Ці ведаеце вы, што ў міжваенным Наваградку існавала беларуская гімназія, якая выхавала таленты сусветнага ўзроўню?
📆1 верасня 1921 г. — пачаўся першы навучальны год у гэтай беларускай гімназіі.
Здавалася б, а што тут такога? А “такое” заключалася менавіта ў часе, калі паўстала гэта гімназія, як яна паўстала (усе ўспаміны пра зборы на гімназію вітаюцца).
Вось уявіце сабе міжваенны Наваградак, куды наехала шмат асаднікаў, дзе ў сферы навучання выкарыстоўваецца польская мова, галоўная навучальная ўстанова – польская гімназія А. Міцкевіча, якой у выпадку чаго і надаецца матэрыяльная дапамога. І трэба памятаць, што раней школы былі платныя. А Наваградская беларуская гімназія ў нейкім сэнсе зрабіла фурор у нашай мясцовасці — туды пацягнулася столькі дзяцей з мясцовых вёсак і горада, што прыйшлося адкрыць ажно 10 бурсаў (!).
👨🎓Гэты пост прысвячаем заснавальніку і дырэктару Навагрудскай беларускай гімназіі, чалавеку, без якога гэтай гімназіі магло і не быць — і пра якога сёння амаль не памятаюць.
👶30 сакавіка 1888 года на Гомельшчыне нарадзіўся будучы дырэктар і настаўнік Ян Цеханоўскі.
🤵♂️👰♀️Атрымаў адукацыю ў Мінскай настаўніцкай семінарыі, затым два гады вучыўся ў Політэхнічным інстытуце ў Санкт-Пецярбургу. У 1909 годзе ў Мінску ажаніўся з Ксеніяй Баландовіч.
👨🏫У 1914 годзе скончыў навучанне і пачаў выкладаць спецыяльныя прадметы. З 1 жніўня 1918 года і да 1921 года займаў пасаду дырэктара рэальнай школы ў Ракаве.
🕵️♂️У 1921 годзе за ўдзел у нацыянальнай дзейнасці быў арыштаваны польскімі ўладамі.
📚Пасля вызвалення пераехаў у Навагрудак, дзе 1 верасня 1921 года арганізаваў беларускую гімназію і быў абраны бацькамі вучняў яе дырэктарам. Акрамя кіравання школай, таксама выкладаў беларускую мову і літаратуру, латынь, гісторыю Беларусі і прыродазнаўства.
🌏1921–1927 гг. — знаходзіўся ў вымушанай эміграцыі ў Францыі з-за сваіх прабеларускіх палітычных поглядаў.
📖У 1927 г. вяртаецца ў Наваградак і працягвае сваю працу на ніве школьніцтва.
✈️Пасля 14 гадоў працы ў арганізаванай ім беларускай школе ў Наваградку польскія ўлады пераводзяць Я. Цеханоўскага ў Ашмяны.
👼У кастрычніку 1938 года, ва ўзросце 50 гадоў, Ян Цеханоўскі памёр ад інфаркту. Пахаваны ў Вільні на Ліпаўскіх праваслаўных могілках побач з жонкай, якая памерла пазней.
*пра Наваградскую беларускую гімназію чытаем: А. Чэмер, “Навагрудзкая беларуская гімназія”.
** альбо ідзем у краязнаўчы музей, дзе частка экспазіцыі прысвечана гэтай установе, яе настаўнікам і самым паспяховым вучням.
Фота: https://archive.org
#ВаяводскіНаваградак #Наваградак

🔥6👏3
Здагадайцеся, адкуль паходзіць самы вядомы ўніят, заснавальнік ордэну базыліянаў, мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі?
Канешне, з Наваградчыны!
Гэта быў ці не самы адукаваны чалавек свайго часу. Як некаторыя называюць яго — “атлант Уніі” Іосіф (Язэп) Руцкі.
Нарадзіўся Язэп Вельямін-Руцкі ці то ў 1574 ці 1575 у маёнтку Рута (адсюль і “Руцкі”) у шляхецкай сям’і Фелікса Шчаснага і Багумілы з Корсакаў, якія былі кальвіністамі.
Першую сваю адукацыю атрымаў у наваградскіх анабаптыстаў. Затым бацькі адправілі сына ў кальвіністскую школу ў Вільні, дзе ён вывучаў лаціну, іўрыт і грэцкую мовы.
Прыкладна ў 16-гадовым узросце хлопец з-пад Наваградка едзе па навуку замяжу: Карлаў універсітэт у Празедзе, дзе перайшоў у каталіцтва. З выдатнымі адзнакамі заканчвае Вюрцбургскі універсітэт, а затым Грэцкі калегіум у Рыме.
Пасля навучання і падарожжаў па Еўропе, Руцкі вяртаецца на Радзіму, дзе яго прызначаюць рэктарам Віленскай уніяцкай семінарыі. Праз колькі год прымае пострыг — з гэтага моманту пачынаецца шлях рэфарматара Уніяцкай Царквы з-пад Наваградка.
Для здабыцця пасады мітрапаліта спатрэбілася некалькі год: з 1608 г. па 5 красавіка 1614 г., калі Язэп Руцкі паводле булы ад папы Рымскага быў зацверджаны ўніяцкім мітрапалітам.
Галоўныя заслугі Язэпа Руцкага – гэта заснаванне ордэна базыліянаў у 1617 г., рэфармацыя, развіццё і ўмацаванне ўніяцкай царквы на тэрыторыі ВКЛ.
Праз ордэн базыліянаў Руцкі пашырыў сетку манастыроў (адзін з першых базыліянскіх манастыроў, дарэчы, быў заснаваны ў Наваградку).
Праз манахаў Руцкі пашыраў асвету (былі адкрытыя школы для моладзі ў Наваградку, Вільні і Менску; дамовіўся з папам Рымскім аб 22 стыпендыях для сваіх манахаў на навучанне ў Рыме і еўрапейскіх папскіх семінарыях = узрошчваў новую эліту еўрапейскага ўзроўню).
Цікава, што Язэп Руцкі змог навярнуць ва ўніяцтва шэраг уплывовых людзей, якія ў будучым спрыялі пашырэнню ўніяцтва сярод шляхты, а таксама аказвалі фінансавую дапамогу ў адкрыцці і заставанні ўніяцкіх (базыліянскіх) устаноў.
Нават будучы мітрапалітам, Язэп Руцкі працягваў актыўна займацца справамі Базыліянскага ордэна. Напрыклад, ён часта склікаў капітулы, на якіх уводзіліся рэформы і распрацоўваліся новыя канстытуцыі. І першую такую капітулу правялі ў Навагрудку ў 1617 годзе.
Па сутнасці, пры Руцкім уніяцкая царква моцна ўмацавала свае пазіцыі, правяла рэформы ў адукацыі і манаскім ордэне, што ў сваю чаргу прывяло да таго, што ўніяцтва стала “народнай” рэлігіяй на стагоддзі і нарадзіла своеасаблівы феномен змяшання “лацінскага” і “народнага” ў культуры беларусаў.
Свой зямны шлях Язэп Руцкі скончыў у Дэрмані, на Валыні, 5 лютага 1637 г. Быў пахаваны ў Вільні. Яго магіла стала месцам паломніцтва. Але ў 1655 г., калі маскавіты захапілі Вільню, яны вывезлі труну Руцкага ў невядомым кірунку, і з тае пары месца яе знаходжання невядомае.
‼️Чытаць тэкст цалкам па спасылцы
#Наваградак #ВялікаеКнястваЛітоўскае #РэчПаспалітая #Унія

🔥7❤4👍2
"Ёсць і ў вас, як і ў іншых, святыня. Не давайце святыні псам!"
Ул.Караткевіч
Працягваючы тэму ўніяцтва, закранем і культурны пласт, а дакладней – драўляную скульптуру.
У XVIII ст. беларуская храмавая скульптура развівалася ў двух кірунках: адна арыентавалася на заходнееўрапейскае барока, а другая – гэтак званае “нізавае барока” – спалучала рысы высокага мастацтва і фальклору.
Сёння нас цікавіць менавіта “нізавае барока”, бо яго праявы можна было сустрэць па-за буйнымі гарадамі, у мястэчках і вёсках, дзе мясцовыя майстры стварылі ўласны “народны” традыцыйны стыль:
“Характэрнымі рысамі былі невялікія памеры скульптуры, знешне грубаватыя формы, дэфармацыя фігуры, частак цела (вялікая галава ў параўнанні з тулавам, каржакаватыя постаці, па-мужыцку вялікія кісці рук), экспрэсіўныя выразы твару з яркай праявай пачуццяў і настрояў (стомлены, задуменны, заклапочаны), простанародны тыпаж з канкрэтнымі зямнымі рысамі”.*
“Дэмакратычныя тэндэнцыі яшчэ больш яскрава прасочваліся ў статуях, якія ўстанаўліваліся на могілках, у капліцах, пры дарогах. Мноства капліц, крыжоў і статуй уражвала прыезжых у Беларусь расіян у сярэдзіне ХІХ ст. Паказваючы хрысціянскіх святых у абліччы, падобным і зразумелым для сябе, народныя майстры па сутнасці дэміфалагізавалі многія вобразы святых, нізводзячы іх да зямных сімвалаў сацыяльных пакутаў народа”.**
На жаль, сёння не так часта можна пабачыць такія скульптуры. Часам такія пярліны трапляюцца ў музеях. Але чаму так сталася?
Справа ў тым, што пасля паўстання 1831 года, расійскія ўлады актыўна ўзяліся за ўціхамірванне і “абрусенне” краю. У межах гэтых працэсаў адбылося і скасаванне Уніі. Пачалася пераарыентацыя нашых земляў на хрысціянскі Усход (маскоўскае праваслаўе). Гэта суправаджалася вельмі жорсткай рэвізіяй уніяцкага культурна-абрадавага комплексу (уніяцкія кнігі, святы, спевы, адзенне, прадметы культу і т.д.), уніяцкія цэрквы перараблялі на праваслаўныя, нішчылася атрыбутыка ўніяцтва.
Асабліва варожа ставіліся да аб’ёмных выяў біблейскіх персанажаў, бо гэта лічылася праявай “лацінскага”, чужога. Папросту, рабілі ўсё, каб замацаваць канон маскоўскага праваслаўя, і знішчыць у памяці людзей хоць нейкія згадкі пра Унію.
І сапраўды, ёсць пацверджанні таго, што ўніяцкія скульптуры часта публічна секлі, альбо цалкам знішчалі, адсякалі розныя часткі цела.
Наваградку ў нейкім сэнсе “пашанцавала”. У экспазіцыі краязнаўчага музея захоўваюцца дзве драўляныя ўніяцкія скульптуры. Падобна, што іх зрабілі мясцовыя майстры. Раней гэтыя скульптуры ўпрыгожвалі інтэр’еры ўніяцкай капліцы ў Сенежыцах. На жаль, ні ўніяцкая царква, ні капліца не захаваліся.
Гісторыя сенежыцкіх скульптур дакладна невядомая. З таго, што мы ведаем, дык гэта тое, што святых уратаваў мясцовы жыхар, які знайшоў скульптуры ці-то ў нейкай канаве з вадой, ці проста ў нейкім вельмі вільготным месцы, і вырашыў іх уратаваць. А калі ў Наваградку пачалі збіраць экспанаты для музея, чалавек вырашыў аддаць скульптуры святых туды на захаванне.
