнес! Чым больш бізнесоўцаў выкажуць сваю думку, тым прасцей нам будзе звяртаць увагу ўладаў еўрапейскіх краінаў на нашыя агульныя праблемы і адвакатаваць іх вырашэнне на нацыянальным і еўрапейскім узроўні.

Усё пра даследаванні беларускага бізнесу за мяжой па тэгу #ABBA_маніторынг.
🔴 Як будаваць і развіваць бізнес-дыяспару?

Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца 1 сакавіка на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне актыўнымі прадстаўнікамі дыяспары ЗША, Канады і еўрапейскіх краін.

▫️Адна з выступоўцаў — Алена Лявончанка.
Навучалася ў Ліцэі БДУ, скончыла хімічны факультэт БДУ, мае ступень PhD па малекулярнай біялогіі ад універсітыта Гётынгена. З 2008 году жыве і працуе ў Канадзе. Алена з'яўляецца сяброўкай Згуртавання Беларусаў Канады ад 2010 г, ад 2017 г на пасадзе старшыні ЗБК, а ў цяперашні час — сакратарка кіравання Згуртавання.

Актыўна ўдзельнічае ў спеўным праекце “Яваровы Людзі”, каардынуе творчыя і фальклорныя імпрэзы ў беларускай суполцы Таронта. Цікавіцца праблемамі развіцця і ўзмацнення ўплыву беларускай дыяспары на грамадскія працэсы ў замежных краінах і на Бацькаўшчыне, пашырэння ўжытку беларускай мовы і развіцця нацыянальнай свядомасці ў сучасных асяродках беларускай дыяспары.

🔴 Рэгіструйцеся на ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне. Гэта знакавая падзея для: прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі за мяжой, малых і сярэдніх бізнесаў, буйных бізнесаў і інвестараў. Колькасць месцаў абмежаваная, рэгістрацыя зачыняецца 26 лютага.

▪️Маеце пытанні наконт удзелу ў форуме або хочаце стаць партнёрам падзеі? Звяртайцеся да нас:+48797002890 | @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org | marina.girin@abbabusiness.org

Усе падрабязнасці пра форум па тэгу #ForumWashington.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Сябры! Цяпер актыўна ідуць рэгістрацыі на I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне і мы нагадваем, што колькасць месцаў абмежаваная, таму не адкладайце рэгістрацыю на апошні момант.

Форум яднае беларускіх бізнесоўцаў і прафесіяналаў ЗША, Канады і Еўропы, прадстаўнікоў афіцыйных уладаў ЗША, бізнес-асацыяцыі, НДА і актывістаў. Мы рыхтуем для вас насычаную праграму з выступамі моцных спікераў, абмеркаванне важных для беларускай бізнес-супольнасці пытанняў, адкрыццё новых магчымасцяў для вашых бізнесаў, карысны нэтворкінг і пашырэнне ўплыву на рашэнні па пытаннях беларускага бізнесу за мяжой.

Што прынясе ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне малому і сярэдняму бізнесу?

▫️ Вы знойдзеце магчымасці для маштабавання вашага бізнесу.
▫️ Паўдзельнічаеце ў абмеркаваннях магчымасцяў крэдытавання і іншых крыніц фінансавання для беларускіх бізнесаў.
▫️ Знойдзеце інвестараў і партнёраў для вашых кампаній.
▫️ Знойдзеце новых замоўцаў для вашых паслуг.
▫️ У вас будзе магчымасць распавесці пра патрэбы беларускіх бізнесоўцаў за мяжой, а мы дапаможам у вырашэнні вашых праблемаў.

👉 Далучайцеся да ўдзелу ў форуме. Рэгістрацыя адкрыта да 26 лютага.

✔️Падзяліцеся гэтай навіной са знаёмымі ў ЗША і Канадзе, а таксама беларусамі ў Еўропе, якія зацікаўленыя ў далучэнні да фармавання беларускай бізнес-супольнасці свету.

