Беларускі ПЭН
468 subscribers
3.55K photos
123 videos
2.95K links
Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.
Download Telegram
🔔Cёння а 21.30 дзве выбітныя літаратаркі Святлана Алексіевіч і Герта Мюлер сустрэнуцца ў Берліне, каб паразмаўляць пра тое, ці магчыма перапісаць гісторыю і як практыка супраціву можа нарадзіць мову надзеі.

🖋Дзвюх Нобелеўскіх лаўрэатак і, напэўна, самых важных аўтарак сучаснасці, яднае вопыт стварэння выключнай літаратуры ва ўмовах ціску дыктатуры, а таксама іх няспынны пошук спосабаў даць голас тым, каго рэдка чуюць, альбо каго часта несправядліва забываюць.

👉Папрысутнічаць на сутрэчы анлайн могуць усе жадаючыя, трансляцыі будуць весціся на трох мовах - рускай, англійскай і нямецкай.

Спасылка на стрым на рускай мове ⬇️

https://youtu.be/DCszlx9btfg
📺 Сёння а 20.00 адбудзецца анлайн-дыскусія "Галасы з Беларусі: рух за дэмакратыю, палітычныя рэпрэсіі і міжнародныя наступствы".

📎Удзельнікі: паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч, грамадзянская і палітычная актывістка Юлія Міцкевіч, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" Андрэй Казакевіч, галоўны рэдактар NN.BY Андрэй Дынько.
Мадэратар: выкладчык кафедры ўсходніх, славянскіх і нямецкіх даследаванняў Бостанскага каледжа Курт Вулхайзер.
Мова мерапрыемства: англійская.

Гледачы атрымаюць магчымасць з першых вуснаў пачуць пра бягучую сітуацыю ў краіне і пра тое, што могуць прынесці бліжэйшыя месяцы як для беларускага дэмакратычнага руху, так і для ўсяго ўсходнееўрапейскага рэгіёна.

👉Каб паглядзець анлайн-дыскусію, патрэбная папярэдняя рэгістрацыя.
Марыя Сафонава і Андрэй Сысун прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасцю палітычнымі зняволенымі.

https://pen-centre.by/2021/02/26/patrabuem-neadkladnaga-vyzvalennya-palitvyaznyau-maryi-safonavaj-i-andreya-sysuna.html

❗️Усяго ў Беларусі на сённяшні дзень 251 чалавек несправядліва знаходзяцца ў турме.

🔎 На сайце «Вясны» з’явілася табліца са спісам усіх палітвязняў у Беларусі, у якой можна сартаваць інфармацыю па алфавіце, поле, даце нараджэння, месцы зняволення, прад’яўленых абвінавачаннях, даце затрымання.
✉️ Выкарыстайце гэтую магчымасць, каб адправіць пісьмо ці паштоўку палітзняволеным.
📙Сёння а 21.00 у межах дабрачыннай анлайн-акцыі ў падтрымку незалежных аўтараў, распаўсюднікаў ды выдаўцоў Беларускага фонду культурнай салідарнасці сябра Беларускага ПЭНа-цэнтра Максім Жбанкоў чытае тэксты са сваёй будучай кніжкі “SloMo. Хатняя крытыка культурнага дызайну”.

🥁Акрамя гэтага ў праграме імпрэзы заяўленыя «гульні розуму з абмежаванай адказнасцю» і «музычныя акцэнты: барабанны one-man-army Арцём Залескі (драмз+лупс+спецэфекты)».

👉Далучайцеся да эфіру па спасылцы
Брытанская зорка тэатра Крысцін Мілвард у падтрымку беларусаў запісала ўрывак з «Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч

Паглядзець запіс можна тут
📕Чарговая пятнічная #кніга_тыдня

7 год таму, 24 лютага Рыгор Барадулін адсвяткаваў свой 79-ы дзень народзінаў, а праз тыдзень яго не стала. Кнігу “У неба пехатою” склалі вершы апошніх трох год. Заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 года — літаральна за пару дзён да сыходу. “У неба пехатою” — так называецца верш Рыгора Барадуліна, напісаны за тры месяцы да смерці.

💭"Свой сакрэт у мудрага каўша
Поўнага цудоўнага напою.
Пойдзе беларуская Душа
Да настрою ў неба пехатою
".

Добра, што паэты не паміраюць. Асабліва такія, як «дзядзька Рыгор».

📖Выданне мае 240 старонак, у тым ліку 16 старонак з апошнімі здымкамі ды апошнімі рукапісамі народнага паэта, а таксама поўны тэкст інтэрв’ю, якое Рыгор Барадулін даў Сяргею Шапрану напярэдадні свайго апошняга дня народзінаў. Набыць кнігу можна тут.
📚Сёння з 14.00 па 19.00 пройдуць сёлетнія Стральцоўскія чытанні - зацікаўленае і змястоўнае сумоўе літаратараў, філосафаў, літаратурных крытыкаў, гісторыкаў літаратуры.

👤Адкрывае сумоўе Валянцін Акудовіч – “Чалавек і вусціш быцця: успаміны пра Міхася Стральцова”. Далей плануюцца выступленні Ігара Бабкова, Антона Сайфуллаева, Ганны Севярынец, Ульяны Верынай, Ціхана Чарнікевіча, Яна Новіка, Марыі Бадзей, Сяргея Шупы ды інш.

🕝14.00 – 16.00 – пачатак чытанняў. Панэль “Стральцоў і яго эпоха".

🕡16.00 – 18.00 – панэль “Беларускі культурны канон XX стагоддзя: даследаванні, абнаўленні, дэканструкцыі”.

🕣18.00 – 19.00 – Заключная дыскусія.

📍Падзея пройдзе ў ZOOM. Каб мець магчымасць браць удзел у дыскусіях трэба прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

🖥Трансляцыя будзе адбывацца на старонцы Беларускага Калегіюма ў facebook.

Далучайцеся!
Аліна Нагорная, прадстаўніца ініцыятывы «Умовы для мовы», запусціла краўдфандынгавую кампанію на выданне кнігі рэальных гісторый «МОВА 404».

💬"За беларускую мову ў Беларусі могуць зняважыць, абразіць і нават збіць. Па-беларуску ў Беларусі немагчыма атрымаць адукацыю, заключыць дамову і нават набыць воцат у краме.
Першы крок вырашэння праблемы - асэнсаванне праблемы грамадствам. Кніга "МОВА 404" дапаможа людзям ўбачыць праблему. У кнізе рэальныя гісторыі людзей, якія сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй
".

📌Падтрымаць выданне кнігі "МОВА 404" і замовіць сабе асобнік можна па спасылцы.
🖥Заўтра а 19.00 адбудзецца анлайн-паказ эскіза праекта MEMORIA NOMINIS CLARA Ксеніі Шталенковой і Рамана Янотава.

▪️2 сакавіка 1942 года ў Мінску, у яры Ніжняга горада, які пазней стаў вядомы як “Яма”, былі забітыя 5000 габрэяў з Мінскага гета. У 1947 годзе ў “Яме” быў усталяваны мемарыял ахвярам Халакоста. Праект MEMORIA NOMINIS CLARA прысвечаны “Яме” і злучае мастацкую драму з экспазіцыйнай прасторай. MEMORIA NOMINIS CLARA — гэта гісторыя пра цыклічнасць памяці і каханнe ў кантэксце трагедыі Халакоста і месца беларусаў у гэтай трагедыі.

👉Анлайн-паказ эскізу пачнецца 2 сакавіка а 19.00 па-спасылцы. Доступ да прагляду будзе даступны на працягу наступных 48 гадзін.

Падрабязней: https://pen-centre.by/2021/02/26/memoria-nominis-clara-pakaz-chytki-pesy.html
26 лютага на некалькіх чыгуначных станцыях Мінска былі затрыманыя 15 пенсіянерак, ў электрычцы яны чыталі беларускія кнігі. Сёння над пенсіянеркамі мусіць адбыцца суд.
Жаночая выдавецкая ініцыятыва "Пфляўмбаўм" выдала дзве кнігі. Віншуем!
Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка».

У нас на сайце - вялікая гутарка Вікторыі Чаплевай з пісьменніцай Вольгай Бабковай.
🌠Сёмы месяц працягваецца барацьба беларускага народа за сваё права “людзьмі звацца”. Разам з іншымі сферамі жыцця аказвае супраціў культура, і моц яе ў тым, што яна стварае, а не разбурае. Нам усім хочацца вярнуцца ў свае тэатры, друкаваць праўдзівыя кнігі і чытаць іх на плошчах, граць музыку ў дварах, рабіць выставы, расказваць праўду – не баючыся рэпрэсій. Гэтае імкненне – зорачка, што вядзе нас наперад.

21-ы выпуск дайджэста культурнага супраціву на сайце ПЭНа ⬇️

https://pen-centre.by/2021/03/02/my-ne-mozham-zdaczcza-asnounae-u-belaruskaj-kultury-za-tydzen-vypusk-21.html
‼️Заўтра намесніцу старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяну Нядбай выклікаюць на допыт у Следчы камітэт.

"Складана сказаць, што насамрэч з’яўляецца прычынай увагі. Калі я добра разумею, цікавіць маё мінулае месца працы - Прэс-клуб, з якім я супрацоўнічала да 2017 года. Допыт прызначаны на 3 сакавіка а 11 гадзіне, збіраюся ісці з адвакатам. Прапаную сачыць за сітуацыяй, таму што сёння нярэдкія выпадкі, калі людзі заходзяць на допыт у адным статусе, а выходзяць (ці не) у іншым. Ёсць дакладнае разуменне, што мы не робім і не рабілі нічога кепскага, дзейнічаем выключна ў інтарэсах сваёй краіны і зробленым можам ганарыцца", - каментуе Таццяна.

❗️Аператыўная інфармацыя будзе з'ўляцца ў нашых сацсетках, сачыце калі ласка.
Forwarded from Wir.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📚(Не)расстраляныя паэты 20-ых «ажылі» дзякуючы тэхналогіі Deep Nostalgia.

Паглядзіце, як выглядалі Міхась Зарэцкі, Юлі Таўбін, Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Маісей Кульбак, Зяма Півавараў, Анатоль Вольны, Уладзіслаў Галубок, Міхась Чарот, Юрка Лявонны, Ізі Харык, Валер Маракоў.
https://wir.by/be/article/paety20

Больш пра гэтых пісьменнікаў можна даведацца на старонцы праекта (Не)расстраляныя.
Спасылка: https://tuzinfm.by/nierasstralianyja/
⛔️Тым часам у Беларусі яшчэ 5 палітвязняў: Руслан Ліннік, Віктар Царыкевіч, Ігар Капанайка, Ян Рымараў і Юры Касцюк.

Праваабарончая супольнасць патрабуе неадкладнага вызвалення усіх палітычных зняволеных.

https://pen-centre.by/2021/03/02/zayava-pravaabaronchyh-arganizaczyj-ab-pryznanni-pyaczi-novyh-palitychnyh-znyavolenyh.html
📢З нагоды сусветнага дня пісьменнікаў запрашаем усіх аматараў літаратуры ў Аўдыятэку Беларускага ПЭН-цэнтра, у якой сабраныя аўдыязапісы твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў і класікаў.

📖Свае тэксты чытаюць самі аўтары, а таксама перакладчыкі, якія пераклалі творы сусветнай літаратуры на беларускую мову. У сховішчы прадстаўленыя амаль 80 аўтараў і незлічоная колькасць прачытаных імі твораў.

Слухайце тут ⬇️

https://audio.pen-centre.by