Беларускі ПЭН
461 subscribers
3.51K photos
123 videos
2.93K links
Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.
Download Telegram
Супольная заява праваабарончай супольнасці Беларусі з нагоды смерці ў зняволенні мастака Алеся Пушкіна

11 чэрвеня 2023 года стала вядома, што палітзняволены беларускі мастак Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі шпіталя. Паведамляецца, што ў выніку нясвоечасовага аказання медыцынскай дапамогі ў яго развіўся перытаніт, быў септычны стан і паліорганная недастатковасць.

Мы адзначаем, што гэта ўжо не першы выпадак смерці ў месцах пазбаўлення волі. Кожны дзень тысячы зняволеных у турмах Беларусі пакутуюць ад неналежных умоваў утрымання, у тым ліку ад парушэння канстытуцыйнага права на ахову здароўя. Больш за тое, у месцах пазбаўлення волі праз неаказанне належнай медыцынскай дапамогі штогод паміраюць вязні.

Беларуская праваабарончая супольнасць выказвае спачуванні сям’і, сябрам і беларускай творчай супольнасці ў сувязі са смерцю Алеся Пушкіна.

Чытаць цалкам
⚖️ Сёння споўнілася два гады з моманту затрымання сябры Беларускага ПЭНа Алеся Бяляцкага разам з калегамі Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам.

Гэтыя таленавітыя і смелыя прадстаўнікі беларускай праваабароны застаюцца ў неправамерным зняволенні. Мы заклікаем міжнародную супольнасць, праваабарончыя арганізацыі працягваць звяртаць увагу на такія акты парушэння правоў чалавека і рабіць дзейсныя крокі для абароны свабоды слова, абароны правоў пісьменнікаў і журналістаў.

Мы працягваем змагацца за іх вызваленне. Свабода і справядлівасць мусяць перамагчы!
🔏Працягваем рабіць хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры Беларусі. Два разы на месяц на нашым сайце penbelarus.org публікуем дайджэст рэпрэсій, заклікаем чытаць і распаўсюджваць.

На 15 ліпеня 2023 года: Людзей Слова ў няволі – не менш за 31, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 133.

📍 Палітзняволены мастак Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі ў Гродне. З турмы ў бальніцу мастака прывезлі ў непрытомным стане з прабадной язвай страўніка, падчас аперацыі ў яго спынілася сэрца.

📍 Вынесены прысуд у крымінальнай справе кіраўніка платформаў «Ulej» і «MolaMola» Эдуарда Бабарыкі – 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

📍 Літаратар, праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі працуе на дрэваапрацоўцы ў калоніі строгага рэжыму № 9 у Горках – паводле сведчанняў былых вязняў, адной з самых «галодных» і жорсткіх у Беларусі.

📍 Актывіст і аўтар турэмнай прозы Зміцер Дашкевіч меўся выйсці на волю, але супраць яго распачалі новую крымінальную справу.

🗝 Больш інфармацыі па спасылцы.
📢 Кніга (пра) Алеся Бяляцкага даступная для замовы ў краінах Еўропы, у тым ліку ў Літве, Латвіі, Эстоніі і Нямеччыне. 🌍 📖

Гэтая кніга – не толькі гісторыя яго асабістай барацьбы, але і заклік да абароны правоў чалавека і веры ў вольную Беларусь. Твор натхняе і хвалюе, прымушае задумацца пра сэнс свабоды і справядлівасці. Ён ахоплівае ўвесь перыяд жыцця Алеся Бяляцкага: спачатку апавядае пра дзяцінства хлопчыка Сашы, пасля – пра сталенне Алеся, як свядома абраў свой шлях, самастойна вывучыў беларускую, першы раз у графе нацыянальнасць упэўнена і свядома паставіў годнае — «беларус».

Апошнія старонкі запісаў датуюцца красавіком 2021 года, калі Алеся Бяляцкага выклікалі на допыт у КДБ. У сакавіку 2023 года Алесю Бяляцкаму прысудзілі 10 гадоў турмы.

📎Кніга даступная як у мяккай, так і цвёрдай вокладцы.

Дастаўка кнігі займае ад 1 да 5 дзён у Польшчы і да 14 дзён у краінах Еўропы.

📖 Набыць
Сёння – сто шосты дзень з дня нараджэння беларускага пісьменніка, сябры Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 года, Янкі Брыля.

🖋 Ягоная літаратурная спадчына налічвае мноства твораў, што паказваюць народнае жыццё, вайну і тонкія чалавечыя перажыванні. Раім зборнік «Вячэрняе» – літаратурныя запісы і мініяцюры пісьменніка, напісаныя ў розныя гады ягонай творчасці. Гэты зборнік – роздум пра час і людскія лёсы, пра вострыя праблемы сучаснасці, мноства з якіх, па-сутнасці, не змянілася.

Віншуем усіх са святам і запрашаем звярнуць увагу на творы Янкі Брыля, што не толькі багатыя на яркія вобразы, але і сведчаць пра глыбокую нацыянальную традыцыю.

📚 З памяццю і павагай.
29 ліпеня ў Кракаве адбудзецца Пікнік Letucień – вялікі сямейны фестываль беларускае культуры. Час набываць квіткі на цягнік, але не на сам пікнік, бо ўваход на Letucień – вольны!

📖 А 14 гадзіне будзем радыя запрасіць вас на прэзентацыю кнігі «Алесь», прысвечанай выбітнаму лідару беларускага грамадзянскага руху Алесю Бяляцкаму. Гэтая кніга распавядае пра яго жыццё, барацьбу за правы чалавека і важнасць свабоды.

Падчас прэзентацыі вы зможаце сустрэцца з адной са стваральніц кнігі Таццянай Нядбай, якая падзеліцца сваімі думкамі і гісторыямі пра рэалізацыю праекта, а таксама зможаце набыць кнігу (пра) Алеся Бяляцкага як у мяккай, так і ў цвёрдай вокладцы. Таццяна таксама распавядзе актуальныя дадзеныя Хронікі парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.

🌞Раім зайсці на старонку @picnic.letucien, каб даведацца поўную праграму пікніка.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Публікуем фільм Delfi — каб людзі мелі магчымасць знайсці сябе і паклапаціцца аб сваёй бяспецы

Фільм быў выдалены з Youtube-канала Delfi, але ГУБАЗіК паспеў яго спампаваць і ўжо заліў на свой канал.

Для таго, каб людзі маглі знайсці сябе на ім і прыняць захады бяспекі — мы публікуем яго на нашым канале.

‼️Калі вы знайшлі сябе ў відэа ці вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol.
Каманда фестываля інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA склалі спіс беларускіх незалежных выдавецтваў, якія працуюць у Беларусі і за яе межамі.

На сайце прадстаўлены 18 выдавецтваў, друкарняў і фондаў, а таксама сабраны спасылкі, спосабы дастаўкі і дадзены падрабязны адказ на адвечныя і вельмі патрэбныя беларусам пытанні — дзе і як купіць літаратуру на беларускай.

Pаім раіць гэты карысны гайд сябрам і знаёмым🌝

Гайд, каб прасцей выбіраць і шукаць кнігі на pradmova.eu📖
Сёння адзначаем дзень народзінаў выбітнага палітыка, публіцыста і заснавальніка часопіса «Культура» – Ежы Гедройця.

Гедройц нарадзіўся 27 ліпеня 1906 года ў Мінску, у 1919 быў эвакуіраваны ў Варшаву. Ён стаў адным з ключавых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры Польшчы і пакінуў след у гісторыі Беларусі.

📚 Часопіс «Культура» стаў адным з цэнтраў міжнароднага дысідэнцкага руху, дзе абмяркоўваліся тэмы дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека, а таксама месцам, дзе падтрымліваліся культурныя сувязі.

📖 Нагадваем, што ў лістападзе пройдзе дванаццатая прэмія ім. Ежы Гедройца. Прэмія штогод прысуджаецца за найлепшую кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай ці дакументальнай прозы, як у друкаваным, так і ў электронным фармаце. Зазірніце ў акаўнт giedroyc.by, каб знайсці літаратурныя парады і паглядзець лаўрэатаў і шорт-лістэраў мінулага года.

✍️Хутка чакайце падрабязную інфармацыю аб прыеме заявак і тэрмінах прэміі.
У выходныя прайшоў анлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі, які сабраў 574 617 еўра на дапамогу палітычным зняволеным. У чарговы раз мы пераканаліся ў сіле і згуртаванасці беларусаў ва ўсім свеце, гэта выклікае гонар.

Нашы будні такія: кава, шакалад, салодкае, ежа, якая доўга не псуецца – неабходныя і важныя наборы радасці. Іх мы адпраўляем сваім калегам, Людзям Слова, у Беларусь, у турмы. Разам з лістамі і добрымі вестачкамі. Мы разам.

Грошы мы бяром з лота «Дапамога палітвязням» на «Патрэоне», дзе вы нас падтрымліваеце.
Дзякуй вам за гэта вялікі, спасылка заўсёды стаіць у апісанні профілю і на сайце.

P.S. На фота – наборы палітвязням, што дзякуючы вам мы купілі ў гэтую пятніцу
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвяшчае прыём заявак

Арганізатары запрашаюць прыняць удзел у фестывалі аўтараў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў — усіх, чыё жыццё звязана з літаратурай і выдавецкай дзейнасцю.

Фестываль пройдзе ў верасні і кастрычніку ў чатырох гарадах за межамі Беларусі: Батумі, Варшаве, Вільнюсе і Беластоку, а таксама ў анлайн-фармаце.

Цэнтральная тэма фестывалю – пошукі будучыні і абмеркаванне актуальных выклікаў для культуры і літаратурнага свету.

📌 Форма заяўкі даступная на абноўленым сайце фестывалю pradmova.eu
👆Звярніце ўвагу: для падачы заяўкі неабходная папярэдняя рэгістрацыя на сайце
Дэдлайн: да 21 жніўня ўключна.

Раім падпісацца на сацыяльныя сеткі фестывалю PRADMOVA, каб даведацца аб праграме ў вашых любімых гарадах, а таксама даслаць навіну пра open call сябрам♥️
🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры. На 31 ліпеня 2023 года: Людзей Слова ў няволі – не менш за 32, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 127.

📍 Паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў асуджаны на 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

📍 Гродзенскі абласны суд вынес прысуд: 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму культурнаму менеджару, журналісту і выдаўцу Паўлу Мажэйку; адвакатцы Юліі Юргілевіч, якая была абаронцай мастака-палітзняволенага Алеся Пушкіна, – 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

📍 Змешчаны ў Следчы ізалятар Ігар Карней, журналіст, эсэіст, аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа. 

🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, арышты, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных па спасылцы.

Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🙌
Далучаемся да руху #філосаф_не_павінен_быць_у_турме і прыгадаем артыкул Мацкевіча «Думаць Беларусь», які быў упершыню апублікаваны ў часопісе «Культурная палітыка» ў 1994 годзе, але і дагэтуль не страціў актуальнасці.

📝Згодна з думкамі Мацкевіча, «Думаць Беларусь» – прыняць Беларусь як самастойную і ўнікальную краіну, незалежна ад іншых дзяржаў і гістарычных асацыяцый. Гэта мае на ўвазе адмову ад двудумства, дзе Беларусь успрымаецца як частка Расіі ці СНД. Важна арыентавацца на рэальнасць і патэнцыял Беларусі, выкарыстоўваць розум і разумнасць для развіцця краіны і прыняцця правільных рашэнняў. «Думаць Беларусь» таксама прадугледжвае асэнсаванае выкарыстанне рэсурсаў краіны і імкненне да фармавання ўласнай нацыянальнай ідэнтычнасці.

📍Беларускі ПЭН салідарны з Уладзімірам Мацкевічам і падтрымлівае Людзей Слова ў зняволенні.

Муры і краты — не перашкода для мыслення!
🌟Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча распачынае новы сезон.

Прэмія ўручаецца за найлепшую першую кнігу, выдадзеную па-беларуску. Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: «Паэзія», «Проза» і «Мастацкі пераклад». Пераможцаў прэміі ў кожнай намінацыі чакаюць каштоўныя ўзнагароды.

☝️Удзельнічаць у конкурсе могуць аўтары дэбютных кніг паэзіі або прозы, а таксама перакладчыкі кніг, выдадзеных у 2021 і 2022 гадах у папяровым ці электронным фармаце, пры ўмове, што на момант публікацыі ім не споўнілася 35 гадоў.

Пераможцаў вызначыць прафесійнае журы.

✍️Каб падаць заяўку, запоўніце форму
🔖Заяўкі прымаюцца да 16 жніўня (уключна).
🔖P.E.N. — Poets, Essayists, Novelists.

Першыя літары гэтых слоў супадаюць у многіх еўрапейскіх мовах, а разам складаюць слова pen – асадка. Больш поўная версія: Poets (паэты), Playwrights (драматургі), Editors (рэдактары), Essayists (эсэісты), Novelists (навелісты), а сёння таксама журналісты, гісторыкі, крытыкі, перакладчыкі, сцэнарысты, блогеры, выдаўцы — незалежна ад этнічнай прыналежнасці, мовы, колеру скуры, полу і веравызнання.

Міжнародны ПЭН-клуб — гэта сусветнае аб’яднанне прафесійных літаратараў, заснаванае ў Лондане ў 1921 годзе, каб пашыраць супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесіяў і абараняць іх правы.

📌Беларускі ПЭН быў створаны 7 жніўня 1989 года аргкамітэтам, у які ўваходзілі 20 пісьменнікаў, і прыняты ў Міжнародны ПЭН-клуб у траўні 1990 года. Як сябра Міжнароднага ПЭН-клуба Беларускі ПЭН мае статус “А” ў ЮНЭСКА і дарадчы статус у ААН.

📎Наша мэта — развіваць беларускую культуру, абараняць свабоду слова, правы пісьменнікаў, журналістаў і іншых літаратараў.♥️

Падтрымаць дзейнасць
🔏9 жніўня – балючая і сімвалічная дата, каб нагадаць і паказаць зафіксаваныя ПЭНам парушэнні культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры ў Беларусі.

У 2023 годзе працягваецца пераслед дзеячаў культуры паводле палітычных матываў. Падстава – удзел у мірных пратэстах і нязгода з сістэмай у цэлым. Не спыняюцца допыты і ператрусы, затрыманні і адміністрацыйныя арышты дзеячаў культуры, крымінальныя пераследы, ціск на зняволеных у месцах пазбаўлення і абмежавання волі, унясенне новых імёнаў у зацверджаныя дзяржавай спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Незалежная культура ўнутры Беларусі жыве ў «рэжыме цішыні», некаторыя апынаюцца перад выбарам «ад’езд або турма».

📌Публікуем маніторынг за студзень – чэрвень 2023 года. Усёй карціны не перадаць сціслымі звесткамі – але факты і лічбы сведчаць пра актуальны стан і спрыяюць яго фіксацыі і асэнсаванню.

Чытаць:
па-беларуску
па-руску
па-ангельску
🔖Распачынаецца прыём заявак на літаратурную прэмію імя Карласа Шэрмана. Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.

📖Сёлета прэмія будзе ўручана за найлепшыя пераклады, выдадзеныя ў 2021 і 2022 гадах. Прафесійнае журы вызначыць лаўрэатаў прэміі ў трох намінацыях: «Пераклад прозы», «Пераклад паэзіі», «Пераклад дзіцячай кнігі». Пераможцаў чакаюць каштоўныя ўзнагароды.

☝️Удзельнічаць у конкурсе могуць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным варыянце ў 2021 і 2022 гадах (кожны сезон асобна).

✔️Намінаваць пераклад, выдадзены ў 2021 годзе

✔️Намінаваць пераклад, выдадзены ў 2022 годзе

Заяўкі прымаюцца да 20 жніўня (уключна).
📚Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova абвяшчае конкурс-выставу маладых ілюстратара_к і дызайнера_к кнігі.
Art Pradmova дае магчымасць звярнуць на сябе ўвагу беларускіх выдаўцоў, а таксама шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы.

Умовы ўдзелу:

✔️На конкурс прымаюцца працы, звязаныя з кнігамі (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты і іншае).

✔️Заяўка мусіць утрымліваць кароткія звесткі, прапанаваны твор і мець прыкладзеныя выявы аб’ектаў (кніг/ілюстрацый) у лічбавай форме.

✔️Ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць пададзена толькі адна заяўка

✔️Узрост удзельнікаў — ад 17 да 35 год.

Найлепшыя творы па выніках працы журы конкурсу будуць выстаўлены ў межах фестывалю🌞

Падаць заяўку можна на pradmova@gmail.com, дадатковыя падрабязнасці пра конкурс вы знойдзеце па спасылцы.

Апошні дзень прыняцця заявак – 27 жніўня


#ArtPradmova #прыёмзаявак
Сябры, сабралі для вас кароткі агляд магчымасцяў заявіцца на ўдзел у літаратурных прэміях, творчых конкурсах і фэстах на жнівень і верасень. Глядзіце даты дэдлайнаў, падавайце заяўкі і дзяліцеся, восень блізка🍁

1. 📖 Прыём заявак на ўдзел у фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу аўтараў, інтэлектуалаў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў – усіх, чыё жыццё звязана з літаратурай, кнігай і інтэлектуальнай дзейнасцю.

🖇Форма заяўкі на ўдзел (спатрэбіцца папярэдняя рэгістрацыя на сайце)

Дэдлайн – 21 жніўня ўключна



2. 📚 Прыём заявак на літаратурную прэмію імя Карласа Шэрмана
Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможцаў чакаюць каштоўныя ўзнагароды.

✔️Намінаваць пераклад 2021 года
✔️Намінаваць пераклад 2022 года

Дэдлайн – 20 жніўня ўключна



3. 📓Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
Прэмія ўручаецца за найлепшую першую кнігу, выдадзеную па-беларуску.

Падаць заяўку

Дэдлайн – 16 жніўня ўключна
✍️Агляд магчымасцяў заявіцца на ўдзел у літаратурных прэміях, творчых конкурсах і фэстах на жнівень і верасень, частка 2

1. 🥁Конкурс-выстава маладых ілюстратара_к і дызайнера_к кнігі
ART PRADMOVA
Конкурс дае магчымасць звярнуць на сябе ўвагу беларускіх выдаўцоў, а таксама шанц атрымаць новыя замовы і зрабіцца лепей бачнымі ў публічнай прасторы.

Падрабязнасці і ўмовы
Дэдлайн – 27 жніўня ўключна


2. 📖Прыём заявак на XII сезон літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця
Па выніках конкурсу журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2022 годзе.
Рэгламент прэміі
Падаць заяўку

Дэдлайн — 24 жніўня ўключна


3. 🗓Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі прапануе распавесці пра сваю творчасць, праекты і ініцыятывы
Да ўдзелу запрашаюцца мастакі, мастачкі і творчыя суполкі (хабы, галерэі, тэатры і г. д.)
У рамах кангрэса будзе арганізавана трансляцыя відэаролікаў.

Арганізатары запрашаюць вас даслаць свае відэа па спасылцы.

Дэдлайн – 7 верасня ўключна
Новы выпуск падкаста ад Латвійскага ПЭНа "Абавязковая літаратура" — пра свабоду слова і літаратуры.
У гэтым падкасце мы абмяркоўваем тое, што важна ведаць кожнаму.

Нашы калегі з Латвіі падрыхтавалі падкаст, прысвечаны сучаснай беларускай паэзіі. Цяпер у перакладах на латышскую мову можна пачуць вершы Марыі Бадзей, Ганны Шакель, Дар'і Бялькевіч, Веранікі Шыпіцы, Ксеніі Галіцкай і Юліі Чарнышовай.

Падзякі: Беларускі ПЭН і Марына Казлоўская 🤝

🎧Слухаць