Убачымся 1 сакавіка на #ForumWashington!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Стагнация, инфляция, вымывание кадров: Алехнович – о вызовах для беларусов в 2024

В интервью «Позірку» советник Светланы Тихановской по экономическим реформам и вице-президент ABBA Алесь Алехнович поделился мнением о главных трудностях 2024-го для экономики Беларуси.

Советник объяснил: ожидается, что беларусская экономика вырастет на 1-2%, что в два раза меньше, чем в Польше, Литве и Латвии. Больший рост могут вызвать два фактора. Первый – это «позитивный шок», то есть событие в мире, которое вызовет значительный рост цен или спрос на беларусский экспорт. Второй фактор – это существенные финансовые вливания из России.

Алехнович не видит перспективы позитивных шоков для беларусской экономики. Причина – ее привязка к стагнирующей российской. Второй фактор тоже маловероятен: «После 2020-го Москва готова отсрочивать выплату старых долгов, но новых денег выделяет все равно немного».

Советник также предупредил об инфляции: «Чтобы сохранить сотрудников или найти новых, предприятия повышают зарплаты. Если в 2024 году продолжится снижение кадров на рынке труда, можно ожидать, что зарплаты будут расти быстрее, чем экономика. Люди будут больше тратить, а предприятия – повышать цены, что стимулирует инфляцию». По мнению Алехновича, по итогам 2024-го цены вырастут на 8-9%.

Так, главные вызовы для экономики Беларуси в этом году – это стагнация, инфляция и вымывание кадров. Алесь Алехнович рассказал, что поможет избежать этого в новой Беларуси:

📌 Демократические выборы и независимая судебная система позволят снять экономические санкции;

📌 Либерализация экономики и структурные реформы: ограничение роли государства в экономике, создание равных и благоприятных условий для бизнеса, повышение качества управления на госпредприятиях с возможностью приватизации, улучшение системы социальной защиты населения;

📌 Интеграция в глобальную экономику и международная поддержка – с помощью ЕС, нового плана Маршалла, МВФ, Всемирного банка и других организаций.

Подробнее о том, как восстановить экономику в новой Беларуси – здесь.
🔴Чаму і як Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць беларускі бізнес за мяжой?

Гэтаму пытанню прысвечаная першая панэль I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне. Дыскутаваць на тэму будуць прадстаўнікі Дзярждэпартаменту і Міністэрства Гандлю ЗША, Сусветнага банку і іншых уплывовых структураў.

▫️Адна са спікерак — Наталля Отэл Белан — дырэктарка аддзелу Еўропы і Еўразіі Цэнтра міжнароднага прыватнага прадпрымальніцтва (CIPE). Маючы больш за 20-гадовы досвед працы, Наталля ўзначальвае партфель праграм па абароне інтарэсаў бізнесу, барацьбе з карупцыяй і дзелавой этыцы, кіраванню асацыяцыямі, карпаратыўнаму кіраванню, пашырэнню эканамічных правоў і магчымасцяў жанчын і ролі прыватнага сектару ў павышэнні справаздачнасці і празрыстасці. Праграмы CIPE ўзмацняюць ролю бізнэс-асацыяцый, гандлёвых палат, аналітычных цэнтраў і іншых арганізацый у прасоўванні рынкавых рэформаў і дэмакратычнага кіравання.

Да працы ў CIPE Наталля займалася пытаннямі эканамічнага развіцця рэгіёнаў у Сусветным банку. Мае ступень магістра міжнародных зносінаў Амерыканскага універсітэта ў Вашынгтоне і сертыфікат па кіраванні некамерцыйнымі арганізацыямі Інстытута кіравання арганізацыямі Гандлёвай палаты ЗША.

✔️ Рэгіструйцеся на ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне. Удзел у падзеі такога маштабу — гэта шанец для прадстаўнікоў беларускага бізнесу генераваць змены ў краіне праз уплыў на рашэнні па беларускіх пытаннях на федэральным узроўні ў ЗША.

Усе падрабязнасці пра форум па тэгу #ForumWashington.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Ужо 106 бізнесаў з 10 краін свету афіцыйна ўваходзяць у Асацыяцыю беларускага бізнесу за мяжой!

Мы клапоцімся пра кожнага з сябраў Асацыяцыі, ганарымся нашымі бізнесоўцамі і шчыра дзякуем за давер. Праца з вамі натхняе і надае ўпэўненасці на шляху да нашай агульнай мэты — пабудовы моцнай і ўплывовай бізнес-дыяспары, якая стане падмуркам эканомікі дэмакратычнай Беларусі.

Зараз мы разам з нашымі партнёрамі і сябрамі АВВА інтэнсіўна рыхтуемся да сапраўды гістарычнай падзеі — I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне.

⭐️ З нагоды форуму мы вырашылі аб'явіць некалькі бонусаў для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой:

▫️Прадастаўляем зніжку 50% на гадавыя тарыфы сяброўства ў АВВА для тых бізнесоўцаў, якія пададуць заяўку на далучэнне падчас форуму.
▫️Зніжка на мінімальна рэкамендаваны данат на ўдзел у форуме для сяброў АВВА складае 50%.
▫️Вы можаце стаць партнёрам форуму ў Вашынгтоне — па пытаннях партнёрства, калі ласка, звяртайцеся на info@abbabusiness.org.

Чаму I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне — гэта важная падзея для беларусаў і што прынясе ўдзел у форуме малому і сярэдняму бізнесу?


▫️ Вы знойдзеце магчымасці для маштабавання бізнесу.
▫️ Паўдзельнічаеце ў абмеркаваннях магчымасцяў крэдытавання і іншых крыніц фінансавання для беларускіх бізнесаў.
▫️ Атрымаеце магчымасць знайсці інвестараў і партнёраў і новых замоўцаў для вашых паслуг.
▫️ У вас будзе магчымасць распавесці пра патрэбы беларускіх бізнесоўцаў за мяжой, а мы дапаможам у вырашэнні вашых праблемаў.

Якія карысці ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне прынясе буйным бізнесам?

▪️ Пошук інвестыцыйных магчымасцяў.
▪️ Даведаецеся пра магчымасці ўдзелу ў тэндарах для беларускіх кампаній за мяжой.
▪️ Магчымасць уплываць на рашэнні па пытаннях беларускага бізнесу.
▪️ Ваш голас і прапановы будуць пачутыя на высокім узроўні ў ЗША.
▪️ Шанец распавесці пра магчымасці вашай кампаніі на федэральным узроўні ў ЗША.

👉 Далучайцеся да ўдзелу ў форуме. Рэгіструйцеся да 26 лютага, колькасць месцаў абмежаваная.

Праграма #ForumWashington па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔻Амерыканка ўкраінскага паходжання Алекса Чопівскі выступіць на другой панэлі I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, якая прысвечаная тэме "Як будаваць і развіваць бізнес-дыяспару?"

Алекса з’яўляецца выканаўчай дырэктаркай Жаночай групы па знешняй палітыцы. Мае глыбокія карані ва Украіне, з’яўляецца заснавальніцай Транснацыянальнай адукацыйнай групы і займала пасаду выканаўчага дырэктара Амерыканскага цэнтру еўрапейскай Украіны. Таксама працавала саветніцай міністра эканамічнага развіцця, гандлю і сельскай гаспадаркі Украіны. У 2021 годзе Прэзідэнтам Украіны была ўзнагароджана ордэнам княгіні Вольгі.

Мае ступень бакалаўра ў Е́йлаўскім універсітэце з адзнакай у галіне паліталогіі і рускіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў, ступень магістра ў Вышэйшай школе журналістыкі Калумбійскага універсітэта і МІРР у Школе перспектыўных міжнародных даследаванняў Універсітэта Джона Гопкінза.

У цяперашні час Алекса ўваходзіць у савет дырэктароў Teach for Ukraine, Украінска-швейцарскай бізнес-асацыяцыі і Ukrainian Freedom Fund.

