#ВашЛайк
75 subscribers
17.8K photos
212 videos
76 files
616 links
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Валеўская сярэдняя школа”
Download Telegram
13 сакавіка 2026 года на тэрыторыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Валеўская сярэдняя школа» прайшоў суботнік, прымеркаваны да Года беларускай жанчыны і ў рамках пяцігодкі благоўпарадкавання. 🌿🧹 У мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел вучні, настаўнікі і тэхнічны персанал. Сумеснымі намаганнямі была праведзена ўборка тэрыторыі школы, спартыўнай пляцоўкі і парка-дэндрарыя: сабрана смецце і сухое лісце, ачышчаны клумбы і газоны, а таксама праведзена абрэзка сухіх галінак. Суботнік прайшоў у цёплай і працоўнай атмасферы і стаў яшчэ адным доказам таго, што разам мы можам зрабіць сваю школу яшчэ прыгажэйшай і чысцейшай! 💪🌱
Дзякуем усім удзельнікам за працу і клопат пра родную школу! 💚🤍❤️
У рамках Дня здароўя ў Валеўскай сярэдняй школе прайшла спартландыя «Мы разам!» 🏆🤸‍♀️💚
14 сакавіка ў Валеўскай сярэдняй школе адбылося яркае і запамінальнае мерапрыемства - спартландыя «Мы разам!», прымеркаваная да Дня здароўя. У спаборніцтвах прынялі ўдзел не толькі вучні, але і іх бацькі, што зрабіла свята па-сапраўднаму сямейным і цёплым 👨‍👩‍👧‍👦Запрошаным бацькам вельмі спадабалася ідэя правесці выхадны дзень разам з дзецьмі. Вясёлая і шумная спартландыя дала магчымасць паказаць свае спартыўныя здольнасці і таленты, а бацькі на імгненне акунуліся ў незабыўную атмасферу дзяцінства 🎈🌟 У спартыўнай зале панавала сапраўдная атмасфера радасці, весялосці і дабрыні. Удзельнікі каманд з вялікім задавальненнем спаборнічалі ў займальных эстафетах, атрымаўшы магутны станоўчы зарад энергіі і эмоцый 🤗💪
Святочная сустрэча завяршылася па-сапраўднаму дружна: праіграўшых не было! Кожны ўдзельнік атрымаў сваю маленькую перамогу - і ў першую чаргу перамогу над самім сабой. А гэта самае галоўнае! 🏅💖