ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.58K subscribers
750 photos
93 videos
4 files
587 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎆 Поспех беларускіх бізнесоўцаў за мяжой заўсёды натхняе, а поспех сяброў АВВА — тым больш!

Sweet Lemon Cafe ў Вашынгтоне — гэта прыклад таго, чаму варта ісці за сваёй марай, не баяцца канкурэнцыі на замежных рынках і несці з гонарам сваю адметнасць. Сярод кліентаў кафэ з усходнееўрапейскай ежай — вядомыя палітыкі, журналісты, супрацоўнікі Вашынгтонскага Капітолію, які месціцца зусім побач.

▪️Уладальніца бізнесу, беларуска Аксана Трэн, больш за 20 гадоў працавала эканамісткай у Беларусі. Яна адкрыла свой бізнес у ЗША з вельмі абмежаванай колькасцю сродкаў, а сёння мы віншуем Аксану з пашырэннем памяшкання Sweet Lemon Cafe і жадаем далейшых поспехаў!

📍Будзеце ў Вашынгтоне — завітвайце!
Sweet Lemon Cafe, 201 Massachusetts Avenue, Washington DC, NE.

Далучайцеся да АВВА, каб мець сталую падтрымку для вашага бізнесу, дадатковыя гарантыі сумленнасці і давер па ўсім свеце!

#ABBA_members #AllianceBBLadies

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Маеце пытанні па вядзенні бізнесу за мяжой ці шукаеце падтрымку? Звяртайцеся ў АВВА!

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой створана менавіта бізнесоўцамі і для бізнесоўцаў. Гэта супольнасць сумленных беларусаў, дзе вы самі вырашаеце свой лёс, вылучаеце свае патрэбы і накірункі развіцця, а Асацыяцыя з'яўляецца вашым голасам і дапамогай. Мэта АВВА — развіццё моцнай сусветнай бізнес-дыяспары, падтрымка і ўзмацненне адзін аднаго.

Мы адкрыты да супрацы па ўсіх пытаннях, вы можаце звярнуцца ў Асацыяцыю па мэйлу info@abbabusiness.org, у Тэлеграм @ABBA_telegram, альбо напісаць асабіста борду і нашым прадстаўнікам і амбасадарам:

▫️Яўген Буры, прэзідэнт ABBA yauheni.bury@abbabusiness.org
▫️Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка АВВА marina.girin@abbabusiness.org
▫️Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў ЗША Ales.Alachnovic@abbabusiness.org
▫️Серж Наўродскі, віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў Літве, Латвіі і Эстоніі sierz.naurodski@abbabusiness.org
▫️Мікалай Мурзянкоў, дарадца і прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі mikalaj.murziankou@abbabusiness.org
▫️Віктар Шаўчук, амбасадар АВВА ў штаце Мінесота, ЗША victor.shevchuk@abbabusiness.org

⭐️ Цяпер мы будуем інстытут амбасадарства АВВА, у планах — стварэнне Рады экспертаў з беларускімі каранямі, куды змогуць далучыцца прафесіяналы з розных сфер.

Далучайцеся да АВВА, будзьце ў шэрагу найлепшых, актыўных і смелых бізнесоўцаў! Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Запрашаем беларускіх бізнесоўцаў і экспертаў да кантакту і супрацы.

Зараз прэзідэнт АВВА Яўген Буры знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі і дасягненнямі за некалькі тыдняў паездкі:

"Столькі нэтворкінгу, столькі новых знаёмстваў з супер-прафесійнымі, дасведчанымі і паспяховымі бізнесоўцамі я не атрымліваў ніколі. Гэта велізарны і вельмі карысны досвед, які спатрэбіцца не толькі мне, але і сябрам, камандзе АВВА, а калісьці — і Вольнай Беларусі. Я атрымаў магчымасць доўгі час знаходзіцца побач з моцнымі бізнесменамі, натхняцца імі, атрымліваць інсайты, пазнаваць і лепш разумець праблемы і перавагі бізнесу ў ЗША. Цяпер у мяне (а значыць і ў АВВА) велізарная колькасць новых кантактаў, аднадумцаў і людзей, гатовых укладаць свой час, досвед і рэсурсы ў нашу агульную справу, суправаджаць працэсы, быць ментарамі і інвестарамі".

Будзем ўдзячныя за вашыя ідэі і прапановы па наступных, ужо рэалізуемых АВВА напрамках:

▪️VII беларускі бізнес форум АВВА ў Еўразвязе (Варшава, 20 верасня).
▪️АВВА форум у Крэмніевай даліне (сакавік 2025).
▪️Экспертная Рада АВВА.
▪️Развіццё сеткі Амбасадараў АВВА.
▪️Адукацыйныя магчымасці для беларускага бізнесу, у тым ліку ў ЗША.
▪️Крэдытны саюз для беларускага бізнесу ў ЗША.
▪️Палітычны прытулак для сяброў АВВА ў ЗША.
▪️Аўтаматызацыя, ШІ ў бізнес-працэсах.

Яўген Буры будзе знаходзіцца ў Каліфорніі яшчэ некалькі тыдняў. Таксама ў сэрцы Крэмніевай даліны, у горадзе Санта-Клара, месціцца прадстаўніцтва АВВА (Santa Clara Square Offices, 2445 Augustine Dr Santa Clara, CA 95054). Запрашаем да кантакту:

▫️Яўген Буры, прэзідэнт ABBA yauheni.bury@abbabusiness.org |+1 408 5934638.
▫️Мікалай Мурзянкоў, дарадца і прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі, mikalaj.murziankou@abbabusiness.org.
▫️Афіцыйныя кантакты Асацыяцыі: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.

Далучайцеся да АВВА! Мы працуем, каб ваш бізнес развіваўся і станавіўся яшчэ больш паспяховым.

#ABBA_USA #ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Запрашаем сяброў АВВА на бізнес-вячэру ў Варшаве.

4 чэрвеня з працоўным візітам у Варшаве будзе знаходзіцца Віктар Шаўчук, амбасадар АВВА па штаце Мінесота, уладальнік бізнесу MGM Wine & Spirits.

⭐️ У вас будзе магчымасць прыняць удзел у брэйнсторме і распрацоўцы новых праектаў АВВА:

▫️Адукацыйныя праекты для сяброў АВВА.
▫️Праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой.

Таксама абмяркуем тэму: Адукацыйныя магчымасці з падтрымкай АВВА: як беларусам удзельнічаць у грантавых праграмах (Most+, INSEAD). Раман Цімафееў, уладальнік бізнесу Lasera Plus, падзеліцца сваім досведам удзелу ў адукацыйных праграмах і распавядзе, як Асацыяцыя дапамагае трапіць на навучанне.

🙌 Вас чакае карысны нэтворкінг у добрай сяброўскай атмасферы, магчымасць абмеркаваць важныя для вас бізнес-пытанні, выказаць свае запыты і патрэбы.

4 чэрвеня, 17:00, Варшава.
📍Спасылку на рэгістрацыю і дэталі івэнту вы атрымаеце на электронную скрыню.

#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Амерыканскае прадстаўніцтва АВВА пашыраецца! Вітаем амбасадара Асацыяцыі па Сакрамента (Каліфорнія, ЗША).

Сяргей Вакульчык — кiраўнік кампаніі Moulding Base, якая займаецца імпартам і продажамі будаўнічых матэрыялаў з дрэва, такіх як ліштва, карнізы, молдынгі, дзверы і іншыя матэрыялы для ўнутранага і знешняга аздаблення дамоў.

Цяпер АВВА будуе інстытут амбасадарства, у планах — стварэнне Рады экспертаў з беларускімі каранямі, куды змогуць далучыцца прафесіяналы з розных сфер, а таксама ў распрацоўцы знаходзіцца праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой.

▪️Звяртайцеся да прадстаўнікоў і амбасадараў АВВА па Злучаных Штатах, калі маеце прапановы па супрацы, запыты на падтрымку беларускага бізнесу ў ЗША, ідэі па развіцці беларускай бізнес-супольнасці:

▫️Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў ЗША Ales.Alachnovic@abbabusiness.org.
▫️Віктар Шаўчук, амбасадар АВВА ў штаце Мінесота, victor.shevchuk@abbabusiness.org.
▫️Мікалай Мурзянкоў, амбасадар АВВА ў Каліфорніі, mikalaj.murziankou@abbabusiness.org. Прадстаўніцтва АВВА ў Каліфорніі знаходзіцца па адрасе Santa Clara Square Offices, 2445 Augustine Dr Santa Clara, CA 95054.
▫️Сяргей Вакульчык, амбасадар АВВА па Сакрамента, sergey.vakulchik@abbabusiness.org.

🙌 Далучайцеся да АВВА, будзьце ў шэрагу найлепшых, актыўных і смелых бізнесоўцаў! Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!

#ABBA_USA #ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Тры галоўныя парады для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў.

Прадстаўляем новы фармат на ют'юб-канале Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой: размовы з паспяховымі беларускімі бізнесоўцамі. Лайфхакі, гісторыі поспеху і пераадольвання цяжкасцяў, матывацыя і годныя парады.

Шчыра пра бізнес — гэта ў нас!

Больш глядзіце на YouTube.
✔️Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа.

На відэа: Раман Цімафееў — уладальнік кампаніі ва Уроцлаве ў галіне медычнага і касметалагічнага абсталявання Lasera Plus, сябра АВВА.

#ABBA_members
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Як беларускім бізнесоўцам за мяжой пашыраць свае магчымасці і быць канкурэнтназдольнымі? Гэтае і іншыя пытанні абмеркавалі на сустрэчы сяброў АВВА ў Варшаве.

У нэтворкінгу прынялі ўдзел сябры Асацыяцыі з Вроцлава і Варшавы, віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын і амбасадар АВВА ў штаце Мінесота Віктар Шаўчук.

Мы абмеркавалі новыя праекты АВВА, над якімі ўжо ідзе праца:
▫️Адукацыйныя праекты для сяброў АВВА.
▫️Праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой.

Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве, падзяліўся сваім досведам удзелу ў адукацыйных грантавых праграмах Most+ і INSEAD. Трапіць на навучанне ў прэстыжныя ўніверсітэты дапамагла Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой.

⭐️Такія нэтворкінг-сустрэчы мы праводзім кожны месяц. Гэта выдатная магчымасць адпачыць у добрай сяброўскай атмасферы, абмеркаваць важныя для вас бізнес-пытанні, выказаць свае запыты і патрэбы. Сачыце за абвесткамі ў нашых сацсетках і далучайцеся да сустрэчаў!

✔️Далучайцеся да #ABBA_members! З намі — выбітныя бізнесоўцы з беларускімі каранямі. Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!

Фота: Alexey Pilipenko
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Запісвайцеся на бясплатныя онлайн-кансультацыі па падрыхтоўцы бізнес-планаў.

Гэтая паслуга распрацаваная адмыслова для сяброў АВВА. Кансультацыі правядуць дасведчаныя эксперты міжнароднага ўзроўню.

Што ўключае кансультацыя:

▫️Зваротнаю сувязь ад эксперта па кожнаму з элементаў бізнес-плана.
▫️Парады па паляпшэнні структуры бізнес-плана.
▫️Дапамогу ў паляпшэнні фінансавых паказчыкаў і разлікаў для банкаў ці іншых фінансавых структураў.

⚡️Звярніце ўвагу: кансультацыі НЕ прадугледжваюць падрыхтоўку, змену ці дапаўненне экспертам бізнес-плана, падрыхтоўку пісьмовых высноваў, прадстаўленне інтарэсаў у банках, удзел у перамовах па крэдытах.

👉 Запоўніце заяўку на кансультацыю і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў.

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі

#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Як беларускім бізнесоўцам атрымліваць фінансаванне на адукацыю ў Еўропе? З падтрымкай АВВА!

Пра адукацыйную паездку па праграме МОСТ+ у бізнес-школу INSEAD у Францыі распавёў Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве, уладальнік кампаніі Lasera Plus.

▫️Як арганізаваны працэс навучання, што дае бізнесу ўдзел у праграме і як атрыманыя веды паўплывалі на развіццё кампаніі — адказы на гэтыя пытанні вы знойдзеце ў працягу размовы на нашым ют'юб-канале.

✔️Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа.

Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, экспертных кансультацый і партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч і эксклюзіўных кантактаў у розных краінах свету, падтрымка нацыянальнай бізнес-дыяспары і гарантыі сумленнасці вашага бізнесу.

Па пытаннях сяброўства ў Асацыяцыі звяртайцеся: +48797002890|@ABBA_telegram|info@abbabusiness.org

#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Запрашаем сяброў АВВА на нэтворкінг-сустрэчу ў Варшаве: не прапусціце магчымасць уплываць на рашэнні для беларускага бізнесу за мяжой!

Прыходзьце, каб прыняць удзел у абмеркаванні стратэгічна важных пытанняў для беларускага бізнесу, даведацца пра новыя магчымасці фінансавання і адукацыі, выказацца і паўплываць на далейшую дзейнасць АВВА. Асацыяцыя — гэта вы і ў развіцці сусветнай беларускай бізнес-супольнасці важны актыўны ўдзел кожнага!

✔️У праграме:

▫️Абмяркоўваем развіццё інстытуту амбасадарства АВВА ў ЗША і Еўразвязе: якія магчымасці адкрываюцца для сяброў АВВА.
▫️Стварэнне Рады экспертаў АВВА: збіраем прапановы па сферах і кандыдатах.
▫️Аўтыматызацыя працэсаў працы АВВА: якія карысці гэта нясе для сяброў, новыя магчымасці для бізнесоўцаў пры пераходзе на сучасныя тэхналогіі працы.
▫️Працуем над адкрыццём адукацыйных магчымасцяў у ЗША: збіраем вашыя запыты на адукацыю, якія кірункі карысныя і цікавыя вам.
▫️Абмяркоўваем сустрэчу беларускай дыяспары ў Канадзе 31 жніўня-2 верасня: як атрымаць візу, якія бізнес-пытанні будуць узнятыя на івэнце, чаму ўдзел важны для беларускіх бізнесоўцаў ЗША, Канада і Еўразвязу.
▫️Бізнес-форум у Каліфорніі ў 2025: супольна абмяркуем канцэпт падзеі, магчымасці і профіт для бізнесаў сяброў АВВА.
▫️Пераход бізнесу сяброў АВВА на міжнародны ўзровень: выслухаем вашыя запыты, патрэбы і прапановы; вызначым кірункі маштабавання дзейнасці.

⭐️Традыцыйна, як знак якасці падзеяў АВВА — вас чакае карысны і плённы нэтворкінг у добрай сяброўскай атмасферы. Чакаем вас!

29 чэрвеня, 12:00, Варшава.
📍Спасылку на рэгістрацыю вы атрымаеце на электронную скрыню.

Далучайцеся да АВВА, далучайцеся да нацыянальнай бізнес-супольнасці!

#ABBA_members

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM