Беларускі ПЭН
463 subscribers
3.46K photos
121 videos
2.91K links
Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.
Download Telegram
Forwarded from Белліт
2020 год у выніках літаратурных прэмій.
Выйшла кніга пра злачынствы ў Беларусі Purple fingers Of the last dictatorship of Europe з апісаннем катаванняў людзей беларускім рэжымам.

Кніга напісаная па-ангельску беларускай эмігранткай з мэтай прыцягнуць увагу да злачынстваў за мяжой. Аўтарка паходзіць з Беларусі і пацярпела ад рэпрэсій у 2010-м, але яе гісторыя таксама ёсць у кнізе. Паколькі на радзіме жывуць бацькі аўтаркі, яна выпусціла кнігу пад псеўданімам Violetta Lila.
👉«Словы мацней» — новы відэапраект ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. У ім сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ўціску за культурніцкія акцыі пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, чытаюць творы сваіх папярэднікаў, асуджаных у сталінскія часы.

🎙У першым роліку Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава.

https://pen-centre.by/2021/01/11/slovy-macznej-alyaksandr-pamidorau-chytae-tvor-zyamy-pivavarava.html
Forwarded from Наша Ніва
Што гатавалі ў доме Адамовічаў. Кулінарныя сшыткі мамы, вытанчаныя рэцэпты жонкі

Кулінарны самвыдат у сям’і пісьменніка Алеся Адамовіча.

https://history.nn.by/?c=ar&i=258346
Памёр паэт Леанід Пятрэнка, лаўрэат прэміі Францішка Аляхновіча 2017 года за кнігу "Камерныя сны".

Леанід быў асуджаны на 10 год, з іх адседзеў шэсць, недажыўшы да вызвалення. Нашыя спачуванні блізкім і сябрам паэта.
***
Пределов — нет!
Посылы ложные
о рамках — бред (сказал Басё).
В стране по кличке Невозможное
лежит Нетронутое. Всё!

Метнувшись камнем из пращи —
там и ищи.
21 студзеня 2021 года ў 19.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”, падрыхтаванае сумесна з Літаратурным тэатрам “Слова”

https://lit-bel.org/news/spektakl-moy-bagdanovich-prem-era-21-studzenya/
Падрыхтавалі для вас першы выпуск дайджэста культурнага супраціву ў 2021 годзе🤓

🌊Пачатак студзеня ў Беларусі падобны на марскі адплыў пасля шторму: схлынула хваля масавых рэпрэсій, трэба разабраць выкінутыя на бераг гушчары судоў, звальненняў і забарон. Але музыка не змаўкае, пэндзаль макнуты ў фарбу, аловак крануўся паперы, дух вольнага народа кружыць у карагодзе.

https://pen-centre.by/2021/01/12/a-hto-tam-idze-novy-god-represii-usyo-tyya-zh-vypusk-14.html
У студзені выйшла аўдыёкніга Зараславы Камінскай “Калядны стол”🎉

Кніга заняла 3️⃣ месца ў сёлетняй прэміі Гедройца, а прызам быў запіс кнігі ў аўдыяфармаце ад "Радыё Свабода".

"Калі я аддавала “Калядны стол” Змітру Вішнёву ў выдавецтва "Галіяфы", я і не магла ўявіць, што яе чакае такі лёс: мне проста хацелася ажыццявіць задуму, якая была са мной некалькі год, каб, нарэшце, вызваліцца для новых задум", - кажа Зараслава.

▶️▶️▶️ Слухаць кнігу
Дызайнера Анатоля Лазара, вядомага як Wiecier Mechaniczny, раніцай 13 студзеня забралі ў фінансавую міліцыю разам з кампутарам. Жонцы сказалі — каб праверыць, ці сплаціў падаткі.

Вецер — культавы дызайнер. Ён працаваў над дзясяткамі прабеларускіх праектаў, ад цішотак да сайтаў. Ён аўтар вокладкі кнігі "Беларуская нацыянальная ідэя" вядоўцы @euroradio Змітра Лукашука і філосафа Максіма Гарунова.
Прыйші таксама да Генадзя Вінярскага (выдавецтва «Кнігазбор») - забралі кампутар, тэлефон, самога Генадзя. Паводле нашай інфармацыі, прыйшоў АБЭП.