ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.61K subscribers
646 photos
79 videos
4 files
489 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
⚡️Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой паспяхова правяла III Беларускі бізнес-форум у Вільні!

На форуме выступілі літоўскія парламентарыі і прадстаўнікі міністэрстваў, юрысты, эксперты па фінансаванні і праву, прадстаўнікі беларускага бізнесу. Агулам мерапрыемства сабрала больш за 100 удзельнікаў.

▪️Абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з міграцыйнай палітыкай, развіццём бізнесу ў Літве, пошукам фінансавання, месцам Беларусі ў рэгіянальных гандлёвых блоках і дзелавых колах. Форум - гэта працяг дыялогу з літоўскімі ўладамі і арганізацыямі пра асаблівасці ўмоваў вядзення бізнесу. Мы падкрэсліваем, што АВВА гатовая да супрацы з літоўскімі ўладамі па акрэдытацыі бізнесу.

⭐️ Было падпісанае пагадненне аб супрацы паміж АВВА і Літоўскай канфедэрацыяй працадаўцаў.

Тэзісна вынікі дыскусій:

▫️Міграцыйная палітыка не прымаецца супраць беларусаў, але з'яўляецца важным элементам бяспекі беларусаў у Літве, з яе ўлікам плануецца вядзенне бізнесу ў краіне.
▫️Па думцы прадстаўнікоў Літвы, беларусы павінны самастойна клапаціцца заранёў пра тое, каб адаптавацца да патрабаванняў міграцыйнага заканадаўства, а таксама аб тым, каб выяўляць у сваіх колах несумленныя бізнесы.
▫️Атрымаць фінансаванне ў банках Літвы на развіццё бізнесу не проста нават літоўскім грамадзянам, не кажучы пра грамадзян Беларусі з ВНЖ. Альтэрнатыва: фінасаванне ў фінтэхах Літвы, як напрыклад, smeGo, дырэктар якога выступіў на форуме. Ён запэўніў, што беларускі пашпарт не з'яўляецца перашкодай, патрэбны толькі бізнес-праект і захаванне базавых умоваў фінансавай стабільнасці фірмы.
▫️У Беларусі ёсць месца ў рэгіянальных гандлёвых ініцыятывах і Літва будзе радая працаваць з Беларуссю па пытаннях развіцця рэгіянальнай інфраструктуры. Асноўнай перашкодай з'яўляецца палітычны фактар, супраца будзе магчымая толькі пасля правядзення дэмакратычных выбараў.

Далучайцеся да АВВА! Разам прадстаўляем патэнцыял беларускага бізнесу для эканомікі прымаючых краін і будуем моцную дыяспару беларусаў свету.

Больш фота з #BusinessForumVilnius. Адзначайце АВВА ў сацсетках.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Бізнес-івэнт АВВА ў Мінесоце ўжо заўтра, далучайцеся!

У праграме сустрэчы:

▪️Вядзенне бізнесу ў Мінесоце — вітальнае слова і выступ Максіма Валадзько, уладальніка iDeal Auto Imports і актывіста Мінесоты.
▪️Прэзентацыя дзейнасці Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, вынікі I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне #ForumWashington, планы АВВА ў ЗША — Яўген Буры, прэзідэнт АВВА.
▪️Магчымыя шляхі легалізацыі ў ЗША, асаблівасці і магчымасці атрымання палітычнага прытулку — Раман Стэфановіч, адвакат Martin Druyan & Associates Attorneys, дырэктар дабрачыннай арганізацыі US Helps Case.
▪️Пачатак бізнесу ў ЗША, досвед вядзення бізнесу ў ЗША, магчымасці для развіцця праз сяброўства ў АВВА — Віктар Шаўчук, уладальнiк MGM Wine & Spirits, сябра АВВА.
▪️Фінансаванне стартапаў у ЗША і ЕЗ, венчурныя інвестыцыі — Алекс Голад, інвестар Startup/Early Stage.
▪️Важнасць і неабходнасць фармавання моцнай беларускай дыяспары, пытанні адкрыцця першага беларускага культурніцкана цэнтру ў Мінесоце — Павал Сакурэц, заснавальнік non profit BelarusianAmericans.Org.
▪️Пытанні і адказы.
▪️Нэтворкінг.


12 красавіка, 6:30 pm.
📍Ideal Auto Imports, Eden Prairie MN.

Рэгіструйцеся па спасылцы

✔️Падзяліцеся навіной #ABBA_USA са сваімі сябрамі і знаёмымі ў штатах.

Пры падтрымцы Association of Belarusians in America (АВА).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Конкурс для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі за мяжой!

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і каманда @freebelarusbusinessaward радыя паведаміць, што ўжо ў хуткім часе пачнецца прыём заявак на трэці конкурс бізнесаў.

У ІІІ Free Belarus Business Award бізнесоўцы будуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі.
▫️Арт-бізнес.
▫️Эка-бізнес.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў верасні ў межах IV Беларускага бізнес-форуму ў Варшаве.

▪️А напрыканцы 2024 году мы правядзем ІV Free Belarus Business Award з намінацыямі:

▫️Бізнес году.
▫️Брэнд году.
▫️Інавацыйны бізнес году.
▫️Сацыяльны бізнес году.
▫️Некамерцыйная арганізацыя году.

Узнагароджанне адбудзецца ў снежні.

Такім чынам, у гэтым годзе мы адбяром 8 найлепшых кампаній з беларускімі каранямі за мяжой і разыграем 40 000 еўра прызавога фонду.

⭐️ Free Belarus Business Award — адзін з накірункаў дапамогі кампаніям з беларускімі каранямі ад @abbabusiness. Удзел у прэміі — гэта шанец выйграць грашовы прыз, атрымаць інфармацыйную падтрымку і падвысіць пазнавальнасць вашага бізнесу.

Падпісвайцеся на #FreeBelarusBusinessAward у Telegram/ Instagram / Facebook, сачыце за навінамі і прымайце ўдзел у конкурсе!

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Сёння сустракаемся ў Чыкага: будуем сувязі і бізнэс-кантакты паміж супольнасцямі розных штатаў і краінаў. Далучайцеся!

Сустрэча ладзіцца ў супрацоўніцтве з арганізацыяй Беларусы Чыкага. Мы плануем цікавыя і пазнавальныя дыскуссіі па наступных пытаннях:
▫️палітычны прытулак і легалізацыя ў ЗША;
▫️прадпрымальніцтва, адкрыццё і развіццё новых прадпрыемстваў у ЗША;
▫️стварэнне квітнеючых беларускіх дзелавых суполак у Чыкага і Сярэднім Захадзе.

У праграме сустрэчы:

▪️Прывітальнае слова і мадэрацыя — Жанна Чарняўская, прэзідэнтка дабрачыннай арганізацыі "Беларусы Чыкага".
▪️Прэзентацыя дзейнасці АВВА, вынікі I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне #ForumWashington, планы АВВА ў ЗША — Яўген Буры, прэзідэнт АВВА.
▪️Магчымыя шляхі легалізацыі ў ЗША, асаблівасці і магчымасці атрымання палітычнага прытулку — Раман Стэфановіч, адвакат Martin Druyan & Associates Attorneys, дырэктар дабрачыннай арганізацыі US Helps Case.
▪️Пачатак бізнесу ў ЗША, досвед вядзення бізнесу ў ЗША, магчымасці для развіцця праз сяброўства ў АВВА — Віктар Шаўчук, уладальнiк MGM Wine & Spirits, сябра АВВА.
Фінансаванне стартапаў у ЗША і ЕЗ, венчурныя інвестыцыі — Алекс Голад, інвестар Startup/Early Stage.
▪️Пытанні і адказы.
▪️Нэтворкінг.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.

13 красавіка, 5:00-8:00 pm

📍 5005 Newport Dr, Suite 401, Rolling Meadows, IL 60008
⚡️АВВА мае першага амбасадара ў штаце Мінесота, ЗША!

Гэтая навіна стала адным з вынікаў першай бізнес-сустрэчы ў Мінеапалісе. Амбасадарам АВВА ў Мінесоце стаў Віктар Шаўчук, уладальнiк бізнесу MGM Wine & Spirits, сябра АВВА.

⭐️ На сустрэчы прысутнічалі ўсе асноўныя гульцы беларускага бізнесу ў штаце, каля 30 удзельнікаў, у якіх была магчымасць абмеркаваць пытанні вядзення бізнесу беларусамі ў ЗША, распавесці пра свае ідэі і патрэбы падчас вольнага мікрафону і завязаць карысныя кантакты.

З прамовамі на тэмы бізнесу ў ЗША, легалізацыі і фінансавання выступілі:
▫️Максім Валадзько, уладальнік iDeal Auto Imports і актывіст Мінесоты.
▫️Раман Стэфановіч, адвакат Martin Druyan & Associates Attorneys, дырэктар дабрачыннай арганізацыі US Helps Case.
▫️Алекс Голад, інвестар Startup/Early Stage.
▫️Віктар Шаўчук, уладальнiк MGM Wine & Spirits, сябра АВВА.
▫️Павал Сакурэц, заснавальнік non profit BelarusianAmericans.Org.
▫️Яўген Буры, прэзідэнт АВВА, які цяпер знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША, падзяліўся перавагамі сяброўства ў АВВА і распавёў пра планы Асацыяцыі ў ЗША.

🙌 Прадстаўніцтва АВВА ў свеце пашыраецца, а гэта значыць, пашыраюцца магчымасці для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі! Далучайцеся да нашых івэнтаў, далучайцеся да АВВА. Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!

Фота: падпісанне мемарандуму аб супрацы з Віктарам Шаўчуком у якасці амбасадара АВВА ў Мінесоце.

#ABBA_USA #ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔻Бізнес-івэнт АВВА ў Чыкага: ствараем моцную сетку кантактаў і развіваем беларускую бізнес-супольнасць свету.

Сустрэча прайшла ў супрацы з арганізацыяй Беларусы Чыкага. З прывітальным словам выступіла Жанна Чарняўская, прэзідэнтка арганізацыі. Беларускія бізнесоўцы, Віктар Шаўчук, Алекс Голад, Раман Стэфановіч, падзяліліся сваім досведам вядзення бізнесу ў ЗША.

Івэнт наведала каля 25 чалавек, супольна мы абмеркавалі пытанні:
▫️Палітычны прытулак і легалізацыя ў ЗША.
▫️Прадпрымальніцтва, адкрыццё і развіццё новых прадпрыемстваў у ЗША.
▫️Стварэнне квітнеючых беларускіх дзелавых суполак у Чыкага і Сярэднім Захадзе.

⭐️Па выніках сустрэчы наладжаны новыя сувязі паміж беларускімі бізнесоўцамі штатаў Мінесота і Ілінойс.


✔️Нагадваем, што бізнес-падарожжа прадстаўнікоў АВВА працягваецца. Мы запрашаем бізнесоўцаў з беларускімі каранямі і актыўных беларусаў у ЗША скарыстацца магчымасцю #ABBA_USA і звярнуцца са сваімі пытаннямі і прапановамі наўпрост да прадстаўнікоў Асацыяцыі:

▫️Яўген Буры, прэзідэнт АВВА: yauheni.bury@abbabusiness.org, linkedin.
▫️Мікалай Мурзянкоў, дарадца і прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі: mikalaj.murziankou@abbabusiness.org, linkedin.
▫️Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт і прадстаўнік АВВА ў ЗША:
Ales.Alachnovic@abbabusiness.org, linkedin.
📢 Запрашаем сяброў АВВА на нэтворкінг-сустрэчу ў Варшаве!

У праграме:

🔴 Speed Networking: вы пашырыце сваё прафесійнае кола з дапамогай інструменту хуткіх знаёмстваў, распавядзеце пра вашыя запыты і прапановы па супрацы.
🔴 Праца па дамовам: асноўныя моманты.
🔴 Прэзентацыя сяброў ABBA (па папярэдняму запісу): распавядзіце пра сваю кампанію, прапануйце далучыцца да супрацы з вамі, падзяліцеся карысным досведам.
🔴 Брейнсторм бізнес-кейсу: супольна знойдзем рашэнне на бізнес-прыкладзе, на падставе разнастайнага досведу ўдзельнікаў сустрэчы.

27 красавіка.
Пачатак у 11:00, працягласць сустрэчы да 2 гадзін
.

✔️Калі ласка, зарэгіструйцеся на ўдзел па спасылцы на вашых мэйлах да 19 красавіка. Каб забяспечыць прыватнасць і камфорт для ўсіх удзельнікаў, сустрэча будзе непублічнай.

Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, падтрымка нацыянальнай бізнес-дыяспары, кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і выключны давер па ўсім свеце. Падрабязна пра тарыфы для сяброў Асацыяцыі глядзіце тут.

Маеце пытанні па #ABBA_members? Звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.
🔥 Едзем у Іспанію!
Далучайцеся да бізнес-івэнту АВВА ў Валенсіі 27 красавіка.

Гэта будзе нэтворкінг-сустрэча, на якой:

▫️Марына Гірын,
віцэ прэзідэнтка АВВА, лідарка Альянсу беларускіх бізнес-лэдзі, правядзе прэзентацыю дзейнасці АВВА, распавядзе пра перавагі сяброўства ў Асацыяцыі, тарыфныя планы АВВА, магчымасці для беларускіх бізнесоўцаў замежжа і інш.

▫️Беларускі бізнесовец Валер Клінцоў падзеліцца сваім досведам старту бізнесу ў Іспаніі і адкажа на пытаннi.

▫️У вас будзе магчымасць распавесці пра свае патрэбы, выказаць ідэі і прапановы па развіцці беларускай бізнес-супольнасці, завязаць карысныя кантакты і знаёмствы, дамовіцца аб супрацы.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы. Сустрэча мае нефармальны характар, але просім зарэгістравацца, каб арыентавацца ў колькасці ўдзельнікаў. Месца будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.

Падзяліцеся навіной #ABBA_Spain са сваімі сябрамі і знаёмымі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️IV Беларускі бізнес-форум у Варшаве адбудзецца ў верасні гэтага году. Пазначайце сабе ў календары і далучайцеся да ўдзелу!

Мы чакаем бізнесоўцаў са ўсёй Еўропы, ЗША і Канады, актыўнага ўдзелу экспертаў і ўсіх беларусаў, якія бачаць сябе ў бізнесе і хочуць быць часткай моцнай бізнес-дыяспары.

▪️На #BusinessForumEurope будуць падымацца важныя пытанні для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі за мяжой, у вас будзе магчымасць пазнаёміцца з прадстаўнікамі бізнес-асацыяцый, паспяховымі бізнесоўцамі, завязаць карысныя кантакты, распавесці пра свой бізнес і ініцыятывы.

⭐️ У межах форуму будуць аб'яўлены пераможцы конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой ІІІ Free Belarus Business Award. Мы ўзнагародзім найлепшыя кампаніі ў намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі.
▫️Арт-бізнес.
▫️Эка-бізнес.

🔴 Заяўкі на ўдзел у конкурсе пачнуць прымацца 1 траўня. Падпісвайцеся на #FreeBelarusBusinessAward у Telegram/ Instagram / Facebook і прымайце ўдзел у конкурсе!

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🫴 Робім добрыя справы разам! Далучайцеся да дабрачыннага збору для дзетак палітвязняў.

Як нацыянальная бізнес-супольнасць з этычнымі прынцыпамі АВВА дапамагае сацыяльным праектам і ініцыятывам. Сёлета з нагоды Міжнароднага дня дзяцей фонды BYSOL, Краіна для Жыцця, ініцыятывы By_Help і Dissidentby і АВВА адкрылі збор для беларускіх дзетак, сем'і якіх сутыкаюцца з выклікамі і цяжкасцямі.

Сабраныя сродкі пойдуць на:
▫️Экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры.
▫️Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.
▫️Спартовыя секцыі і рыштунак для гульняў.

👉 Падтрымайце збор па спасылцы.

Хай кожны маленькі беларус і беларуска адчуюць радасць шчаслівага і бяспечнага дзяцінства.

Падвядзенне вынікаў збору пройдзе ў Вільні 1 чэрвеня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥 #BusinessForumVilnius — як гэта было.

III Беларускі бізнес-форум у Вільні 9 красавіка сабраў больш за 100 удзельнікаў. Вядомыя беларускія бізнесоўцы, эксперты з краінаў Еўропы і ЗША, падчас дыскусійных панэляў форуму абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з міграцыйнай палітыкай, развіццём бізнесу ў Літве, пошукам фінансавання, месцам Беларусі ў рэгіянальных гандлёвых блоках і дзелавых колах. Больш вынікаў тут.

Мы дзякуем партнёрам, спікерам, ганаровым гасцям, прадстаўнікам медыя і ўдзельнікам бізнес-форуму за актыўны ўдзел, натхняльныя ідэі і гатоўнасць да супрацы.

📷 Фота з форуму для вольнага спампоўвання. Шукайце сябе, дзяліцеся на сваіх старонках і не забудзьце адзначыць АВВА!

🔻Чакаем вас на бліжэйшых падзеях Асацыяцыі:

27 красавіка, Валенсія (Іспанія) — нефармальны бізнес-нэтворкінг, знаёмства з АВВА. Падрабязнасці і рэгістрацыя.
27 красавіка, Варшава — нэтворкінг сяброў АВВА.

Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў Асацыяцыі — гэта кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, удзел у буйных бізнес-падзеях, партнёрскія бонусныя праграмы, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і выключны давер па ўсім свеце.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢 Запрашаем на нэтворкінг-сустрэчу ў Валенсіі!

Мы хочам прапанаваць беларусам у Іспаніі ўнікальныя магчымасці для супрацы, развіцця вашых бізнесаў і пашырэння ўплыву беларускай бізнес-супольнасці.

🔽У праграме:

▫️Марына Гірын, віцэ прэзідэнтка АВВА, лідарка Альянсу беларускіх бізнес-лэдзі, правядзе прэзентацыю дзейнасці АВВА, распавядзе пра перавагі сяброўства ў Асацыяцыі, тарыфныя планы АВВА, магчымасці для беларускіх бізнесоўцаў замежжа і інш.
▫️Беларускі бізнесовец Валер Клінцоў падзеліцца сваім досведам старту бізнесу ў Іспаніі і адкажа на пытаннi.
▫️У вас будзе магчымасць распавесці пра свае патрэбы, выказаць ідэі і прапановы па развіцці беларускай бізнес-супольнасці, завязаць карысныя кантакты і знаёмствы, дамовіцца аб супрацы.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы. Сустрэча мае нефармальны характар, але просім зарэгістравацца, каб арыентавацца ў колькасці ўдзельнікаў.

27 красавіка, 18:30.
Месца будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.

✔️Падзяліцеся навіной #ABBA_Spain са сваімі сябрамі і знаёмымі. Разам пашыраем гарызонты беларускай бізнес-супольнасці замежжа!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM