Forwarded from FBBA - Free Belarus Business Award
Бізнесоўцы з беларускімі каранямі могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:
⭐️Некамерцыйная арганізацыя года.
⭐️Сацыяльнае прадпрыемства года.
⭐️Інавацыйны бізнес года.
⭐️Брэнд года.
⭐️Найлепшы бізнес года.
Удзел у конкурсе бясплатны, фармат — онлайн. Прызавы фонд складае €25 000.
👇Могуць удзельнічаць:
▫️Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. Фізічная асоба не павінна пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ.
▫️Пераможцы папярэдніх эдыцый конкурсу, акрамя пераможцаў II Free Belarus Business Award.
👇Як узяць удзел:
▫️Уважліва азнаёміцца з умовамі, намінацыямі і крытэрамі ацэньвання IV Free Belarus Business Award.
▫️Даслаць заяўку да 18.08.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. Недасканалае валоданне ангельскай не паўплывае на рашэнне аб удзеле.
📩 Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.
#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Спікер сустрэчы, Максім Гонтар — бізнесовец з 15-гадовым досведам дзейнасці, інвестар. З'яўляецца заснавальнікам IT-інжынерынгавай кампаніі Cody ў ЗША, якая ўвайшла ў ТОП-100 бізнесаў па росце абароту IT кампаній у 2023 годзе; заснавальнікам ondutyai — SMM з дапамогай AI; партнёрам і інвестарам розных стартапаў.
Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве @abba_wro.
27 ліпеня, 16:00 (СЕТ), онлайн.
Рэгіструйцеся па спасылцы.
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, экспертных кансультацый і партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч і эксклюзіўных кантактаў у розных краінах свету.
▫️27 ліпеня, субота, 16:00 (СЕТ) — вэбінар "Бізнес у ЗША. Грошы на стартапы". Спікер сустрэчы, Максім Гонтар — бізнесовец з 15-гадовым досведам дзейнасці, інвестар — падзеліцца сваім досведам, падрабязна распавядзе пра магчымасці фінансавання для бізнесоўцаў і стартапераў, адкажа на вашыя пытанні.
Рэгіструйцеся па спасылцы.
Магчымасць выйграць €5000 на развіццё бізнесу. Удзел у конкурсе бясплатны, фармат — онлайн. Бізнесоўцы і НДА могуць стаць пераможцамі ў адной з намінацый: Некамерцыйная арганізацыя года, Сацыяльнае прадпрыемства года, Інавацыйны бізнес года, Брэнд года, Найлепшы бізнес года. Дэдлайн падачы — 18.08.2024, 23.59 (СЕТ). Усе падрабязнасці на @freebelarusbusinessaward.
31 жніўня-2 верасня, Таронта — 35-ты З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі. У праграме: бізнес-панэль, дыскусіі і прэзентацыі, прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў, выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў, вялікі канцэрт, экскурсіі, нэтворкінг і інш. Праграма з'езду.
Рэгіструйцеся па спасылцы.
▫️Конкурс на найлепшы мерч для АВВА. Запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.
▫️Конкурс на найлепшы гімн для АВВА. Запрашаем творцаў да стварэння ўнікальнага гімна, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.
▫️Офлайн-кансультацыі па бізнесе ў Літве. Запоўніць заяўку.
▫️Онлайн-кансультацыі па юрыдычных пытаннях, якія тычацца працы, рэлакацыі, адкрыцця і развіцця бізнесу за мяжой, падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу, кадравых і фінансавых пытаннях. Запісацца.
▫️Онлайн-кансультацыі па падрыхтоўцы бізнес-планаў для сяброў АВВА. Запоўніць заяўку.
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
АВВА прадастаўляе досвед экспертаў і найлепшыя практыкі для развіцця бізнесу з беларускімі каранямі за мяжой. Нашыя прадстаўніцтвы ў Польшчы, Літве і ЗША пашыраюць магчымасці эфектыўнага кансультавання і рашэння індывідуальных кейсаў, мы намагаемся забяспечыць беларускіх бізнесоўцаў за мяжой ўсебаковай падтрымкай для адаптацыі і росту.
Запісвайцеся на онлайн-кансультацыі па:
▪️Юрыдычных пытаннях, якія тычацца працы, рэлакацыі, адкрыцця і развіцця бізнесу за мяжой.
▪️Падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу.
▪️Кадравых і фінансавых пытаннях (працаўладкаванне, кадравае кіраванне, працоўныя ўзаемаадносіны і інш.).
На кансультацыі вы можаце атрымаць адказы на такія пытанні, як:
▫️Патрабаванні для старту бізнесу.
▫️Абранне формы арганізацыі бізнесу.
▫️Алгарытм рэгістрацыі кампаніі.
▫️Абранне сістэмы падаткаабкладання.
▫️Карпаратыўныя пытанні.
▫️Варыянты працаўладкавання супрацоўнікаў і інш.
Таксама ў партнёрстве з Літоўскай канфедэрацыяй працадаўцаў (Lietuvos Darbdavių Konfederacija, LDK) мы прапануем індывідуальныя кансультацыі па развіцці бізнесу ў Літве.
Калі ваш бізнес у Літве сутыкнуўся з нечаканымі перашкодамі для развіцця, вы шукаеце партнёраў/пастаўшчыкоў у Літве ці хочаце абмеркаваць з літоўскай бізнес-асацыяцыяй стратэгію развіцця свайго бізнесу — запісвайцеся на кансультацыю!
Засталіся пытанні — звяртайцеся да нас: +48797002890| @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org
Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from FBBA - Free Belarus Business Award
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Бізнесоўцы з беларускімі каранямі могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:
⭐️Некамерцыйная арганізацыя года.
⭐️Сацыяльнае прадпрыемства года.
⭐️Інавацыйны бізнес года.
⭐️Брэнд года.
⭐️Найлепшы бізнес года.
Удзел у конкурсе бясплатны, фармат — онлайн. Прызавы фонд складае €25 000. Далучайцеся!
👇Могуць удзельнічаць:
▫️Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️ІП — грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. ІП не павінен пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, павінен мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ.
▫️Пераможцы папярэдніх эдыцый конкурсу, акрамя пераможцаў II Free Belarus Business Award.
📩 Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.
#FBBA4 рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Развіццё беларускай бізнес-супольнасці ў замежжы — адзін з асноўных прыярытэтаў нашай працы. АВВА рэгулярна ладзіць эксклюзіўныя мерапрыемствы для сваіх сяброў, і гэтым разам мы запрашаем на онлайн-сустрэчу для беларускіх бізнесоўцаў з двух кантынентаў!
Чаму варта далучыцца?
Доступ да шырокага кола прафесіяналаў, якія могуць стаць вашымі партнёрамі, кліентамі або настаўнікамі. Развівайце свой бізнес знаходзьце патрэбныя кантакты ў розных галінах.
Сябры АВВА — гэта бізнесоўцы, якія разумеюць каштоўнасць узаемадапамогі і падтрымкі. Мы ствараем платформу для абмену досведам і рэсурсамі, каб кожны з нас мог расці і развівацца.
Онлайн-сустрэча дазволіць вам наладзіць сувязі з бізнесоўцамі з усяго свету, што адкрывае новыя перспектывы для супрацы.
Гарантуем прадуктыўную і пазітыўную атмасферу на нашых мерапрыемствах! Мы ўпэўненыя, што вы знойдзеце новых сяброў і партнёраў і натхненне для далейшай працы.
⏰8 жніўня, 18:00 (па часе СЕТ).
Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве.
Зарэгіструйцеся па спасылцы на вашых электронных скрынях.
Далучайцеся да ABBA, каб мець доступ да лепшых магчымасцяў, партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч, эксклюзіўных кантактаў і сталую падтрымку вашага бізнесу.
#ABBA_members
Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сяброўства ў АВВА — гэта:
Лабіяванне, адвакатаванне, прадстаўніцтва і абарона правоў ды інтарэсаў сумленнага беларускага бізнесу ў існай геапалітычнай сітуацыі.
Мы прадастаўляем кансультацыі адмыслоўцаў па бізнесе, юрыстаў і экспертаў міжнароднага ўзроўню, спрыяем абмену досведам і найлепшымі практыкамі для развіцця бізнесу.
ABBA ажыццяўляе адукацыйныя ініцыятывы, у тым ліку бізнес-семінары, вэбінары і інш. Мы дапамагаем атрымаць фінансаванне на адукацыю ў ЕЗ і ЗША, каб нашыя сябры маглі атрымліваць доступ да ўнікальных рэсурсаў, якія спрыяюць іх паспяховай адаптацыі і развіццю ў новых умовах.
Садзейнічанне ў прыцягненні фінансавання для бізнесу, стартапаў і бізнес-ідэй. У распрацоўцы знаходзіцца праект АВВА Invest Club, мэтай якога з’яўляецца пашырэнне магчымасцяў фінансавання беларускіх бізнесаў за мяжой.
Развіццё беларускай бізнес-супольнасці ў замежжы — адзін з асноўных прыярытэтаў нашай працы. Нашыя падзеі і праграмы дапамагаюць пашыраць дзелавыя кантакты і партнёрствы, знаходзіць падтрымку для развіцця бізнесу.
Доступ сяброў АВВА да партнёрскіх бонусных праграм, якія спрыяюць развіццю бізнесу і мінімізацыі выдаткаў, магчымасць прасоўвання бізнесу праз медыярэсурсы.
Мы стварылі Альянс беларускіх бізнес-лэдзі — аб’яднанне таленавітых, паспяховых і здольных беларускіх жанчын за мяжой для абмену ідэямі і досведам, узаемнай падтрымкі, адукацыі і пошуку магчымасцяў.
#ABBA_members
Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.
Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
#abbabusiness #бизнес #ассоциация #предприниматель #беларусь #belarus #бизнесвпольше #shortvideo
Forwarded from FBBA - Free Belarus Business Award
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пра конкурс:
▪️Агульны прызавы фонд складае €25 000.
▪️Удзел бясплатны, фармат — онлайн.
▪️Могуць удзельнічаць:
▫️Актыўныя камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️Актыўныя ІП — грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. ІП не павінен пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, павінен мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ;
▫️Пераможцы папярэдніх эдыцый конкурсу, акрамя пераможцаў II Free Belarus Business Award.
▪️Намінацыі IV Free Belarus Business Award:
▫️Некамерцыйная арганізацыя года;
▫️Сацыяльнае прадпрыемства года;
▫️Інавацыйны бізнес года;
▫️Брэнд года;
▫️Найлепшы бізнес года.
▪️Падрабязней пра намінацыі і крытэры ацэньвання глядзіце на сайце прэміі.
▪️Для ўдзелу трэба запоўніць анкету на ангельскай мове. Недасканалае валоданне ангельскай не паўплывае на рашэнне аб удзеле.
▪️Конкурс праходзіць у 2 этапы. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі анкету з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.
👉 Дасылайце заяўкі на ўдзел да 18.08.2024, 23:59 (СЕТ).
#FBBA4 рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вашымі кансультатамі будуць спецыялісты Літоўскай канфедэрацыі працадаўцаў (Lietuvos Darbdavių Konfederacija, LDK) пад кіраўніцтвам Віцэ-прэзыдэнткі Аўрэліі Мальдутыце (Aurelija Maldutytė), якая мае вялікі досвед адвакатавання інтарэсаў бізнесу ў Літве, вялікую сетку кантактаў і досвед міжнароднага бізнесу.
👉 Запаўняйце анкету для запісу на кансультацыю.
Пасля разгляду заяўкі з вамі звяжуцца спецыялісты ад LDK/АВВА з прапановай часу сустрэчы на першую кансультацыю. Усе сустрэчы запланаваныя офлайн, онлайн-фармат магчымы толькі ў выпадку другой і наступных сустрэчаў з кансультантам.
Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from FBBA - Free Belarus Business Award
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
5 намінацый, €25000 прызавы фонд, онлайн-падача заявак і удзел у конкурсе, інфармацыйная і медыйная падтрымка ад @abba_business_
За водгук пра конкурс дзякуем Ірыне Церахавай, сузаснавальніцы кампаніі Banalytycs, пераможцы II Free Belarus Business Award у намінацыі "Інавацыйны бізнес года".
#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM