Беларускі ПЭН выказвае пратэст і звяртае ўвагу міжнароднай супольнасці на новы кірунак рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі – пераслед за ўдзел у святкаванні Дня Волі.
👀 Чытайце заяву з пратэстам на нашым сайце.
✍️ Каб патрымаць заяву, калі ласка, запоўніце кароткую форму.
Імпрэзы з нагоды Дня Волі ў 2024 годзе прайшлі за межамі Беларусі. Пры гэтым арганізатары намагаліся забяспечыць інтэрнэт-трансляцыі, каб у святкаванні маглі сімвалічна паўдзельнічаць і людзі, якія засталіся ў Беларусі. У траўні стала вядома пра крымінальную справу супраць удзельнікаў святкавання.
Праваабарончай супольнасці вядомыя канкрэтныя выпадкі палітычна матываванага пераследу актораў, музыкаў, гісторыкаў, літаратараў, а таксама іншых удзельнікаў святкавання Дня Волі.
Беларускі ПЭН:
〰️ асуджае парушэнні гэтых фундаментальных правоў;
〰️ патрабуе спыніць пераслед удзельнікаў святкавання Дня Волі;
〰️ заклікае міжнародную супольнасць звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі.
Дзяліцеся нашай заявай і далучайцеся да яе! 🫶

Сёння ў нас дзве нагоды для віншаванняў Уладзіміра Някляева – з народзінамі і выхадам новай кнігі!
Уладзімір Някляеў – беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч. Лаўрэат шэрагу ўзнагарод за літаратурную дзейнасць, у тым ліку прэміі імя Ежы Гедройця ў 2013 годзе за раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» і прэміі імя Наталлі Арсенневай у 2017 годзе за кнігу «Толькі вершы».
Сёлета ў свой дзень народзінаў Уладзімір распавёў пра выхад новай кнігі «БЕЗ АЙЧЫНЫ. Кніга турмы і замежжа».
🎊 Мы віншуем Уладзіміра Някляева з народзінамі і зычым шчаслівага лёсу яго новай кнізе!

Сёння гадавіна смерці Алеся Пушкіна 💔
Алесь Пушкін – вядомы беларускі мастак, перформер, рэстаўратар, палітзняволены. Ён больш чым 30 гадоў выступаў за абарону беларускай мовы і здзяйсняў акцыі за свабоду выказвання ў Беларусі.
У сакавіку 2021 года Алесь Пушкін быў затрыманы, а ў 2022 годзе асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. 11 ліпеня 2023 года стала вядома, што мастак памёр у рэанімацыі шпіталя.
Алесь Пушкін – лаўрэат прэміі імя Францішка Аляхновіча за «Турэмны альбом». Кніга выйшла ў 2019 годзе ў серыі «Беларускае турэмнае мастацтва» праваабарончага цэнтра «Вясна». У яе ўвайшлі выявы і тэксты, зробленыя Пушкіным у 2012 годзе падчас адміністрацыйных арыштаў за мастацкія пэрформансы.
«Турэмны альбом» даступны бясплатна ў інтэрнэт-бібліятэцы kamunikat.org. Заахвочваем вас пагартаць сёння гэты альбом.
Год таму праваабарончая супольнасць Беларусі выпусціла сумесную заяву з нагоды смерці ў зняволенні мастака Алеся Пушкіна. Даведацца больш вы можаце тут.

💃 Падборка літаратурных імпрэзаў на найбліжэйшы тыдзень
🟢 На гэтых выхадных адбудзецца фэст TUTAKA. Акрамя музыкі, там будзе месца і літаратуры. Сустрэчы з Уладзімірам Арловым і аўтаркай кнігі пра лёсы беларусак і беларусаў Падляшша Анэтай Прымакай, спектакль «Сумны суп» паводле кнігі Вольгі Гапеевай, аўдыяпункт ад Audiobooks.by, Кніжнага возу і Kamunikat.org і, вядома, выдавецкі кірмаш.
⏰ 12–14 ліпеня
📍 Урочышча Барык каля Гарадка на Падляшшы, Польшча
👉 Уся праграма фэсту.
🟢 Сустрэча з паэткамі Настай Кудасавай і Дар’яй Бялькевіч пад Уроцлавам
Сустрэча адбудзецца ў межах Slot Art Festival і будзе прысвечаная тэме «Беларуская культура – стан пасля рэвалюцыі».
⏰ 12 ліпеня, 13:00
📍 Любёнж, Польша
👉 Падрабязнасці і квіткі на фэст тут.
🟢 Сустрэча з Ганнай Янкута ў Штутгарце
На літаратурнай сустрэчы Ганна Янкута прэзентуе свой дэбютны раман «Час пустазелля», які выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч» у 2023 годзе.
⏰ 13 ліпеня, 14:00
📍 Theaterhaus, Saal P1, Siemensstraße 11-13, Stuttgart
👉 Падрабязней.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
14 ліпеня – трэцяя гадавіна затрымання Алеся Бяляцкага.
На відэа Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭНа, чытае словы Алеся Бяляцкага ў Гайд-парку ў Лондане, 14 ліпеня 2024 года. Цалкам відэа глядзіце на нашай старонцы ў Фэйсбуку.
❤️ Калі ласка, дзяліцеся гэтым відэа і інфармацыяй пра рэпрэсіі ў Беларусі!
Алесь Бяляцкі – праваабаронца, грамадска-культурны дзеяч, пісьменнік, палітвязень, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года. Даведацца больш пра Алеся вы можаце на нашым сайце.

Максім Знак увайшоў у шорт-ліст намінантаў на прэмію Цэнтра Вацлава Гавэла 🎉
Абвешчаны кароткі спіс штогадовай Прэміі «Парушэнне спакою» адважнаму пісьменніку ў небяспецы, якую арганізуе Цэнтр Вацлава Гавэла.
Прэмія адзначае аўтараў выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць мужнасць у інакадумстве і зазналі несправядлівы пераслед за сваю адкрытую абарону дэмакратыі і правоў чалавека.
У 2021 годзе гэтую прэмію атрымаў беларускі паэт Дзмітры Строцаў.
Максім Знак – адвакат, навуковец, пісьменнік, палітзняволены, які адбывае 10-гадовы тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму па беспадстаўных абвінавачаннях.
👉 Больш пра Максіма Знака чытайце на нашым сайце.
📚 Набыць кнігу «Зэкамерон».
👕 Таксама вы можаце спампаваць прынты з Максімам Знакам у падтрымку палітвязняў.

🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.
На 15 ліпеня 2024 года: Людзей Слова ў няволі – не менш за 38, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 163.
📍 Мінскі абласны суд у парадку спецыяльнага вядзення вынес прысуд у справе «аналітыкаў Ціханоўскай» – ад 10 да 11 гадоў калоніі і штрафы да 500 000 долараў.
📍 Пенсіянера Уладзіміра Толкача асудзілі за вершы пра Лукашэнку.
📍 Пачаўся суд над культурніцкім блогерам Алесем Сабалеўскім і дакументалістам Яўгенам Глушковым.
📍 Мастака Івана Вярбіцкага асудзілі яшчэ на 2 гады, выніковы тэрмін – 12 гадоў і 1 месяц калоніі.
📍 Культурніцкага менеджара Эдуарда Бабарыку дадаткова асудзілі на 2 гады, выніковы тэрмін – 10 гадоў.
📍 Пад Пінскам супрацоўнікі міліцыі затрымалі 11 чалавек, якія сабраліся на канцэрт.
🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных чытайце на сайце ПЭНа.
Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🔖