🔴 Далучайцеся да I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне! Гэта ўнікальная магчымасць абмеркаваць на федэральным узроўні праблемы і выклікі для вашых бізнесаў у ЗША і Еўропе. Мы чакаем удзелу ў форуме не толькі беларусаў ЗША, але і бізнесоўцаў з Еўразвязу і іншых краінаў.

Уся інфармацыя пра форум — па тэгу #ForumWashington.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Што рабіць зь нерухомасьцю ў Беларусі: прадаваць, купляць, выпісвацца? І ці можна вярнуць адабранае? — Парады экспэрткі

Як зьмяніў рынак нерухомасьці ў Беларусі масавы ад’езд з краіны, у тым ліку, людзей з грашыма? Хто больш пасьпяховы ў бізнэсе за мяжой — жанчыны ці мужчыны? Ці можна лічыць бізнэсоўцамі жанчын, на якіх перапісалі бізнэс урадоўцы ці высокія чыноўнікі, і як выявіць такія схемы па-за межамі Беларусі?

Пра гэта ды іншае гаворым з Марынай Гірын, кіраўніцай Альянсу беларускіх бізнэс-лэдзі, сузаснавальніцай Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой, экспэрткай у сфэры нерухомасьці:

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=wGuhsN7hoQI
✔️1 сакавіка на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне прадстаўнікі федэральных структур ЗША распавядуць, як яны могуць дапамагчы бізнесоўцам з беларускімі каранямі за мяжой і ўвогуле актыўным прадстаўнікам дыяспары ў вырашэнні актуальных запытаў і патрэбаў.

Крыстафер Сміт, намеснік памочніка дзяржсакратара па Усходняй Еўропе, палітыцы і рэгіянальных пытаннях у Бюро па справах Еўропы і Еўразіі, выступіць на адкрыцці форуму.

▫️Раней Крыстафер займаў пасаду намесніка кіраўніка місіі амбасады ЗША ў Кіеве, з 2022 па 2023 год. Як кар’ерны супрацоўнік дыпламатычнай службы працаваў у Грузіі, Турцыі, Аўганістане, на Кіпры, ва Украіне і Арменіі ў якасці намесніка кіраўніка місіі. У 2021-2022 гг. займаў пасаду дырэктара па Усходняй Еўропе і Каўказу ў Савеце нацыянальнай бяспекі. Крыстафер з’яўляецца выдатным выпускніком Ваенна-марскога каледжу ЗША, дзе атрымаў ступень магістра ў галіне нацыянальнай бяспекі і стратэгічных даследаванняў. У 2018 годзе атрымаў Прэмію Уорэна Крыстафера за выдатныя дасягненні ў галіне грамадзянскай бяспекі за працу ў галіне барацьбы з карупцыяй, правасуддзя і рэформаў праваахоўных органаў ва Украіне. Валодае рускай і турэцкай мовамі.

👉 Рэгіструйцеся на ўдзел у форуме да 26 лютага. Бізнесоўцы, эксперты, актыўныя прадстаўнікі дыяспары і аб'яднанняў, дзеячы культуры і спартоўцы, інтэлектуалы, прадстаўнікі медыя, блогеры — усе, хто прагне будаваць уплывовую беларускую дыяспару — гэты форум для вас! Далучайцеся і ваш голас і прапановы будуць пачутыя на высокім узроўні ў ЗША.

Убачымся 1 сакавіка на #ForumWashington!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Вадзім Пракоп'еў, беларускі палітычны актывіст і бізнесовец, выступіць на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне.

Вадзім быў вядомым у Мінску рэстаратарам, у красавіку 2020-га стаў кіраўніком Асацыяцыі рэстаратараў Беларусі. Улетку таго ж году пакінуў краіну. Стваральнік пратэснага блогу на YouTube "Радио Гаага".

З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне Вадзім Пракоп'еў стаў аднім з заснавальнікаў беларускага добраахвотніцкага падраздзялення "Полк Пагоня". З'яўляцца актыўным грамадска-палітычным дзеячам, на дадзены момант жыве і працуе ў Вашынгтоне. На бізнес-форуме 1 сакавіка Вадзім выступіць у блоку "Натхняльныя прамовы. Гісторыі поспеху родам з Беларусі".

🔴 Рэгіструйцеся на ўдзел у форуме да 26 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная!

Гэтая маштабная падзея збірае не толькі бізнесоўцаў, але і экспертаў, актывістаў, прадстаўнікоў дыяспараў, дзеячаў культуры і спартоўцаў, медыя і блогераў — усіх неабыякавых беларусаў, хто гатовы ўкладацца ў будову моцнай супольнасці беларусаў свету.

Далучайцеся да #ForumWashington!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢 АВВА і BYSOL падпісалі мемарандум аб супрацы!

Партнёрства — адзін з накірункаў працы АВВА і мы вельмі цешымся, калі важныя ініцыятывы яднаюцца ў агульнай справе.

▫️Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой дапамагае сумленнаму бізнесу з беларускімі каранямі ў рэлакацыі, адкрыцці і развіцці ў дэмакратычных краінах. Фонд салідарнасці BYSOL займаецца эвакуацыяй беларусаў, якія знаходзяцца ў небяспецы, дапамагае палітзняволеным і іх сем'ям, а таксама вызваліўшымся ў адаптацыі ў новай краіне.

Упэўненыя, што наш супольны досвед і падтрымка адзін аднаго дапамогуць нам працаваць яшчэ больш эфектыўна на карысць беларусаў і будучыні вольнай Беларусі!

▫️Нашая супраца пачалася з Каляднага нэтворкінгу, на якім мы разам з іншымі партнёрамі правялі дабрачынны аўкцыён — больш за 6000 еўра былі сабраныя падчас івэнту і накіраваныя на падтрымку палітвязняў. Цяпер сумесна з Фондам Салідарнасці BYSOL мы запусцілі дабрачынны збор для жанчын за кратамі. А 9 сакавіка, з нагоды Міжнароднага жаночага дня, правядзем супольны івэнт — Spring Networking Business Ladies, дзе рыхтуем спецыяльны блок у падтрымку палітзняволеных беларусак.

🙌 Яднаемся і рушым наперад разам!
⭐️ "Гісторыі поспеху родам з Беларусі" — гэтая частка бізнес-форуму ў Вашынгтоне прысвечаная натхняльным выступам выбітных беларусаў, якія дасягнулі поспеху ў бізнесе ці ўласных ініцыятывах.

Адзін з запрошаных спікераў — Антон Бялянскі — генеральны дырэктар кампаніі Crockets (ЗША), якая спецыялізуецца на тэлекамунікацыях. Антон іміграваў з Беларусі ў 2009 годзе. З 2010 году яго праца мае ключавы ўплыў на развіццё кампаніі. Сёння Crockets наймае больш за 50 супрацоўнікаў і незалежных падрадчыкаў, а продажы кампаніі складаюць больш за 10 мільёнаў долараў штогод на працягу апошніх трох год.

▫️Акрамя прафесійных поспехаў, Антон глыбока ўцягнуты ў жыццё беларускай дыяспары ЗША, з'яўляецца сябрам праўлення Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы (філіялу ў Філадэльфіі) і арганізацыі Belarus Freedom Philadelphia з 2021 года.

✔️ Рэгіструйцеся на ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне.

Падзяліцеся гэтай навіной са знаёмымі ў ЗША і Канадзе, а таксама беларусамі ў Еўропе, якія зацікаўленыя ў далучэнні да фармавання беларускай бізнес-супольнасці свету.

Убачымся 1 сакавіка на #ForumWashington!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️"Рабі, не бойся!"

Такую шчырую параду перадаюць беларускі Вольга Рытус і Вольга Скрашчук, уладальніцы бізнесу ў Варшаве — сеткі хостэлаў пад назвай "О2Н".

🔴 Як былыя палітзняволеныя адкрылі сваю справу ў эміграцыі і якую ролю ў гэтым сыграла дапамога АВВА — глядзіце ў відэа на нашым канале. Кампанія О2Н далучылася да АВВА і стала ганаровым 100-м сябрам Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.

