Алесь Бяляцкі сёння выступае ў Карлавым універсітэце
Паводле анонсу арганізатараў, праваабаронца распавядае пра цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, вопыт палітычнага зняволення, а таксама пра важнасць грамадзянскай супольнасці ў аўтарытарных рэжымах і ролю, якую міжнародная салідарнасць можа адыграць у абароне правоў чалавека.
Мерапрыемства арганізаванае недзяржаўнай арганізацыяй Prague Civil Society Centre, Карлаўскім універсітэтам і Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі.
Нагадаем, гэтымі днямі праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі знаходзіцца з візітам у Празе (Чэхія). Ён наведаў Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі, галоўны офіс Радыё Свабода ў Празе і сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі Петрам Павелам, а таксама дырэктарам арганізацыі People in Need Шымонам Панекам
Фота: Ганна Соўсь
🔹Алесь Бяляцкі ў Празе: сустрэча з прэзідэнтам Чэхіі і размовы пра Беларусь

❤51👍10👎1👏1🤮1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Слоніме сілавікі ціснуць на сям'ю за лайк у «Аднакласніках» у 2016 годзе Па словах мужчыны, 5 сакавіка яго жонку без позвы выклікалі ў Следчы камітэт. Там ёй задавалі пытанні аб публікацыі, пагражалі і папярэджвалі аб магчымых праблемах на працы, а таксама…
У дачыненні да жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў за «лайк», распачалі крымінальную справу
Нагадаем, мужчына распавёў, што яго жонку без позвы выклікалі ў Следчы камітэт. Там ёй задавалі пытанні аб публікацыі 10-гадовай даўніны, пагражалі і папярэджвалі аб магчымых праблемах на працы, а таксама аб рызыцы пазбаўлення сям'і прыёмных дзяцей.
Пасля гэтага жонку жыхара Слоніма затрымалі за «экстрэмізм».
Цяпер стала вядома, што затрыманы і сам мужчына — сцвярджаецца, што ў яго знайшлі «экстрэмісцкія» падпіскі, ён з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы.
Праўладныя тэлеграм-каналы паказалі кадры з затрыманым жыхаром Слоніма.

🤬60😱4🤷♂3
«Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная» — Алесь Бяляцкі ў інтэрв'ю чэшскаму выданню «Aktualne»
«Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная ў яе сучаснай гісторыі, верагодна, з часоў смерці Сталіна. Сотні тысяч беларусаў, якія прытрымліваюцца іншых поглядаў, былі вымушаныя пакінуць краіну.
Менавіта таму вельмі важна ўсімі магчымымі спосабамі падтрымаць беларускія дэмакратычныя сілы і апазіцыю. Мы вельмі ўдзячныя Чэшскай Рэспубліцы за тое, што яна прымае беларускіх палітычных зняволеных і ўцекачоў. Вельмі важна, каб вы дапамаглі нам — праваабаронцам і журналістам, якія апынуліся ў гэтай безнадзейнай сітуацыі».
Фота: Aktualne.сz

💯45❤7👍1👏1😢1😐1
У следчых ізалятарах забаранілі даваць інфармацыю аб арыштаваных не сваякам
Раней паведамлялася, што такое распараджэнне ад начальства атрымалі дзяжурныя магілёўскага СІЗА, а таксама мінскага СІЗА-1. Праваабаронцам вядома, што падобныя забароны пачалі дзейнічаць у СІЗА па ўсёй краіне.
Цяпер інфармацыю пра затрыманага можа атрымаць толькі сваяк чалавека з пашпартам.
Раней інфармацыю аб месцазнаходжанні арыштаванага ў чаканні апеляцыі (да ўступлення прысуду ў законную сілу) давалі без праблем любому, хто звярнуўся да дзяжурнага. Грамадзяне, якія пражываюць у іншых гарадах, карысталіся гэтым і прасілі знаёмых даведацца, ці знаходзіцца іх арыштаваны сваяк у СІЗА, ці ўжо этапаваны ў калонію.

🤬36🤔4❤1
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія тры месяцы адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤10
Завадчаніна з Рэчыцы асудзілі па «справе Гаюна» да 4 гадоў калоніі
Гомельскі абласны суд у лютым вынес чарговы прысуд па «справе Гаюна» за інфармацыю пра расейскую ваенную тэхніку ў Беларусі. У гэты раз за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса) асудзілі 31-гадовага жыхара Рэчыцы Антона Казачэнку. Яму прызначылі чатыры гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пра гэта «Гомельскай вясне» паведаміў сукамернік палітвязня.
Вядома, што да затрымання Антон Казачэнка працаваў на Рэчыцкім метызным заводзе. Пасля прысуда, 20 лютага, ён быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119831
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬36😡2❤1🤯1
Алесь Бяляцкі сустрэўся з парламенцкай групай сяброў свабоднай Беларусі
Праваабаронца 17 сакавіка наведаў у Празе Палату дэпутатаў парламента Чэшскай Рэспублікі. Алесь сустрэўся са старшынёй парламенцкай групы сяброў свабоднай Беларусі Гаятам Окамурам, каб асабіста падзякаваць яму за ініцыяцыю рэзалюцыі падкамітэту за падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека за мяжой, а пазней — замежнага камітэта за падтрымку несправядліва зняволеных у Беларусі ад 7 лістапад, 2024 года.
Па гэтай рэзалюцыі Замежны камітэт тады заклікаў апарат Лукашэнкі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і лаўрэата прэміі Вацлава Гаўла Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў і зняволеных.
Фота: Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай рэспубліцы

❤26
Зламыснікі рассылаюць беларусам паведамленні нібыта ад арганізатараў форума рэгіянальнай бяспекі «Шлях да волі»
Зламысная рассылка ўтрымлівае візуал, падобны да сапраўднага, але графічныя элементы размешчаны па-іншаму. Апроч таго, тэкст утрымлівае граматычныя памылкі. Паведамленні прыходзяць у асабістую перапіску ў тэлеграм ці ў сацсетках з прапановай адказаць на пытанне, будзеце ўдзельнічаць ці не.
Пытанні прыходзяць з фейкавых аканутаў, піша @CabinetBelarus.
«Звяртаем увагу на тое, што аргкамітэт камунікуе выключна праз ПУБЛІЧНЫЯ паведамленні ад імя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і аналітычнага цэнтра «Украінская прызма», размешчаных выключна на іх афіцыйных каналах. Заклікаем не рэагаваць на паведамленні ў прыват ад невядомых акаунтаў, не адказваць на іх, і не ўдзельнічаць ні ў якіх апытаннях», — заявіла чаліня аргкамітэта форума рэгіянальнай бяспекі «Шлях да волі», прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Вольга Зазулінская.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

👍5😡5🤡4🤬1
«Толькі судовыя выканаўцы прызналі маё фізічнае існаванне». Мікалай Статкевіч расказаў, як пасля вызвалення з калоніі ўжо месяц жыве ў Беларусі без дакументаў
«Пашпарт застаўся ў калоніі, кіраўніцтва якой не адказвае на запыты. Пакінулі як сувенір? А без яго не тое, што за мяжу на абследаванне не выедзеш, як шмат хто прапануе, — а нават у мясцовую паліклініку не звернешся. І не дакажаш, што я — гэта я.
Толькі мужныя судовыя выканаўцы рашуча прызналі маё фізічнае існаванне без дакументаў. Але адразу ж заявілі прэтэнзіі на палову маёй пенсіі. Якую я таксама не магу аднавіць без пашпарта», — цытуе яго словы @euroradio.

❤17💔11🤬6😁1
Беларуска ў цяжкіх абставінах просіць дапамогі ў працягу лячэння
Жанчына разам з сынам была вымушаная з'ехаць з Беларусі і цяпер сутыкнулася з праблемамі са здароўем.
Падтрымаць жанчыну фінансава на Pomagam

«Пасля ўсяго перажытага ў мяне пачаліся сур'ёзныя праблемы – здранцвенне і адмова левага боку цела. Лекары паставілі дыягназ: запаленне галаўнога і касцявога мозга. Я не магу працаваць, бо арганізм знясілены. Сын вучыцца ў ваенным тэхнікуме ў Польшчы – ён па-ранейшаму ідзе да сваёй мары, нягледзячы ні на што.
Цяпер я праходжу лячэнне ў Варшаве. Мы на мяжы — грошай катастрафічна не хапае. Я прашу вашай падтрымкі, каб мы маглі выжыць у гэты складаны перыяд, які працягнецца яшчэ каля чатырох месяцаў. Я не зламаная і веру, што дапамога, як і ў 2020-м, залежыць ад нас саміх. Дзякуй усім беларусам і неабыякавым людзям. Усім, хто дапамагае».
Падтрымаць жанчыну фінансава на Pomagam
❤21💔11😢1🤡1
❗️У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні»
Гэта кінафестываль «Паўночнае ззянне», праваабарончая арганізацыя «Human Constanta», а таксама фонд «Spadcyna Belarusi».
Усе яны былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» згодна з рашэннем КДБ. Паводле ведамства, дачыненне да фармаванняў маюць Зямлянская Дар'я і Сасыкбаева Анастасія (Spadcyna Belarusi), Чайкоўская Вольга, Зелянкова Надзея, Жук Дар'я (Паўночнае ззянне), Бараноўская Ганна, Казлюк Аляксей, Лойка Наста, Ганчарова Яна, Браніцкая Эніра, Кустава Валерыя, Кофанаў Кірыл, Сушко Андрэй, Стасюк Юлія (Human Constanta).

🖕22🤬3❤1
Праваабаронцу Насту Лойку, якая 3,5 гады за кратамі, палічылі датычнай да «экстрэмісцкага фармавання» «Human Constanta»
Яе прозвішча з'явілася ў дакуменце на сайце МУС.
Нагадаем, у чэрвені 2023-га году ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Напрыканцы ліпеня 2025 году стала вядома, што Насту на 6 месяцаў перавялі ў памяшканне камернага тыпу.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Насты — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.

🤬37😡4😁1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні» Гэта кінафестываль «Паўночнае ззянне», праваабарончая арганізацыя «Human Constanta», а таксама фонд «Spadcyna Belarusi». Усе яны былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» згодна з рашэннем КДБ. Паводле ведамства…
У спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» трапіла ініцыятыва, накіраваная на развіццё беларускай супольнасці і культуры
Гаворка пра фонд «Spadcyna Belarusi», які знаходзіцца ва Уроцлаве.
Арганізацыя праводзіць адукацыйныя, культурныя і супольнасныя мерапрыемствы, папулярызуе каштоўнасці правоў чалавека, роўнасці і салідарнасці. Акрамя таго, яна падтрымлівае жанчын, квір-персон і моладзь, працуе з дзецьмі і падлеткамі, а таксама развівае беларускую мову і культуру.

💔17😡7🤬5😁1🖕1
Спецыяльны пасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл ужо ў Вільні — ён абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі з прэм’ер-міністаркай Інгай Ругінене
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася сітуацыя з бяспекай у рэгіёне.
«Прэм'ер-міністарка падзякавала Джону Коўлу за яго актыўныя намаганні, накіраваныя на вызваленне палітвязняў у Беларусі. Пазіцыя Літвы застаецца нязменнай — беларускі рэжым павінен спыніць рэпрэсіі, у краіне не павінна застацца ніводнага палітычнага зняволенага».
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася сітуацыя з бяспекай у рэгіёне.
❤17🤡3👍2🤮2🔥1🥴1
🥀Чалавек, якому балела за ўсё — 77 гадоў з дня нараджэння праваабаронцы Сяргея Гоўшы
Сёння, 18 сакавіка праваабарончая супольнасць Беларусі ўзгадвае свайго паплечніка, нястомнага барацьбіта за справядлівасць і светлага чалавека — Сяргея Гоўшу. Калі б не заўчасны сыход у снежні 2021 года, сёння Сяргей сустракаў бы свой 77-ы дзень нараджэння. Але нават сёння ягонае імя застаецца сімвалам нязломнасці для ўсіх, хто верыць у вольную Беларусь.
Сяргей Гоўша быў актыўным сябрам «Вясны» і адным з тых, на кім трымалася штодзённая праваабарончая праца — без гучных загалоўкаў, але з рэальным вынікам для канкрэтных людзей. Ён дапамагаў палітвязням і іх сем'ям, фіксаваў парушэнні правоў чалавека, падтрымліваў тых, хто заставаўся сам-насам з сістэмай.
Яго часта называлі «чалавекам, якому балела за ўсё». І гэта не проста словы. Ён сапраўды востра адчуваў чужы боль — і не мог заставацца ўбаку.
Чытайце ўспаміны пра Сяргея 👉 https://brestspring.org/tpost/0roi9k6x01-chalavek-yakomu-balela-za-syo

❤18💔5😢3👍1