ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.6K subscribers
631 photos
77 videos
4 files
477 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Ужо 9 сакавіка актыўныя беларускі збяруцца, каб гучна заявіць пра моц і здольнасць жанчын, пазнаёміцца, натхніцца адна ад адной, закласці пачатак новым ініцыятывам і пазітыўным зменам!

На сустрэчы Альянсу беларускіх бізнес-лэдзі абмеркавалі надыходзячы івэнт Spring Networking Business Ladies. У праграме чакаюцца цікавыя дыскусіі пра ролю жанчын у сучасным грамадстве. Падчас брэйнсторму мы вызначылі 9 тэмаў, якія могуць быць найбольш запатрабаванымі для абмеркавання:

▫️Баланс паміж працай, сям'ёй і клопатам пра ўласнае здароўе.
▫️Паспяховыя жанчыны і іх унёсак у дабрабыт грамадства.
▫️Важнасць эмацыйнага інтэлекту ў кіраванні і актывізме.
▫️Гісторыі выжывання і трансфармацыі: жанчыны, якія пераадолелі цяжкасці і натхнілі іншых.
▫️Падтрымка жанчын у бізнесе і актывізме.
▫️Роля жанчын у адукацыйных і развівальных праектах.
▫️Жанчыны ў медыя і свабода слова.
▫️Роля жанчын у фармаванні здаровага і эмпатычнага грамадства.
▫️Ментальнае здароўе: падтрымка і самаклопат для жанчын.

Паўдзельнічаць у абмеркаванні, якая тэма вам найбольш цікавая, вы можаце на старонках Alliance of Belarusian Business Ladies у Instagram і Facebook.

⚡️Таксама мы рыхтуем спецыяльную частку падзеі ў падтрымку палітзняволеных беларусак, але ўжо цяпер заклікаем далучацца да акцыі падтрымкі жанчынаў за кратамі, якую АВВА запусціла сумесна з BYSOL.

#AllianceBBLadies

Фінансуецца ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
🔴 Хто мы?

Большасць беларускага бізнесу ў Еўразвязе — гэта новы бізнес, не звязаны з Беларуссю, у тым ліку — першы досвед прадпрымальніцтва беларусаў. Рэлакаваліся ў ЕЗ 43% ад усіх кампаніяў з беларускім капіталам у ЕЗ, прычым цалкам — 26%, а часткова — 17%. Але беларускае паходжанне маюць не толькі ўладальнікі бізнесу. У 93% тых, хто працуе не адзін, прынамсі палова супрацоўнікаў — таксама беларусы.

✔️АВВА праводзіць рэгулярны маніторынг беларускага бізнесу ў Еўразвязе разам з цэнтрам CASE i Цэнтрам Новых Ідэй. Далучайцеся да маніторынгу бізнесу ў ЕЗ па гэтай спасылцы і вы зможаце распавесці, з якімі праблемамі сутыкаецца ваш бізнес! Чым больш беларусаў выкажа сваю думку, тым прасцей будзе Асацыяцыі звяртаць увагу ўладаў еўрапейскіх краінаў на нашыя агульныя праблемы і адвакатаваць іх вырашэнне на нацыянальным і еўрапейскім узроўні.

Усё пра даследаванні беларускага бізнесу за мяжой па тэгу #ABBA_маніторынг.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Падтрымайма беларусак за кратамі!

З нагоды Міжнароднага жаночага дня ідзе збор у падтрымку палітзняволеных беларусак, які ініцыявалі Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і Фонд Салідарнасці BYSOL. Завяршэнне дабрачыннай акцыі запланаванае на 9 сакавіка падчас Spring Networking Business Ladies у Варшаве. У праграме падзеі чакаюцца цікавыя размовы пра ролю жанчын у сучасным грамадстве, сюрпрызы і падарункі, музычныя госці.

⚡️З радасцю паведамляем, што мадэратарам дыскусіі "Паспяховыя жанчыны і іх уплыў на фармаванне і дабрабыт грамадства праз бізнес і грамадскі актывізм" выступіць вядомы беларускі журналіст, псіхолаг, філолаг і грамадскі дзеяч, Сяргей Падсасонны! Таксама мы рыхтуем спецыяльны блок у падтрымку палітзняволеных беларусак. Будзьма салідарнымі з тымі, хто пакутуе праз палітычны пераслед!

Далучайцеся да дабрачыннай акцыі!

▪️Сябрам АВВА мы ўжо даслалі запрашэнне на Spring Networking Business Ladies на электронныя скрыні. Калі ласка, не адкладайце рэгістрацыю на апошні момант — колькасць месцаў абмежаваная.

▫️Калі вы не з'яўляецеся сябрам Асацыяцыі, але хочаце далучыцца да івэнту, звяртайцеся да арганізатараў: marina.girin@abbabusiness.org | @Marina_Girin

Падпісвайцеся на сацсеткі Альянсу беларускіх бізнес-лэдзі, каб не прапусціць цікавыя падзеі: Instagram | Facebook
#AllianceBBLadies фінансуецца Еўразвязам #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
📢 Запрашаем на нэтворкінг-сустрэчу ў Вільні па тэме "Памылкі пры атрыманні і падаўжэнні ВНЖ у Літве".

У праграме:

▫️Парады, як пазбегнуць памылак пры легалізацыі сябе і працаўнікоў у Літве.
▫️Супольная распрацоўка стратэгіі камунікацыі з уладамі Літвы па пытаннях легалізацыі.
▫️Магчымасць прэзентаваць свой бізнес, падзяліцца вашымі выклікамі, праблемамі і ідэямі.
▫️Нэтворкінг: карысныя кантакты для вашай прафесійнай дзейнасці.
▫️Навіны ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой і анонс нашых бліжэйшых падзеяў.

Спецыяльны госць: Марыя Колесава-Гудзіліна, вядомая беларуская адвакатка, прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека.

👉 Рэгіструйцеся на спасылцы

9 сакавіка, 14:00-18:00
📍 Вільня (удзельнікі атрымаюць дакладны адрас перад мерапрыемствам).

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
📢 Далучайцеся да даследавання стану бізнесу з беларускімі каранямі ў Еўразвязе!

Маніторынг праводзіць ABBA разам з партнёрамі, цэнтрам сацыяльных і эканамічных даследаванняў CASE і Цэнтрам Новых Ідэй, пры падтрымцы Еўрамейскай Камісіі. Мы збіраем дадзеныя аб стане бізнесу і патрэбах беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц, якія працуюць у краінах Еўразвязу. Вынікі даследавання будуць выкарыстаныя пры распрацоўцы рэкамендацый для інстытутаў, якія вызначаюць умовы вядзення бізнесу мігрантамі з Беларусі.

👉 Анкета патрабуе не больш 15 хвілін, а запоўніць яе магчыма онлайн і ананімна ў любы зручны вам час.

🔴Бонусы ўдзелу ў даследаванні:

▫️Сярод усіх удзельнікаў апытання будзе разыграны 1 бясплатны гадавы сяброўскі ўнёсак плана Пашыраны (А++).

▫️Усе, хто прымаў удзел у апытанні, атрымаюць зніжку 10% на гадавы сяброўскі ўнёсак для свайго бізнесу ў ABBA. Каб атрымаць зніжку, у апошнім пытанні анкеты пакіньце каментар: #ABBA_10 і e-mail для сувязі.

🙌 Перашліце гэты пост вашым партнёрам і знаёмым прадпрымальнікам. Чым больш анкетаў мы атрымаем, тым аб'ектыўней і якасней будуць вынікі маніторынгу. Разам спрыяем паляпшэнню ўмоваў для беларускага прадпрымальніцтва ў краінах ЕЗ!

Вынікі мінулага даследавання тут. Усё пра даследаванні беларускага бізнесу за мяжой па тэгу #ABBA_маніторынг.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Нэтворкінг-сустрэча ў Вільні па тэме "Памылкі пры атрыманні і падаўжэнні ВНЖ у Літве" ужо 9 сакавіка. Далучайцеся!

У праграме:

▫️Парады, як пазбегнуць памылак пры легалізацыі сябе і працаўнікоў у Літве.
▫️Супольная распрацоўка стратэгіі камунікацыі з уладамі Літвы па пытаннях легалізацыі.
▫️Магчымасць прэзентаваць свой бізнес, падзяліцца вашымі выклікамі, праблемамі і ідэямі.
▫️Нэтворкінг: карысныя кантакты для вашай прафесійнай дзейнасці.
▫️Навіны ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой і анонс нашых бліжэйшых падзеяў.

Спецыяльны госць: Марыя Колесава-Гудзіліна, вядомая беларуская адвакатка, прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы

9 сакавіка, 14:00-18:00
📍 Вільня (удзельнікі атрымаюць дакладны адрас перад мерапрыемствам).

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥 9 сакавіка ў добрай святочнай атмасферы адзначаем Міжнародны жаночы дзень!

Паспяховыя беларускі і беларусы, прадпрымальніцы і крэатаркі, сяброўкі Альянсу беларускіх бізнес-лэдзі, сустракаюцца на івэнце Spring Networking Business Ladies у Варшаве. Бізнес-лэдзі падзеляцца сваімі натхняльнымі гісторыямі, разам мы падыскутуем на наступныя тэмы:

▫️Роля паспяховых жанчын-лідарак у стварэнні пазітыўнага сацыяльнага ўплыву праз свой бізнес.
▫️Як жанчыны-лідаркі ў бізнесе могуць натхняць і матываваць іншых на дасягненне поспеху і актыўны ўдзел у сацыяльным жыцці?
▫️Паспяховыя прыклады жаночага прадпрымальніцтва, якія спрыяюць паляпшэнню грамадскага дабрабыту і фармаванню больш за справядлівага і ўстойлівага грамадства.
▫️Як жанчыны-лідаркі інтэгруюць этычныя прынцыпы і сацыяльную адказнасць у стратэгію свайго бізнесу?

Мадэратар дыскусіі: вядомы беларускі журналіст, псіхолаг, філолаг і грамадскі дзеяч, Сяргей Падсасонны.

Таксама выступяць:
▫️Паліна Прысмакова, доктарка, прафесарка і выкладчыца менеджменту Атлантычнага Універсітэта Флорыды, з тэмай "Жаночая версія лідарства".
▫️Віялета Нікіцік, псіхолаг, лектар, групавы тэрапеўт, з тэмай "Чаму бізнесоўцам варта звяртацца да псіхолагаў?".
▫️Воля Шніп, таленавітая беларуская вакалістка, з гуртом OliA Shnip Band.

❤️ Падчас івэнту мы адзначым завяршэнне дабрачыннай акцыі @bysol і АВВА у падтрымку палітзняволеных беларусак. Амаль €12 000 мы з вамі сабралі для жанчын за кратамі. Не спыняемся!

▫️Запрашэнне для сяброў АВВА на Spring Networking Business Ladies на вашых электронных скрынях. Калі вы не з'яўляецеся сябрам Асацыяцыі, але хочаце далучыцца да івэнту, звяртайцеся: marina.girin@abbabusiness.org | @Marina_Girin

#AllianceBBLadies фінансуецца Еўразвязам #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Конкурс для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі за мяжой!

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і каманда @freebelarusbusinessaward радыя паведаміць, што ўжо ў хуткім часе пачнецца прыём заявак на трэці конкурс бізнесаў.

У ІІІ Free Belarus Business Award бізнесоўцы будуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі.
▫️Арт-бізнес.
▫️Эка-бізнес.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў верасні ў межах IV Беларускага бізнес-форуму ў Варшаве.

▪️А напрыканцы 2024 году мы правядзем ІV Free Belarus Business Award з намінацыямі:

▫️Бізнес году.
▫️Брэнд году.
▫️Інавацыйны бізнес году.
▫️Сацыяльны бізнес году.
▫️Некамерцыйная арганізацыя году.

Узнагароджанне адбудзецца ў снежні.

Такім чынам, у гэтым годзе мы адбяром 8 найлепшых кампаній з беларускімі каранямі за мяжой і разыграем 40 000 еўра прызавога фонду.

⭐️ Free Belarus Business Award — адзін з накірункаў дапамогі кампаніям з беларускімі каранямі ад @abbabusiness. Удзел у прэміі — гэта шанец выйграць грашовы прыз, атрымаць інфармацыйную падтрымку і падвысіць пазнавальнасць вашага бізнесу.

Падпісвайцеся на #FreeBelarusBusinessAward у Telegram/ Instagram / Facebook, сачыце за навінамі і прымайце ўдзел у конкурсе!

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️IV Беларускі бізнес-форум у Варшаве адбудзецца ў верасні гэтага году. Пазначайце сабе ў календары і далучайцеся да ўдзелу!

Мы чакаем бізнесоўцаў са ўсёй Еўропы, ЗША і Канады, актыўнага ўдзелу экспертаў і ўсіх беларусаў, якія бачаць сябе ў бізнесе і хочуць быць часткай моцнай бізнес-дыяспары.

▪️На #BusinessForumWarsaw будуць падымацца важныя пытанні для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі за мяжой, у вас будзе магчымасць пазнаёміцца з прадстаўнікамі бізнес-асацыяцый, паспяховымі бізнесоўцамі, завязаць карысныя кантакты, распавесці пра свой бізнес і ініцыятывы.

⭐️ У межах форуму будуць аб'яўлены пераможцы конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой ІІІ Free Belarus Business Award. Мы ўзнагародзім найлепшыя кампаніі ў намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі.
▫️Арт-бізнес.
▫️Эка-бізнес.

🔴 Заяўкі на ўдзел у конкурсе пачнуць прымацца 1 траўня. Падпісвайцеся на #FreeBelarusBusinessAward у Telegram/ Instagram / Facebook і прымайце ўдзел у конкурсе!

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥 #BusinessForumVilnius — як гэта было.

III Беларускі бізнес-форум у Вільні 9 красавіка сабраў больш за 100 удзельнікаў. Вядомыя беларускія бізнесоўцы, эксперты з краінаў Еўропы і ЗША, падчас дыскусійных панэляў форуму абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з міграцыйнай палітыкай, развіццём бізнесу ў Літве, пошукам фінансавання, месцам Беларусі ў рэгіянальных гандлёвых блоках і дзелавых колах. Больш вынікаў тут.

Мы дзякуем партнёрам, спікерам, ганаровым гасцям, прадстаўнікам медыя і ўдзельнікам бізнес-форуму за актыўны ўдзел, натхняльныя ідэі і гатоўнасць да супрацы.

📷 Фота з форуму для вольнага спампоўвання. Шукайце сябе, дзяліцеся на сваіх старонках і не забудзьце адзначыць АВВА!

🔻Чакаем вас на бліжэйшых падзеях Асацыяцыі:

27 красавіка, Валенсія (Іспанія) — нефармальны бізнес-нэтворкінг, знаёмства з АВВА. Падрабязнасці і рэгістрацыя.
27 красавіка, Варшава — нэтворкінг сяброў АВВА.

Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў Асацыяцыі — гэта кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, удзел у буйных бізнес-падзеях, партнёрскія бонусныя праграмы, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і выключны давер па ўсім свеце.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Пачынаем прыём заявак на конкурс беларускіх бізнесаў за мяжой III Free Belarus Business Award⚡️

Бізнесоўцы з беларускімі каранямі могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі.
▫️Арт-бізнес.
▫️Эка-бізнес.

Прызавы фонд III Free Belrus Business Award складае €15 000. Але ўдзел у конкурсе — гэта не толькі шанец выйграць грашовы прыз, але таксама магчымасць атрымаць інфармацыйную падтрымку і падвысіць пазнавальнасць вашага бізнесу.

➡️ Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?

▪️Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў любой краіне (акрамя РБ, РФ) не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▪️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў любой краіне (акрамя РБ, РФ) не раней за жнівень 2020 г.;
▪️Стартапы на позняй стадыі развіцця, якія маюць не менш за 50% працаўнікоў-грамадзян РБ.

➡️ Як узяць удзел?

▪️Уважліва азнаёміцца з умовамі і крытэрамі ацэньвання намінацый.
▪️Даслаць заяўку да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску.

У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі заяўку з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.

За ходам конкурсу сачыце ў: Telegram/ Instagram/ Facebook.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Бясплатныя кансультацыі па бізнес-пытаннях ад акрэдытаваных экспертаў! Зарэгіструйцеся, каб атрымаць кваліфікаваную дапамогу.

Мэта АВВА — перадаваць досвед экспертаў і найлепшыя практыкі для развіцця бізнесу з беларускімі каранямі за мяжой.

Мы прапануем кансультацыі па:

▪️Юрыдычных пытаннях, якія тычацца працы, рэлакацыі, адкрыцця і развіцця бізнесу за мяжой.
▪️Падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу.
▪️Кадравых і фінансавых пытаннях (працаўладкаванне, кадравае кіраванне, працоўныя ўзаемаадносіны і інш.).

Асноўныя тэмы зваротаў да нас, працэс кансультавання, водгукі і адказы на больш частыя пытанні глядзіце на нашых картках.

🔴 Каб запісацца на онлайн-кансультацыю, калі ласка, запоўніце форму і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў.

Плануйце працу за мяжой і запуск сваёй справы з падтрымкай АВВА! Далучайцеся да Асацыяцыі, каб мець доступ да лепшых магчымасцяў і сталую падтрымку вашага бізнесу.

Засталіся пытанні — звяртайцеся да нас: +48797002890|@ABBA_telegram|info@abbabusiness.org

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ А вы ўжо падалі заяўку на конкурс беларускіх бізнесаў за мяжой III Free Belarus Business Award? Застаўся месяц — не прапусціце магчымасць выйграць грашовы прыз!

У гэты раз міжнароднае журы абярэ 3 пераможцы ў намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі — намінацыя закліканая адзначыць жанчын-лідарак, чые прадпрымальніцкія дасягненні і ўнёсак у бізнэс-супольнасць заслугоўваюць прызнання. Узнагарода падкрэсліць як асабісты поспех беларусак, так і ўнёсак у развіццё кампаній, якімі яны кіруюць, а таксама ў кіраванне бізнэс-працэсамі і стратэгічнымі аспектамі дзейнасці.
▫️Арт-бізнес — намінацыя заклікана адзначыць прадпрымальнікаў і кампаніі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы культуры і забаваў ці задзейнічаюць якія-небудзь віды мастацтва і творчасці ў сваёй прафесійнай, камерцыйнай дзейнасці.
▫️Эка-бізнес — намінацыя заклікана адзначыць прадпрыемствы і прадпрымальнікаў, чыя дзейнасць арыентавана на садзейнічанне экалагічнай устойлівасці і ахове навакольнага асяроддзя. Гэта прадпрыемствы, якія імкнуцца не толькі да фінансавага поспеху, але і да выканання прынцыпаў экалагічнай адказнасці ў сваёй дзейнасці.

Падрабязней пра намінацыі і крытэры ацэньвання глядзіце на сайце.

👉 Дасылайце заяўкі
на ўдзел у III Free Belarus Business Award да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі заяўку з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.

За ходам конкурсу сачыце ў: Instagram/ Facebook.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💶15 000 для беларускіх бізнесаў: падавайце заяўкі на конкурс III Free Belrus Business Award!

☝️Генеральны дырэктар кампаніі LASERA PLUS Раман Цімафееў звяртаецца да патэнцыйных удзельнікаў і будучых пераможцаў прэміі. У папярэднім конкурсе, II Free Belrus Business Award у 2023 годзе, LASERA PLUS перамагла ў намінацыі "Найлепшы бізнес году". Як далей развіваецца бізнес вы можаце сачыць на старонцы кампаніі. Інфармацыя пра ўсіх пераможцаў II FBBA знаходзіцца па тэгу #FBBA_winners.

🔽Як узяць удзел конкурсе:

▫️Азнаёміцца з умовамі і крытэрамі ацэньвання намінацый.
▫️Даслаць заяўку да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі анкету з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.

За ходам конкурсу сачыце ў канале @freebelarusbusinessaward, а таксама ў: Instagram/ Facebook.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢 Запрашаем беларускіх бізнесоўцаў на канферэнцыю 6 чэрвеня ва Уроцлаве, Польшча.

Мерапрыемства пройдзе ў 2 этапы. На першую частку запрашаюцца сябры АВВА.

У праграме:

▫️Выступы ваяводы, маршалка і прэзідэнта горада Уроцлаў.
▫️Выступы прадстаўнікоў Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты (Krajowa Izba Gospodarcza) і Ніжнесілезскай гандлёва-прамысловай палаты (Dolnośląska Izba Gospodarcza).

13:30 — пачатак рэгістрацыі.
14:00-18:00 — канферэнцыя.
📍Спасылку на рэгістрацыю і дэталі івэнту вы атрымаеце на электронную скрыню.

На другую частку івэнту запрашаем прадстаўнікоў беларускага бізнесу, патрэбная рэгістрацыя.

У праграме:

▫️Падводзім вынікі сустрэчы з мясцовымі ўладамі Уроцлава.
▫️Адукацыйныя магчымасці з падтрымкай АВВА: як беларусам у ЕЗ удзельнічаць у грантавых праграмах (Most+, INSEAD).
▫️Прэзентацыя дзейнасці і бліжэйшых планаў АВВА.
▫️Афіцыйнае адкрыццё прадстаўніцтва АВВА ва Уроцлаве, знаёмства з амбасадарам Асацыяцыі па Уроцлаву.
▫️Пытанні і адказы.
▫️Нэтворкінг.

18:00 — пачатак рэгістрацыі.
18:30-20:00 — бізнес-івэнт.
📍Cпасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.

Рэгіструйцеся па спасылцы да 5 чэрвеня.

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💶15 000 для беларускіх бізнесаў: працягваецца прыём заявак на конкурс III Free Belarus Business Award. Запрашаем да ўзелу!

Бізнесоўцы могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі
▫️Арт-бізнес
▫️Эка-бізнес

Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?

▪️Камерцыйныя арганізацыі, якія зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 года, і маюць не менш за 50% беларускага ўстаўнога капіталу або 50% долі беларускіх удзельнікаў;
▪️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г.

✔️Як узяць удзел?

▫️Азнаёміцца з умовамі і крытэрамі ацэньвання намінацый.
▫️Даслаць заяўку да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску.

⚡️Засталося 2 тыдні на падачу. Чакаем вашыя заяўкі!

За ходам конкурсу сачыце ў: Telegram/ Instagram/ Facebook.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Не прапусціце магчымасць выйграць €5000 на развіццё бізнесу! Застаўся тыдзень, каб даслаць заяўку на ўдзел у конкурсе III Free Belarus Business Award.

Пра конкурс:

▪️Агульны прызавы фонд складае €15 000.
▪️Удзел бясплатны, фармат — онлайн.
▪️Могуць удзельнічаць:
▫️Камерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. Фізічная асоба не павінна пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ.
▪️Намінацыі III Free Belarus Business Award:
▫️Бізнес-лэдзі;
▫️Арт-бізнес;
▫️Эка-бізнес.
▪️Падрабязней пра намінацыі і крытэры ацэньвання глядзіце на сайце прэміі.
▪️Для ўдзелу трэба запоўніць анкету на ангельскай мове. Недасканалае валоданне ангельскай не паўплывае на рашэнне аб удзеле.
▪️Конкурс праходзіць у 2 этапы. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі анкету з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.
▪️Прадстаўнікі бізнесаў, якія пройдуць у 2 этап, запрашаюцца на цырымонію абвяшчэння пераможцаў, якая адбудзецца напрыканцы верасня ў Варшаве.

✔️Дасылайце заяўкі да 10 чэрвеня, 23.59 (час СЕТ).

Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.
За ходам конкурсу сачыце ў: Instagram/ Facebook.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abba_business_ пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Апошні дзень рэгістрацыі на бізнес-канферэнцыю ва Уроцлаве, Польшча. Паспейце далучыцца!

Мерапрыемства 6 чэрвеня пройдзе ў 2 этапы. На першую частку запрашаюцца сябры АВВА.

У праграме:
▫️Выступы ваяводы, маршалка і прэзідэнта горада Уроцлаў.
▫️Выступы прадстаўнікоў Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты (Krajowa Izba Gospodarcza) і Ніжнесілезскай гандлёва-прамысловай палаты (Dolnośląska Izba Gospodarcza).

13:30 — пачатак рэгістрацыі.
14:00-18:00 — канферэнцыя.
Спасылку на рэгістрацыю і дэталі івэнту вы атрымаеце на электронную скрыню.

На другую частку івэнту запрашаем прадстаўнікоў беларускага бізнесу, патрэбная рэгістрацыя.

У праграме:
▫️Падводзім вынікі сустрэчы з мясцовымі ўладамі Уроцлава.
▫️Адукацыйныя магчымасці з падтрымкай АВВА: як беларусам у ЕЗ удзельнічаць у грантавых праграмах (Most+, INSEAD).
▫️Прэзентацыя дзейнасці і бліжэйшых планаў АВВА.
▫️Афіцыйнае адкрыццё прадстаўніцтва АВВА ва Уроцлаве, знаёмства з амбасадарам Асацыяцыі па Уроцлаву.
▫️Пытанні і адказы.
▫️Нэтворкінг.