Вядома, застаюцца адкрытымі пытанні: Як святыя трапілі туды? Чаму яны былі ў такім стане? І хто так з імі абыйшоўся?
* Культурная спадчына Уніяцкай Царквы Беларусі (1596–1839 г.)/ С. В. Марозава, С. П. Марозаў
** Культурная спадчына Уніяцкай Царквы Беларусі (1596–1839 г.)/ С. В. Марозава, С. П. Марозаў
Фота: уніяцкія скульптуры ў экспазіцыі Наваградскага гісторыка-краязнаўчага музея; скульптуры святых у капліцы ў Сенежыцах, 1923 г.
#Наваградак #ВялікаеКнястваЛітоўскае #РэчПаспалітая #ВаяводскіНаваградак #БлізкаяГісторыя #Унія #Сенежыцы
❤5😢3👍1
Як вядома, Наваградак і Наваградчына здаўна былі месцам суіснавання розных рэлігій і народаў.
У міжваенны час у Наваградку пераважала габрэйскае насельніцтва. Таму, натуральна, былі ў горадзе і сінагогі. У асноўным гэта былі невялікія драўляныя пабудовы, але была і адна галоўная, мураваная.
Мураваная барочная сінагога, яшчэ вядомая як Вялікая Халодная сінагога, была суседкай касцёла Св. Арханёла Міхаіла. Калі быць больш дакладнымі, яна знаходзілася на месцы цяперашняга паркінгу насупраць “Дома быту”. А вуліца, дзе знаходзілася сінагога, мела назву Жыдоўская, за польскім часам яна стала Касцельнай, а сёння яна завецца Савецкай.
Будынак Вялікай Халоднай сінагогі пачаў выкарыстоўвацца габрэямі з 1648 года, калі габрэйская грамада выкупіла яго ў караімаў. Менавіта ў гэтым будынку да пачатку Другой сусветнай вайны збіраліся веруючыя габрэі Наваградка.
Па апісаннях і ўспамінах, што дайшлі да нашага часу, гэта быў вялікі барочны будынак, з прыгожымі інтэр’ерамі ўнутры, з асобна адведзенымі месцамі для захоўвання Торы, для свяшчэннаслужыцеляў, таксама было асобнае месца для жанчын. Акрамя таго, сінагога мела свой дзядзінец (двор). На даху была зорка Давіда і пальмавая галінка.
Масіўны будынак Вялікай Халоднай сінагогі перажыў шматлікія войны і нават бамбардзіроўкі Наваградка падчас Другой сусветнай вайны. На жаль, не змагла святыня перажыць савецкай антырэлігійнай кампаніі 1960-ых гадоў. 2 ліпеня 1964 года з Ленінграда прыехала машына з выбухоўкай, і сінагогу падарвалі (успаміны пра гэту падзею).
Людзі кажуць, што разам з сінагогай у гэты дзень павінны былі знішчыць і касцёл Св. Арханёла Міхаіла, але выбухоўкі не хапіла.
Сёння ў Наваградку няма ніводнай дзеючай сінагогі. Як няма ўжо і той вялікай габрэйскай абшчыны.
Дух габрэйскага Наваградка можна адчуць у ацалелых падчас вайны габрэйскіх дамах, старых могілках, музеі яўрэйскага супраціўлення, помніках, якія нагадваюць пра трагедыю Другой сусветнай вайны. У 10-11 кіламетрах ад Наваградка, ва Ўселюбе, захаваўся будынак былой сінагогі (нават бачна, дзе быў балкон) і даволі вялікая габрэйская забудова. Недалёка ад Наваградка нават захавалася прыватная міква (што з’яўляецца сапраўднай рэдкасцю). І канешне, успаміны…
#Наваградак #ВялікаеКнястваЛітоўскае #РэчПаспалітая #ВаяводскіНаваградак #БлізкаяГісторыя #ДругаяСусветнаяВайна

👍5🔥2😭2