Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.47K subscribers
27.8K photos
584 videos
160 files
24K links
Тэлеграм-канал ПЦ «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💔 «Я, напэўна, проста памру тут»: хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі

Па стане на 12 сакавіка праваабаронцам вядома не менш чым пра 168 палітвязняў, якія знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх:

• 60 чалавек у цяжкім стане фізічнага здароўя;
• 37 чалавек у складаных сямейных абставінах: гэта адзінокія і шматдзетныя бацькі, а таксама сем’і, дзе абодва бацькі знаходзяцца за кратамі;
• 26 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);
• 9 чалавек з ментальнымі разладамі
• 8 чалавек з інваліднасцю.

Таксама ў гэтую лічбу ўваходзяць палітвязні, якія дыскрымінуюцца паводле розных падставаў: інкамунікада, зняволеныя, якія не выходзяць з-за кратаў, нават нягледзячы на тое, што тэрмін іх пакарання сыйшоў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111366

🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
💔30😢7🤬6👍1😁1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Слоніме сілавікі ціснуць на сям'ю за лайк у «Аднакласніках» у 2016 годзе Па словах мужчыны, 5 сакавіка яго жонку без позвы выклікалі ў Следчы камітэт. Там ёй задавалі пытанні аб публікацыі, пагражалі і папярэджвалі аб магчымых праблемах на працы, а таксама…
Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў

Нагадаем, мужчына распавёў, што яго жонку без позвы выклікалі ў Следчы камітэт. Там ёй задавалі пытанні аб публікацыі, пагражалі і папярэджвалі аб магчымых праблемах на працы, а таксама аб рызыцы пазбаўлення сям'і прыёмных дзяцей.

Праўладныя тэлеграм-каналы напісалі, што жонка мужчыны затрыманая і знаходзіцца ў ІЧУ — там яна чакае суд паводле адміністрацыйны справы. Сцвярджаецца, што ў жанчыны знайшлі «экстрэмісцкія падпіскі».
🤬53🤯10🤷‍♂2👎1
46‑гадовую касметалагіню з Калодзішчаў асудзілі па палітычнай справе

Вользе Корбут 46 гадоў. Яна родам з Ашмяншчыны. Апошнім часам жыла ў аграгарадку Калодзішчы Мінскай вобласці. У жанчыны ёсць сын.

Вольга займалася дэкаратыўнай касметыкай. Абмяркоўвала яе ў сацсетках, праходзіла курсы і вебінары. А ў 2024‑м яна планавала пайсці на курсы тэхнолагаў па дэпіляцыі. Таксама была неабыякавай да праблемаў свайго раёна і перажывала за яго добраўпарадкаванне, піша «Наша Ніва».

Вольгу асудзілі паводле часткі 1 артыкула 368 КК (абраза Лукашэнкі) і частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Дакладны тэрмін пакарання пакуль невядомы, але ёй, верагодна, прысудзілі «хатнюю хімію».
🤬61🤯32👎1😁1
🇺🇳Алесь Бяляцкі сустрэўся з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам

Галоўным фокусам сустрэчы з Фолькерам Цюркам стала сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, у тым ліку — становішча палітвязняў і роля міжнародных механізмаў у абароне фундаментальных правоў і свабодаў.

Алесь Бяляцкі распавёў Вярхоўнаму камісару пра апошнія выпадкі палітычных прысудаў у Беларусі і папрасіў звярнуць асаблівую ўвагу на тых, хто знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы: хворых людзей, пенсіянераў, жанчын. У размове праваабаронца нагадаў пра неабходнасць пастаяннай увагі міжнароднай супольнасці да жахлівай сітуацыі ў краіне.

Таксама старшыня «Вясны» паведаміў, што далучаецца да міжнароднай ініцыятывы «People First».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119801

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
55👍7
⚡️⚡️⚡️Міжнародны крымінальны суд адкрыў расследаванне па злачынствах супраць чалавечнасці, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Пра гэта паведамляецца на сайце суда.

«Ёсць дастатковыя падставы лічыць, што прымусовыя дзеянні, якія прывялі да дэпартацыі, былі часткай курсу дзеянняў супраць рэальных або меркаваных апанентаў урада Беларусі і ажыццяўляліся ў адпаведнасці з дзяржаўнай палітыкай або дзеля яе рэалізацыі. Упраўленне прыйшло да высновы, што меркаваныя злачынствы, здзейсненыя ўладамі, былі заахвочаныя або ўхваленыя на найвышэйшым узроўні.

Таксама ёсць дастатковыя падставы лічыць, што гэтыя злачынствы былі здзейсненыя ў рамках шырокамаштабнай і сістэматычнай атакі супраць грамадзянскага насельніцтва, улічваючы іх маштаб, колькасць ахвяр і арганізаваны характар гэтых дзеянняў».
👍92🔥3914👏4🍾3
💔Былы палітзняволены перанёс анкалогію, уладкаваўся на працу, але атрымаў траўму і мае патрэбу ў пасляаперацыйным аднаўленні

Пасля сур'ёзнай траўмы беларус аказаўся прыкаваны да ложка і часова не можа працаваць. Праз ўмовы дамовы з працадаўцам ён не атрымаў страхавой кампенсацыі, і яго сям'я засталася амаль без сродкаў на час аднаўлення.

«Наперадзе ў Аляксандра некалькі месяцаў аднаўлення. Ён у гіпсе, працягвае імунатэрапію і не можа працаваць. За час лячэння і аперацый сям'я выдаткавала ўсе свае зберажэнні.

Як толькі дазволіць здароўе, муж і жонка зноў будуць працаваць. Але зараз яны звяртаюцца па дапамогу на час рэабілітацыі».


Падтрымаць мужчыны на BYSOL
💔26🙏145👍2🤬1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў Нагадаем, мужчына распавёў, што яго жонку без позвы выклікалі ў Следчы камітэт. Там ёй задавалі пытанні аб публікацыі, пагражалі і папярэджвалі аб магчымых праблемах на працы, а таксама…
«Перадачу не прынялі, бо затрымана па палітычнай справе» — сталі вядомыя падрабязнасці пераследу жыхаркі Слоніма затрыманай за «экстрэмізм»

Мужчына расказаў, што на жанчыну завялі адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), але яшчэ і пагражаюць «крыміналкай» — як сцвярджае сланімчанін, гэта звязана з тым, што яны з жонкай падалі сустрэчны пазоў на злоўжыванне следчых, піша @vitebsk_info.

Перадачу ў яго для жонкі не ўзялі, бо яна «палітычная», дазволілі перадаць толькі пракладкі.

Дома ў яго чакаецца ператрус.
🤬62😢11🤷‍♂1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️⚡️⚡️Міжнародны крымінальны суд адкрыў расследаванне па злачынствах супраць чалавечнасці, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі Пра гэта паведамляецца на сайце суда. «Ёсць дастатковыя падставы лічыць, што прымусовыя дзеянні, якія прывялі да дэпартацыі, былі часткай…
🗣Юрыст і праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка выказаўся пра пачатак міжнароднага расследавання па злачынствах рэжыма Лукашэнкі

«Сёння мы можам упэўнена сказаць: правасуддзе ёсць. І нават адкладзенае правасуддзе — гэта ўсё яшчэ правасуддзе. Мы глыбока ўдзячныя ўраду Літвы за зварот у МКС і падтрымку тых беларусаў, якія аказаліся мэтамі для дзяржаўнага тэрору і закладнікамі рэжыму Лукашэнкі.

Мы, праваабаронцы "Вясны", разам з FIDH і юрыдычнай камандай M.A.R.A і НАУ прыклалі ўсе залежныя ад нас намаганні для падтрымкі звароту Літвы і цяпер у камандзе IAPB гатовыя падтрымаць гэтае расследаванне. Гэта, вядома, не ахоплівае ўсіх учыненых рэжымам злачынстваў супраць чалавечнасці, але паспрыяе збору і замацаванню доказаў і далейшаму прасоўванню расследавання ў інтарэсах правасуддзя».


🔹Міжнародны крымінальны суд распачаў расследаванне па злачынствах рэжыма Лукашэнкі
40🔥12👍10😐1
🔗«Справа кнігавыдаўцоў»: у Беларусі адбываецца беспрэцэдэнтны ціск на кніжную сферу

Беларускія ўлады распачалі беспрэцэдэнтны наступ на незалежную кнігавыдавецкую галіну і літаратурную супольнасць. Пасля хвалі аблаў 17–18 лютага, падчас якіх былі затрыманыя як мінімум 10 чалавек, рэжым перайшоў да новай тактыкі.

Упершыню ў гісторыі краіны незалежныя выдавецтвы і літаратурныя арганізацыі пачалі масава прызнаваць «экстрэмісцкімі фармаваннямі». У адпаведны спіс ужо трапілі выдавецтва Gutenberg Publisher, так званая «кааліцыя друкаваных выдавецтваў», а таксама літаратурна-праваабарончая арганізацыя Беларускі ПЭН.

Сабралі ўсе вядомыя факты пераследу у кніжнай сферы за апошні час, а таксама распавядаем, якая можа быць адказнасць за захоўваннне кніг выдавецтваў, прызнаных «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119803

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬43
🤡Прадстаўніца афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў ААН вырвала з рук фотаздымкі беларускіх палітзняволеных

Падчас 61-й сесіі Савета ААН па правах чалавека былая палітзняволеная Паліна Шарэнды-Панасюк падыйшла да прадстаўніцы афіцыйнай дэлегацыі Беларусі Ларысы Бельскай, якая распавядала пра тое, як у Беларусі любяць і шануюць жанчын.

Паліна Шарэнда-Панасюк прынесла фотаздымкі Вольгі Маёравай, якая за кратамі рызыкуе цалкам страціць зрок, і Алены Лазарчык — Бельская вырвала фотаздымкі з рук Паліны.
🤬60🤡22😁7💩6🔥1😢1
🌿Алесь Бяляцкі далучыўся да міжнароднай ініцыятывы «People First»

Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам. Праваабаронца падрабязна пракаментаваў сваё далучэнне да ініцыятывы:

«Пасля майго вызвалення ў канцы снежня 2025 года я даведаўся пра кампанію "People First", распачатую маімі калегамі з Украіны і Расіі, якія, як і я, атрымалі Нобелеўскую прэмію ў 2022 годзе. Яе патрабаванні простыя: людзі перш за ўсё. Найважнейшым прыярытэтам дамоўленасцей, дасягнутых у выніку перамоваў, павінна стаць вызваленне ўсіх вязняў расійскай вайны супраць Украіны.

Я далучаюся да іх кампаніі. Нас аб'ядноўваюць не толькі шматгадовая сумесная праца, але і цяперашняя трагедыя людзей, якія супрацьстаяць жахлівай агрэсіі Расіі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119806
43👍7
🗣«Улады выкарыстоўваюць змены ў заканадаўстве, каб падавіць любое іншадумства ў грамадстве» — Алесь Бяляцкі

У Жэневе ў межах 61-й сесіі Савета ААН па правах чалавека працягваюць адбывацца мерапрыемствы, прысвечаныя Беларусі. Старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі ўзяў удзел у сайд-івэнце «Правы чалавека ў Беларусі». Ён быў прысвечаны сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, бягучаму становішчу палітвязняў у турмах і пытанням міжнароднай адказнасці.

На імпрэзе прысутнічала больш за 50 асобаў — у тым ліку, прадстаўнікі дыпламатычных місіяў пры ААН.

Падчас свайго выступу Алесь Бяляцкі звярнуў увагу на шэраг зменаў у беларускім заканадаўстве, якое дазваляе беспадстаўна прызнаваць сотні няўрадавых арганізацый ды ініцыятываў «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119808

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
40💯10👍3
spis_ekstremistau.pdf
16.3 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 29 прозвішчаў — цяпер у ім 6402 чалавекі

13 сакавіка МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі энергетыка з Гродна Яўгена Дорахава і яшчэ 24 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму».

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🖕13😡4🤬3👎1
69-гадовую пенсіянерку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і дадалі ў «спіс экстрэмістаў»

Сёння МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод іншых, туды дадалі жыхарку Мінска Вольгу Ціханавецкую.

Жанчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Верагодна, Вользе прысудзілі «хатнюю хімію».
🤬33😢10👎3
🔗«Справа кнігавыдаўцоў»: у Беларусі адбываецца беспрэцэдэнтны ціск на кніжную сферу

Беларускія ўлады распачалі беспрэцэдэнтны наступ на незалежную кнігавыдавецкую галіну і літаратурную супольнасць. Пасля хвалі аблаў 17–18 лютага, падчас якіх былі затрыманыя як мінімум 10 чалавек, рэжым перайшоў да новай тактыкі.

Упершыню ў гісторыі краіны незалежныя выдавецтвы і літаратурныя арганізацыі пачалі масава прызнаваць «экстрэмісцкімі фармаваннямі». У адпаведны спіс ужо трапілі выдавецтва Gutenberg Publisher, так званая «кааліцыя друкаваных выдавецтваў», а таксама літаратурна-праваабарончая арганізацыя Беларускі ПЭН.

Сабралі ўсе вядомыя факты пераследу у кніжнай сферы за апошні час, а таксама распавядаем, якая можа быць адказнасць за захоўваннне кніг выдавецтваў, прызнаных «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119803

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬43
🔗Палітычныя затрыманні ў Беларусі не спыняюцца

Праваабаронцам вядома, што на гэтым тыдні былі затрыманыя як мінімум трое хрысціянскіх сем'яў у розных гарадах Беларусі. Што менавіта інкрымінуюць затрыманым — пакуль невядома.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬32😱5
🗣Прадстаўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen выказаўся пра зняволенне Марфы Рабковай

«"Злачынства" Марфы Рабковай заключаецца ў тым, што яна змагалася за тое, каб Беларусь паважала самыя асноўныя правы ўласных грамадзян. Маладыя, адважныя і дэмакратычна настроеныя жанчыны, як Марфа, палохаюць рэжым у Беларусі. І каб адбіць у іншых жаданне ўдзельнічаць у грамадскай дзейнасці, яе караюць такім бесчалавечным чынам. У яе крадуць маладосць, здароўе і жыццё — у прымусовай ізаляцыі, усё дзеля таго, каб умацаваць уласную ўладу»,заявіў Юн Фрыдхальм.

Праваабаронца і каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за 2000 дзён.

Марфу арыштавалі 17 верасня 2020 года. З таго часу яе ўтрымліваюць у жорсткіх умовах — без належнай медыцынскай дапамогі і пры жорсткіх абмежаваннях на кантакты са знешнім светам.
36👍6💯5💔3
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія тры месяцы адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання

Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.

Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
13😢5👍2🤨1