ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.63K subscribers
664 photos
81 videos
4 files
504 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
🫶 Далучайцеся да White Dress Event у Вільні!

Ужо ў гэтую суботу, 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень дзяцей, абмяркоўваем важныя аспекты жыцця беларускіх дзяцей у Літве, знаёмімся і дзелімся досведам.

У праграме:

▫️Размаўляем пра адукацыю і медычную апеку дзяцей у Літве.
▫️Задаем юрысту пытанні аб правах дзяцей, з удзелам прадстаўнікоў/прадстаўніц бацькоўскага камітэту беларускай гімназіі ім.Скарыны ў Вільні.
▫️Размаўляем з прадстаўнікамі/прадстаўніцамі муніцыпалітэту Вільні, адказнымі за адукацыю.
▫️Падводзім вынікі дабрачыннага збору для дзяцей палітзняволеных у Беларусі.
▫️Кірмаш прадуктаў і паслуг для дзяцей. Калі ваш бізнес жадае прыняць удзел у кірмашы, калі ласка, паведаміце аб гэтым у форме рэгістрацыі.
▫️Плённы нэтворкінг, падчас якога вы зможаце распавесці пра свой бізнес, тавары або паслугі.

☀️ Субота, 1 чэрвеня, 16:00-18:00, Вільня. Дакладнае месца правядзення вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.
Дрэс-код #WhiteDressEvent: вопратка белага колеру.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.

Падтрымайце дабрачынны сбор на дзяцей беларускіх палітзнаволеных! Акцыя арганізаваная: BYSOL, Краіна для Жыцця, By_Help, Dissidentby, АВВА.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💶15 000 для беларускіх бізнесаў: працягваецца прыём заявак на конкурс III Free Belarus Business Award. Запрашаем да ўзелу!

Бізнесоўцы могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі
▫️Арт-бізнес
▫️Эка-бізнес

Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?

▪️Камерцыйныя арганізацыі, якія зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 года, і маюць не менш за 50% беларускага ўстаўнога капіталу або 50% долі беларускіх удзельнікаў;
▪️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г.

✔️Як узяць удзел?

▫️Азнаёміцца з умовамі і крытэрамі ацэньвання намінацый.
▫️Даслаць заяўку да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску.

⚡️Засталося 2 тыдні на падачу. Чакаем вашыя заяўкі!

За ходам конкурсу сачыце ў: Telegram/ Instagram/ Facebook.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Чым адметныя бізнес-івенты, якія апошнім часам ладзіла альбо плануе зладзіць АВВА? Ці атрымліваецца ў беларускага бізнесу знайсці сваё месца за мяжой і ці атрымліваецца спраўляцца з выклікамі, што перад імі паўстаюць? Чаму АВВА столькі ўвагі надае “палітызаваным” дабрачынным праектам і навошта асацыяцыі свой гімн?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын: https://youtu.be/qQ8F6JTqv98
⚡️Бізнес-панэль упершыню адбудзецца на з'ездзе беларусаў Паўночнай Амерыкі!

31 жніўня-1 верасня пройдзе традыцыйная сустрэча беларускай дыяспары Канады і ЗША, якая адбываецца кожныя 2 гады з 1952 года. У гэты раз з'езд адбудзецца ў пашыраным фармаце і прыме шмат новых дэлегатаў з ЗША, Канады і Еўропы.

АВВА з'яўляецца партнёрам сустрэчы і прымае ўдзел у арганізацыі панэльнай дыскусіі "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый".

⭐️Першы дзень з'езду пройдзе на тэрыторыі кампаніі GVA Lighting, сусветнага лідара ў вытворчасці інавацыйных, экалагічных сістэм асвятлення для архітэктурных аб’ектаў. Бізнес належыць беларускаму бізнесоўцу, мецэнату, сябру АВВА і Згуртавання беларусаў Канады, Уладзіміру Грыгорыку.

Раім паглядзець:
Інтэрв'ю Уладзіміра Грыгорыка "Еўрарадыё".
Выступ на I Беларускім бізнес-форуме АВВА ў Вашынгтоне.

✔️Запрашаем бізнесоўцаў з Еўропы, ЗША і Канады далучыцца да Сустрэчы! Рэгіструйцеся па спасылцы.

Сябрам і партнёрам АВВА мы гатовыя выдаваць рэкамендацыйныя лісты для пасольства Канады. Гэтыя дакументы могуць быць дадатковай падставай для атрымання візы, але не гарантуюць яе.

#Canada2024
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
✔️Будзьце ў кантакце з беларускай бізнес-супольнасцю замежжа — падпісвайцеся на акаўнты АВВА ў сацыяльных сетках!

На нашых старонках вы знойдзеце актуальную інфармацыю пра беларускі бізнес за мяжой, спасылкі на надыходзячыя мерапрыемствы, сустрэчы сяброў АВВА, канферэнцыі, форумы, запіс на кансультацыі і інш. Знаходзьце партнёраў, знаёмцеся з беларускімі бізнесоўцамі замежжа, удзельнічайце ў дыскусіях і далучайцеся да бізнес-супольнасці!

АВВА ў:

▫️linkedin
▫️Instagram
▫️Facebook
▫️YouTube
▫️TikTok
▫️Telegram

⭐️Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, падтрымка нацыянальнай бізнес-дыяспары, кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і давер па ўсім свеце.

Маеце пытанні? Звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
€20 675 з €23 400 сабралі на дабрачынным зборы для дзяцей палітвязняў. Далучайцеся да падтрымкі!

Дапаможам беларускім дзеткам, сем'і якіх сутыкаюцца з выклікамі і цяжкасцямі, адчуць радасць шчаслівага і бяспечнага дзяцінства.

Сабраныя грошы пойдуць на:

▫️Экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры.
▫️Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.
▫️Спартовыя секцыі і рыштунак для гульняў.

Заданаціць.

⭐️ Падвядзенне вынікаў збору пройдзе ў межах бізнес-мерапрыемства #WhiteDressEvent у Вільні 1 чэрвеня. Запрашаем!

У праграме:

▫️Размаўляем пра адукацыю і медычную апеку дзяцей у Літве.
▫️Задаем юрысту пытанні аб правах дзяцей, прадстаўнікоў/прадстаўніц бацькоўскага камітэту беларускай гімназіі ім.Скарыны ў Вільні.
▫️Размаўляем з прадстаўнікамі/прадстаўніцамі муніцыпалітэту Вільні, адказнымі за адукацыю.
▫️Кірмаш прадуктаў і паслуг для дзяцей.
▫️Нэтворкінг, добрыя фота, пазітыўная энергія!

✔️Рэгіструйцеся па спасылцы.

Дабрачынны збор арганізаваны: BYSOL, Краіна для Жыцця, By_Help, ABA, Dissidentby, АВВА.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔻З прыемнасцю дзелімся адным з апошніх аглядаў нашых партнёраў — даследчага цэнтру CASE.

Даследаванне прадстаўляе прыклады добрай практыкі, звязанай з адукацыяй для ўстойлівага развіцця, адукацыяй лідарскіх навыкаў жанчын у паўночных краінах, а таксама падыходамі да арганізацыйнай устойлівасці.

▪️Даследаванне будзе цікавае не толькі тым, хто займаецца развіццём жаночага лідарства ў сваёй арганізацыі, але і кожнаму, хто хацеў бы ўвесці прынцыпы адказнага кіравання ў сваю працу, але не ведае з чаго пачаць.

Чытаць/спампаваць

Гэты агляд — частка праекту «EmpowerHer: жаночае лідарства для ўстойлівага развіцця», які рэалізуецца CASE, LIDERE, Fremtenkt і АВВА пры фінансавай падтрымцы Nordic Council of Ministers.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Не прапусціце магчымасць выйграць €5000 на развіццё бізнесу! Застаўся тыдзень, каб даслаць заяўку на ўдзел у конкурсе III Free Belarus Business Award.

Пра конкурс:

▪️Агульны прызавы фонд складае €15 000.
▪️Удзел бясплатны, фармат — онлайн.
▪️Могуць удзельнічаць:
▫️Камерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. Фізічная асоба не павінна пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ.
▪️Намінацыі III Free Belarus Business Award:
▫️Бізнес-лэдзі;
▫️Арт-бізнес;
▫️Эка-бізнес.
▪️Падрабязней пра намінацыі і крытэры ацэньвання глядзіце на сайце прэміі.
▪️Для ўдзелу трэба запоўніць анкету на ангельскай мове. Недасканалае валоданне ангельскай не паўплывае на рашэнне аб удзеле.
▪️Конкурс праходзіць у 2 этапы. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі анкету з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.
▪️Прадстаўнікі бізнесаў, якія пройдуць у 2 этап, запрашаюцца на цырымонію абвяшчэння пераможцаў, якая адбудзецца напрыканцы верасня ў Варшаве.

✔️Дасылайце заяўкі да 10 чэрвеня, 23.59 (час СЕТ).

Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.
За ходам конкурсу сачыце ў: Instagram/ Facebook.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abba_business_ пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Апошні дзень рэгістрацыі на бізнес-канферэнцыю ва Уроцлаве, Польшча. Паспейце далучыцца!

Мерапрыемства 6 чэрвеня пройдзе ў 2 этапы. На першую частку запрашаюцца сябры АВВА.

У праграме:
▫️Выступы ваяводы, маршалка і прэзідэнта горада Уроцлаў.
▫️Выступы прадстаўнікоў Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты (Krajowa Izba Gospodarcza) і Ніжнесілезскай гандлёва-прамысловай палаты (Dolnośląska Izba Gospodarcza).

13:30 — пачатак рэгістрацыі.
14:00-18:00 — канферэнцыя.
Спасылку на рэгістрацыю і дэталі івэнту вы атрымаеце на электронную скрыню.

На другую частку івэнту запрашаем прадстаўнікоў беларускага бізнесу, патрэбная рэгістрацыя.

У праграме:
▫️Падводзім вынікі сустрэчы з мясцовымі ўладамі Уроцлава.
▫️Адукацыйныя магчымасці з падтрымкай АВВА: як беларусам у ЕЗ удзельнічаць у грантавых праграмах (Most+, INSEAD).
▫️Прэзентацыя дзейнасці і бліжэйшых планаў АВВА.
▫️Афіцыйнае адкрыццё прадстаўніцтва АВВА ва Уроцлаве, знаёмства з амбасадарам Асацыяцыі па Уроцлаву.
▫️Пытанні і адказы.
▫️Нэтворкінг.

18:00 — пачатак рэгістрацыі.
18:30-20:00 — бізнес-івэнт.
Cпасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы да 5 чэрвеня.

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Бізнес і беларуская мова: ці сумяшчальна гэта? Мы ў АВВА ўпэўненыя, што так!

Беларускія бізнесоўцы ўсё часцей выкарыстоўваюць родную мову як у працоўных зносінах, так і ў прыватным жыцці. Як адбываецца абеларушванне бізнесу, распавяла Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка АВВА, у праграме "Мова нанова" на @belsat.

У выпуску:
▫️Ці ёсць беларускамоўныя мільянеры?
▫️Як зрабіць свядомы моўны выбар?
▫️Беларуская і ангельская — мовы зносінаў у АВВА. Гэта афіцыйная пазіцыя Асацыяцыі.
▫️Ці складана перайсці на беларускую мову і дзе ўзяць натхненне на гэты крок?

Прыемнага прагляду! 🫶
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Амерыканскае прадстаўніцтва АВВА пашыраецца! Вітаем амбасадара Асацыяцыі па Сакрамента (Каліфорнія, ЗША).

Сяргей Вакульчык — кiраўнік кампаніі Moulding Base, якая займаецца імпартам і продажамі будаўнічых матэрыялаў з дрэва, такіх як ліштва, карнізы, молдынгі, дзверы і іншыя матэрыялы для ўнутранага і знешняга аздаблення дамоў.

Цяпер АВВА будуе інстытут амбасадарства, у планах — стварэнне Рады экспертаў з беларускімі каранямі, куды змогуць далучыцца прафесіяналы з розных сфер, а таксама ў распрацоўцы знаходзіцца праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой.

▪️Звяртайцеся да прадстаўнікоў і амбасадараў АВВА па Злучаных Штатах, калі маеце прапановы па супрацы, запыты на падтрымку беларускага бізнесу ў ЗША, ідэі па развіцці беларускай бізнес-супольнасці:

▫️Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў ЗША Ales.Alachnovic@abbabusiness.org.
▫️Віктар Шаўчук, амбасадар АВВА ў штаце Мінесота, victor.shevchuk@abbabusiness.org.
▫️Мікалай Мурзянкоў, амбасадар АВВА ў Каліфорніі, mikalaj.murziankou@abbabusiness.org. Прадстаўніцтва АВВА ў Каліфорніі знаходзіцца па адрасе Santa Clara Square Offices, 2445 Augustine Dr Santa Clara, CA 95054.
▫️Сяргей Вакульчык, амбасадар АВВА па Сакрамента, sergey.vakulchik@abbabusiness.org.

🙌 Далучайцеся да АВВА, будзьце ў шэрагу найлепшых, актыўных і смелых бізнесоўцаў! Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!

#ABBA_USA #ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Запрашаем бізнесоўцаў сектару HORECA на Круглы стол у Вільні.

Абмяркуем развіццё сферы HORECA у Літве з Прэзідэнткай Асацыяцыі гатэляў і рэстаранаў Літвы Эвалдай Шышкаускене (Evalda Šiškauskienė).

Супольна пашукаем адказы на пытанні, якія хвалююць беларускі бізнес:

▫️Асаблівасці і перспектывы рынку HORECA Літвы.
▫️Ці даступна дзяржаўная/еўрапейская дапамога ў сектары?
▫️Парады па маркетынгу і развіцці бізнесу.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы. Запрашаем прадстаўнікоў беларускіх кавярняў, рэстаранаў, хостэлаў і гатэляў у Літве.

10 чэрвеня, 16:30.
📍 Вільня, дакладнае месца сустрэчы вы даведаецеся пасля рэгістрацыі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Тры галоўныя парады для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў.

Прадстаўляем новы фармат на ют'юб-канале Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой: размовы з паспяховымі беларускімі бізнесоўцамі. Лайфхакі, гісторыі поспеху і пераадольвання цяжкасцяў, матывацыя і годныя парады.

Шчыра пра бізнес — гэта ў нас!

Больш глядзіце на YouTube.
✔️Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа.

На відэа: Раман Цімафееў — уладальнік кампаніі ва Уроцлаве ў галіне медычнага і касметалагічнага абсталявання Lasera Plus, сябра АВВА.

#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Круглы стол з уладамі Уроцлава: новыя магчымасці для сяброў АВВА і падтрымка Асацыяцыі на высокім узроўні.

6 чэрвеня мы правялі круглы стол з прадстаўнікамі ўладаў Уроцлава, а таксама Нацыянальнай і Ніжнесілезскай гандлёва-прамысловых палатаў. З вітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся прэзідэнт гораду.

Вынікі канферэнцыі:

▪️Мы атрымалі шмат карыснай інфармацыі, у тым ліку па праграмах фінансавання бізнесу, якой у хуткім часе падзелімся з сябрамі АВВА. Абмяркоўваліся шляхі прыярытэтнага прадстаўлення сябрам АВВА інфармацыі пра магчымасці для атрымання фінансавання, а таксама пра ўдзел у праграмах для замежнікаў.

▪️Улады Уроцлава запэўнілі ў максімальнай падтрымцы сяброў Асацыяцыі. Яны адзначылі, што абраныя арыентыры, смеласць і адданасць дэмакратычным каштоўнасцям заслугоўваюць павагі, а бізнес-этыка зараз карыстаецца вялікім попытам у грамадстве.

▪️Прызначаны амбасадар АВВА ва Уроцлаве — Раман Цімафееў, уладальнік кампаніі Lasera Plus. Звяртайцеся да яго з пытаннямі і прапановамі: roman.tsimofeev@abbabusiness.org.

▪️У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 60 чалавек, мы атрымалі новыя заяўкі на ўступленне ў Асацыяцыю.

🙌 Дзякуем усім за актыўны ўдзел, давер і адданасць каштоўнасцям сумленнага бізнесу! Далучайцеся да нашых падзеяў, далучайцеся да АВВА!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Магчымасці для бізнесоўцаў і творчых беларусаў: конкурсы ад АВВА з грашовай прэміяй для пераможцаў.

Гарачы дэдлайн:

Да 10 чэрвеня прымаем заяўкі на конкурс беларускіх бізнесаў III Free Belarus Business Award.

▪️Агульны прызавы фонд конкурсу складае €15 000.
▪️Бізнесоўцы могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях: "Бізнес-лэдзі", "Арт-бізнес", "Эка-бізнес".
▪️Удзел бясплатны, фармат — онлайн.
▪️Усе падрабязнасці ў канале @freebelarusbusinessaward.

✔️Конкурс на найлепшы мерч для АВВА.

▪️Запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі. Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы. Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры €500.

Рэгламент конкурсу.
Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.

✔️Конкурс на найлепшы гімн для АВВА.

Запрашаем творцаў да стварэння ўнікальнага гімна, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА. Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы (гурты). Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры €500.

Рэгламент конкурсу.
Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.

Падзяліцеся гэтай навіной!

Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас на мэйл info@abbabusiness.org
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM