ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.57K subscribers
745 photos
93 videos
4 files
583 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
⚡️9 красавіка адбудзецца III Беларускі бізнес-форум у Вільні — ключавая падзея АВВА ў Літве ў 2024 годзе. Далучайцеся!

У праграме:

▪️Размаўляем пра праблемы з атрыманнем літоўскага ВНЖ з уладамі Літвы (чакаецца ўдзел кіраўніцтва Дэпартманету па міграцыі, літоўскіх парламентарыяў і прадстаўнікоў міністэрстваў).
▪️Бізнес-панэлі з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі бізнес-асацыяцыяў Літвы.
▪️Фінансавыя магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Літве ад экспертаў і прадстаўнікоў літоўскіх банкаў.
▪️Нэтворкінг і супольныя дыскусіі, магчымасць камунікацыі з прадстаўнікамі літоўскіх афіцыйных органаў і бізнес-асацыяцыяў.

Дыскусійныя бізнес-панэлі па пытаннях:

▪️Ці ёсць месца для Беларусі ў рэгіянальнай гандлёвай і дзелавой супольнасці, і якія дэмакратычныя перадумовы для гэтага? Беларусь не з'яўляецца чальцом СГА і выключана з глабальных ланцугоў стварэння коштаў і рэгіянальнай эканамічнай супрацы. Ці можна гэта змяніць і як? Ці бачаць краіны ЕЗ Беларусь як рэгіянальнага эканамічнага партнёра пры дэмакратычных зменах у краіне?

▪️Бізнес-міграцыя беларусаў у Літву: бягучае становішча і перспектывы. У Літве жыве больш за 70 000 беларусаў, але літоўскія ўлады сцвярджаюць, што нацыянальныя пытанні бяспекі маюць першаснае значэнне. Як гэта ўплывае на беларускі бізнес у Літве? Якія змены чакаюцца ў бліжэйшай будучыні?

▪️Фінансавыя магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Літве. Якія магчымасці і абмежаванні існуюць для бізнесу з беларускімі акцыянерамі ў Літве? Як палепшыць доступ да фінансавання? Як дасягнуць літоўскага і балтыйскага рынкаў?

9 красавіка
📍Канферэнц-зала гатэля Marriott Vilnius (Rinktinės g: 3, Vilnius).
Мовы івэнту: ангельская, беларуская, літоўская (сінхронны пераклад).

👉 Рэгіструйцеся на ўдзел па спасылцы.

Прыходзьце на #BusinessForumVilnius разам са сваімі калегамі і партнёрамі!
"Паасобку мы не можам зрабіць шмат, але калі мы разам - толькі нябёсы абмяжоўваюць нас".

Алесь Аляхновіч, дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, выступіў на закрыцці I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне.

▫️Нагадаем, што агулам у падзеі ўдзельнічалі больш за 150 чалавек. Сярод іх — беларускія бізнесоўцы з ЗША і Канады, прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША, Дэпартамента гандлю і USAID. На панэльных дыскусіях уздымаліся пытанні падтрымкі беларускага бізнесу з боку ЗША, развіцця нашай бізнес-дыяспары і вырашэння фінансавых праблемаў беларускіх бізнесоўцаў.

Пра вынікі форуму глядзіце на нашым ют'юб-канале. А ў гэтым плэйлісце дасяжныя ўсе матэрыялы ад спікераў #ForumWashington.

Запрашаем да ўдзелу ў форумах АВВА: бліжэйшая буйная бізнес-падзея для беларускай супольнасці замежжа — III Беларускі бізнес-форум у Вільні 9 сакавіка.

🔴 Праграма і рэгістрацыя на #BusinessForumVilnius.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Першы Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне — як гэта было? Глядзіце цізер міні-фільму пра гістарычную падзею для беларускай бізнес-дыяспары.

Мы хочам выказаць шчырую падзяку прадстаўнікам медыя, блогерам, i ўсім, хто асвятляў I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне. Дзякуючы нашай супрацы важныя ініцыятывы для беларускай бізнес-супольнасці становяцца бачнымі для шырокай аўдыторыі.

Калі вы прапусцілі навіны пра форум, раім азнаёміцца з наступнымі матэрыяламі:

▪️Голос Америки: «Никто до этого ничего подобного не делал»: Белорусы из разных стран мира собрались на форуме в Вашингтоне.
▪️Еўрарадыё: Ціханоўская, ABBA, людзі з дзяржструктур ЗША, вынікі (відэа).
▪️Радыё Свабода: Ціханоўская на Беларускім бізнэс-форуме ў ЗША.
▪️Позірк: Беларусь будзе часткай глабальнай эканомікі, а не расійскай.
▪️АВА: Першы беларускi бізнес форум у Вашынгтоне. Практычныя вынiкi. (стрым).

Дзякуем за інфармацыйную падтрымку форуму:
@belarus_economy
@belsat
@GolosAmeriki
@pozirkonline
@radiosvaboda
@RealnaiaBelarus

Дзякуем @dmv_productions за дапамогу ў відэаздымках падчас форуму.

#ForumWashington арганізаваны ABBA пры падтрымцы Дэпартаменту Гандлю ЗША. Дзякуем прадстаўнікам урадавых структур ЗША, нашым партнёрам і сябрам за супольнае годнае правядзенне I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, а таксама за падтрымку Асацыяцыі ў развіцці моцнай беларускай бізнес-дыяспары свету.

⭐️ Запрашаем да ўдзелу ў форумах АВВА: бліжэйшая буйная бізнес-падзея для беларускай супольнасці замежжа — III Беларускі бізнес-форум у Вільні 9 красавіка.

👉 Праграма і рэгістрацыя на #BusinessForumVilnius.

Далучайцеся да АВВА (запоўніць анкету). Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!
⚡️Далучайцеся да ўдзелу ў III Беларускім бізнес-форуме ў краінах Балтыі!

9 красавіка ў Вільні збяруцца прадстаўнікі беларускага бізнесу за мяжой, літоўскія парламентарыі і прадстаўнікі міністэрстваў, юрысты, эксперты, медыя і актыўныя прадстаўнікі дыяспары. Чакаем вашага ўдзелу!

Форум — гэта прастора для размоваў з уладамі, наладжвання партнёрскіх адносінаў, прамоцыі вашых бізнесаў і ініцыятываў.

У праграме:

▫️Размаўляем пра праблемы з атрыманнем літоўскага ВНЖ з уладамі Літвы.
▫️Бізнес-панэлі з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі бізнес-асацыяцыяў Літвы.
▫️Фінансавыя магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Літве ад экспертаў і прадстаўнікоў літоўскіх банкаў.
▫️Нэтворкінг і супольныя дыскусіі.

9 красавіка, пачатак у 9:30.
📍 Канферэнц-зала гатэля Marriott Vilnius (Rinktinės g. 3).
Мовы івэнту: ангельская, беларуская, літоўская (сінхронны пераклад).

👉 Праграма форуму і рэгістрацыя на ўдзел. Колькасць месцаў абмежаваная, калі ласка, не адкладайце рэгістрацыю на апошні момант.

Прыходзьце на
#BusinessForumVilnius разам са сваімі калегамі і партнёрамі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Што чакаць ад III Беларускага бізнес-форуму ў Вільні і якія пытанні беларускія бізнесоўцы могуць вырашыць падчас ключавой падзеі АВВА ў Літве ў 2024 годзе?

Пракаментавала ў студыі @belsat Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.

Праблемы легалізацыі, фінансавыя праблемы малога і сярэдняга бізнесу, магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Літве — усё гэта вы зможаце абмеркаваць на форуме з прадстаўнікамі літоўскага Дэпартманету па міграцыі, міністэрстваў і банкаў, экспертамі і прадстаўнікамі бізнес-асацыяцыяў Літвы, федэральных структур ЗША і Еўразвязу.

Запланаваныя дыскусійныя бізнес-панэлі па пытаннях:

▪️Ці ёсць месца для Беларусі ў рэгіянальнай гандлёвай і дзелавой супольнасці, і якія дэмакратычныя перадумовы для гэтага? Ці бачаць краіны ЕЗ Беларусь як рэгіянальнага эканамічнага партнёра пры дэмакратычных зменах у краіне?

▪️Бізнес-міграцыя беларусаў у Літву: бягучае становішча і перспектывы. У Літве жыве больш за 70 000 беларусаў, але літоўскія ўлады сцвярджаюць, што нацыянальныя пытанні бяспекі маюць першаснае значэнне. Як гэта ўплывае на беларускі бізнес у Літве? Якія змены чакаюцца ў бліжэйшай будучыні?

▪️Фінансавыя магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Літве. Якія магчымасці і абмежаванні існуюць для бізнесу з беларускімі акцыянерамі ў Літве? Як палепшыць доступ да фінансавання? Як дасягнуць літоўскага і балтыйскага рынкаў?

▫️У канцы форуму плануецца нэтворкінг-сесія, дзе вы зможаце пазнаёміцца з бізнесоўцамі ў нефармальнай абстаноўцы, задаць прыватныя пытанні і атрымаць карысныя кантакты і парады па адкрыцці і развіцці бізнесу за мяжой. Далучайцеся!

9 красавіка, пачатак у 9:30
📍 Канферэнц-зала гатэля Marriott Vilnius (Rinktinės g. 3).
Мовы івэнту: ангельская, беларуская, літоўская (сінхронны пераклад).

👉
Падрабязная праграма форуму і рэгістрацыя на ўдзел. Колькасць месцаў абмежаваная, калі ласка, не адкладайце рэгістрацыю на апошні момант.

Прыходзьце на
#BusinessForumVilnius разам са сваімі калегамі і партнёрамі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Як легалізавацца ў Літве? Як развіваць свой бізнес, атрымаць фінансаванне і якія магчымасці існуюць для прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі ў Літве?

Гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца 9 красавіка на III Беларускім бізнес-форуме ў Вільні. Далучайцеся!

У форуме возьмуць удзел прадстаўнікі літоўскага Дэпартманету па міграцыі, міністэрстваў і банкаў, эксперты і прадстаўнікі бізнес-асацыяцыяў Літвы, федэральных структур ЗША і Еўразвязу.

У праграме:

▪️Размаўляем пра праблемы з атрыманнем літоўскага ВНЖ.
▪️Бізнес-панэлі з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі бізнес-асацыяцыяў Літвы па пытаннях:
▫️Ці ёсць месца для Беларусі ў рэгіянальнай гандлёвай і дзелавой супольнасці, і якія дэмакратычныя перадумовы для гэтага?
▫️Бізнес-міграцыя беларусаў у Літву: бягучае становішча і перспектывы.
▫️Фінансавыя магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Літве ад экспертаў і прадстаўнікоў літоўскіх банкаў.
▪️Нэтворкінг-сесія, дзе вы зможаце пазнаёміцца з бізнесоўцамі ў нефармальнай абстаноўцы, задаць прыватныя пытанні, атрымаць карысныя кантакты і парады па адкрыцці і развіцці бізнесу за мяжой.

Для каго гэтая падзея: для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі з краін Балтыі, іншых краін Еўразвязу і ЗША, прадстаўнікоў НДА, актывістаў дыяспары і ўсіх беларусаў, каго цікавяць пытанні легалізацыі і хто разглядае магчымасць адкрыцця бізнесу ў Літве.

👉 Падрабязная праграма форуму і рэгістрацыя на ўдзел. Колькасць месцаў абмежаваная, калі ласка, не адкладайце рэгістрацыю на апошні момант.

Прыходзьце на
#BusinessForumVilnius разам са сваімі калегамі і партнёрамі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴Запрашаем сяброў АВВА на бізнес-сняданак у Вільні.

Абмяркуем:

▫️Бягучыя пытанні і запыты сяброў АВВА.
▫️Вынікі #BusinessForumVilnius .
▫️Стратэгію развіцця беларускай бізнес-супольнасці за мяжой.

10 красавіка, 10:00.
📍 Месца будзе выслана на мэйл пасля рэгістрацыі. Для рэгістрацыі на бізнес-сняданак, калі ласка, запоўніце форму на вашых электронных скрынях.

Далучайцеся да Асацыяцыі беларускага бізесу за мяжой і атрымлівайце доступ да эксклюзіўных магчымасцяў!

⚡️Нагадваем, што 9 красавіка адбудзецца III Беларускі бізнес-форум у Вільні. Гэта падзея для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі з краін Балтыі, іншых краін Еўразвязу і ЗША, прадстаўнікоў НДА, актывістаў дыяспары і ўсіх беларусаў, каго цікавяць пытанні легалізацыі і хто разглядае магчымасць адкрыцця бізнесу ў Літве.

Падрабязная праграма форуму і рэгістрацыя на ўдзел.

Далучайцеся да падзеяў бізнес-дыяспары беларусаў за мяжой!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Ужо заўтра, 9 красавіка, сустракаемся на III Беларускім бізнес-форуме ў Вільні!

На форум збяруцца прадстаўнікі беларускага бізнесу за мяжой, літоўскія парламентарыі і прадстаўнікі міністэрстваў, юрысты, эксперты, медыя і актыўныя прадстаўнікі дыяспары. Гэта прастора для размоваў з уладамі, наладжвання партнёрскіх адносінаў, прамоцыі вашых бізнесаў і ініцыятываў. Далучайцеся!

У праграме:

▪️Размаўляем пра праблемы з атрыманнем літоўскага ВНЖ.
▪️Бізнес-панэлі з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі бізнес-асацыяцыяў Літвы па пытаннях:
▫️Ці ёсць месца для Беларусі ў рэгіянальнай гандлёвай і дзелавой супольнасці, і якія дэмакратычныя перадумовы для гэтага?
▫️Бізнес-міграцыя беларусаў у Літву: бягучае становішча і перспектывы.
▫️Фінансавыя магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Літве ад экспертаў і прадстаўнікоў літоўскіх банкаў.
▪️Нэтворкінг-сесія, дзе вы зможаце пазнаёміцца з бізнесоўцамі ў нефармальнай абстаноўцы, задаць прыватныя пытанні, атрымаць карысныя кантакты і парады па адкрыцці і развіцці бізнесу за мяжой.

Падрабязная праграма і рэгістрацыя на ўдзел. Засталося няшмат месцаў, паспейце зарэгістравацца на #BusinessForumVilnius!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Мы павінны размаўляць і чуць адзін аднаго. Мы мелі шмат супольнага ў мінулым, а цяпер з’яўляемся часткай адной еўрапейскай сям’і".

Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, адкрыла III Беларускі бізнес-форум у Вільні. На форуме прысутнічаюць літоўскія парламентарыі і прадстаўнікі міністэрстваў, бізнесоўцы з беларускімі каранямі, юрысты, эксперты, медыя і актывісты дыяспары.

▫️"Пераважная колькасць бізнесаў, заснаваных беларусамі ў Літве, працуюць сумленна і этычна, яны ўваходзяць у топ падаткаплатнікаў Літвы, ствараюць працоўныя месцы і прыносяць вялізную карысць эканоміцы Літвы. Але трэба ўмець аддзяляць сумленны бізнес ад несумленнага. Мы таксама не хочам, каб у Літве працавалі і зараблялі прыслужнікі рэжымаў ды іх калабаранты. Гэта ў нашых агульных інтарэсах, і мы заўсёды будзем адкрыта называць рэчы сваімі іменамі. [...]

Спадзяюся, што сённяшні форум стане працягам адкрытага дыялогу, тут мы будзем гаварыць і будзем слухаць, і абавязкова знойдзем вырашэнне складаных пытанняў".


Прамова цалкам.

За ходам #BusinessForumVilnius сачыце на нашых старонках: Instagram, Facebook, LinkedIn.
⚡️Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой паспяхова правяла III Беларускі бізнес-форум у Вільні!

На форуме выступілі літоўскія парламентарыі і прадстаўнікі міністэрстваў, юрысты, эксперты па фінансаванні і праву, прадстаўнікі беларускага бізнесу. Агулам мерапрыемства сабрала больш за 100 удзельнікаў.

▪️Абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з міграцыйнай палітыкай, развіццём бізнесу ў Літве, пошукам фінансавання, месцам Беларусі ў рэгіянальных гандлёвых блоках і дзелавых колах. Форум - гэта працяг дыялогу з літоўскімі ўладамі і арганізацыямі пра асаблівасці ўмоваў вядзення бізнесу. Мы падкрэсліваем, што АВВА гатовая да супрацы з літоўскімі ўладамі па акрэдытацыі бізнесу.

⭐️ Было падпісанае пагадненне аб супрацы паміж АВВА і Літоўскай канфедэрацыяй працадаўцаў.

Тэзісна вынікі дыскусій:

▫️Міграцыйная палітыка не прымаецца супраць беларусаў, але з'яўляецца важным элементам бяспекі беларусаў у Літве, з яе ўлікам плануецца вядзенне бізнесу ў краіне.
▫️Па думцы прадстаўнікоў Літвы, беларусы павінны самастойна клапаціцца заранёў пра тое, каб адаптавацца да патрабаванняў міграцыйнага заканадаўства, а таксама аб тым, каб выяўляць у сваіх колах несумленныя бізнесы.
▫️Атрымаць фінансаванне ў банках Літвы на развіццё бізнесу не проста нават літоўскім грамадзянам, не кажучы пра грамадзян Беларусі з ВНЖ. Альтэрнатыва: фінасаванне ў фінтэхах Літвы, як напрыклад, smeGo, дырэктар якога выступіў на форуме. Ён запэўніў, што беларускі пашпарт не з'яўляецца перашкодай, патрэбны толькі бізнес-праект і захаванне базавых умоваў фінансавай стабільнасці фірмы.
▫️У Беларусі ёсць месца ў рэгіянальных гандлёвых ініцыятывах і Літва будзе радая працаваць з Беларуссю па пытаннях развіцця рэгіянальнай інфраструктуры. Асноўнай перашкодай з'яўляецца палітычны фактар, супраца будзе магчымая толькі пасля правядзення дэмакратычных выбараў.

Далучайцеся да АВВА! Разам прадстаўляем патэнцыял беларускага бізнесу для эканомікі прымаючых краін і будуем моцную дыяспару беларусаў свету.

Больш фота з #BusinessForumVilnius. Адзначайце АВВА ў сацсетках. Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥 #BusinessForumVilnius — як гэта было.

III Беларускі бізнес-форум у Вільні 9 красавіка сабраў больш за 100 удзельнікаў. Вядомыя беларускія бізнесоўцы, эксперты з краінаў Еўропы і ЗША, падчас дыскусійных панэляў форуму абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з міграцыйнай палітыкай, развіццём бізнесу ў Літве, пошукам фінансавання, месцам Беларусі ў рэгіянальных гандлёвых блоках і дзелавых колах. Больш вынікаў тут.

Мы дзякуем партнёрам, спікерам, ганаровым гасцям, прадстаўнікам медыя і ўдзельнікам бізнес-форуму за актыўны ўдзел, натхняльныя ідэі і гатоўнасць да супрацы.

📷 Фота з форуму для вольнага спампоўвання. Шукайце сябе, дзяліцеся на сваіх старонках і не забудзьце адзначыць АВВА!

🔻Чакаем вас на бліжэйшых падзеях Асацыяцыі:

27 красавіка, Валенсія (Іспанія) — нефармальны бізнес-нэтворкінг, знаёмства з АВВА. Падрабязнасці і рэгістрацыя.
27 красавіка, Варшава — нэтворкінг сяброў АВВА.

Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў Асацыяцыі — гэта кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, удзел у буйных бізнес-падзеях, партнёрскія бонусныя праграмы, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і выключны давер па ўсім свеце.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM