ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.57K subscribers
745 photos
93 videos
4 files
583 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
⚡️Мы абвяшчаем старт чацвёртага конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой — IV Free Belarus Business Award⚡️

Бізнесоўцы з беларускімі каранямі могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:

⭐️Некамерцыйная арганізацыя года.
⭐️Сацыяльнае прадпрыемства года.
⭐️Інавацыйны бізнес года.
⭐️Брэнд года.
⭐️Найлепшы бізнес года.

Удзел у конкурсе бясплатны, фармат — онлайн. Прызавы фонд складае €25 000.

👇Могуць удзельнічаць:

▫️Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. Фізічная асоба не павінна пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ.
▫️Пераможцы папярэдніх эдыцый конкурсу, акрамя пераможцаў II Free Belarus Business Award.

👇Як узяць удзел:

▫️Уважліва азнаёміцца з умовамі, намінацыямі і крытэрамі ацэньвання IV Free Belarus Business Award.
▫️Даслаць заяўку да 18.08.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. Недасканалае валоданне ангельскай не паўплывае на рашэнне аб удзеле.

📩 Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Запрашаем на эксклюзіўны вэбінар, прысвечаны пытанням вядзення бізнесу ў ЗША.

Спікер сустрэчы, Максім Гонтар — бізнесовец з 15-гадовым досведам дзейнасці, інвестар. З'яўляецца заснавальнікам IT-інжынерынгавай кампаніі Cody ў ЗША, якая ўвайшла ў ТОП-100 бізнесаў па росце абароту IT кампаній у 2023 годзе; заснавальнікам ondutyai — SMM з дапамогай AI; партнёрам і інвестарам розных стартапаў.

✔️Падымем важныя пытанні, пра якія трэба ведаць і памятаць пры вядзенні бізнесу ў ЗША. Максім падзеліцца сваім досведам, падрабязна распавядзе пра магчымасці фінансавання для бізнесоўцаў і стартапераў, адкажа на вашыя пытанні.

Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве @abba_wro.

27 ліпеня, 16:00 (СЕТ), онлайн.
Рэгіструйцеся па спасылцы.

⭐️Чакаем вас на апошнім вэбінары ў гэтым месяцы, не прапусціце шанец пашырыць свае веды і набыць новыя магчымасці і кантакты разам з АВВА!

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Магчымасці для бізнесоўцаў і не толькі: крутыя мерапрыемствы, кансультацыі і актыўнасці ад АВВА ў онлайн- і офлайн-фармаце.

Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, экспертных кансультацый і партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч і эксклюзіўных кантактаў у розных краінах свету.

☀️ Гарачы дэдлайн:

▫️27 ліпеня, субота, 16:00 (СЕТ) — вэбінар "Бізнес у ЗША. Грошы на стартапы". Спікер сустрэчы, Максім Гонтар — бізнесовец з 15-гадовым досведам дзейнасці, інвестар — падзеліцца сваім досведам, падрабязна распавядзе пра магчымасці фінансавання для бізнесоўцаў і стартапераў, адкажа на вашыя пытанні.

Рэгіструйцеся па спасылцы.

💲Конкурс бізнесаў IV Free Belarus Business Award:

Магчымасць выйграць €5000 на развіццё бізнесу. Удзел у конкурсе бясплатны, фармат — онлайн. Бізнесоўцы і НДА могуць стаць пераможцамі ў адной з намінацый: Некамерцыйная арганізацыя года, Сацыяльнае прадпрыемства года, Інавацыйны бізнес года, Брэнд года, Найлепшы бізнес года. Дэдлайн падачы — 18.08.2024, 23.59 (СЕТ). Усе падрабязнасці на @freebelarusbusinessaward.

⚡️Форум у Канадзе:

31 жніўня-2 верасня, Таронта 35-ты З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі. У праграме: бізнес-панэль, дыскусіі і прэзентацыі, прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў, выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў, вялікі канцэрт, экскурсіі, нэтворкінг і інш. Праграма з'езду.

Рэгіструйцеся па спасылцы.

✔️Конкурсы з грашовай прэміяй для пераможцаў €500:

▫️Конкурс на найлепшы мерч для АВВА. Запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.

▫️Конкурс на найлепшы гімн для АВВА. Запрашаем творцаў да стварэння ўнікальнага гімна, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.

Бясплатныя кансультацыі:

▫️Офлайн-кансультацыі па бізнесе ў Літве. Запоўніць заяўку.
▫️Онлайн-кансультацыі па юрыдычных пытаннях, якія тычацца працы, рэлакацыі, адкрыцця і развіцця бізнесу за мяжой, падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу, кадравых і фінансавых пытаннях. Запісацца.
▫️Онлайн-кансультацыі па падрыхтоўцы бізнес-планаў для сяброў АВВА. Запоўніць заяўку.

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Бясплатныя кансультацыі па бізнес-пытаннях: зарэгіструйцеся, каб атрымаць кваліфікаваную дапамогу.

АВВА прадастаўляе досвед экспертаў і найлепшыя практыкі для развіцця бізнесу з беларускімі каранямі за мяжой. Нашыя прадстаўніцтвы ў Польшчы, Літве і ЗША пашыраюць магчымасці эфектыўнага кансультавання і рашэння індывідуальных кейсаў, мы намагаемся забяспечыць беларускіх бізнесоўцаў за мяжой ўсебаковай падтрымкай для адаптацыі і росту.

Запісвайцеся на онлайн-кансультацыі па:

▪️Юрыдычных пытаннях, якія тычацца працы, рэлакацыі, адкрыцця і развіцця бізнесу за мяжой.
▪️Падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу.
▪️Кадравых і фінансавых пытаннях (працаўладкаванне, кадравае кіраванне, працоўныя ўзаемаадносіны і інш.).

На кансультацыі вы можаце атрымаць адказы на такія пытанні, як:

▫️Патрабаванні для старту бізнесу.
▫️Абранне формы арганізацыі бізнесу.
▫️Алгарытм рэгістрацыі кампаніі.
▫️Абранне сістэмы падаткаабкладання.
▫️Карпаратыўныя пытанні.
▫️Варыянты працаўладкавання супрацоўнікаў і інш.

✔️Каб запісацца на онлайн-кансультацыю, калі ласка, запоўніце форму і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў.

Таксама ў партнёрстве з Літоўскай канфедэрацыяй працадаўцаў (Lietuvos Darbdavių Konfederacija, LDK) мы прапануем індывідуальныя кансультацыі па развіцці бізнесу ў Літве.

Калі ваш бізнес у Літве сутыкнуўся з нечаканымі перашкодамі для развіцця, вы шукаеце партнёраў/пастаўшчыкоў у Літве ці хочаце абмеркаваць з літоўскай бізнес-асацыяцыяй стратэгію развіцця свайго бізнесу — запісвайцеся на кансультацыю!

⭐️Плануйце працу за мяжой і запуск сваёй справы з падтрымкай АВВА! Далучайцеся да Асацыяцыі, каб мець доступ да лепшых магчымасцяў, партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч, эксклюзіўных кантактаў і сталую падтрымку вашага бізнесу.

Засталіся пытанні — звяртайцеся да нас: +48797002890| @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️€5000 на развіццё бізнесу: да 18 жніўня прымаем заяўкі на ўдзел у конкурсе беларускіх бізнесаў за мяжой IV Free Belarus Business Award!

Бізнесоўцы з беларускімі каранямі могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:

⭐️Некамерцыйная арганізацыя года.
⭐️Сацыяльнае прадпрыемства года.
⭐️Інавацыйны бізнес года.
⭐️Брэнд года.
⭐️Найлепшы бізнес года.

Удзел у конкурсе бясплатны, фармат — онлайн. Прызавы фонд складае €25 000. Далучайцеся!

👇Могуць удзельнічаць:

▫️Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️ІП — грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. ІП не павінен пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, павінен мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ.
▫️Пераможцы папярэдніх эдыцый конкурсу, акрамя пераможцаў II Free Belarus Business Award.

✔️ Дасылайце заяўкі на ўдзел у конкурсе да 18.08.2024, 23:59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску.

📩 Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.

#FBBA4 рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Запрашаем сяброў АВВА на закрыты онлайн-нэтворкінг!

Развіццё беларускай бізнес-супольнасці ў замежжы — адзін з асноўных прыярытэтаў нашай працы. АВВА рэгулярна ладзіць эксклюзіўныя мерапрыемствы для сваіх сяброў, і гэтым разам мы запрашаем на онлайн-сустрэчу для беларускіх бізнесоўцаў з двух кантынентаў!

Чаму варта далучыцца?

📈Новыя магчымасці для развіцця.
Доступ да шырокага кола прафесіяналаў, якія могуць стаць вашымі партнёрамі, кліентамі або настаўнікамі. Развівайце свой бізнес знаходзьце патрэбныя кантакты ў розных галінах.

🤝Супольнасць, дзе мы дапамагаем адзін аднаму.
Сябры АВВА — гэта бізнесоўцы, якія разумеюць каштоўнасць узаемадапамогі і падтрымкі. Мы ствараем платформу для абмену досведам і рэсурсамі, каб кожны з нас мог расці і развівацца.

🌐Міжкантынентальныя кантакты.
Онлайн-сустрэча дазволіць вам наладзіць сувязі з бізнесоўцамі з усяго свету, што адкрывае новыя перспектывы для супрацы.

⚡️Дынамічны нэтворкінг і добры настрой.
Гарантуем прадуктыўную і пазітыўную атмасферу на нашых мерапрыемствах! Мы ўпэўненыя, што вы знойдзеце новых сяброў і партнёраў і натхненне для далейшай працы.

8 жніўня, 18:00 (па часе СЕТ).
Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве.
Зарэгіструйцеся па спасылцы на вашых электронных скрынях.

Далучайцеся да ABBA, каб мець доступ да лепшых магчымасцяў, партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч, эксклюзіўных кантактаў і сталую падтрымку вашага бізнесу.

#ABBA_members

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Знайсці партнёраў, блізкіх па духу людзей, трапіць у моцнае асяроддзе, якое дапамагае ісці наперад і натхняе сваім прыкладам — усё гэта і шмат іншай падтрымкі вы атрымаеце, далучыўшыся да АВВА!

Сяброўства ў АВВА — гэта:

📚 Прававая і адміністрацыйная падтрымка.
Лабіяванне, адвакатаванне, прадстаўніцтва і абарона правоў ды інтарэсаў сумленнага беларускага бізнесу ў існай геапалітычнай сітуацыі.

✏️ Кансультацыі і экспертная падтрымка.
Мы прадастаўляем кансультацыі адмыслоўцаў па бізнесе, юрыстаў і экспертаў міжнароднага ўзроўню, спрыяем абмену досведам і найлепшымі практыкамі для развіцця бізнесу.

📈 Адукацыя і развіццё.
ABBA ажыццяўляе адукацыйныя ініцыятывы, у тым ліку бізнес-семінары, вэбінары і інш. Мы дапамагаем атрымаць фінансаванне на адукацыю ў ЕЗ і ЗША, каб нашыя сябры маглі атрымліваць доступ да ўнікальных рэсурсаў, якія спрыяюць іх паспяховай адаптацыі і развіццю ў новых умовах.

💸 Фінансавая падтрымка бізнесу.
Садзейнічанне ў прыцягненні фінансавання для бізнесу, стартапаў і бізнес-ідэй. У распрацоўцы знаходзіцца праект АВВА Invest Club, мэтай якога з’яўляецца пашырэнне магчымасцяў фінансавання беларускіх бізнесаў за мяжой.

💬 Нэтворкінг.
Развіццё беларускай бізнес-супольнасці ў замежжы — адзін з асноўных прыярытэтаў нашай працы. Нашыя падзеі і праграмы дапамагаюць пашыраць дзелавыя кантакты і партнёрствы, знаходзіць падтрымку для развіцця бізнесу.

🥇 Інтэграцыя.
Доступ сяброў АВВА да партнёрскіх бонусных праграм, якія спрыяюць развіццю бізнесу і мінімізацыі выдаткаў, магчымасць прасоўвання бізнесу праз медыярэсурсы.

