Дру Робертс, старшы юрыст Праграмы развіцця камерцыйнага права Дэпартаменту Гандлю ЗША, кіраўнік праграмаў па Беларусі, Украіне і Малдове, выступіць мадэратарам трэцяй дыскусійнай панэлі форуму "Як беларускім бізнесоўцам у ЗША пераадолець фінансавыя складанасці?".
▫️Дру спецыялізуецца на тэхнічнай дапамозе і працы па ўзмацненні патэнцыялу для дзяржаўных і недзяржаўных бенефіцыяраў, якая палягае на мадэрнізацыі дзяржзакупак, узмацненні абароны інтэлектуальнай маёмасці, пашырэнні эканамічных правоў і магчымасцяў жанчын, падтрымкі бізнесу, вырашэнні камерцыйных спрэчак па пытаннях гандлю і інш. Ён таксама з'яўляецца прафесарам на юрыдычным факультэце Пітсбургскага ўніверсітэту.
Што дае ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне?
▫️ Вы знойдзеце магчымасці для маштабавання вашага бізнесу.
▫️ Паўдзельнічаеце ў абмеркаваннях магчымасцяў крэдытавання і іншых крыніц фінансавання для беларускіх бізнесаў.
▫️ Атрымаеце магчымасць знайсці інвестараў і партнёраў і новых замоўцаў для вашых паслуг.
▫️ У вас будзе магчымасць распавесці пра патрэбы беларускіх бізнесоўцаў за мяжой, а мы дапаможам у вырашэнні вашых праблемаў.
▫️ Гэта шанец распавесці пра магчымасці вашай кампаніі — ваш голас будзе пачуты на высокім узроўні ў ЗША.
👉 Рэгіструйцеся на форум да 26 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная.
Пасля афіцыйнай часткі форуму рыхтуецца нэтворкінг-вечарына, на якой у нефармальнай абстаноўцы вы зможаце працягнуць знаёміцца з гасцямі форуму, наладжваць кантакты ў дыяспары і, вядома, адпачыць у добрай сяброўскай атмасферы.
Чакаем вас 1 сакавіка на #ForumWashington!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Важна паказаць, што беларусаў шмат, мы гуртуемся, але падтрымка і дапамога нам вельмі патрэбна".
Менш за тыдзень засталося да маштабнай для беларускай дыяспары падзеі — I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне. Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка АВВА, лідарка Альянсу беларускіх бізнес-лэдзі ў эфіры @belsat распавяла, чаго чакаць ад форуму і чаму падтрымка Злучаных Штатаў стратэгічна важная для беларусаў.
▫️Нагадваем, што сярод спікераў і ганаровых гасцей I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне заяўленыя прадстаўнікі федэральных структур ЗША, бізнесоўцы з беларускімі каранямі, інвестары, грамадскія і палітычныя актывісты, культурніцкія дзеячы, прадстаўнікі дыяспар розных краін.
У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з кожным удзельнікам і спікерам асабіста, задаць свае пытанні, знайсці падтрымку і завязаць карысныя кантакты, якія паспрыяюць развіццю вашага бізнесу за мяжой. Далучайцеся!
✔️ Праграма і рэгістрацыя па спасылцы.
Уся інфармацыя пра форум — па тэгу #ForumWashington. Да сустрэчы 1 сакавіка!

▫️Эрын МакКі, памочніца адміністратара ў Бюро Еўропы і Еўразіі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), выступіць на адкрыцці форуму. Да сваёй кар'еры ва ўрадзе ЗША Эрын займала пасаду генеральнага менеджара, а потым выканаўчага дырэктара па аперацыях Capital Investment Group у Расеі. Таксама яна працавала старэйшай намесніцай памочніка адміністратара Упраўлення па кіраванні чалавечым капіталам і талентамі, дырэктарам рэгіянальнай місіі USAID у Цэнтральнай Азіі. Эрын мае ступень бакалаўра Каліфарнійскага ўніверсітэту і ступень магістра Вашынгтонскага ўніверсітэту. Валодае рускай, іспанскай і інданезійскай мовамі.
👉 Далучайцеся да удзелу ў I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне. Рэгістрацыя закрываецца 28 лютага.
На форуме ў вас будзе магчымасць пазнаёміцца з кожным удзельнікам і спікерам асабіста, задаць свае пытанні, знайсці падтрымку і завязаць карысныя кантакты, прарэкламаваць свой бізнес на пляцоўцы форуму як офлайн, так і онлайн, знайсці партнёраў і новых замоўцаў вашых паслуг. Пасля афіцыйнай часткі форуму рыхтуецца нэтворкінг-вечарына, на якой у нефармальнай абстаноўцы вы зможаце працягнуць наладжваць кантакты і, вядома, адпачыць у добрай сяброўскай атмасферы.
Праграма і рэгістрацыя па спасылцы.
Уся інфармацыя пра форум — па тэгу #ForumWashington. Убачымся 1 сакавіка!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔻Сільвія Савіч — намесніца памочніка гандлёвага прадстаўніка ЗША, экспертка ў галіне міжнароднага гандлю і інвестыцый, прадставіць на I Беларускім бізнес-форуму ў Вашынгтоне сваё бачанне па тэме "Чаму і як ЗША павінны падтрымліваць бізнес з беларускімі каранямі за мяжой?".
Сільвія больш за пяць гадоў каардынавала дзейнасць у галіне гандлёвай і інвестыцыйнай палітыцы, здзяйсненні двухбаковых гандлёвых ініцыятываў з Еўразвязам (і яго дзяржавамі), а таксама еўрапейскімі краінамі, якія не ўваходзяць у ЕЗ. Узначальвала каманду спецыялістаў па міжнародным гандлі, якія падтрымлівалі намаганні па паляпшэнні глабальнага бізнес-асяроддзя.
Далучайцеся да бізнес-форуму. Рэгістрацыя зачыняецца 28 лютага.
🔻Што дае I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне?
▫️ Вы знойдзеце магчымасці для маштабавання вашага бізнесу.
▫️ Паўдзельнічаеце ў абмеркаваннях магчымасцяў крэдытавання і іншых крыніц фінансавання для беларускіх бізнесаў.
▫️ Атрымаеце магчымасць знайсці інвестараў і партнёраў і новых замоўцаў для вашых паслуг.
▫️ У вас будзе магчымасць распавесці пра патрэбы беларускіх бізнесоўцаў за мяжой, а мы дапаможам у вырашэнні вашых праблемаў.
▫️Гэта шанец распавесці пра магчымасці вашай кампаніі — ваш голас будзе пачуты на высокім узроўні ў ЗША.
Да сустрэчы 1 сакавіка на #ForumWashington!

📢 Як будаваць і развіваць бізнес-дыяспару?
Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца 1 сакавіка на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне актыўнымі прадстаўнікамі дыяспары ЗША, Канады і еўрапейскіх краін.
Адзін са спікераў — Майкл Сівекінг — дырэктар па дыпламатычных сувязях ЗША Амерыканскага яўрэйскага камітэту (American Jewish Committee’s, AJC). Ён узначальвае дыпламатычную працу AJC з еўрапейскімі амбасадамі, кіруе межпарламентскай групай AJC "Трансатлантычныя сябры Ізраіля" у Кангрэсе і праграмай абмену AJC-Адэнаўэр у ЗША. Раней Майкл працаваў загадчыкам камітэту па замежных справах Еўрапарламента, ізраільскім офісе Фонду Фрыдрыха Эберта і Нямецкага інстытута міжнародных справаў і бяспекі ў Берліне. Навучаўся ва ўніверсітэце Макгілла, Кёльнскім і Постдамскім універсітэце, мае ступень магістра паліталогіі і іўдаікі.
🔴 Далучайцеся да бізнес-форуму. Гэта ўнікальная магчымасць абмеркаваць на федэральным узроўні праблемы і выклікі для вашых бізнесаў у ЗША і Еўропе. Мы чакаем удзелу ў форуме не толькі беларусаў ЗША, але і бізнесоўцаў з Еўразвязу і іншых краінаў.
Уся інфармацыя пра форум — па тэгу #ForumWashington.

З прамовамі да ўдзельнікаў форуму звернуцца нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская і старшыня Рады БНР у выгнанні Івонка Сурвіла.
Гэта гістарычная падзея для беларускай супольнасці: пляцоўка бізнес-форуму ў Вашынгтоне стане месцам, дзе паўстануць новыя ідэі і партнёрствы, а запыты і патрэбы для бізнесу з беларускімі каранямі за мяжой будуць разгледжаныя на федэральным узроўні ЗША.
▫️Форум прадугледжвае насычаную праграму з выступамі моцных спікераў, адкрыццё новых магчымасцяў для бізнесаў з беларускімі каранямі, нэтворкінг і пашырэнне ўплыву на рашэнні па пытаннях беларускага бізнесу за мяжой. Сярод спікераў і ганаровых гасцей заяўленыя прадстаўнікі федэральных структур ЗША, бізнесоўцы з беларускімі каранямі, інвестары, грамадскія і палітычныя актывісты, культурніцкія і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі дыяспар розных краін.
Праграма і рэгістрацыя на ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне.
Да сустрэчы 1 сакавіка на #ForumWashington!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
1 сакавіка на пляцоўцы National Press Club на #ForumWashington сабраліся прадстаўнікі беларускага бізнесу і федэральных структур ЗША, эксперты, актывісты дыяспараў і аб'яднанняў, дзеячы культуры і прадстаўнікі медыя.
▫️National Press Club быў заснаваны ў 1908 годзе для журналістаў і спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю. Гэтае месца бачыла сотні паспяховых палітыкаў, бізнесоўцаў, спартоўцаў, кіназорак. Спадзяемся, шмат будучых беларускіх зорак вырасце з праектаў і сустрэч, якія ладзіць Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой!
🙌 Далучайцеся да АВВА, каб ствараць гісторыю моцнага беларускага бізнесу і разам будаваць крывяносную сістэму эканомікі Беларусі будучыні. Сяброўства ў Асацыяцыі — гэта кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, удзел у буйных бізнес-падзеях, партнёрскія бонусныя праграмы, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і выключны давер па ўсім свеце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Спадзяюся, многія з вас задумваюцца пра новыя шляхі супрацы і прасоўвання да мэты ўсталявання дэмакратыі ў Беларусі. Мы будзем вашымі партнёрамі ў гэтай справе".
Крыстафер Сміт, намеснік памочніка дзяржсакратара па Усходняй Еўропе, палітыцы і рэгіянальных пытаннях у Бюро па справах Еўропы і Еўразіі, выступіў 1 сакавіка на адкрыцці I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне.
"Мы будзем працягваць нашую супрацу ў такіх сферах, як падтрымка дэмакратычных рэформаў, змаганне за правы чалавека і свабоду ўсіх палітзняволеных, абарона беларускага суверэнітэту, культуры, мовы і ідэнтычнасці. Мы працягваем дыялог у гэтых накірунках з беларускімі прадпрымальнікамі і я спадзяюся, што гэты форум паслужыць пляцоўкай для распрацоўкі некаторых пэўных крокаў наперад".
▶️ Прамову цалкам глядзіце на нашым канале.
🙌 Дзякуем прадстаўнікам урадавых структур ЗША, нашым партнёрам і сябрам за супольнае годнае правядзенне I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, а таксама за падтрымку Асацыяцыі ў развіцці моцнай беларускай бізнес-дыяспары свету.
Разам да мэты "Ганарымся быць беларускім бізнесам!".
#ForumWashington арганізаваны ABBA пры падтрымцы Дэпартаменту Гандлю ЗША.

YouTube
Christopher W. Smith Deputy Assistant Secretary, U.S. Department of State / Welcome speech
#ForumWashington #abba #belarusian #abbabusiness #belarus
Крыстафер Сміт, намеснік памочніка дзяржсакратара па Усходняй Еўропе, палітыцы і рэгіянальных пытаннях у Бюро па справах Еўропы і Еўразіі, выступіў 1 сакавіка 2024 году на адкрыцці I Беларускага…

"Ёсць шмат рэчаў у нашым жыцці, якія мы не ў стане змяніць. Але ў нас ёсць шмат сілаў і магчымасцяў, каб зрабіць штосьці нават у вельмі складаных умовах".
Кіраўнік Фонду Салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак выступіў з натхняльнай прамовай на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне.
▫️"Вы можаце быць самі па сабе ў сваёй барацьбе, але таксама вы можаце скааперавацца. Мы ідзем па шляху супрацы. І менавіта таму я тут, бо мы супрацоўнічаем з АВВА. Для мяне вельмі важна быць у партнёрстве з арганізацыяй, якая займаецца практычнымі дзеяннямі [...] Шукайце сваіх партнёраў для вашых ініцыятываў, шукайце натхненне ў іншых людзях!".
Прамову з #ForumWashington глядзіце на нашым ют'юб-канале.
🙌 Ганарымся супрацай з @bysol!
Больш за €12 000 сабрана на падтрымку палітзняволеных беларусак з нагоды Міжнароднага жаночага дня. Сёння ў Варшаве на Spring Networking Business Ladies мы адзначым завяршэнне дабрачыннай акцыі, а таксама павіншуем нашых гасцей, былых палітзняволеных.
Разам працуем на карысць беларусаў і будучыні вольнай Беларусі!

Andrej Stryzhak, Head of BYSOL Foundation. Inspirational speech.
#ForumWashington #abba #belarusian #abbabusiness #belarus
Андрэй Стрыжак, кіраўнік Фонду Салідарнасці BYSOL, выступіў з натхняльнай прамовай на I Беларускімбізнес-форуме ў Вашынгтоне.
#ForumWashington арганізаваны Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой…

1 сакавіка I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне быў урачыста адкрыты выкананнем гэтых двух выбітных твораў:
▫️Упершыню на такім высокім узроўні ў ЗША прагучаў адзін з самых вядомых гімнаў Беларусі "Магутны Божа" у выкананні беларускага опернага спевака Іллі Сільчукова.
▫️Гімн Злучаных Штатаў "The Star-Spangled Banner" праспявала Вольга Казак, дасведчаная спецыялістка ў галіне карпаратыўнай палітыкі кіравання і этыкі, актывістка беларускай дыяспары.
Як гэта было — глядзіце на нашым ют'юб-канале.
#ForumWashington арганізаваны ABBA пры падтрымцы Дэпартаменту Гандлю ЗША.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Mahutny Boža (Almighty God), the Belarusian hymn
#ForumWashington #abba #belarusian #abbabusiness #belarus On March 1, 2024, representatives of businesses, top managers, politicians, and active members of t...
⭐️ "Бізнес — заўсёды больш, чым грошы. Калі вам патрэбныя толькі грошы — рабіце нешта іншае".
Уладзімір Грыгорык — бізнесовец, заснавальнік і кіраўнік GVA Lighting, мецэнат, сябра Згуртавання беларусаў Канады, актыўны грамадскі дзеяч, выступіў з натхняльнай прамовай на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне.
▫️Па меркаванні Уладзіміра, бізнес мае светлы і цёмны бок. Кіраўнікі і ўладальнікі бізнесаў маюць раскошу быць незалежнымі, не справаздачыцца перад іншымі. Маюць шанец самарэалізавацца і зрабіць свой унёсак у паляпшэнне грамадства. Фінансавая бяспека дае магчымасць пабудаваць будучыню для сябе і сваёй сям'і, пакінуць спадчыну і быць шчодрым.
▪️Але ёсць і цёмны бок. Які? Глядзіце ў прамове Уладзіміра Грыгорыка з #ForumWashington на нашым ют'юб-канале (з беларускімі субтытрамі). Пішыце ў каментарах, ці згодныя вы са спікерам.
🙌 Шчыра дзякуем Уладзіміру за актыўны ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне!

Vladimir Grigorik, Chairman, President and CTO at GVA Lighting, Inc./ Inspirational speech
#ForumWashington #abba #belarusian #abbabusiness #belarus
On March 1, 2024, representatives of businesses, top managers, politicians, and active members of the Belarusian diaspora came together to voice the requests and needs of Belarusian businesses in…

🙌 "Давайце яднацца не з-за страху, але з прычыны агульнага бачання таго, што мы можам зрабіць, чаго дасягнуць".
Антон Бялянскі — генеральны дырэктар кампаніі Crockets (ЗША), якая спецыялізуецца на тэлекамунікацыях, сябра праўлення Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы (АВА), выступіў у блоку "Натхняльныя прамовы. Гісторыі поспеху ад беларускіх эмігрантаў" на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне.
Антон распавёў пра свой шлях ад тэхніка на тэлевышцы да кіраўніка бізнесу, а таксама падкрэсліў важнасць падтрымкі супольнасці, асабліва ў коле беларускіх бізнесоўцаў за межамі радзімы.
▫️"Цяпер, калі я азіраюся назад, я бачу ўласную гісторыю ва ўсіх беларусах. Цяжкія часы, з якімі мы сутыкнуліся, пераадоленыя перашкоды і перамогі, якія мы святкуем — гэта тычыцца нас усіх разам. [...] Тут у ЗША мы не проста выжываем. Мы — стваральнікі, інаватары і будаўнікі. Разам мы маем моц падтрымліваць нашу супольнасць, інвеставаць у агульную будучыню і быць упэўненымі, што нашыя каштоўнасці свабоды і дэмакратыі захаваюцца".
▶️ Цалкам прамову Антона Бялянскага глядзіце на нашым ют'юб-канале (з беларускімі субтытрамі).
#ForumWashington арганізаваны ABBA пры падтрымцы Дэпартаменту Гандлю ЗША.
Антон Бялянскі — генеральны дырэктар кампаніі Crockets (ЗША), якая спецыялізуецца на тэлекамунікацыях, сябра праўлення Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы (АВА), выступіў у блоку "Натхняльныя прамовы. Гісторыі поспеху ад беларускіх эмігрантаў" на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне.
Антон распавёў пра свой шлях ад тэхніка на тэлевышцы да кіраўніка бізнесу, а таксама падкрэсліў важнасць падтрымкі супольнасці, асабліва ў коле беларускіх бізнесоўцаў за межамі радзімы.
▫️"Цяпер, калі я азіраюся назад, я бачу ўласную гісторыю ва ўсіх беларусах. Цяжкія часы, з якімі мы сутыкнуліся, пераадоленыя перашкоды і перамогі, якія мы святкуем — гэта тычыцца нас усіх разам. [...] Тут у ЗША мы не проста выжываем. Мы — стваральнікі, інаватары і будаўнікі. Разам мы маем моц падтрымліваць нашу супольнасць, інвеставаць у агульную будучыню і быць упэўненымі, што нашыя каштоўнасці свабоды і дэмакратыі захаваюцца".
#ForumWashington арганізаваны ABBA пры падтрымцы Дэпартаменту Гандлю ЗША.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Anton Belianski, Managing General Partner at Crockets Materials and Services Inc.