СТАРЫ ОЛЬСА
148 subscribers
79 photos
1 video
96 links
Анонс канцэртаў, навіны гурта.
Сцісла пра важнае і актуальнае.
Слухаць: https://music.mediacube.network/StaryOlsa
Download Telegram
Дзень #7, апошні
Тыдзень беларускай культуры

Вашай увазе дакументальны фільм Змітра Сасноўскага «Старыя інструменты Беларусі». Пяць старадаўніх інструментаў, пяць характараў, пяць гісторыяў.

Дуда
Лютня
Колавая ліра
Гуслі
Сурма

ГЛЯДЗЕЦЬ (ёсць рускія субтытры)
Англамоўная версія фільма тут
🎧Зміцер Сасноўскі запісаў сольны зборнік беларускіх песняў «Айчына і Каханне»

«Айчына і Каханне – тое, што трымае і не дазваляе здавацца.
Запісаў ва Украіне, у не лепшым стане пасля падвалу.
Дзякуй Валянціне Трыгубовіч, Віталю Супрановічу, Паўлу Бераговічу, Патрыцыі Свіцінай і Алесю Чумакову. А таксама ўсім музыкам і аператарам, якія пажадалі застацца невядомымі»


СЛУХАЦЬ
Цяпер і на "Кніжным возе"!

Аўдыёспектакль "Ладдзя роспачы" паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча.
Чытае: Зміцер Сасноўскі
Музыка: Стары Ольса

СЛУХАЦЬ

Дадатак Кніжны воз дазваляе бясплатна слухаць аўдыякнігі ў беларускамоўным агучванні на ios i android (даступны і ў вэбверсіі).

Выцінанка: Аляксей Кульбіцкі
Ён вярнуўся!😉

#forzstudio
Гэта фрагменты з аўтарскага фільма Ігара Таркана пра Стары Ольса. Рэдкія старыя кадры маладога Ольсы. Ігар быў адным з першых прадзюсараў гурта, кіроўцам, менеджарам, сябрам. Ён арганізаваў здымкі першага кліпа "У карчме", сам стаяў за камерай. Здымаў нашы канцэрты, выпусціў 2 DVD пра гурт. Ён вельмі шмат зрабіў для Старога Ольсы, гурт займаў у яго сэрцы асаблівае месца. Шмат шалёных гісторый, дарог, успамінаў... Бывай, дружа. Дзякуй табе за ўсё!!!

ℹ️Развітанне з Ігарам адбудзецца заўтра, 1 снежня ў Міханавічах, у праваслаўнай царкве (вул. Савецкая, 10), 12:00.

https://youtu.be/vwywFzB79Fo
⚡️22.12, Ютуб, прэм‘ера!
Новы сінгл і кліп.
Не без прыгодаў, але запісалі😉
Паглядзелі? ⬆️
З Калядамі, сябры!

Цмок ужо на музычных сэрвісах.

СЛУХАЦЬ
КЛІП

Хай усе багі спрыяюць ва ўсіх справах!
Чалавек, які адкрыў свету старадаўні нотны рукапіс "Полацкі сшытак" (навуковая назва “Астрамечаўскі рукапіс”), беларускі прафесар Адам Мальдзіс, пайшоў у іншы свет.

Пасля вайны з нямецкіх запаснікаў у Польшчу трапіў беларускі ўніяцкі служэбнік, які ў 1956 г. паступіў у Бібліятэку Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў). У вокладку гэтага служэбніка быў уклеены нотны рукапіс, які ў 1962 г. знайшоў беларускі гісторык Адам Мальдзіс. Даследаваў рукапіс польскі музыказнаўца Ежы Голас. З таго часу Е.Голас фігуруе ў энцыклапедыях як афіцыйны адкрывальнік рукапіса. Зборнік быў складзены ў вёсцы Астрамечава на Брэстчыне, але належаў полацкаму біскупу. У зборніку больш за 200 мелодый вакальнай і інструментальнай музыкі 16-17 стст.

Мелодыі з "Полацкага сшытку" увайшлі ў некалькі альбомаў Старога Ольсы альбо склалі іх значную частку.

🎧СЛУХАЦЬ «Полацкі сшытак»
⭐️ Калядная праграма ад Старога Ольсы!

Калядны кант ХVI ст. «Дзікова галава», які адзін свядомы беларускі студэнт знайшоў у аддзеле рэдкай кнігі Оксфардскага ўніверсітэта і выслаў нам.
ГЛЯДЗЕЦЬ

«Падказкі». Фантастычныя аповеды, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў розных кутках нашай краіны і былі запісаныя даследчыкамі фальклору падчас этнаграфічных экспедыцый. Казкі чытаюць знакамітыя дыктары і акцёры пад музыку Стары Ольса.
СЛУХАЦЬ

Батлейка «Балада пра Цмока». Зараджэнне батлейкі ў Беларусі адносіцца да канца XVI-першай паловы XVII ст., а ўзнікненне звязана з каляднымі святамі. Сюжэт пра Цмока ўвасобіў дахрысціянскія вераванні і ўяўленні пра сусвет з хрысціянскімі. Тэма барацьбы цемры і святла, старога і новага, пра адвагу і веру. Самы час (пера)глядзець і запрасіць да прагляду іншых.
ГЛЯДЗЕЦЬ

А таксама згатаваць смачную страву і пацешыць душы блізкіх. Рэцэпты аўтэнтычных беларускіх страваў з музыкай Старога Ольсы. Заўтра новы рэцэпт😋
ГЛЯДЗЕЦЬ

З Калядамі і Раством!
⚡️Навіна. Пятніца, 29.04, прэзентуем новы кавер ▶️Ютуб.
❗️Кепскія навіны, сябры. Наш гусляр і вакаліст Алесь Чумакоў з ажогамі рук, яго майстэрня па вырабе гусляў згарэла цалкам. Алесь ужо дома, спадзяемся, маторыка пальцаў адновіцца, і ён зможа зноў граць і рабіць свае чароўныя інструменты.

«Я хачу працягваць сваю працу - аднавіць і рэарганізаваць майстэрню у лепшым і больш бяспечным выглядзе. Хачу, каб беларускія гуслі працягвалі граць па ўсім свеце.»

Падрабязнасці пра тое, што здарылася.

🔺Калі вы маеце магчымасць і жаданне дапамагчы ў аднаўленні, тут варыянты дапамогі і кантакты Алеся.

🔸Калі вы з Беларусі, ці Расіі. Картка
VISA
4639 0301 1047 7039
ALIAKSANDR CHUMAKOU
11/23
Калі ваш банк не працуе з пералікамі на карты VISA па нумары карты, можна пералічыць па нумары тэлефона. Нумар, прывязаны да карткі: +37529-7572423 (МТС)

🔸ОАО «АСБ Беларусбанк»
БІК: AKBBY2X
УНП: AB7480283
рахунак BY42 AKBB 30140002202630070000 (BYN)
Чумаков Александр Александрович

🔸Праз ЕРИП:
Банковские, финансовые услуги - Банки, НКФО - БПССбербанк» - Пополнение счета с картой. Неабходна пазначыць нумар дамовы альбо нумар рахунка IBAN: BY65BPSB3014F000000005895730
Чумаков Александр Александрович
УНП: 100219673
Код банка: BPSBBY2X (ОАО "Сбер Банк", былы БПС)
🔔Пятніца, 20:00, ЮТ
СЛУХАЦЬ

Запіс, звядзенне, мастэрынг: Дзмітры Галадко, студыя Forz (BY)
Вокладка: Алена Марцьянава
Дызайн: Дзяніс Ліхалап
Відэа: Антон Рабцаў

Плэйліст кавераў тут
Новае даследаванне Змітра Сасноўскага пра паходжанне сярэднявечнага духоўнага гімна “Багародзіца”

Новыя звесткі і пераасэнсаванне інфармацыі з даследавання, апублікаванага раней. Прыводзім скарочаную версію ⬇️

https://staryolsa.com/be/news/article/2022-06-22

Поўны тэкст даследавання даступны на рускай і ангельскай мовах па спасылках унутры артыкула.
Фан-відэа у гонар вялікай бітвы 8 верасня 1514 г.
"Дзякуй Вам за вашыя цудоўныя песні, за выдатную музыку!🔥"
https://youtu.be/An27ND2r8EU

☝️У альбомах запісаны 2 песні пра аршанскую бітву. Абедзьве створаныя на аснове гістарычных тэкстаў і музыкі. Тэксты песняў і каментары да іх тут: https://staryolsa.com/be/lyrics