👵Падтрымка жанчын у бізнесе.
Мы стварылі Альянс беларускіх бізнес-лэдзі — аб’яднанне таленавітых, паспяховых і здольных беларускіх жанчын за мяжой для абмену ідэямі і досведам, узаемнай падтрымкі, адукацыі і пошуку магчымасцяў.

⚡️Далучайцеся да АВВА!⚡️
#ABBA_members

✔️Падрабязней пра сяброўства ў Асацыяцыі, лайфхакі, гісторыі поспеху і пераадольвання цяжкасцяў, матывацыя і годныя парады — у размовах з беларускімі бізнесоўцамі, сябрамі АВВА, на нашым YouTube-канале.

Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💶5000 на развіццё бізнесу: бярыце ўдзел у конкурсе беларускіх бізнесаў за мяжой IV Free Belarus Business Award і перамагайце!

Пра конкурс:

▪️Агульны прызавы фонд складае €25 000.
▪️Удзел бясплатны, фармат — онлайн.
▪️Могуць удзельнічаць:
▫️Актыўныя камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️Актыўныя ІП — грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. ІП не павінен пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, павінен мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ;
▫️Пераможцы папярэдніх эдыцый конкурсу, акрамя пераможцаў II Free Belarus Business Award.
▪️Намінацыі IV Free Belarus Business Award:
▫️Некамерцыйная арганізацыя года;
▫️Сацыяльнае прадпрыемства года;
▫️Інавацыйны бізнес года;
▫️Брэнд года;
▫️Найлепшы бізнес года.
▪️Падрабязней пра намінацыі і крытэры ацэньвання глядзіце на сайце прэміі.
▪️Для ўдзелу трэба запоўніць анкету на ангельскай мове. Недасканалае валоданне ангельскай не паўплывае на рашэнне аб удзеле.
▪️Конкурс праходзіць у 2 этапы. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі анкету з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.

👉 Дасылайце заяўкі на ўдзел да 18.08.2024, 23:59 (СЕТ).

✉️ Па пытаннях звяртайцеся на freebelaward@abbabusiness.org.
#FBBA4 рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Ваш бізнес у Літве сутыкнуўся з перашкодамі для развіцця, вы шукаеце партнёраў/пастаўшчыкоў ці хочаце абмеркаваць стратэгію развіцця свайго бізнесу — запісвайцеся на бясплатную кансультацыю!

Вашымі кансультатамі будуць спецыялісты Літоўскай канфедэрацыі працадаўцаў (Lietuvos Darbdavių Konfederacija, LDK) пад кіраўніцтвам Віцэ-прэзыдэнткі Аўрэліі Мальдутыце (Aurelija Maldutytė), якая мае вялікі досвед адвакатавання інтарэсаў бізнесу ў Літве, вялікую сетку кантактаў і досвед міжнароднага бізнесу.  

✔️Не мае значэння памер і стан вашага бізнесу, вы можаце звярнуцца абсалютна па любых пытаннях і знайсці падтрымку!

👉 Запаўняйце анкету для запісу на кансультацыю.

Пасля разгляду заяўкі з вамі звяжуцца спецыялісты ад LDK/АВВА з прапановай часу сустрэчы на першую кансультацыю. Усе сустрэчы запланаваныя офлайн, онлайн-фармат магчымы толькі ў выпадку другой і наступных сустрэчаў з кансультантам.

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Магчымасць выйграць 5000 еўра на развіццё бізнесу! Да 18 жніўня прымаюцца заяўкі на ўдзел у конкурсе беларускіх бізнесаў за мяжой IV Free Belarus Business Award.

5 намінацый, €25000 прызавы фонд, онлайн-падача заявак і удзел у конкурсе, інфармацыйная і медыйная падтрымка ад @abba_business_

➡️ Дасылайце заяўкі да 18.08.2024, 23.59 (СЕТ).
✉️ Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.

За водгук пра конкурс дзякуем Ірыне Церахавай, сузаснавальніцы кампаніі Banalytycs, пераможцы II Free Belarus Business Award у намінацыі "Інавацыйны бізнес года".

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM