Беларускі ПЭН
466 subscribers
3.59K photos
123 videos
2.96K links
Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.
Download Telegram
📖 Выйшаў зборнік актуальнай украінскай паэзіі па-беларуску «Пра словы і цішыню між імі». У ім прадстаўленыя вершы 13 аўтараў і аўтарак, некаторыя з якіх проста цяпер ваююць на фронце.

Гэта ўнікальная, у літаральным сэнсе слова ручная праца каманды анлайн-часопіса «TAŬBIN» і шведскага выдавецтва «Ariel Förlag».

Зборнік толькі-толькі пабачыў свет, і каманда часопіса піша, што зборнік будзе дасяжны ў Варшаве, Вільні і Стакгольме.
Глядзіце, якую супольную сустрэчу зладзіў «Таўбін» і Free Belarus Center🤍

Разам з аўтарамі і аўтаркамі часопіса сустрэліся і пагаварылі пра паэзію, паслухалі і пачыталі вершы.

Сярод выступоўцаў – Мікіта Найдзёнаў, Наста Кудасава, Артур Камароўскі, тоні лашдэн, Ганна Шакель і іншыя.

📷 VGL 2024
Сёння народзіны адзначае пісьменнік і публіцыст, сябра Беларускага ПЭНа Севярын Квяткоўскі🎉

Дзякуем за творчасць, зычым натхнення, радасці ў гэты дзень!

▪️ Севярын Квяткоўскі чытае ўласны твор "Каларадская пушча". Слухаць на Камунікаце.

▪️ "Як вызначаюцца сучасныя нацыі – скокнуць вышэй за дзяржаву" Севярын Квяткоўскі, Беларускае Радыё Рацыя💫
💫 Open Call: Фонд Элізабэт Коставай запрашае пісьменніц да ўдзелу ў рэзідэнцыі.

Рэзідэнцыя «Жанчыны ў гарах» у Радопах, Балгарыя, для жанчын, старэйшых за 18 гадоў, з Балгарыі і Еўропы, а таксама для ўцякачак з краін, дзе вядуцца ваенныя дзеянні.

🏔Калі: з 3 па 12 жніўня 2024 года.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца жанчыны, якія пішуць мастацкую, публіцыстычную прозу, паэзію і драматургію на балгарскай і іншых мовах.

Зацверджаным удзельніцам будзе прадастаўлена:

- пражыванне ў прыватным пакоі;
- харчаванне;
- усе транспартныя выдаткі;
- ментарскія сустрэчы;
- лёгкая праграма прагулак па гарах і наведванне прыродных славутасцяў;
- удзел у літаратурным чытанні;
- сацыяльныя стыпендыі для ўдзельнікаў з дадатковымі патрэбамі (могуць быць не прызначаныя).

Неабходна даслаць на англійскай мове:
- кароткую біяграфію (да 200 слоў);
- матывацыйны ліст (да 300 слоў);
- план працы падчас рэзідэнцыі (да 1 старонкі).

Дэдлайн: 30 красавіка 2024 года.

💻Падаць заяўку.

Дзякуй Birananka за навіну 😊
2 красавіка – Дзень дзіцячай кнігі!

Гэты дзень лепш за ўсё адзначыць чытаннем навінак беларускага кнігадруку ❤️

У выдавецтва "Янушкевіч" выйшла густоўная кніга "Што робяць пачуцці?" пісьменніцы Ціны Азевіч і мастачкі Аляксандры Заёнц у перакладзе Марыі Пушкінай. У хуткім часе з'явяцца яшчэ дзве кнігі: "Кот Шпрот і вежавы гадзіннік" Ганны Янкуты і "Мора ў горадзе" Эльгі Паповай.

Выдавецтва "Tradycja" выпусціла ўнікальны "Дзіцячы спеўнік" фалькларыста Антона Грыневіча, для якога ён збіраў беларускія народныя песні з 1905 па 1924 год. Тым, хто ў Познані, раім завітаць на прэзентацыю спеўніка, якую 7 красавіка ладзіць Сяржук Доўгушаў.

А напрыканцы вясны ў выдавецтве "Кніжны рысь" выйдзе "Паліяна" амерыканскай пісьменніцы Элеанор Портэр ў перакладзе Франца Корзуна з ілюстрацыямі Дар’і Заяц.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прэзентацыя кнігі «Калі я выйду на волю» ў Тбілісі і Батумі!

Сябра Беларускага ПЭНа Ганна Комар прэзентуе ў Грузіі сваю новую кнігу.

Кніга дакументальнай прозы «Калі я выйду на волю» апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі, а таксама аповеды тых, хто зазнаваў міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час, і іхных блізкіх.

Тбілісі:
📆 6 красавіка, 13:00.
📍 Прастора «Кропка». Каб атрымаць адрас, трэба зарэгістравацца па спасылцы.

Батумі:
📆 14 красавіка, 17:00.
📍 Беларускі цэнтр Батумі «Аксяродак», Парнаваза 60.

Выданне можна будзе набыць на прэзентацыі ці замовіць па спасылцы. Усе сродкі, атрыманыя з продажу кнігі «Калі я выйду на волю» пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных людзей з Беларусі.
🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.

На 31 сакавіка 2024 года: Людзей Слова ў няволі – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 158.

📍 Журналіста і аўтара ў жанры нон-фікшн Ігара Карнея асудзілі на 3 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

📍 Затрымалі і пакаралі 13 суткамі адміністрацыйнага арышту паэта і выканаўцу аўтарскай песні, бацьку семярых дзяцей Сяргея Мельянца.

📍 У Ніны Багінскай учынілі ператрус: забралі ўсе носьбіты інфармацыі, тры сцягі і плакат з Пагоняй.

📍 Звольнены дырэктар Музычнага тэатра Сяргей Пукіта

🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных чытайце на сайце ПЭНа.

Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🔖
⚡️ Праграма падтрымкі культурных дзеячаў «Artists at risk» у Германіі!

Martin Roth-Initiative абвясціла набор заявак на падтрымку артыстаў усіх відаў мастацтва, якія знаходзяцца ў групе рызыкі. Праграма прадугледжвае часовае пражыванне ў Германіі працягласцю да 15 месяцаў.

Для таго, каб прыняць удзел у праграме, вы мусіце мець у Германіі культурніцкую арганізацыю, гатовую вас прыняць. На жаль, ініцыятыва не дапамагае з пошукам, але вы можаце знайсці ў інтэрнэце рэлевантныя для вас арганізацыі і напісаць ім самастойна.

Важна: 👀 праграма не з’яўляецца экстраннай формай падтрымкі.

Гартайце карткі, каб даведацца ўмовы праграмы!

⌛️ Дэдлайн: 15 красавіка (але атрымаць доступ да формы заяўкі можна толькі да 17:00 CEST 12 красавіка).

Даведацца падрабязнасці і падаць заяўку можна тут.