18:00 — пачатак рэгістрацыі.
18:30-20:00 — бізнес-івэнт.
Cпасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы да 5 чэрвеня.

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Запісвайцеся на індывідуальныя кансультацыі па развіцці бізнесу ў Літве.

▪️Ваш бізнес у Літве сутыкнуўся з нечаканымі перашкодамі для развіцця?
▪️Шукаеце партнёраў/пастаўшчыкоў у Літве?
▪️Хочаце абмеркаваць з літоўскай бізнес-асацыяцыяй стратэгію развіцця бізнесу ў Літве?

Прадстаўляем унікальную магчымасць абмеркаваць стратэгію і перашкоды для вашага бізнесу ў Літве разам з партнёрам АВВА — Літоўскай канфедэрацыяй працадаўцаў (Lietuvos Darbdavių Konfederacija, LDK). Вашымі кансультатамі будуць спецыялісты LDK пад кіраўніцтвам Віцэ-прэзыдэнткі Аўрэліі Мальдутыце (Aurelija Maldutytė), якая мае вялікі досвед адвакатавання інтарэсаў бізнесу ў Літве, вялікую сетку кантактаў і досвед міжнароднага бізнесу.  

Алгарытм правядзення кансультацыі:

1️⃣ Атрыманне і разгляд заяўкі.
2️⃣ Зваротная сувязь ад LDK/АВВА з прапановай часу сустрэчы на першую кансультацыю. Усе кансультацыі запланаваныя офлайн, фармат онлайн магчымы толькі ў выпадку другой і наступных сустрэчаў з кансультантам.
3️⃣ Першая кансультацыя і вызначэнне плану наступных сустрэчаў, калі ёсць патрэба далейшай супрацы. Час і працяглаць кансультацыі залежыць ад складанасці пытання і аб'ёму неабходнай дапамогі.
4️⃣ Атрыманне зваротнай сувязі (водгуку) адносна кансультацыі.

✔️Увага! Кансультацыі маюць выключна рэкамендацыйны характар і НЕ ўключаюць:

▫️Падрыхтоўку пісьмовых заключэнняў кансультантам.
▫️Адвакатаванне кансультантам інтарэсаў кансультаванага бізнесу.
▫️Суправаджэнне або прадстаўленне інтарэсаў у дзяржаўных установах Літвы, судах, банках і фінансавых арганізацыях.
▫️Падрыхтоўку кансультантам стратэгіі або бізнес-плана.
▫️Змяненне або дапаўненне кансультантам праектаў стратэгіі або бізнес-плана.
▫️Удзел кансультанта ў перамовах з бізнес-партнёрамі з Літвы.
▫️Любыя дзеянні, што супярэчаць заканадаўству Літвы і Еўразвязу.

👉 Запоўніць заяўку на кансультацыю.

✔️Нагадваем, што таксама мы праводзім бясплатныя онлайн-кансультацыі па юрыдычных пытаннях, падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу, кадравых і фінансавых пытаннях. Падрабязнасці і запіс па спасылцы.

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Запісвайцеся на бясплатныя онлайн-кансультацыі па падрыхтоўцы бізнес-планаў.

Гэтая паслуга распрацаваная адмыслова для сяброў АВВА. Кансультацыі правядуць дасведчаныя эксперты міжнароднага ўзроўню.

Што ўключае кансультацыя:

▫️Зваротнаю сувязь ад эксперта па кожнаму з элементаў бізнес-плана.
▫️Парады па паляпшэнні структуры бізнес-плана.
▫️Дапамогу ў паляпшэнні фінансавых паказчыкаў і разлікаў для банкаў ці іншых фінансавых структураў.

⚡️Звярніце ўвагу: кансультацыі НЕ прадугледжваюць падрыхтоўку, змену ці дапаўненне экспертам бізнес-плана, падрыхтоўку пісьмовых высноваў, прадстаўленне інтарэсаў у банках, удзел у перамовах па крэдытах.

👉 Запоўніце заяўку на кансультацыю і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў.

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM