This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Sweet Lemon Cafe ў Вашынгтоне — гэта прыклад таго, чаму варта ісці за сваёй марай, не баяцца канкурэнцыі на замежных рынках і несці з гонарам сваю адметнасць. Сярод кліентаў кафэ з усходнееўрапейскай ежай — вядомыя палітыкі, журналісты, супрацоўнікі Вашынгтонскага Капітолію, які месціцца зусім побач.
▪️Уладальніца бізнесу, беларуска Аксана Трэн, больш за 20 гадоў працавала эканамісткай у Беларусі. Яна адкрыла свой бізнес у ЗША з вельмі абмежаванай колькасцю сродкаў, а сёння мы віншуем Аксану з пашырэннем памяшкання Sweet Lemon Cafe і жадаем далейшых поспехаў!
📍Будзеце ў Вашынгтоне — завітвайце!
Sweet Lemon Cafe, 201 Massachusetts Avenue, Washington DC, NE.
Далучайцеся да АВВА, каб мець сталую падтрымку для вашага бізнесу, дадатковыя гарантыі сумленнасці і давер па ўсім свеце!
#ABBA_members #AllianceBBLadies
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой створана менавіта бізнесоўцамі і для бізнесоўцаў. Гэта супольнасць сумленных беларусаў, дзе вы самі вырашаеце свой лёс, вылучаеце свае патрэбы і накірункі развіцця, а Асацыяцыя з'яўляецца вашым голасам і дапамогай. Мэта АВВА — развіццё моцнай сусветнай бізнес-дыяспары, падтрымка і ўзмацненне адзін аднаго.
Мы адкрыты да супрацы па ўсіх пытаннях, вы можаце звярнуцца ў Асацыяцыю па мэйлу info@abbabusiness.org, у Тэлеграм @ABBA_telegram, альбо напісаць асабіста борду і нашым прадстаўнікам і амбасадарам:
▫️Яўген Буры, прэзідэнт ABBA yauheni.bury@abbabusiness.org
▫️Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка АВВА marina.girin@abbabusiness.org
▫️Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў ЗША Ales.Alachnovic@abbabusiness.org
▫️Серж Наўродскі, віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў Літве, Латвіі і Эстоніі sierz.naurodski@abbabusiness.org
▫️Мікалай Мурзянкоў, дарадца і прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі mikalaj.murziankou@abbabusiness.org
▫️Віктар Шаўчук, амбасадар АВВА ў штаце Мінесота, ЗША victor.shevchuk@abbabusiness.org
⭐️ Цяпер мы будуем інстытут амбасадарства АВВА, у планах — стварэнне Рады экспертаў з беларускімі каранямі, куды змогуць далучыцца прафесіяналы з розных сфер.
Далучайцеся да АВВА, будзьце ў шэрагу найлепшых, актыўных і смелых бізнесоўцаў! Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Пра дзейнасць АВВА
#abba #belarusian #abbabusiness #belarus
Далучайцеся да АВВА! Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету! https://www.abbabusiness.org
Далучайцеся да АВВА! Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету! https://www.abbabusiness.org
Зараз прэзідэнт АВВА Яўген Буры знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі і дасягненнямі за некалькі тыдняў паездкі:
"Столькі нэтворкінгу, столькі новых знаёмстваў з супер-прафесійнымі, дасведчанымі і паспяховымі бізнесоўцамі я не атрымліваў ніколі. Гэта велізарны і вельмі карысны досвед, які спатрэбіцца не толькі мне, але і сябрам, камандзе АВВА, а калісьці — і Вольнай Беларусі. Я атрымаў магчымасць доўгі час знаходзіцца побач з моцнымі бізнесменамі, натхняцца імі, атрымліваць інсайты, пазнаваць і лепш разумець праблемы і перавагі бізнесу ў ЗША. Цяпер у мяне (а значыць і ў АВВА) велізарная колькасць новых кантактаў, аднадумцаў і людзей, гатовых укладаць свой час, досвед і рэсурсы ў нашу агульную справу, суправаджаць працэсы, быць ментарамі і інвестарамі".
Будзем ўдзячныя за вашыя ідэі і прапановы па наступных, ужо рэалізуемых АВВА напрамках:
▪️VII беларускі бізнес форум АВВА ў Еўразвязе (Варшава, 20 верасня).
▪️АВВА форум у Крэмніевай даліне (сакавік 2025).
▪️Экспертная Рада АВВА.
▪️Развіццё сеткі Амбасадараў АВВА.
▪️Адукацыйныя магчымасці для беларускага бізнесу, у тым ліку ў ЗША.
▪️Крэдытны саюз для беларускага бізнесу ў ЗША.
▪️Палітычны прытулак для сяброў АВВА ў ЗША.
▪️Аўтаматызацыя, ШІ ў бізнес-працэсах.
Яўген Буры будзе знаходзіцца ў Каліфорніі яшчэ некалькі тыдняў. Таксама ў сэрцы Крэмніевай даліны, у горадзе Санта-Клара, месціцца прадстаўніцтва АВВА (Santa Clara Square Offices, 2445 Augustine Dr Santa Clara, CA 95054). Запрашаем да кантакту:
▫️Яўген Буры, прэзідэнт ABBA yauheni.bury@abbabusiness.org |+1 408 5934638.
▫️Мікалай Мурзянкоў, дарадца і прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі, mikalaj.murziankou@abbabusiness.org.
▫️Афіцыйныя кантакты Асацыяцыі: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.
Далучайцеся да АВВА! Мы працуем, каб ваш бізнес развіваўся і станавіўся яшчэ больш паспяховым.
#ABBA_USA #ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4 чэрвеня з працоўным візітам у Варшаве будзе знаходзіцца Віктар Шаўчук, амбасадар АВВА па штаце Мінесота, уладальнік бізнесу MGM Wine & Spirits.
▫️Адукацыйныя праекты для сяброў АВВА.
▫️Праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой.
Таксама абмяркуем тэму: Адукацыйныя магчымасці з падтрымкай АВВА: як беларусам удзельнічаць у грантавых праграмах (Most+, INSEAD). Раман Цімафееў, уладальнік бізнесу Lasera Plus, падзеліцца сваім досведам удзелу ў адукацыйных праграмах і распавядзе, як Асацыяцыя дапамагае трапіць на навучанне.
🙌 Вас чакае карысны нэтворкінг у добрай сяброўскай атмасферы, магчымасць абмеркаваць важныя для вас бізнес-пытанні, выказаць свае запыты і патрэбы.
⏰ 4 чэрвеня, 17:00, Варшава.
📍Спасылку на рэгістрацыю і дэталі івэнту вы атрымаеце на электронную скрыню.
#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сяргей Вакульчык — кiраўнік кампаніі Moulding Base, якая займаецца імпартам і продажамі будаўнічых матэрыялаў з дрэва, такіх як ліштва, карнізы, молдынгі, дзверы і іншыя матэрыялы для ўнутранага і знешняга аздаблення дамоў.
Цяпер АВВА будуе інстытут амбасадарства, у планах — стварэнне Рады экспертаў з беларускімі каранямі, куды змогуць далучыцца прафесіяналы з розных сфер, а таксама ў распрацоўцы знаходзіцца праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой.
▪️Звяртайцеся да прадстаўнікоў і амбасадараў АВВА па Злучаных Штатах, калі маеце прапановы па супрацы, запыты на падтрымку беларускага бізнесу ў ЗША, ідэі па развіцці беларускай бізнес-супольнасці:
▫️Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў ЗША Ales.Alachnovic@abbabusiness.org.
▫️Віктар Шаўчук, амбасадар АВВА ў штаце Мінесота, victor.shevchuk@abbabusiness.org.
▫️Мікалай Мурзянкоў, амбасадар АВВА ў Каліфорніі, mikalaj.murziankou@abbabusiness.org. Прадстаўніцтва АВВА ў Каліфорніі знаходзіцца па адрасе Santa Clara Square Offices, 2445 Augustine Dr Santa Clara, CA 95054.
▫️Сяргей Вакульчык, амбасадар АВВА па Сакрамента, sergey.vakulchik@abbabusiness.org.
🙌 Далучайцеся да АВВА, будзьце ў шэрагу найлепшых, актыўных і смелых бізнесоўцаў! Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!
#ABBA_USA #ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прадстаўляем новы фармат на ют'юб-канале Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой: размовы з паспяховымі беларускімі бізнесоўцамі. Лайфхакі, гісторыі поспеху і пераадольвання цяжкасцяў, матывацыя і годныя парады.
Шчыра пра бізнес — гэта ў нас!
Больш глядзіце на YouTube.
На відэа: Раман Цімафееў — уладальнік кампаніі ва Уроцлаве ў галіне медычнага і касметалагічнага абсталявання Lasera Plus, сябра АВВА.
#ABBA_members
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У нэтворкінгу прынялі ўдзел сябры Асацыяцыі з Вроцлава і Варшавы, віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын і амбасадар АВВА ў штаце Мінесота Віктар Шаўчук.
Мы абмеркавалі новыя праекты АВВА, над якімі ўжо ідзе праца:
▫️Адукацыйныя праекты для сяброў АВВА.
▫️Праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой.
Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве, падзяліўся сваім досведам удзелу ў адукацыйных грантавых праграмах Most+ і INSEAD. Трапіць на навучанне ў прэстыжныя ўніверсітэты дапамагла Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой.
Фота: Alexey Pilipenko
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Гэтая паслуга распрацаваная адмыслова для сяброў АВВА. Кансультацыі правядуць дасведчаныя эксперты міжнароднага ўзроўню.
Што ўключае кансультацыя:
▫️Зваротнаю сувязь ад эксперта па кожнаму з элементаў бізнес-плана.
▫️Парады па паляпшэнні структуры бізнес-плана.
▫️Дапамогу ў паляпшэнні фінансавых паказчыкаў і разлікаў для банкаў ці іншых фінансавых структураў.
⚡️Звярніце ўвагу: кансультацыі НЕ прадугледжваюць падрыхтоўку, змену ці дапаўненне экспертам бізнес-плана, падрыхтоўку пісьмовых высноваў, прадстаўленне інтарэсаў у банках, удзел у перамовах па крэдытах.
👉 Запоўніце заяўку на кансультацыю і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў.
Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пра адукацыйную паездку па праграме МОСТ+ у бізнес-школу INSEAD у Францыі распавёў Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве, уладальнік кампаніі Lasera Plus.
▫️Як арганізаваны працэс навучання, што дае бізнесу ўдзел у праграме і як атрыманыя веды паўплывалі на развіццё кампаніі — адказы на гэтыя пытанні вы знойдзеце ў працягу размовы на нашым ют'юб-канале.
✔️Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа.
Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, экспертных кансультацый і партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч і эксклюзіўных кантактаў у розных краінах свету, падтрымка нацыянальнай бізнес-дыяспары і гарантыі сумленнасці вашага бізнесу.
Па пытаннях сяброўства ў Асацыяцыі звяртайцеся: +48797002890|@ABBA_telegram|info@abbabusiness.org
#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прыходзьце, каб прыняць удзел у абмеркаванні стратэгічна важных пытанняў для беларускага бізнесу, даведацца пра новыя магчымасці фінансавання і адукацыі, выказацца і паўплываць на далейшую дзейнасць АВВА. Асацыяцыя — гэта вы і ў развіцці сусветнай беларускай бізнес-супольнасці важны актыўны ўдзел кожнага!
▫️Абмяркоўваем развіццё інстытуту амбасадарства АВВА ў ЗША і Еўразвязе: якія магчымасці адкрываюцца для сяброў АВВА.
▫️Стварэнне Рады экспертаў АВВА: збіраем прапановы па сферах і кандыдатах.
▫️Аўтыматызацыя працэсаў працы АВВА: якія карысці гэта нясе для сяброў, новыя магчымасці для бізнесоўцаў пры пераходзе на сучасныя тэхналогіі працы.
▫️Працуем над адкрыццём адукацыйных магчымасцяў у ЗША: збіраем вашыя запыты на адукацыю, якія кірункі карысныя і цікавыя вам.
▫️Абмяркоўваем сустрэчу беларускай дыяспары ў Канадзе 31 жніўня-2 верасня: як атрымаць візу, якія бізнес-пытанні будуць узнятыя на івэнце, чаму ўдзел важны для беларускіх бізнесоўцаў ЗША, Канада і Еўразвязу.
▫️Бізнес-форум у Каліфорніі ў 2025: супольна абмяркуем канцэпт падзеі, магчымасці і профіт для бізнесаў сяброў АВВА.
▫️Пераход бізнесу сяброў АВВА на міжнародны ўзровень: выслухаем вашыя запыты, патрэбы і прапановы; вызначым кірункі маштабавання дзейнасці.
⏰ 29 чэрвеня, 12:00, Варшава.
📍Спасылку на рэгістрацыю вы атрымаеце на электронную скрыню.
Далучайцеся да АВВА, далучайцеся да нацыянальнай бізнес-супольнасці!
#ABBA_members
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM