Forwarded from Суполка беларускіх пісьменнікаў
Жаночая выдавецкая ініцыятыва "Пфляўмбаўм" выдала дзве кнігі. Віншуем!
Forwarded from Суполка беларускіх пісьменнікаў
Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка».
У нас на сайце - вялікая гутарка Вікторыі Чаплевай з пісьменніцай Вольгай Бабковай.

📣 У новым выпуску праекта "Словы мацней" музыка гурта «Гарадскі вал» і перакладчык Раман Абрамчук чытае ўрывак з апавядання Максіма Гарэцкага «Усебеларукі з’езд 1917-га года»
https://pen-centre.by/2021/03/01/slovy-macznej-raman-abramchuk-chytae-maksima-gareczkaga.html

YouTube
«Словы мацней» – Раман Абрамчук/Максім Гарэцкі
Музыка і перакладчык Раман Абрамчук чытае ўрывак з апавядання рэпрэсаванага празаіка Максіма Гарэцкага “Усебеларукі з’езд 1917-га года”.
СЛОВЫ МАЦНЕЙ: https://youtube.com/playlist?list=PLp0aOIn3iSMH6TFxrkmM22UUjZZDz6ejb
Раман Абрамчук — музыка гурта “Гарадскі…

🌠Сёмы месяц працягваецца барацьба беларускага народа за сваё права “людзьмі звацца”. Разам з іншымі сферамі жыцця аказвае супраціў культура, і моц яе ў тым, што яна стварае, а не разбурае. Нам усім хочацца вярнуцца ў свае тэатры, друкаваць праўдзівыя кнігі і чытаць іх на плошчах, граць музыку ў дварах, рабіць выставы, расказваць праўду – не баючыся рэпрэсій. Гэтае імкненне – зорачка, што вядзе нас наперад.
21-ы выпуск дайджэста культурнага супраціву на сайце ПЭНа ⬇️
https://pen-centre.by/2021/03/02/my-ne-mozham-zdaczcza-asnounae-u-belaruskaj-kultury-za-tydzen-vypusk-21.html

‼️Заўтра намесніцу старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяну Нядбай выклікаюць на допыт у Следчы камітэт.
"Складана сказаць, што насамрэч з’яўляецца прычынай увагі. Калі я добра разумею, цікавіць маё мінулае месца працы - Прэс-клуб, з якім я супрацоўнічала да 2017 года. Допыт прызначаны на 3 сакавіка а 11 гадзіне, збіраюся ісці з адвакатам. Прапаную сачыць за сітуацыяй, таму што сёння нярэдкія выпадкі, калі людзі заходзяць на допыт у адным статусе, а выходзяць (ці не) у іншым. Ёсць дакладнае разуменне, што мы не робім і не рабілі нічога кепскага, дзейнічаем выключна ў інтарэсах сваёй краіны і зробленым можам ганарыцца", - каментуе Таццяна.
❗️Аператыўная інфармацыя будзе з'ўляцца ў нашых сацсетках, сачыце калі ласка.

Forwarded from Wir.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📚(Не)расстраляныя паэты 20-ых «ажылі» дзякуючы тэхналогіі Deep Nostalgia.
Паглядзіце, як выглядалі Міхась Зарэцкі, Юлі Таўбін, Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Маісей Кульбак, Зяма Півавараў, Анатоль Вольны, Уладзіслаў Галубок, Міхась Чарот, Юрка Лявонны, Ізі Харык, Валер Маракоў.
https://wir.by/be/article/paety20
Больш пра гэтых пісьменнікаў можна даведацца на старонцы праекта (Не)расстраляныя.
Спасылка: https://tuzinfm.by/nierasstralianyja/

⛔️Тым часам у Беларусі яшчэ 5 палітвязняў: Руслан Ліннік, Віктар Царыкевіч, Ігар Капанайка, Ян Рымараў і Юры Касцюк.
❕Праваабарончая супольнасць патрабуе неадкладнага вызвалення усіх палітычных зняволеных.
https://pen-centre.by/2021/03/02/zayava-pravaabaronchyh-arganizaczyj-ab-pryznanni-pyaczi-novyh-palitychnyh-znyavolenyh.html

Беларускi ПЭН-Цэнтр
Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных
Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
📢З нагоды сусветнага дня пісьменнікаў запрашаем усіх аматараў літаратуры ў
📖Свае тэксты чытаюць самі аўтары, а таксама перакладчыкі, якія пераклалі творы сусветнай літаратуры на беларускую мову. У сховішчы прадстаўленыя амаль 80 аўтараў і незлічоная колькасць прачытаных імі твораў.
Слухайце тут ⬇️
https://audio.pen-centre.by
Аўдыятэку
Беларускага ПЭН-цэнтра, у якой сабраныя аўдыязапісы твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў і класікаў. 📖Свае тэксты чытаюць самі аўтары, а таксама перакладчыкі, якія пераклалі творы сусветнай літаратуры на беларускую мову. У сховішчы прадстаўленыя амаль 80 аўтараў і незлічоная колькасць прачытаных імі твораў.
Слухайце тут ⬇️
https://audio.pen-centre.by
📒Выдатны каталог традыцыйнага адзення Беларусі па рэгіёнах прэзентаваў гурт VOLYA і "Цэнтр па вывучэнню, збору і аднаўленню матэрыяльнай і нематэрыяльнай беларускай культуры” (Cіэтл, ЗША).
🪡У каталогу прадстаўлена адна з буйнейшых калекцый беларускага народнага строю па-за межамі Беларусі. Аматары еўрапейскай моды, натуральнага адзення, зробленага цалкам уручную, бездакорнага майстэрства і вышыўкі канца ХІХ - пачатка ХХ стагодзяў знойдуць тут 16 камлектаў з 79 прадметаў жаночага касцюму і аксэсуараў, датуемых з 1880-х па 1940-я гг..
📌 Даведацца пра падрабязнасці выдання і магчымасці яго набыцця можна па спасылцы.

‼️Допыт Таццяны Нядбай у Следчым Камітэце скончыўся, яна дала падпіску аб неразгалошванні.
Працягваем! 🙌
Працягваем! 🙌
➕ 8 палітвязняў у Беларусі.
Агульная колькасць тых, хто несправядліва знаходзяцца ў турме, на дадзены момант складае 270 чалавек.
https://pen-centre.by/2021/03/03/zayava-pravaabaronchyh-arganizaczyj-belarusi-ab-pryznanni-vasmi-novyh-palitvyaznyau.html

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні васьмі новых палітвязняў
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
Forwarded from Будзьма беларусамі!
Учора ў Наваградку затрымалі пісьменьніка Міхася Зізюка, перадае Радыё Свабода. Яго пакінулі ў ізалятары да суду. Прычыны затрыманьня пакуль невядомыя
https://budzma.by/news/zatrymali-pismennika-mikhasya-zizyuka.html

📼Медыяпраект Август2020 запусціў флэшмоб, у якім вядомыя артысты, музыкі, спартоўцы, пісьменнікі, лідары меркаванняў і ўсе жадаючыя запісваюць відэаролікі, у якіх чытаюць фрагменты з гісторый людзей, пацярпелых пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
🗣Запрашаем далучацца! Каб узяць удзел трэба выбраць адну з 200 гісторый на сайце праекта і запісаць відэа з чытаннем фрагмента з гісторыі.
📍Апублікаваць ролік можна ў любой са сваіх сацсетак, дадаўшы хэштэг #august2020voices.
https://pen-centre.by/2021/03/04/fleshmob-august2020voices-pra-geta-nelga-mauchacz.html

Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Справа перакладчыцы Вольгі Калацкай накіравана ў суд.
Раней паведамлялася, што на адной з акцый пратэсту Калацкая ўдарыла супрацоўніка СТБ Рыгора Азаронка. Пракуратура пацвердзіла, што Вольга 15 лістапада "ўдарыла ў твар журналіста тэлевізійнага канала, які ў рамках рэдакцыйнага задання выконваў абавязкі па асвятленні падзей у горадзе". Імя "пацярпелага" не называецца.
Калацкую затрымалі 15 студзеня. Яна знаходзіцца пад вартай.

💭«Сёння
Кіпцюры ягуара
Пачварна
Раздзіраюць душу
За талерантнасць рабства
Гэтулькіх родных душаў,
Што нават смерць не здужае
Суняць яго недарэчна
У забыцці спрадвечным»
⬆️З эпілогу паэмы "Накірункі свету" Карласа Шэрмана у перакладзе Рыгора Барадуліна.
Сёння дзень памяці паэта, эсэіста і перакладчыка, сузаснавальніка Беларускага ПЭН-цэнтра і віцэ-прэзідэнта арганізацыі Карласа Шэрмана.
📓А мы нагадваем, што нядаўна пабачыла свет кніга ўспамінаў Карласа Шэрмана «Блуканец». Набыць мемуары можна тут.

Forwarded from Годна
«Ад таго, што ў нас не распрацавана нацыянальная ідэя, усе нашыя няшчасці…» ©️ Васіль Быкаў
85 інтэрв'ю-разважанняў пра нацыянальную ідэю змешчаны ў кнізе «Беларуская нацыянальная ідэя».
Цяпер набыць яе можна і ў электронным варыянце на сайце symbal.by.
📌 Спасылка: https://symbal.by/t/1917-ideja/
Нагода для гэтага не радасная. «Сымбаль» канчаткова спыніў сваю дзейнасць.
Але набываючы кнігу і іншыя электронныя тавары, вы падтрымліваеце краму, якая цягам 7 год падтрымлівала беларусаў.

📚Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы, а ў студзені-лютым краіна адзначала 100-гадовыя юбілеі Івана Шамякіна і Івана Мележа. Гэтымі значнымі датамі натхніўся Нацыянальны мастацкі музей і вырашыў зладзіць літаратурна-мастацкае свята «МАСТ-READ: Шамякін, Мележ, Крапіва».
У праграме:
⚜️сустрэчы з нашчадкамі пісьменнікаў – унучкай Кандрата Крапівы, кандыдатам мастацтвазнаўства Аленай Атраховіч, і ўнукам Івана Мележа, мастаком Іванам Семілетавым
⚜️Валянцін Салаўёў і Марта Голубева прачытаюць урыўкі з твораў народных пісьменнікаў
⚜️адкрыты мікрафон (кожны зможа паспрабаваць сябе ў гэтым фармаце і зачытаць любімы твор пісьменніка-юбіляра. Дапамагчы ў гэтым змогуць не толькі спецыяльна падрыхтаваныя паштоўкі з фрагментамі твораў, але і кнігі з паліцы музейнага буккросінга ў музейнай кавярні)
📍Мерапрыемства адбудзецца заўтра, пачатак а 15-й гадзіне.
👉Падрабязнасці чытайце на сайце музея.

💬"Кандрата Крапіву звычайна перш за ўсё асацыююць з яго камедыйнымі п’есамі і байкамі — «Дыпламаванага барана» ці «Ганарыстага парсюка» многія памятаюць яшчэ са школы. Але, акрамя пісьменніцкай спадчыны, ён пакінуў след і ў мовазнаўстве.
Пад рэдакцыяй Крапівы выйшлі «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы», «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак», перакладны «Руска-беларускі слоўнік», «Беларуска-рускі слоўнік», «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы». Многія з іх застаюцца актуальнымі дагэтуль".
📌TUT.BY падрыхтаваў змястоўны матэрыял пра тое, як Кандрат Крапіва паўплываў на сучасную беларускую мову, чытайце па спасылцы.

TUT.BY
Правильно «поезд» или «цягнік»? Как Кондрат Крапива повлиял на современный белорусский язык
Кондрата Крапиву обычно ассоциируют в первую очередь с его комедийными пьесами и баснями — «Дыпламаванага барана» или «Ганарыстага парсюка» многие помнят со школы. Но, помимо литературного наследия, писатель оставил свой след в языкознании. Под редакцией…
#кніга_тыдня №7️⃣
Мінула 10 год, як не стала таленавітай паэткі Таццяны Зіненка, учора ёй мог бы споўніцца 61 год. Яе заўчасны сыход і нерэалізаваны творчы патэнцыял даў падставы, каб прылічыць яе да так званых «выклятых паэтаў» у адным шэрагу з Анатолем Сысом і Віктарам Стрыжаком. Таццяна нарадзілася ў Казахстане, жыла ў Барысаве, вучылася ў Мінску (філфак БДУ), працавала і, на жаль, згубна скончыла свой шлях, зноў жа, у Барысаве.
💭«Мы не народжаны доўга
Жыць і жыццё разумець.
Нам абяруць, як нябогам,
Самую лёгкую смерць.
І, парынаючы ў лету,
Мы не згадаем зямлю,
Дзе паміраюць Паэты,
Перш чым пачуюць: Люблю…»
(з верша Таццяны, прысвечанага Анатолю Сысу)
📓Другая пасмяротная кніга паэткі „Гарчэйшае пітво“ выйшла два гады таму, выданне стала магчымым дзякуючы падтрымцы Давіда Шульмана, Святланы Алексіевіч, Алеся Бяляцкага. У зборніку сабраныя найлепшыя паэтычныя ўзоры Таццяны, а таксама засведчаны сардэчны памінальны паклон сяброў і калег. Набыць кнігу можна тут.