Інтэрв'ю з уладальніцамі бізнесу на @zerkalo_io.

Абмен досведам, нэтворкінг, агульныя каштоўнасці і шчырыя сяброўскія стасункі — гэта тая бізнес-супольнасць, якая ўжо існуе ў коле сяброў АВВА і якую мы развіваем разам.

▫️Для беларусаў, што толькі пачынаюць сваю справу за мяжой, Асацыяцыя з'яўляецца кропкай апоры, куды можна звярнуцца па дапамогу і атрымаць падтрымку і ўпэўненасць у сваіх кроках.

▫️Для тых, хто ўжо добра стаіць на нагах, АВВА — згуртаванне надзейных сяброў, куды можна прыйсці са сваімі ідэямі, абмяняцца партнёрскімі прапановамі і атрымаць лепшыя магчымасці развіцця для вашага бізнесу.

👉 Далучайцеся!

#ABBA_members

Кансультацыі АВВА фінансуюцца Еўразвязам #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Заўтра — Дзень Святога Валянціна (14 лютага).
Каханне — гэта вялікая моц, якая дапаможа перамагчы цемру.
Не забудзьце павіншаваць сваіх каханых!


Акрамя файных падарункаў сваім блізкім вы можаце падтрымаць годныя праекты з беларускімі каранямі. Мы спецыяльна сабралі для вас цікавыя святочныя прапановы ад сябраў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой:

▫️LYN cosmetics (Варшава) — натуральная касметыка для цела без шкодных складнікаў.

▫️A2.print (Вільня) — адзенне і аксесуары з беларускай сімволікай.

▫️Mirastarflowers (Варшава) — свежыя кветкі і букеты.

▫️DUSZA BEAUTY (Гдыня) — студыя прыгажосці з беларускай душой у сэрцы Труймяста.

▫️10motifs (Вільня) — амбасадоры беларускіх сэрцаў, якія ствараюць дызайнерскае адзенне ручной работы.

▫️Volat (Варшава) — карысныя трэніроўкі для ўсёй сям'і (дзіцячы фітнэс, функцыянальны трэнінг, адзінаборствы).

▫️#theGame (Варшава) — сертыфікаты на Ролевыя Гульні Жывога Дзеяння (LARP).

▫️Kardash fasion brand (Варшава) — дызайнерскае адзенне і аўтарскія рэчы "Дома буслоў".

З любоўю ABBA!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Прадстаўляем вам бізнес-панэль I Беларускага бізнес-форума ў Вашынгтоне. Моцныя бізнесоўцы і прафесіяналы выступяць у блоку "Гісторыі поспеху родам з Беларусі".

У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з кожным асабіста, задаць свае пытанні, знайсці падтрымку і завязаць карысныя кантакты, якія паспрыяюць развіццю вашага бізнесу за мяжой.

Упершыню ў беларускай супольнасці будзе магчымасць заявіць пра сябе на такім высокім узроўні ў ЗША.

Што дае I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне?

▫️ Вы знойдзеце магчымасці для маштабавання вашага бізнесу.
▫️ Паўдзельнічаеце ў абмеркаваннях магчымасцяў крэдытавання і іншых крыніц фінансавання для беларускіх бізнесаў.
▫️ Атрымаеце магчымасць знайсці інвестараў і партнёраў і новых замоўцаў для вашых паслуг.
▫️ У вас будзе магчымасць распавесці пра патрэбы беларускіх бізнесоўцаў за мяжой, а мы дапаможам у вырашэнні вашых праблемаў.
▫️Гэта шанец распавесці пра магчымасці вашай кампаніі — ваш голас будзе пачуты на высокім узроўні ў ЗША.

👉 Рэгіструйцеся на форум да 26 лютага.

Пасля афіцыйнай часткі форуму рыхтуецца нэтворкінг-вечарына, на якой у нефармальнай абстаноўцы вы зможаце працягнуць знаёміцца з гасцямі форуму, наладжваць кантакты ў дыяспары і, вядома, адпачыць у добрай сяброўскай атмасферы.

Чакаем вас 1 сакавіка на #ForumWashington!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 АВВА працягвае маніторынг стану і праблемаў сумленнага беларускага бізнесу ў Еўразвязе.

Зараз мы вывучаем настроі і ключавыя перашкоды ў ІV квартале 2023 году для прадпрымальнікаў з Беларусі. Калі вы ўладальнік кампаніі, ІП ці стартапу ў адной з краінаў Еўропы, калі ласка, запоўніце гэтую анкету (апытанне зойме каля 15 хвілін).

▫️Гэтыя дадзеныя будуць выкарыстоўвацца пры распрацоўцы рэкамендацыяў па стварэнні роўных умоваў вядзення бізнесу для беларусаў. Мы адвакатуем інтарэсы сумленнага беларускага бізнесу за мяжой і рэгулярна перадаем рэкамендацыі чыноўнікам з краінаў ЕЗ па спрыяльным стаўленні да бізнес-мігрантаў з Беларусі.

Дзяліцеся спасылкай са сваімі сябрамі і калегамі. Чым больш анкетаў мы атрымаем, тым мацней будзе гучаць наш голас!

👉 Запоўніць анкету.  

Усё пра даследаванні беларускага бізнесу за мяжой па тэгу #ABBA_маніторынг.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢 АВВА і Беларуская Рада культуры падпісалі мемарандум аб супрацы!

Партнёрства — адзін з накірункаў працы АВВА і мы вельмі цешымся, калі важныя ініцыятывы яднаюцца ў агульнай справе.

▫️Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой дапамагае сумленнаму бізнесу з беларускімі каранямі ў рэлакацыі, адкрыцці і развіцці ў дэмакратычных краінах. Беларуская Рада культуры як грамадская інстытуцыя яднае намаганні дзеля адбудовы жыццяздольнай інфраструктуры новай, вольнай беларускай культуры, дапамагае рэпрэсаваным культурніцкім дзеячам, займаецца адукацыяй у сферы культурніцкага менеджменту і інш.

Нашая супраца пачалася з Каляднага нэтворкінгу, на якім мы разам з іншымі партнёрамі правялі дабрачынны аўкцыён — больш за 6000 еўра былі сабраныя падчас івэнту і накіраваныя на падтрымку палітзняволеных дзеячаў культуры.

▫️Разам мы намагаемся знаёміць паміж сабой перспектыўныя праекты са сферы культуры і бізнесу, ствараць магчымасці ўдзелу выбітных дзеячаў культуры на бізнес-івэнтах, дапамагаць рэпрэсаваным беларусам ад культуры ў пошуку фінансавання. Упэўненыя, што наш супольны досвед і падтрымка адзін аднаго дапамогуць нам працаваць яшчэ больш эфектыўна на карысць беларусаў і будучыні вольнай Беларусі!

🙌 Яднаемся і рушым наперад разам!
📢 Беларусы ЗША, Канады і некаторых краінаў Еўразвязу, бізнесоўцы, эксперты, актыўныя прадстаўнікі дыяспары і аб'яднанняў, дзеячы культуры і спартоўцы, інтэлектуалы, прадстаўнікі медыя, блогеры — пляцоўка I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне адкрытая для вашых прапаноў, пытанняў, ідэяў і новых партнёрстваў!

Ужо 1 сакавіка мы сустракаемся, каб агучыць запыты і патрэбы для бізнесу з беларускімі каранямі ў ЗША, абмеркаваць пытанні фармавання бізнес-супольнасці за мяжой, магчымасці крэдытавання і іншых крыніц фінансавання для беларускіх бізнесаў, знайсці інвестараў і партнёраў і новых замоўцаў для вашых паслуг, пачаць уплываць на рашэнні па пытаннях бізнесу беларусаў за мяжой.

▫️Піліп Гаўрышаў, заснавальнік некамерцыйнай арганізацыі INeedHelpBY, выступіць на форуме ў блоку "Натхняльныя прамовы. Гісторыі поспеху родам з Беларусі". INeedHelpBY займаецца дапамогай палітзняволеным і іх сем'ям: дыстанцыйна можна сабраць і аплаціць прадуктовы кошык, які будзе дастаўлены тым, каму неабходная падтрымка. Як гэта працуе — глядзіце на сайце. Піліп Гаўрышаў мае навуковыя ступені Гомельскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту (MD) і Універсітэту Паўднёвай Фларыды (MBA), з'яўляецца сябрам праўлення Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы (АВА). На дадзены момант жыве ў ЗША.

▫️Хто яшчэ выступіць на форуме ў блоку "Гісторыі поспеху родам з Беларусі"глядзіце тут. Уся інфармацыя пра форум — па тэгу #ForumWashington.

У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з кожным удзельнікам і спікерам асабіста, задаць свае пытанні, знайсці падтрымку і завязаць карысныя кантакты, якія паспрыяюць развіццю вашага бізнесу за мяжой. Далучайцеся!

✔️ Рэгіструйцеся на ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне. Нагадваем, што колькасць месцаў абмежаваная, таму не адкладайце рэгістрацыю на апошні момант.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Кіраўнік Фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак далучаецца да I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне!

У вас будзе магчымасць асабіста пазнаёміцца з заснавальнікам найбуйнейшага фонду, створанага у адказ на масавыя рэпрэсіі ў Беларусі. Фонд BYSOL арганізуе збор сродкаў для падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій, працуе ў кірунку падтрымкі палітычных зняволеных, дваровых ініцыятыў, перанавучання звольненых па палітычных матывах, экстраннай рэлакацыі людзей за межы Беларусі.

▫️Ужо зараз вы можаце далучыцца да акцыі ў падтрымку палітзняволеных беларусак — дабрачыннага збору, які Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой сумесна з Фондам салідарнасці BYSOL запусцілі з нагоды Міжнароднага жаночага дня.

👉 Далучайцеся да I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне! Гэтая маштабная падзея збірае не толькі бізнесоўцаў, але і экспертаў, актывістаў, прадстаўнікоў дыяспараў, дзеячаў культуры і спартоўцаў, медыя і блогераў — усіх неабыякавых беларусаў, хто гатовы ўкладацца ў будову моцнай супольнасці беларусаў свету.

▫️Разам мы агучым запыты і патрэбы для бізнесу з беларускімі каранямі ў ЗША, абмяркуем магчымасці крэдытавання і іншых крыніц фінансавання для беларускіх бізнесаў, пачнем уплываць на рашэнні па пытаннях беларусаў за мяжой.

✔️Падзяліцеся гэтай навіной са знаёмымі ў ЗША і Канадзе, а таксама беларусамі ў Еўропе, якія зацікаўленыя ў далучэнні да фармавання беларускай бізнес-супольнасці свету.

Убачымся 1 сакавіка на #ForumWashington!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
▪️Сёння пуцінскі рэжым забіў Аляксея Навальнага. Гэтак жа рэжым у Беларусі забівае і катуе беларусаў. На сённяшні дзень у Беларусі афіцыйна прызнаныя палітзняволенымі 1419 чалавек, пра стан многіх з іх месяцамі няма ніякіх звестак.

Весці справы з праўладнымі кампаніямі, абмяркоўваць пытанні абыходу санкцый, наведваць "канферэнцыі" ў Еўропе з удзелам бізнесаў з расейскім капіталам, лабіраваць інтарэсы нядобрасумленных фірмаў — сёння такая крывадушнасць шкодзіць будучыні Беларусі і толькі ўмацоўвае пазіцыі нелегетымных уладаў.

❗️Мы заклікаем сумленных беларусаў: хопіць вагацца і баяцца паказаць сваю пазіцыю! Яднайцеся, будзьце салідарнымі, далучайцеся да сумленных і сапраўдных супольнасцяў, у якіх ёсць свае прынцыпы, каштоўнасці і ідэалагічны падмурак. Толькі разам мы зможам перамагчы рэжымы, вярнуць сваю краіну і будаваць сваю будучыню самі!